Тэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы




НазваТэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы
Дата канвертавання28.10.2012
Памер85.64 Kb.
ТыпДокументы
Тэст 5.СКАЗЫ СА 3BAPOTKAMI, ПАБОЧНЫМІ СЛОВАМІ. СЛОВЫ-СКАЗЫ.

Варыянт 1



  1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з'яўляюцца звароткам.

а) 3 ціхай яблыні, з двара, з парога пачынаецца твая дарога i тваярадзіма... (А. Бачыла.)

б) Красуй, наш Мінск, любімая сталіца. (М. Хведаровіч.)

в) Лявон i Валодзя, сябры, чакалі яго на двары. (I. Шамякін.)

г) Уставай, Міхале, адзявайся! (Я. Колас.)



  1. Адзначце сказы з развітымі звароткамі.

а) Пралятайце, гады, залатымі агнямі. (М. Багдановіч.)

б) Ты ляці, мае слова, праз паліi лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою. (П. Панчанка.)

в) Чаго ж ты, каліна, сягоння так нявесела? (М. Астрэйка.)

г) Не грымі ты, не галёкай, гучны громе! (С. Дзяргай.)



  1. Адзначце, якое значэнне перадае пабочнае слова ў сказе У гэты дом, у ціхі мілы клас, напэўна, я зайду яшчэ не раз. (К. Кірэенка.)

а) розная ступень упэўненасці;

б)пачуцці;

в) крыніца паведамлення;

г) паслядоўнасць выкладання.



  1. Адзначце сказы з устаўнымі канструкцыямі.

а) Неўзабаве, можна сказаць, сышліся ўсе. (К. Чорны.)

б) Але паўсюль — i толью гэта рабіла лягчэйшай справу маю — я сустракаў увагу i дапамогу. (У. Караткевіч.)

в) Вітаўт быў абвешчаны вялікім князем (да гэтай пары ён з'яўляўся толікі князем гарадзенскім) i застаўся кіраваць княствам. (А. Трусаў.)

г) Шчырага прывітання, як чакаў Кузьма, не атрымалася. (Я. Колас.)



  1. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.

а) Гэй, маленства, жыва, смела выйдзем весну прывітаць! (Я. Колас.)

б)Відаць,было, як скідваюць фашысты ў канавы падбітыя танкі. (М. Лынькоў.)

в) За акном — Юрый з трывогай сачыў за гэтым хмары пачалі наплываць аднекуль i зацягваць неба. (У. Караткевіч.)

г) Хата была, на шчасце, ужо абжытая. (П. Пестрак.)



  1. Адзначце сказы, якія трэба дапоўніць знакамі прыпынку.

а) Давайце, дарагія сябры пагутарым аб шчасці. (П. Глебка.)

б) «Музычны куфэрак Радзівілаў» — так называлася праграма Дзяржаўнага канцэртнага аркестра — нагадаўi пра іншых выдатных сусветных музыкантаў. («Звязда».)

в) Весела, госцейкі, песню спявайце. (М. Танк.)

г) Там, я добра ведаў у агародчыках цвіў бэз. (Б. Сачанка.)



  1. Выпішыце з тэксту словы-сказы. Вызначце ix значэнне.

  • Чаму, скажы, у цябе Анатоль, а не Анатолій? Калі б ты мяненапісаў Анатоль, я...

  • Што ты?

  • Не сцярпеў бы...

  • Ну, а як... Анатолю Франсу?

  • Хто гэта?

  • Вялікі француз не саромеўся i не баяўся, што ён Анатоль.

  • Гм...

  • Ну, а Вялюгін... а Вярцінскі, а Грачанікаў... а Клышка.

(Ф. Янкоўскі.)

  1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з'яўляюцца пабочныміi выдзяляюцца знакамі прыпынку.

аідацьу добрую часіну збіраўся дзядзька ў пуцявіну. (Я. Колас.)

б) Гэта цяпер i займала бадай найбольш яго думкі. (I. Чыгрынаў.)

в) Ніхто нават са старажылаў не помніў, калі праклалі чыгунку. (I. Навуменка.)

г) Прыпарвала. Аднак у небе нi хмурынкі. (Я. Пархута.)



  1. Выпішыце з тэксту сказ, які адпавядае схеме: [ __, зв, …],зрабіцеяго сінтаксічны разбор.

Я, таварышы, усё-такі вельмі шчаслівы чалавек!

Адчыніў акно, паклікаў сына абедаць, зачыніў акно, i вось — шыба паляцела з пятага паверха ўніз, на чародку вясёлых хлопчыкаў... I нікога не зачапіла!

I я магу зноу жыць, бачыць цудоўны свет, зноў працаваць!(Я. Брыль.)



  1. Прачытайце тэкст, пастаўце неабходныя знакі прыпынку. Вызначце тып маўлення.

Я думаю пра восень. Мабыць памыляюцца тыя паэты iпісьменнікі,якія бачаць у восені толькі адно заміранне жыцця. Здаецца ўсё ідзе якраз наадварот. Жыццё ў гэтую пару не замірае а нараджаецца. Яно проста стаіць перад пачаткам новага яшчэ шырэйшага круга...

Восень гэта ростані на вечных дарогах старога i новага жыцця. Няхай прыгрэе сонца, i тады за цёплым летам адразу пачнецца вясна без ніякай восеніi зімы без ніякага перапынку. Xiбaўвосень не расцвітае прыгажуня-яблынька зведзеная ў зман здрадлівай ласкай бабінага лета? Нездарма відаць нашы далёкія продкі кожны новы год жыцця пачыналі з восені... (I. Навуменка.)




Тэст 5. СКАЗЫ СА 3BAPOTKAMI, ПАБОЧНЫМІ СЛОВАМІ. СЛОВЫ-СКАЗЫ

Варыянт2



  1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы зяўляюцца звароткам.

а) Настаўнік, ячшэ зусім малады хлопец, ледзь-ледзьycмixнуўся сам сабе... (Я. Колас.)

б)Будуцьветры за вугламі выць, i плакаць, i стагнаць. (Я. Колас.)

в) Я па табе сумую,мора. (С. Дзяргай.)

г) Што з табою,хлопча? Што з табой, смуглявы? (А. Звонак.)



  1. Адзначце сказы зразвітымі звароткамі.

а) Па родных сцежах Беларусі з табой я, ночка, паплыву (М. Машара.)

б) Родны дом, я прыйшоў, каб спытаць у тваіх жыхароў, што ўтваіх старых сценах чутно? (А. Куляшоў.)

в) Добры дзень, суседзі, будзем век сябрамі. (П. Панчанка.)

г) Добры дзень, беларуская мова, беларуская песня. (П. Пан­чанка.)



  1. Адзначце, якое значэнне перадае пабочнае спалучэнне слоўўсказе

А ўдагон нам, як пішуць у кніжках, чуўся звонкі дзявочыголас.(Я. Брыль.)

а) розная ступень упэўненасці;

б) пачуцці;

в) крыніца паведамлення;

г) паслядоўнасць выкладання.



  1. Адзначце сказы з устаўным канструкцыямі.

а) Вылазіць на насып так, без адпаведнай абстаноўкі, як думаў Шашура, было б вельмі рызыкоўна. (I. Мележ.)

б)Адна зпаўднёвых вуліц, якую досыць кампактна засялялі татары, звалася Татарскаю (сёння яна злучае мястэчка з шашою Мінск — Вільня). (А. Дзярновіч.)

в) Пайшла яна, як можна было меркаваць, у напрамку да Палікарпаўны. (А. Кулакоўскі.)

г) А ўчора — што вы думаеце? — надумаўся дзед аладкі пячы. (М. Лынькоў.)



  1. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.

а) А вельмі многія экспанаты сведчаць, што сяляне былі вельмі, нават, дасціпным народам. («Звязда».)

б) Я помню летнія часіны i вас, грыбныя баравіны! (Я. Колас.)

в) Калісьці (як гэта, здаецца, даўно было!) Барыс Платонавіч выкладаў матэматыку ў школе, у якой вучыўся i Сяргей. (У. Шахавец.)

г) Горад здавалася пасвятлеў, павесялеў.(С. Грахоўскі.)



  1. Адзначце сказы, якія трэба дапоўніць знакамі прыпынку.

а) Зараз уся экспазіцыя (i даволі грунтоўная) месціцца ўбiбліятэцы. («Звязда».)

б) Добры дзень вам лясы i гоні! (Я. Колас.)

в) Гэта праўда выразна давесці нельга было. (К. Чорны.)

г) Аднак не трэба забывацца: дзівоснае заўсёды побаз з намі. (У. Ягоўдік.)



  1. Выпішыце з тэксту словы-сказы. Вызначцеix значэнне.

  • Добры дзень! Што мы poбім?

  • Добры дзень вам! Прыехалі? А мы тут наводзім красу.

  • Яе ж i так хапае. Не разабрацца, якая лепшая.

Яна смяецца:

  • От, будзетpoxi чысцей. Я выхадная сёння, а сена ўжо няма. Пагаварыце з намі, пабудзьце. Мой недзе ў полі. Дома не заганяецца. А гэта во наша Таня. У дзясяты перайшла.

(Я. Брыль.)



  1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з'яўляюцца пабочныміi выдзяляюцца знакамі прыпынку.

а) Дрэвы вядома растуць павольна. (В. Вітка.)

б)Нарэшце Прыбыткоў прыпаліў самакрутку i сказаў самае галоўнае. (I. Чыгрынаў.)

в) Канешне не ўвесь час тут гучала толькі свецкая музыка. («Звязда».)

г) Адінокая гармата здавалася жывою істотаю. (К. Чорны.)



  1. Выпішыце з тэксту сказ, які адпавядае схеме: [Пабочн. сл., ],зрабіце яго сінтаксічны разбор.

Сасна — сімвал доўгага i шчаслівага сямейнага жыцця. Гэтае дрэва, некалі да самай верхавіны пакрытае мохам, слу­жила сімвалам строгасціi даўгавечнасці. Паводле паданняў, менавіта сасна ўпрыгожвала ўладанні паганскіх багоўiixвыбраннікаў — магутных асілкаў.



  1. Прачытайце тэкст, пастаўце неабходныя знакі прыпынку. Вызначце тып маўлення.

Ноч плыла над халодным морам, цягнуліся рэдкія пёрыстыя аблокі. Мора, шырокае, як душа чалавечая, каціла на пясок лянівыя няспешныя хвалі. Ах мора мора!Xiбa не на гэтых бедных берагах зарадзілася казка? Xiбa не тут ёй жыць? На гэтыя 6epaгi выходзілі калісь легіёны паўдзённых воінаўў медных шаломах. Адкуль з’ явіліся ў муміях фараонаў вочы з бурштынаў? Tвaix бурштынаў мора? Ты ляжала спакойнае бутэлечна-зялёнае шапацела лёгкімі хвалямі.

Бягуць быстраногія коні марэй, плывуць па ix незвычайныя караблі. Мора мора! Ранкам, калі туман укрывае твае воды, можа сам лятучы галандзец імчыць у тваім тумане. Вецер надзімае ружовыя ветразі.(Паводле У. Караткевіча.)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы iconПлан урока Арганізацыйны момант
Сказы з пабочнымі І ўстаўнымі словамі, словазлучэннямі І сказамі. Функцыя пабочных слоў

Тэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы iconТэст 6 сказы 3 адасобленымі членамі. сказы 3 параўнальнымі 3bapotami
...

Тэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы iconТэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1
Запішыце назву аднасастаўнага сказа з адным галоўным членам выказнікам, у якім дзеянне, абазначанае выказнікам, адносіцца да абагульненай...

Тэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы iconСказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі
Устаўнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні І сказы, якія ўключаюцца (устаўляюцца) у структуру сказа І ўтрымліваюць дадатковую...

Тэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы iconСказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі
Устаўнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні І сказы, якія ўключаюцца (устаўляюцца) у структуру сказа І ўтрымліваюць дадатковую...

Тэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы iconРаздзел II nomen substantīvum. Declinatio prima
Прачытайце сказы, выпішыце слоўнікавыя формы І вызначце граматычную форму (скланенне, лік, склон) назоўнікаў, перакладзіце сказы

Тэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы icon§ Марфалагічны прынцып беларускага правапісу
Практыкаванне 43. Спішыце, устаўце прапушчаныя арфаграмы. З трыма словамі (на выбар) складзіце сказы

Тэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы iconТыпы тэкстаў Практыкаванне
Практыкаванне. Падумайце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст. Пранумаруйце сказы. Вызначце тып маўлення ў...

Тэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы iconУрок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій " абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа "
Пашырыць веды вучняў пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, удасканаліць уменне знаходзіць абагульняльныя...

Тэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы iconТэст сказы 3 аднародныmічленамі
Нарэшце Зазыба адвёў вочыў бок ад Bipлівага натоўпу, спыніў позірк ужо на самой крыніцы (I. Чыгрынаў.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка