Урок па прадмеце "Чалавек І свет"




НазваУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Дата канвертавання22.11.2012
Памер48.99 Kb.
ТыпУрок
Урок па прадмеце “Чалавек і свет”

Канановіч А.А., настаўніца Дзераўнянскай сярэдняй школы


Тэма: "Органы пачуццяў. Язык — орган смаку, скура — орган дотыку".

Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба ведаць свой арганізм; фарміраваць навыкі даследчай дзейнасці і самастойнай працы, навыкі рэфлексійнай дзейнасці.

Абсталяванне: тканіна плошчай 1,5 кв.м; лімон; люстэркі; растворы: з цукрам, соллю, лімонным сокам, гарчыцай; палачкі ад марожанага; альбомы для малявання; губная памада; лупа.

Ход урока

1. Арганізацыйны этап

Настаўнік прапануе вучням узяцца за рукі, пажадаць адзін аднаму добрага настрою, цікавых адкрыццяў на ўроку.

2. Пастаноўка праблемы. Вызначэнне тэмы і задач урока

Заданні і пытанні

• Паглядзіце на лімон. Які смак ён мае?

• Пры дапамозе якога органа пачуццяў вы пра гэта можаце даведацца?

• Якая ежа вам больш падабаецца?

• Назавіце страву, якую вы не любіце. Чаму?

• Як вы думаеце, чаму адну страву мы любім, а другую не?

• Адгадайце загадку:

Цела наша пакрывае,

Ад мікробаў засцерагае.

Заўсёды будзем яе мыць,

Каб прыгожым, чыстым быць. (Скура)

• Вызначце тэму ўрока.

• Што вы ведаеце пра скуру?

3. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў з уласнага вопыту, знаёмства з новай інфармацыяй

Практычныя доследы

1. Сцісніце палец. Што вы адчуваеце? Сцісніце мацней. Апішыце свае адчуванні.

2. Дакраніцеся рукой да ножкі крэсла. Што вы цяпер адчуваеце? Дакраніцеся да шыі. Апішыце свае адчуванні.

Вывад: скура можа адчуваць цяпло, холад, ціск, боль. Скура — орган дотыку, таму што мы адчуваем, калі дакранаемся да яе.

Настаўнік ставіць праблемнае пытанне: які орган пачуццяў самы галоўны?

Пасля выказванняў вучняў робіцца вывад: усе органы пачуццяў вельмі важныя, таму трэба пра іх шмат ведаць і даглядаць іх.

Медыцынская сястра знаёміць вучняў з дадатковай інфармацыяй.

Плошча скуры дарослага чалавека займае прыкладна 1,5—2 кв. м (паказвае дзецям тканіну, плошча якой 1,5 кв. м). Скура чалавека можа важыць да 3—4 кг. Таўшчыня яе ад 2 да 5—6 мм. Як вы думаеце, дзе скура самая тоўстая? (На пятках). Што трэба рабіць, каб скура была чыстай? Ці ведаеце вы, што скура аднаўляецца? Верхні яе слой злушчваецца, і вырастае новы. За сваё жыццё чалавек губляе да 18 кг скуры!

4. Фізкультхвілінка

5. Самастойная даследчая работа ў цэнтрах.


Цэнтр эксперыментаў


1. Разгледзьце свой язык у люстэрка.

2. Правядзіце эксперымент: паспрабуйце вызначыць, які ўчастак языка больш адчувае салодкае, кіслае, горкае, салёнае. Адзначце ўчасткі языка на малюнку, карыстаючыся памяткай.

Памятка

Размяркуйце абавязкі:

лабарант праводзіць эксперымент;

дэгустатар вызначае смак;

памочнік адзначае на малюнку зоны языка.

Этапы работы

1) Перад табой чатыры растворы: з цукрам, соллю, лімонным сокам, гарчыцай.

2) Вазьмі салодкі раствор.

3) Намачы ў ім палачку і дакраніся ёю да розных участкаў языка.

4) Які з іх найбольш адчувае салодкае? Пазнач на малюнку.

5) Тое самае зрабі з астатнімі растворамі. Кожны раз бяры чыстую палачку.

3. Адкажыце на пытанне: чаму адну страву мы любім, а другую не? Для гэтага прачытайце інфармацыю ў вучэбным дапаможніку "Чалавек і яго здароўе" Л. I. Дурэйкі і Г. Д. Лосева на с. 36.

4. Падрыхтуйцеся да прэзентацыі.


Цэнтр даследаванняў


1. Разгледзьце скуру праз лупу. Пастарайцеся ўбачыць маленькія адтуліны — поры.

2. Навошта яны патрэбны? (Пора — гэта "кішэнька", у якую збіраецца скураны тлушч, неабходны, каб засцерагчы скуру ад сухасці, а таксама для падтрымання аптымальнай тэмпературы цела.)

3. Злёгку намажце палец губной памадай, а затым прыцісніце яго да аркуша паперы. Параўнайце адбіткі — свой і сябра. Зрабіце выснову.

4. Прачытайце артыкул "Чаму скуру называюць незвычайным адзеннем" у падручніку на с. 108—109.

5. Адкажыце на пытанне: якое значэнне для арганізма мае скура?

6. Складзіце кластар на тэму: "Значэнне скуры". Пракаменціруйце.


Цэнтр творчасці


1. Прачытайце артыкул "Як трэба клапаціцца пра скуру" ў падручніку на с. 109—110.

2. Зрабіце малюнкі на тэму: "Сябры скуры".

3. Складзіце апавяданне пра "сяброў" скуры.

4. Адкажыце на пытанне: ці можа скура знішчаць мікробаў? Для гэтага прачытайце дадатковую інфармацыю ў вучэбным дапаможніку "Усё пра тваё здароўе" на с. 109.


6. Прэзентацыя работы цэнтраў


7. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме ўрока

8. Падвядзенне вынікаў ўрока

Дзеці адказваюць на пытанне: чым людзі падобныя адзін да аднаго і чым не падобныя?

9. Рэфлексія

Стратэгія "3 — 2 — 1". Назавіце:

3 — тры асноўныя думкі, якія вы зразумелі сёння на ўроку;

2 — два заданні, якія вы можаце практычна зрабіць;

1 — пытанне, якое вас хвалюе.

10. Дамашняе заданне


1. Настаўнік прапануе выбраць заданне з дошкі.

2. Настаўнік просіць перадаць пісьмо бацькам (гл. дадатак).

3. Дзеці выбіраюць адно з пытанняў па жаданні, чытаюць спіс літаратуры, у якой можна знайсці адказ.

Дадатак

Паважаныя бацькі! Кожны чалавек хоча быць здаровым. А для гэтага трэба ведаць свой арганізм, прыслухоўвацца да яго.

На ўроках па прадмеце "Чалавек і свет" дзеці пазнаёміліся з органамі пачуццяў. Яны вучацца беражліва адносіцца да свайго здароўя, і ў гэтым вы можаце ім дапамагчы. Распытайце, што ім вядома. Сачыце за правільнасцю прагляду тэлеперадач, рэжымам дня. Абавязкова сачыце за чысцінёй цела і адзення. Клапоцячыся пра гігіену цела, мы не толькі забяспечваем эстэтычны знешні выгляд, але і ствараем аптымальныя ўмовы для дыхання скуры, яе тэрмарэгуляцыі. Адзенне выконвае як эстэтычную, так і ахоўную функцыю. Вельмі важна, каб адзенне было з натуральнай тканіны.

Вашы паводзіны павінны служыць прыкладам для вашых дзяцей. Яны знаходзяцца ў такім перыядзе развіцця, калі вельмі лёгка сфарміраваць жаданыя навыкі.

Дзякуй вам за супрацоўніцтва!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па прадмеце \"Чалавек І свет\" iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок па прадмеце \"Чалавек І свет\" iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Урок па прадмеце \"Чалавек І свет\" iconУрок "Чалавек І свет" 2 клас
Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек І свет” І жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз...

Урок па прадмеце \"Чалавек І свет\" iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Урок па прадмеце \"Чалавек І свет\" iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дзеткі! Сёння ў госці к нам завітаў Лесавічок. Ён прапануе нам адгадаць свае загадкі

Урок па прадмеце \"Чалавек І свет\" iconЧалавек І свет, 3 клас
Свет жывёл вельмі багаты І разнастайны. Жывёлы – гэта не толькі звяры, але І птушкі, І насякомыя, І земнаводныя

Урок па прадмеце \"Чалавек І свет\" iconУрок "Чалавек І свет" 1 клас
Абсталяванне: мультымедыйныя прэзентацыі, “маршрутны ліст”, карцінкі з выявамі дзікіх І свойскіх жывёл, птушак, палоскі паперы, чырвоныя...

Урок па прадмеце \"Чалавек І свет\" iconУрок па прадмету "Чалавек І свет "
Мэты урока: фарміраваць уяўленні пра жабу І рапуху як пра асаблівую групу жывел, асяроддзе ІХ пражывання,асаблівую ролю ў прыродзе...

Урок па прадмеце \"Чалавек І свет\" iconУрок па прадмету "Чалавек І свет" у 1 класе
Мэта: 1 Абагульніць І пашырыць веды першакласнікаў пра змены ў жыцці птушак вясной; садзейнічаць усведамленню таго,што вясна – вельмі...

Урок па прадмеце \"Чалавек І свет\" iconУрок -экскурсія па тэме " Свет кніг "
Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка