Конкурсы кансультацыі




НазваКонкурсы кансультацыі
старонка1/2
Дата канвертавання28.10.2012
Памер268.84 Kb.
ТыпКонкурс
  1   2
Аналіз

метадычнай работы за 2010/ 2011 навучальны год


Сродкам павышэння педагагічнага майстэрства з’яўляецца добра арганізаваная метадычная работа.

У гэтым навучальным годзе калектыў Рэплеўскай СШ працаваў над метадычнай тэмай “Актуалізацыя ключавых кампетэнцый у сістэме міжкурсавой работы з педагагічнымі кадрамі школы.”

Зыходзячы з аналізу вынікаў вучэбна-выхаваўчай работы і ў адпаведнасці з планам работы школы асноўнымі задачамі метадычнай работы ў гэтым навучальным годзе былі:

  • удасканаленне сістэмы міжкурсавой работы з педагагічнымі кадрамі, накіраванай на павышэнне іх прафесійна-асобаснай культуры;

  • стымуляванне цікавасці педагогаў да прафесійнага самаўдасканалення,

укараненне дыстанцыйных форм вучэбна-метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі школы;

  • выяўленне, абагульненне і распаўсюджанне передавога вопыту педагагічнай практыкі.

Формы арганізацыі метадычнай работы ў гэтым навучальным годзе былі наступныя:

    • тэматычны педсавет

    • метадычны савет

    • паседжанні МА

    • паседжанні творчай групы

    • работа настаўнікаў над тэмамі самаадукацыі

    • семінар-практыкум

    • дыягностыка

    • настаўніцтва

    • адкрытыя ўрокі

    • агляды навуковай і метадычнай літаратуры

    • прэзентацыі

    • кантроль курсавой сістэмы павышэння кваліфікацыі

    • конкурсы

    • кансультацыі

Вызначаны мэты і задачы:

  1. Забеспячэнне ўмоў для непрырыўнага развіцця і самаразвіцця прафесіяльных якасцей педагогаў.

  2. Забеспячэнне метадычнай падтрымкі педагогаў па ўкараненні эфектыўных педагагічных і здароўезберагаючых тэхналогій, актыўнаму выкарыстанню сучасных інфармацыйных тэхналогій.

  3. Забеспячэнне інфармацыйна-метадычнага суправаджэння дзейнасці настаўнікаў.

  4. Стварэнне ў школе атмасферы павагі, дабрыні, цярпімасці, падтрымкі, заахвочвання ўсякага поспеху, умоў для творчасці.


Для рашэння задач былі створаны наступныя ўмовы:

  1. Складзены вучэбны план, які дазволіў закласці фундамент ведаў па асноўных прадметах, забяспечыць узровень засваення дзяржаўнага стандарта.

  2. Створана структура метадычнай службы .

  3. Арганізавана работа метадычных аб’яднанняў, творчай групы, якія працавалі па складзеных планах, згодна метадычнай тэме школы.

  4. Разнабаковасць форм і аператыўнасць УШК, як адно з умоў эфектыўнасці работы.

  5. Сістэма работы па забеспячэнні зберажэння здароўя і здаровага ладу жыцця.

  6. Работа па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы кабінетаў.

  7. Работа па арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу насіла навукова-метадычны характар і была пабудавана на дыягнастычнай аснове.

Згодна наступным мэтам і задачам, метадычная работа ажыццяўлялася па наступных напрамках дзейнасці:

    • работа МС;

    • павышэнне кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства кадраў;

    • работа з маладымі і прыбыўшымі спецыялістамі;

    • работа з метадычнымі аб’яднаннямі;

    • работа з творчай групай;

    • абагульненне вопыту.

Пастаўленыя задачы выкананы, чаму садзейнічалі:

    • спланаваная дзейнасць адміністрацыі школы па стварэнні ўмоў для ўдзельнікаў навучальнага працэсу ;

    • аналіз выканання прынятых упраўленчых рашэнняў, якія забяспечвалі якасць навучання;

    • выяўленне прычын і недахопаў з наступнай карэкцыяй дзейнасці.

У 2010/2011 н.г педагагічны калектыў школы быў прадстаўлены наступнай катэгорыяй настаўнікаў:

Педагагічныя кадры:

- усяго настаўнікаў : 21

- катэгорыя :

- вышэйшая : 9 / 42.8 %

- першая : 3 / 14.3 %

- другая : 2/ 9.5%

- б/к : 6 / 28.5%

- адукацыя :

- вышэйшая : 15 / 71.4 %

- с/сп : 5 / 23.8%

- сярэдняя : 1 / 4.7%

- завочнікі : 2/ 9.3%


У школе працуе калектыў высокаадукаваных настаўнікаў, якім пад сілу рашаць задачы , пастаўленыя перад школай.

Аналіз кадраў па катэгорыях паказаў, што ў у школе працуе не толькі калектыў высокаадукаваных настаўнікаў, але і прафесіяналаў у сваёй справе, т.я. 9 з іх ( 42.8%) маюць вышэйшую катэгорыю, 3 настаўніка ( 14.3%) маюць першую катэгорыю. Другую катэгорыю ў гэтым годзе атрымала Сычэўнік Н.Р. , настаўніца беларускай мовы і літаратуры.


Параўнальная табліца №3. Аналіз кадраў( стаж):


Год/

стаж

2007/2008

2008/2009

2009/2010

2010/2011

0-5

7- 28%

6- 27.2%

7– 31.8%

6 / 28.5 %

5-15

2 – 8.0%

1- 4.5%

3 – 13.6%

4/19.0%

15-25

4 - 16 %

3 -13.6%

4– 18.1%

1 /4.7 %

25 і вышэй

12- 48%

12–54.5%

8 -36.3%

10/47.6 %

разам

25

22

22

21


Аналіз узроставага складу кадраў паказаў, што калектыў настаўнікаў паступова абнаўляецца. На змену вопытным настаўнікам прыходзяць маладыя У школу ў гэтым навучальным годзе прыйшла маладая настаўніца пачатковых класаў Гвай В.А., другі год працуюць Жэбрак С.С., настаўніца рускай мовы і літаратуры, Паўтарак А.Т., педагог-аргнізатар, Макара С.С. , настаўнік-дэфектолаг. Усё гэта спрыяе абнаўленню калектыву, дае магчымасць з аптымізмам глядзець у будучае школы. Гвай В.А., Ілючок Ю.М. працягваюць навучанне завочна з мэтай атрымання вышэйшай адукацыі.

Курсавую перападрыхтоўку ў гэтым навучальным годзе прайшлі згодна графіка:

  1. Адамцэвіч І.М.- настаўнік фізікі, ДУА “ГАІРА” г. Гродна

  2. Булай К.З – настаўніца пачатковых класаў, ДУА “ГАІРА” г. Гродна

  3. Сівалоўская Л.І. за бюджэтныя сродкі праходзіць курсы перападрыхтоўкі настаўнікаў абслугоўваючай працы ў г. Мінску.

Вышэйшай формай калектыўнай метадычнай работы застаецца педагагічны савет.У гэтым навучальным годзе прайшлі два тэматычныя педсаветы:

1. Фарміраванне інтэлектуальных і маральных якасцей асобы вучняў праз вучэбную і пазакласную дзейнасць.

2. Прафілактыка дзіцячай безнадзорнасці і правапарушэнняў.

Да педсавета “Фарміраванне інтэлектуальных і маральных якасцей асобы вучняў праз вучэбную і пазакласную дзейнасць” была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа: паседжанне МС па падрыхтоўцы да педсавета, псіхолага педагагічны кансіліум “ Адаптацыя першакласнікаў на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі”, псіхолага педагагічны кансіліум “ Адаптацыя пяцікласнікаў на 2-й ступені агульнай сярэдняй дукацыі”, паседжанні прадметных МА, творчай групы па тэме педсавета, псіхолага-педагагічная дыягностыка , тэматычная экспертыза па праблемах матывацыі і стымулявання ( вучняў, настаўнікаў, бацькоў), наведванні ўрокаў, факультатываў, выхаваўчых мерапрыемстваў, работа творчых груп.

Перад школай пастаўлены задачы фарміравання новага чалавека, павышэнне яго творчай актыўнасці. Галоўнае цяпер, даючы веды, выхаваць інтэлектуальна развітую асобу, якая імкнецца да пазнання. Пагэтаму патрабаванні да сучаснага ўрока ставяць перад кожным настаўнікам задачу планамернага развіцця асобы шляхам уключэння яго ў актыўную вучэбна-пазнавальную дзейнасць. Наведаныя ўрокі паказалі, што ў працэсе навучання ў гэтым накірунку ёсць яшчэ недапрацоўкі, незаўсёды ствараюцца сітуацыі для развіцця пазнавальнага інтарэсу. Таму на педсавеце “Фарміраванне інтэлектуальных і маральных якасцей асобы вучняў праз вучэбную і пазакласную дзейнасць” настаўнікі дзяліліся вопытам работы па фарміраванні інтэлектуальных і маральных якасцей асобы вучняў у вучэбнай і пазакласнай дзейнасці. Рамушэвіч Н.А. на ўроках матэматыкі практыкуе рашэнне задач, што з’яўляецца мэтай і сродкам навучання і матэматычнага развіцця. Яе вучні не раз станавіліся прызёрамі прадметных алімпіяд. У гэтым навучальным годзе на другім этапе рэспубліканскай алімпіяды Шаціла В.( 10 клас) заняла 3 месца па матэмаі\тыцы. Урокі Нядвецкай С.І. паказваюць асабістую зацікаўленасць настаўніцы ў развіцці інтэлектуальнай культуры вучняў. З гэтай мэтай яна стварае ўмовы для развіцця вучняў, бо разумее, што сёння навучанне немагчыма без развіцця пазнавальнага інтарэсу вучняў. Церашкова Н.К. імкнецца, каб дзіця засвоіла матэрыял на высокім узроўні. Для гэтага настаўніца стварае ўмовы, каб вучні атрымалі веды ў ходзе актыўнай разумовай дзейнасці. Іменна работа па актывізацыі пазнавальнага інтарэсу да прадмета дае магчымасць павысіць эфектыўнасць працэсу навучання, а гэта садзейнічае развіццю самастойнасці, творчых здольнасцей, актывізацыі мыслення вучняў. Булай К.З. разумее, што найбольш эфектыўнымі становяцца тэхналогіі, якія рэалізуюць ідэю індывідуалізацыі навучання і даюць прастору для творчага самавыражэння і самарэалізацыі вучняў. Настаўніца звярнулася да інфармацыйных тэхналогій з мэтай актывізацыі пазнавальнага інтарэсу да прадмета і актыўна ўкараняе іх у адукацыйны працэс. Авалодванню пэўнай тэхналогіяй Жданюк Л.М. падыходзіць грунтоўна. Вывучэнне і знаёмства з вопытам работы па праблеме праходзіць некалькі этапаў. Гэтаму папярэднічае вывучэнне тэарэтычных аспектаў дадзенай праблемы, апрабацыя, потым выхад на педагагічны калектыў з напрацоўкамі, адкрытыя ўрокі, абагульненне вопыту, выступленне на метадычным аб’яднанні, педсаветах. Адамцэвіч І.М. вылучыла тыя формы навучання, якія прыносяць максімальную аддачу на пэўным этапе навучальна-выхаваўчага працэсу ў пэўным класе. У выніку штодзённая і мэтанакіраваная работа па актывізацыі пазнавальнага інтарэсу да прадмета стала сістэмай і пачала даваць першыя вынікі. На ўроках фізікі Ірына Матвееўна выкарыстоўвае асобасна-арыентаваныя тэхналогіі для развіцця пазнавальных інтарэсаў. Яна разумее, што сучасны чалавек павінен умець аналізаваць інфармацыю, прымаць рашэнне аб мэтазгоднасці яе выкарыстання. І задача настаўніка - навучыць дзяцей правільна адбіраць і асэнсоўваць новыя ідэі і веды . На раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы Жданюк І. ( 9 клас) заняў 3 месца. Шаціла В.П. з мэтай усебаковага развіцця асобы вучня выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасці элементы тэхналогіі крытычнага мыслення. Для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках нямецкай мовы настаўніца выкарыстоўвае і іншыя тэхналогіі: калектыўнага навучання, развіццёвае навучанне. У гэтым навучальным годзе яе вучаніца Брыцько Ю. заняла першае месца на раённым этапе абласной алімпіяды па нямецкай мове. Астрэйка Я.А. – малады настаўнік, але ставіць перад сабой задачы навучыць дзяцей думаць. Для рашэння пастаўленых задач стварае на ўроках праблемныя сітуацыі, прымяненяе розныя формы і прыёмы арганізацыі дзейнасці. Усё гэта пацвярджаецца прадстаўленнем практычнага матэрыялу, напрацоўкамі, канспектамі ўрокаў. Цікавым з’яўляецца вопыт работы Раманчук С.В. па выкарыстанні метадаў і прыёмаў для актывізацыі мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках біялогіі. Мэтазгоднасць прымянення названых прыёмаў і метадаў дае вынікі. Так, РВД , СНВ, працэнт паспяховасці вучняў па біялогіі павышаецца з году ў год. За 10 год работы настаўніцы па хіміка-біялагічнаму пофілю паступіла 36 вучняў, з іх 13 у ССНУ і 23 у ВНУ, што склала 24.6% ад агульнай колькасці вучняў, якія закончылі школу. СБ вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання таксама павышаецца з году ў год. Мае настаўніца прызёраў раённай алімпіяды: 2007/2008 н.г. : вучань 11 класа Балдак М. 3 месца, 2008/2009 н.г. – 3- е месца Булай К., 2009/2010н.г. – 2-е месца Булай К., 2010/2011 н.г. – 2-е месца Булай К. Вучні актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах біялагічнага накірунку.

Задача педагога – знайсці кожнаму вучню сваю дарогу, на якой ён будзе пераможцам. Толькі тады ў вучня з’явіцца пачуццё самапавагі , самазначнасці. На жаль, традыцыйны ўрок незаўсёды рашае задачы інтэлектуальнага развіцця асобы. Настаўнікі школы ў пастаянным пошуку, аналіз наведаных урокаў паказаў, што большасць калектыву выкарыстоўваюць у сваёй практыцы інфармацына-камунікатыўныя тэхналогіі. Гэта Раманчук С.В., Нядвецкая С.В., Булай К.З.,Севашко Т.М., Жэбрак С.С., Жданюк Л.М. Яны маюць банк прэзентацый, выкарыстоўваюць сучасныя формы і метады. Вялікую ролю ў развіцці цікавасці да прадмета адыгрывае пазакласная работа. Гэта конкурсы, віктарыны, алімпіяды, прадметныя тыдні. Прадметныя тыдні праводзяцца ў нас у школе кожны год. Цікава праводзяць прадметныя тыдні настаўнікі Рамушэвіч Н.А., Адамцэвіч І.М., Раманчук С.В., Церашкова Н.К., Жэбрак С.С., Жданюк Л.М., Сычэўнік Н.Р. Вучні актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах, віктарынах, выступаюць з рэфератамі, навуковымі паведамленнямі.

Важным напрамкам дзейнасці сучаснай школы з’яўляецца добра арганізаваная навуковая дзейнасць вучняў. Работа з адоранымі і здольнымі вучнямі, іх пошук, выяўленне і развіццё - адзін з важнейшых аспектаў работы школы. Створаная ў школе праграма «Адораныя дзеці» прадугледжвае мэтанакіраваную работу з адоранымі вучнямі, пачынаючы з пачатковай школы і да выбару будучай прафесіі, пагэтаму класная і пазакласная дзейнасць будуецца так, каб кожны вучань мог праявіць свае здольнасці ў самых розных сферах дзейнасці. З мэтай выяўлення і падтрымкі адораных вучняў, якія імкнуцца да даследчай дзейнасці, у школе дзейнічае навуковае таварыства “Зорачка”. Навуковае таварыства вучняў – гэта добраахвотнае аб’яднанне школьнікаў, якія імкнуцца да ўдасканалення сваіх ведаў у пэўнай вобласці, да развіцця творчых здольнасцей, мыслення, інтэлектуальнай ініцыятывы, самастойнасці, аналітычнага падыходу да асабістай дзейнасці , да набыцця ўменняў і навыкаў навукова-даследчай дзейнасці пад кіраўніцтвам настаўнікаў. Мэтай работы навуковага таварыства з’яўляецца зберажэнне і непрырыўнае развіццё патэнцыялу і пазнавальных інтарэсаў вучняў школы. Навуковае таварыства ажыццяўляе наступныя задачы:

  • фарміраванне адзінага навуковага таварыства са сваімі традыцыямі;

  • ранняе раскрыццё інтарэсаў вучняў да навукова-даследчай дзейнасці, паглыбленая падрыхтоўка да яе;

  • стварэнне ўмоў для развіцця творчых і інтэлектуальных здольнасцей вучняў розных узростаў;

  • дыягностыка адораных дзяцей, ажыццяўленне іх падтрымкі ў рамках вучэбнага працэсу школы;

  • прапаганда дасягненняў навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва.

Работа навуковага таварыства заснавана на Уставе, які ўключае 6 пунктаў: дэвіз, удзельнікі, арганізацыя, правы, абавязкі, запаведзі. У структуру школьнага навуковага таварыства ўваходзяць секцыі біёлагаў (кіраўнік Раманчук С.В.), фізікаў (кіраўнік Адамцэвіч І.М.), дзве секцыі філолагаў: “Беларуская філалогія.” ( кіраўнік Сычэўнік Н.Р.), “Поздний Л.Н.Толстой” (кіраўнік Жэбрак С.С.). Кожная секцыя працуе па пэўнай тэме: секцыя біёлагаў - “Уплыў тэрміну пасеву сямян морквы на ўраджайнасць і якасць карняплодаў”, секцыя фізікаў - “Даследванне працэсу астывання вадкасці ў стакане. Астыванне чаю”, секцыя рускіх літаратараў - “Поздний Л.М.Толстой” , секцыя беларускай філалогіі - “Беларуска-польскія пісьменнікі 19 ст.” . Работа ў навуковым таварыстве вядзецца ў розных формах: праз індывідуальную дзейнасць з вучнямі, групавую ( сумесная даледчая работа) і масавую (канферэнцыі, алімпіяды). Усяго навуковай дзейнасцю ахоплена 18 вучняў , што склала 13.8 %. У параўнанні з мінулым годам гэта на 7.2 % вышэй. Разам з тым ахоп вучняў яшчэ нізкі. Няма юных даследчыкаў гісторыі, матэматыкі, геаграфіі, нямецкай мовы.

На працягу апошніх гадоў толькі секцыя біёлагаў пастаянна прымае ўдзел у раённай канферэнцыі юных біёлагаў. У 2008г. вучні пад кіраўніцтвам Раманчук С.В. занялі 4 месца. У гэтым навучальным годзе секцыя філолагаў пад кіраўніцтвам Сычэўнік Н.Р. прыняла ўдзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі з работай па тэме “Беларуска-польскія пісьменнікі 19 ст.”.

Вучні школы – члены навуковага таварыства - актыўна ўдзельнічаюць у розных раённых конкурсах. З работай па тэме “Гісторыя маёй малой радзімы. Вёска Рэпля.” вучні Булай К., Раманчук Г. пад кіраўніцтвам Церашковай Н.К., Нядвецкай С.І. у гэтым навучальным годзе прымалі ўдзел у рабоце канферэнцыі па гісторыі. У кастрычніку 2010 г. прайшлі школьныя прадметныя алімпіяды, пераможцы якіх сталі ўдзельнікамі 2 (раённага), 3 (абласнога) і заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па прадметах.

Адміністрацыя, сацыяльна-псіхалагічная служба школы сістэматычна праводзяць арганізацыйную работу па выяўленні адораных дзяцей, для чаго праводзіцца папярэдні адбор школьнікаў для ацэнкі іх здольнасцей з дапамогай тэстаў, рэкамендацый настаўнікаў, бацькоў.

У школе ствараюцца ўмовы для аптымальнага развіцця кожнага дзіцяці. Вучні школы маюць магчымасць развіваць свае здольнасці праз шырокую сетку гурткоў, якія арганізаваны на базе школы і пазашкольных устаноў. Гурткі прадстаўлены рознай накіраванасці. У школе пастаянна працуюць секцыі па гульнёвых відах спорту. Пазакласнай дзейнасцю ахоплена 78% вучняў школы. Развіццю асобы вучня садзейнічае вызначаная сістэма факультатываў, спецкурсаў. Ахоп вучняў факультатывамі на працягу апошніх год складае 100%

Мэтанакіраваную работу па выяўленню адораных дзяцей праводзяць настаўнікі беларускай мовы, рускай мовы, матэматыкі, біялогіі, фізікі, нямецкай мовы. Гэта прыцягненне вучняў 5- 11 класаў да ўдзелу ў 1-м і 2-м этапах Рэспубліканскай алімпіяды і абласной алімпіяды па прадметах, правядзенне прадметных тыдняў, конкурсаў. На працягу апошніх гадоў у нас ёсць прызавыя месцы на раённым этапе рэспубіканскай алімпіяды, абласной алімпіяды па біялогіі, беларускай мове, хіміі, порацоўным навучанні.

Настаўнікі-прадметнікі праводзяць пэўную работу з адоранымі вучнямі. Гэта падрыхтоўка вучняў да алімпіяд, конкурсаў, дыферэнцыраваная і індывідуальная работа са здольнымі вучнямі на ўроках, работа факультатываў, падрыхтоўка да тэсціравання праз арганізацыю платных паслуг, работа з вучнямі па індывідуальных планах праз стымулюючыя.

Педагог-псіхолаг Жданюк Л.М. праводзіць псіхолага-дыягнастычную работу з вучнямі, работу з педагагічным калектывам, з бацькамі. Псіхалагічнае суправаджэнне ўключае розныя віды дзейнасці: індывідуальныя кансультацыі, развіваючая работа, псіхатэрапія ( трывожнасці, агрэсіўнасці, страхаў), выступленні на класных гадзінах, правядзенне тыдня “Крок у прафесію”, работа з вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяд, выкладанне курса “МПБ”. Для настаўнікаў была арганізавана работа семінара “Асаблівасці работы з адоранымі дзецьмі”. З 2009г. пачаў работу клуб “Эрудыт”. Пры правядзенні атэстацыі для настаўнікаў, якія працуюць у 5 класе, праводзіцца тэст “Ці здольны вы да работы з адоранымі?”. Для бацькоў - індывідуальныя кансультацыі, выступленні з лекцыямі на бацькоўскіх сходах. У школе складзены і кожны год абнаўляецца банк інтэлектуальна адораных вучняў (пачатковая школа) і адораных дзяцейі (ІІ і ІІІ ступень) з якаснай характарыстыкай іх дасягненняў, прафесіянальнага выбару. Вывучэнне прадметаў у 2019/2011 н.г. ажыццяўлялася на базавым узроўні. Згодна палажэнняў Дэкрэта № 15 вучні мелі магчымасць атрымаць дадатковыя адукацыйныя паслугі праз наведванне факультатываў, былі адкрыты платныя паслугі. Факультатыўныя гадзіны размеркаваны ў гэтым навучальным годзе згодна запытам вучняў , на аснове заяў бацькоў: 29 г.( 35.3 % ад агульнай колькасці гадзін ) выдзелена на факультатывы , яшчэ 28.68 г. ( 34.9 % ) – на правядзенне стымулюючых і падтрымліваючых, што склала разам 57.68 г.( 70.5% ) і ў асноўным забяспечыла запыты вучняў. Размеркаванне гадзін праводзілася на аснове заяў бацькоў. Арганізацыя факультатываў была праведзена згодна патрабаванням і з ўлікам вучэбнай нагрузкі на аднаго вучня. Тэматыка факультатываў адпавядае дзяржаўным праграмам, каляндарна-тэматычнае планаванне складзена на іх аснове.

У 2010/2011 н.г. арганізаваны заняткі на платнай аснове па рускай мове, нямецкай мове, беларускай мове, хіміі, біялогіі, матэматыцы. Усяго ахоплена 46 вучняў, што склала 35.3%. Для параўнання ў мінулым годзе – 11.9% ад агульнай колькасці вучняў. Усяго гадзін выдзелена 15 ( у 2019/2010н.г. – 4 г.). З іх для паглыбленага вывучэння прадметаў – 5г., для рэпетытарства – 10 г. Дадатковыя паслугі аказваюцца на аснове нарматыўна-прававой базы, дагавораў паміж школай і бацькамі, загада па школе. Аплата праводзіцца за фактычна адпрацаваныя гадзіны кожны месяц. Для правядзення заняткаў на платнай аснове складзены расклад, заняткі.

З мэтай павышэння якасці адукацыі настаўнікі праводзяць індывідуальную работу са слабапаспяваючымі вучнямі і вучнямі, якія адстаюць па асобным тэмам. Для гэтага выкарыстоўваюцца разнастайныя формы работы: індывідуальная работа на ўроку, дадатковыя заняткі праз факультатывы, стымулюючыя і падтрымліваючыя, правядзенне залікаў, самастойных работ. З гэтай мэтай сістэматычна праводзіцца маніторынг па прадметах па выніках чвэрці і года, праследжваюцца таксама індывідуальныя прабелы па выніках кантрольных і самастойных работ. Гэтыя пытанні заслухоўваюцца на вытворчых нарадах, нарадах пры дырэктары з мэтай выяўлення недахопаў у арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу і своечасовага іх рашэння шляхам вынясення пытання на кантроль. Аналіз паспяховасці па выніках года паказаў, што такая работа дае вынікі. Так на працягу апошніх трох год працэнт якасці, СБ па школе вышэй паказчыка па раёну.

Табліца №3. Аналіз паспяховасці па гадах


Год

Працэнт якасці

СНВ

Сярэдні бал

2007/2008

48,76

75,66

7,33

2008/2009

53,15

76,27

7,39

2009/2010

62.16

79.45

7.62

2010/2011

57.8

78.7

7.54



На педсавеце “Прафілактыка дзіцячай безнадзорнасці і правапарушэнняў”былі вызначаны перспектыўныя накірункі дзейнасці педагагічнага калектыву школы па ўдасканаленні сістэмы выхаваўча – прафілактычнай работы.

У ходзе работы творчыя групы прааналізавалі стан работы педкалектыву па прафілактыцы дзіцячай безнадзорнасці і правапарушэнняў, вызначылі дзейсныя формы і механізмы рэалізацыі педагагічнага ўзаемадзеяння, якія садзейнічаюць фарміраванню прававой культуры і прававой самасвядомасці вучняў, выпрацавалі комплекс адміністрацыйна – упраўленчых і арганізацыйна – метадычных мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы прафілактычнай работы з вучнямі.Сваім вопытам па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні школьнікаў падзялілася Севашко Т.М. Яна вызначыла формы работы з вучнямі, абазначыла накірункі. Настаўнікі пачатковых класаў падрыхтавалі праект “Маральна – прававое выхаванне малодшых школьнікаў і яго роля ў прафілактыцы дзіцячай безнадзорнасці і правапарушэнняў”. Творчая група пад кіраўніцтвам Адамцэвіч І.М. склала банк выкарыстаных формаў і метадаў па прафілактыцы дзіцячай безнадзорнасці і правапарушэнняў (з вопыту работы), прадставілі фрагмент класнай і інфармацыйнай гадзіны з выкарыстаннем разнастайных форм прафілактыкі дзіцячай безнадзорнасці і правапарушэнняў. Вядучая роля ў гэтым накірунку бацькоў. Практычны блок быў прадстаўлены фрагментамі піянерскага збору па прафілактыцы дзіцячай безнадзорнасці і правапарушэнняў.

Асноўнае прызначэнне метадычнай службы на сучасным этапе звязана са стварэннем умоў для адаптацыі, станаўлення і самаразвіцця педагагічных работнікаў на аснове выяўлення іх індывідуальных асаблівасцей і складаецца з наступнага:

  • забеспячэнне рэалізацыі праграмы развіцця :

  • задавальненне адукацыйных запытаў педагагічных работнікаў;

  • выяўленне, афармленне і суправаджэнне педагагічнага вопыту.

Галоўнымі звеньямі ў структуры метадычнай службы з’яўляюцца метадычныя аб’яднанні, творчая група. У гэты годзе працавалі наступныя аб’яднанні:

  • МА настаўнікаў пачатковых класаў (кіраўнік Булай К.З., с/сп адукацыя, 1 катэгорыя)

  • МА настаўнікаў матэматыкі і фізікі (кіраўнік Рамушэвіч Н.А., вышэйшая адукацыя , вышэйшая катэгорыя, )

  • МА настаўнікаў- моваведаў (кіраўнік Жданюк Л.М. , вышэйшая адукацыя , вышэйшая катэгорыя, )

  • творчая група “ Факультатывы – форма дыферэнцыяцыі навучання” (кіраўнік Раманчук С.В., вышэйшая адукацыя , вышэйшая катэгорыя )

Згодна задач школы і праблем, якія былі вызначаны ў выніку аналізу метадычнай работы за 2009/2010г. , на паседжаннях метадычных аб’яднанняў у гэтым навучальным годзе разглядаліся наступныя пытанні:

  • роля факульттываў у сучаснай школе, крытэрыі эфектыўнасці іх правядзення;

  • якасная арганізацыя сістэмы “ ўрок- факультатыў” у адукацыйным працэсе;

  • сучасны ўрок як цэласная сістэма;

  • здароўезберагаючае адукацыйнае асяроддзе і аптымізацыя працэсу навучання;

  • актуальныя пытанні выкладання літаратуры;

  • этапы сучаснага ўрока.

Кожнае МА мела свой план работы, згодна тэмы і мэты метадычнай службы школы. Прааналізаваўшы работу МА, творчай групы, трэба адзначыць, што педагагічны калектыў школы працуе над стварэннем сістэмы навучання, якая забяспечвае запыты кожнага вучня згодна яго інтарэсам, магчымасцям. Наведванні паказалі, што паседжанні МА, творчай групы праходзілі згодна плана работы, разглядаліся пытанні , якія патрабуюць рашэння сёння. Мэтанакіравана вядзецца работа па засваенні настаўнікамі сучасных методык і тэхналогій навучання. Значная ўвага ўдзяляецца фарміраванню ў вучняў навыкаў творчай навукова-пашуковай дзейнасці; зберажэнню і падтрымцы здароўезберагаючага навучальнага асяроддзя. Настаўнікі-прадметнікі паспяхова праводзяць стартавы, прамежкавы і выніковы кантроль па ўсіх прадметах. Індывідуальныя заняткі па прадметах былі накіраваны на карэкціроўку базавых ведаў, а таксама на пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў праз вывучэнне матэрыялу павышанай цяжкасці на факультатыўных занятках.

У МА кожны настаўнік працаваў над сваёй тэмай самаадукацыі, з вынікамі работы над якой знаёмілі сваіх калег на паседжаннях МА, выступалі на педсаветах з творчымі справаздачамі.

У МА паспяхова рашаюцца праблемы пераемнасці паміж рознымі ступенямі навучання шляхам каардынацыі праграмна-метадычнага забеспячэння, узаеманаведвання ўрокаў, абмена інфармацыяй, правядзення сумесных агульнашкольных мерапрыемстваў і адміністратыўных нарад.

Найбольш эфектыўнай можна лічыць работу МА настаўнікаў матэматыкі і фізікі ( кіраўнік Рамушэвіч Н.А.), МА настаўнікаў –моваведаў ( кіраўнік Жданюк Л.М.) , творчай групы “ Факультатывы – форма дыферэнцыяцыі навучання”

( кір. Раманчук С.В.). Гэта пацвярджаецца выніковасцю іх дзейнасці: якасцю навучанасці вучняў, колькасцю прызёраў прадметных алімпіяд і конкурсаў, удзелам у метадычнай рабоце школы і раёна.

Згодна плана ў верасні-кастрычніку 2010г. быў праведзены конкурс адукацыйных праектаў. Былі прадстаўлены праекты па рабоце з адоранымі вучнямі “Адоранае дзіця ў школе”, з мэтай удасканалення літаратурнай адукацыі “Арганізацыя пазакласнай работы па гуманітарнаму прадмету як сродак павышэння пазнавальнай актыўнасці школьнікаў”, адукацыйны праект “Дыферэнцыраванае навучанне на ўроках матэматыкі і фізікі як асобасна-арыентаваны падыход да працэсу навучання і выхавання”. На школьную мультымедыа-выставу настаўнікі прадставілі свае напрацоўкі па выкарыстанні ў вучэбным працэсе інфармацыйных тэхналогій. Цікавы вопыт прадставілі . настаўнікі Раманчук С.В., Булай К.З., Астрэйка Я.А., Нядвецкая С.І., Жданюк Л.М., Сівалоўская Л.І.

Правядзенне фестывалю “ Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў педагагічнай практыцы” садзейнічала распаўсюджанню вопыту па выкарыстанні сучасных тэхналогій у вучэбным працэсе. Урокі далі настаўнікі Рамушэвіч Н.А., Раманчук С.В., Церашкова Н.К., Жук Т.А. Згодна плана работы школы на 2010/2011н.г. і для вывучэння якасці работы педагагічных кадраў па ўмацаванні вучэбна-метадычнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбных кабінетаў у лютым 2011г. праводзіўся агляд вучэбных кабінетаў. Сёння ўсе разумеюць, што паспяховасць развіцця адукацыі ў вялікай ступені залежыць ад узроўня тэхналізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, які ў асноўным ажыццяўляецца ў прадметных кабінетах. Згодна гэтаму былі вызначаны наступныя задачы правядзення агляду: павышэнне ролі вучэбных кабінетаў з мэтай ўдасканалення адукацыйнага працэсу, вызначэнне далейшых перспектыў развіцця вучэбных кабінетаў ва ўстанове, выяўленне лепшых вучэбных кабінетаў. У аглядзе прынялі ўдзел усе загадчыкі кабінетаў школы. Адказна, добрасумленна і якасна падрыхтаваліся да агляду настаўнікі Раманчук С.В., Церашкова Н.К., Нядвецкая С.І., Жданюк Л.М. Лепшымі кабінетамі па выніках агляду прызнаны: кабінет біялогіі ( загадчык Раманчук С.В.), кабінет геаграфіі (загадчык Церашкова Н.К.), кабінет рускай мовы і літаратуры (загадчык Жданюк Л.М.), кабінет гісторыі ( загадчык Нядвецкая С.І.), кабінеты пачатковых класаў ( загадчыкі Булай К.З., Багдан Л.П., Севашко Т.М.). Ва ўсіх кабінетах назапашаны дыдыктычны і раздатачны матэрыял, матэрыялы для правядзення тэматычнага і паўрочнага кантролю, тэсты, матэрыялы для правядзення алімпіяд, пазакласных мерапрыемстваў. Асабліва багаты матэрыял назапашаны Раманчук С.В. па біялогіі і хіміі., Церашковай Н.К. па геаграфіі, Нядвецкай С.І. па гісторыі і грамадазнаўству, Жданюк Л.М. па рускай мове і літаратуры, Адамцэвіч І.М. па фізіцы. Раманчук С.В. для кожнага вучня падрыхтавала папкі, дзе змешчана інтэгральная шкала ацэнкі ведаў вучняў, дапаможны матэрыял для рашэння задач. Ёсць для кожнага вучня рознаўзроўневыя заданні для лабараторных і практычных.

На працягу двух апошніх гадоў прымалі ўдзел у раённых конкурсах усе кабінеты, акрамя кабінета нямецкай мовы. Кабінет біялогіі заняў 3 месца і ўзнагароджаны дыпломам 3 ступені ( загадчык Раманчук С.В.).

Згодна плана ў лютым- сакавіку 2011 года прайшоў фестываль педагагічнага майстэрства метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў. Кожны класны кіраўнік прадставіў адкрытую класную гадзіну, падзяліўся вопытам работы па выхаванні школьнікаў.

Настаўнікі-прадметнікі згодна графіка на працягу года праводзілі дэкады педагагічнага майстэрства. Гэта адкрытыя ўрокі, віктарыны, навуковыя паседжанні, конкурсы, падарожжы. Такі від работы садзейнічаў развіццю цікавасці да прадмета, выявіў лепшых матэматыкаў, філолагаў, географаў, біёлагаў, гісторыкаў. Падвядзеннем вынікаў метадычнай работы за год было правядзенне тыдня педмайстэрства. Згодна графіка настаўнікі-прадметнікі Рамушэвіч Н.А., Шаціла В.П., Адамцэвіч І.М., Церашкова Н.К., Астрэйка Я.А., Гвай В.А., Жэбрак С.С., Жданюк Л.М. далі адкрытыя ўрокі, падзяліліся вопытам работы. Настаўнікі прадставілі свае вучэбна-метадычныя комплексы, матэрыялы самаадукацыі, распрацоўкі ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і г.д. Гэта дапамагло вывучыць вопыт арганізацыі метадычнай работы ў метадычных аб’яднаннях настаўнікаў і вызначыць напрамкі развіцця калектыўнай творча-пашуковай дзейнасці педагогаў.

З мэтай вучобы настаўнікаў і ўнясення своечасовых карэктываў у работу ў гэтым навучальным годзе была арганізавана дзейнасць кансультацыйнага пункта для кіраўнікоў МА, кансультацыйнага пункта для педагагічных кадраў школы па пытаннях выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у вучэбным працэсе, кансультацыйнага пункта для педагагічных кадраў школы па праблемных пытанннях адукацыйнай дзейнасці.

На працягу года МС ажыццяўляў каардынацыю дзейнасці МА і вызначаў стратэгічныя задачы развіцця школы.

Праведзена 4 паседжанні МС, на якіх абмяркоўваліся наступныя пытанні:

  1. Мэты, задачы і асноўныя напрамкі метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі ўстановы ў 2010/2011н.г

  2. Ацэнка псіхалагічнага клімату ў школе і прафесійна-асобаснай культуры педагагічнага калектыву.

  3. Аб эфектыўнасці работы педагагічных кадраў па развіцці сваіх прафесійных кампетэнцый сродкамі самаадукацыі.

  4. Аб рабоце метадычнага суправажджэння дзейнасці педагогаў па выкананні стандарта адукацыі.
  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурсы кансультацыі iconКонкурсы Результат
Научно-исследовательские, творческие и спортивные достижения учащихся (конкурсы, конференции, олимпиады)

Конкурсы кансультацыі iconКурс экзаменацыйная сесíя Пачтак экзаменаý у 00, акрамя адзначаных у раскладзе. Кансультацыі па замежнай мове будуць правадзíцца напярэдаднí экзамена у 16. 00 ва аўдыторыях, адведзеных для экзаменаў
Кансультацыі па замежнай мове будуць правадзíцца напярэдаднí экзамена у 16. 00 ва аўдыторыях, адведзеных для экзаменаў

Конкурсы кансультацыі iconПравила оформления детских научно-исследовательских работ, представляемых на республиканские конкурсы оглавление
Настоящая разработка является инструкцией по оформлению научных работ школьников, представляемых на республиканские конкурсы. В ней...

Конкурсы кансультацыі iconКонкурсы, соревнования

Конкурсы кансультацыі iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Прыёмы дзейнасці настаўніка: арганізуе працу па назіранні над моўным матэрыялам, прадстаўляе матэрыял для аналізу, накіроўвае дзейнасць...

Конкурсы кансультацыі iconКонкурсы для всех и актуальные опросы

Конкурсы кансультацыі icon* конкурсы з узнагародамі І іншыя атракцыёны для дзяцей, моладзі

Конкурсы кансультацыі iconМерапрыемства для вучняў 15 17 гадоў
На гэтым этапе вызначаецца парадак прахаджэння камандамі маршрута, праводзіцца інструктаж па тэхніцы бяспекі. Пры неабходнасці праводзяцца...

Конкурсы кансультацыі iconМерапрыемства для вучняў 15 17 гадоў
На гэтым этапе вызначаецца парадак прахаджэння камандамі маршрута, праводзіцца інструктаж па тэхніцы бяспекі. Пры неабходнасці праводзяцца...

Конкурсы кансультацыі iconЗапрашаем на сэмінар-кансультацыю па рэгістрацыі некамэрцыйных арганізацыяў
Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў І фондаў, а...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка