Конкурс эрудытаў "Найлепшы знаўца казак"




НазваКонкурс эрудытаў "Найлепшы знаўца казак"
Дата канвертавання22.11.2012
Памер63.11 Kb.
ТыпКонкурс




Конкурс эрудытаў “Найлепшы знаўца казак”


Па казках Якуба Коласа



(У конкурсе бяруць удзел 4 каманды. Загадзя дзецям выдаецца спіс казак, якія яны павінныя прачытаць. Гульня можа пачынацца з конкурсу "Візітоўка", дзе каманды прадстаўляюць свае назвы і эмблемы.)


Вядоўца.

Як цудоўна гэта, дзеці,

Што ёсць казачкі на свеце –

Добрыя, чароўныя!

Калі ўсе іх прачытаць,

То мудрэйшым можна стаць.

Казку ты –

Казку я,

Пачынаецца гульня!


I конкурс “ІНТЭЛЕКТ-ЛАТО”


Кожная казка мае свой пачатак, сваю прыказку. Сапраўдны казачнік можа па пачатку пазнаць казку. Паспрабуйце гэта зрабіць і вы. Я буду зачытваць прыказкі, а вы на картках пазначайце назвы адпаведных казак.

(Кожная каманда атрымлівае картку для работы.)

Прапануюцца прыказкі:

  1. Жылі-былі дзед і баба. Хораша жылі яны між сабою. За ўсё сваё жыццё яны не толькі ні разу не пабіліся, але і не пасварыліся нават. {"Баба і чорт")

  2. Даўно, даўно гэта было, не за памяць нашых дзядоў. ("Барона і зязюля ")

  3. У цеснай, крэпкай турме аднаго вялікага горада сядзеў бедны засуджаны. Нягодныя людзі закавалі яго ў ланцугі і кінулі ў турму. ("Песня птушкі")

  4. Было ў бацькі тры сыны: два разумныя, а трэці, самы меншы, дурань. ("Дурань")

(Пасля выканання задання каманды здаюць карткі журы, якое і падводзіць вынікі конкурсу.)

Вядоўца. Ну вось, прыказка ёсць, а далей казка будзе: “I пайшлі чатыры волаты ў чатыры бакі, куды вочы глядзяць. А глядзелі яны ў кожнага на сваю казачную краіну, якая знаходзілася за трыдзевяць зямель”.

(Запрашаюцца капітаны каманд – "чатыры волаты". Яны цягнуць жэрабя для вызначэння колеру сцежкі, па якой будуць ісці)

Вядоўца. Вось чатыры сцежачкі. (На падлозе 4 рознакаляровыя стужкі, якія разыходзяцца ў розныя бакі.) Яны незвычайныя, чароўныя. Сцежкі кожнага з вас прывядуць да сваей казкі, дзе вы сустрэнецеся з казачнымі героямі і павінны будзеце ім дапамагчы. За кожную такую дапамогу капітан атрымае кавалачак казачнага люстэрка. Сабраўшы іх разам, яго каманда набывае права ўдзельнічаць у апошнім конкурсе нашага спаборніцтва.


Ішоў бай па сцяне,

Нёс сямёра лапцей,

I сабе, і жане,

I дзіцёнку па лапцёнку.

Ці баяць, ці не?

(Капітаны становяцца на свае сцежкі)


II конкурс “ЗНАЁМСТВА”


Па чарзе капітаны сустракаюцца з казачнымі героямі, пазнаюць іх і прапаноўваюць сваю дапамогу.

Казачны герой белай сцяжынкі. На якія толькі хітрыкі ні кідаўся я, каб звесці дзеда з бабаю, нічога не памагло. Спрабаваў кідаць у гаршчок з капустаю вуголле і сажу. А дзед і вухам не вядзе: выкіне з капусты вуголле, есць ды бабу хваліць, што яна добрая гаспадыня. Дзеда ўночы за-вёў у бабіну расаду і вытаптаў яе дзедавымі нагамі. А вось, думаю, пачастуе баба дзеда чапялой. Не! Не атрымалася... (Плача.)

Вядоўца. Што гэта за казка? Як завуць героя? Ці можна яму дапамагчы?

(Чорт, казка "Баба і чорт")

Казачны герой чырвонай сцяжынкі. А колькі ў нас ворагаў! Хто толькі не крыўдзіць нас, бедных. Крыўдзяць нас людзі, крыўдзяць звяры, нават птушкі-драпежнікі — каршуны, совы, пугачы – і тыя нас ушчуваюць. Ніхто не баіцца нас, ну ніхтосенькі!.. Пойдзем, хіба, ды ў ваду кінемся. (Плача.)

(Зайчык, казка "Зайчыкі")

Казачны герой сіняй сцяжынкі. Страшна загневаўся я. Вось залезу я ў сваю норку, выставіўшы доўгія вусы і шырокія клешчы, і не зварухнуся. Скарэй памру, а не вылезу. Нават гаварыць ні з кім не жадаю.

(Рак, казка "Цяжкая доля'')

Казачны герой жоўтай сцяжынкі. Пакуль жыў, быў бацька, усе мы жылі разам. Бацька заступаўся, калі браты пачыналі мяне крыўдзіць. Жыў я і вялікага гора не знаў. Але памёр бацька, падзяліліся старшыя браты, а мяне выгналі з хаты. Вось пастаю я тут, паплачу, пагляджу апошні раз на свой двор і пайду, куды вочы глядзяць. (Плача.)

(Дурань, казка "Дурань")

Вядоўца. Сцяжынкі прывялі вас у "Чарадзейную палату". Тут кожны капітан павінны падабраць сабе адзенне таго персанажа, хто здолее дапамагчы яго казачнаму герою.


III конкурс “ЧАРАДЗЕЙНАЯ ПАЛАТА”


Капітаны падыходзяць да стала, дзе ляжаць розныя рэчы, і выбіраюць патрэбныя элементы адзення. Потым апранаюць іх і расказваюць, чаму менавіта гэтае адзенне спатрэбілася. Удзельніку, як слушна падабраў адзенне, уручаецца яшчэ адзін кавалачак люстэрка.

(Белая сцяжынка адзенне бабы, чырвоная сцяжынка – адзенне жабы, сіняя сцяжынка адзенне жытэйка (зярнятка), жоўтая сцяжынка – адзенне Анучніка.)

Вядоўца. Малайцы, капітаны! Цяпер можна і да Лесуна ў госці адправіцца.

Лясун. Добры дзень! Вельмі рады вітаць вас у сваім лесе. Чуў, што вы дапамагаеце казачным героям. Гэта справа вельмі адказная і цяжкая. А здолееце вы з ей справіцца, толькі калі добра ведаеце казкі. А калі не – дык тут са мной і застанецеся, будзем разам валацуг ганяць. Кожнаму з вас я дам папяровы ланцужок, на якім напісаныя словы з вашых казак. Аднак вось бяда: ланцужкі ад старасці парваліся і словы на іх пераблыталіся. Але я ўпэўнены, што кожны з вас здолее скласці з гэтых слоў выказванне і адказаць, каму яно належыць.


IV конкурс “КАЗАЧНЫ ЛАНЦУЖОК”


Ланцужок, на якім напісаныя словы, разразаецца на некалькі кавалкаў, з якіх дзеці і складаюць выслоўе. Калі ў конкурсе ўдзельнічаюць вучні першага класа, то можна разрэзы зрабіць фігурнымі, каб лягчэй было складаць сказы.

(Белая сцяжынка. Усё куплю, што хочаш, звядзі толькі. (Чорт, казка "Баба і чорт".). Чырвоная сцяжынка. Ці ж можна нам жыць на свеце? (Зайчык, казка "Зайчыкі") Сіняя сцяжынка. Рачэ, рачэ! Чаго ты так угневаўся? (Плотачка, казка "Цяжкая доля".) Жоўтая сцяжынка. Чалавек я цёмны, няграматны. Які я кароль?! (Дурань, казка "Дурань".)

Лясун. Бачу, што казкі вы добра ведаеце (раздае пераможцам конкурсу кавалкі люстэрка). А зараз адкрыю вам адзін сакрэт: вас чакае Баба Яга.

Баба Яга. Фу-фу, чалавечым духам пахне. А-а-а, гэта, мае маленькія волаты. Вельмі хачу, каб вы мяне павесялілі. Тэлевізар у мяне зламаўся. Хачу на вас паглядзець, ці добрыя вы артысты. А заданне такое: пакажыце мне ўрывачкі з казак, ды каб у іх яшчэ і пытанні былі, а мы разам на іх адказваць будзем.


V конкурс “ЗАПЫТАНКА”


Каманда паказвае падрыхтаваны ўрывак з казкі і задае па ім пытанне. Астатнія каманды пішуць адказы на паперках і аддаюць іх журы. За ўдзел у конкурсе Баба Яга раздае камандам кавалачкі люстэрка.

Вядоўца. Вось мы і дабраліся да “Чароўнай скарбонкі”. У ей знаходзяцца рэчы, неабходныя для таго, каб казкі вашы скончыліся добра.


VI конкурс “ЧАРОЎНАЯ СКАРБОНКА”


Вядоўца адчыняе скарбонку, у якой знаходзіцца шмат розных рэчаў, і прапануе камандам знайсці патрэбную для іх казкі. Каманды павінныя не толькі выбраць рэч, але і расказаць аб тым, як яна дапамагла казачнаму герою. За правільныя адказы вядоўца ўручае кавалкі чароўнага люстэрка.

(Белая сцяжынка – чаравікі. Чырвоная сцяжынка – жаба. Сіняя сцяжынка зярнятка. Жоўтая сцяжынка – торба.)

Вядоўца. Кожная каманда сабрала па некалькі кавалачкаў казачнага люстэрка. Калі вы складзяце іх, то здолееце прачытаць мудрую народную прыказку.


VII конкурс “КАЗАЧНАЕ ЛЮСТЭРКА”


Па сігнале каманды пачынаюць складаць свае люстэркі. {Гэта можа быць разрэзаны на кавалкі ліст каляровага кардону, на якім запісана прыказка.) Калі фраза будзе складзеная, каманда хорам прачытвае яе. Перамагае каманда, якая з заданнем справіцца першай.

(На люстэрку кожнай каманды напісана: ДА ЧАГО НЕ ДОЙДЗЕШ, ТОЕ Ў КНІЖЦЫ ЗНОЙДЗЕШ.)

Заўвага. Падчас падрыхтоўкі да конкурсу варта выкарыстоўваць зборнікі казак аднаго выдання, бо ў розных рэдакцыях адны і тыя ж казкі могуць мець розныя назвы ці імёны герояў.

Заданні дадзенага конкурсу складзеныя па выданні: Я. Колас. Збор твораў у 14-ці тамах. Т. 4. — Мн., 1973.

М. В. КУДЗЕЙКА, метадыст МАІПК і ПКР і СА.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс эрудытаў \"Найлепшы знаўца казак\" iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: "Проза"
Конкурс праводзіўся па 6 намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Драматургія”, “Крытыка”, “Сцэнар”, “Творы для дзяцей”. Падтрыманы грантам...

Конкурс эрудытаў \"Найлепшы знаўца казак\" iconКонкурс на найлепшы рукапіс ад Саюза пісьменнікаў 8
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае на прэзентацыю брашуры, прысвечанай гісторыі ХХ стагоддзя ва ўспамінах І фотаздымках...

Конкурс эрудытаў \"Найлепшы знаўца казак\" iconКонкурс егу "інтэлектуальны марафон-2009"
Марафон уключае тры дыстанцыі: Інтэрнэт-віктарыну "Эрудыт" (20 сакавіка 2009 года); Інтэрнэт-алімпіяду "Знаўца" (22-23 сакавіка)...

Конкурс эрудытаў \"Найлепшы знаўца казак\" iconКонкурс на найлепшы рукапіс ад Саюза пісьменнікаў 5
Сябры гродзенскага аддзялення га “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ўвайшлі ў лік пераможцаў фотаконкурса “Птушка ў аб’ектыве-2010”, зладжанага...

Конкурс эрудытаў \"Найлепшы знаўца казак\" icon«Ќазаќ журналистикасыныњ тарихы» пєні бойынша тест тапсырмалары Баѓыты: Єлеуметтік ѓылымдар
«Кіші Октябрь» орнату немесе ауылшаруашылыѓын жаппай ±жымдастыру мен индустрияландыру жылдарындаѓы ќазаќ мерзімді баспасµзі

Конкурс эрудытаў \"Найлепшы знаўца казак\" iconКонкурс эрудытаў
Паважаныя знаўцы! Вам прапануецца адказаць на пытанні па 15 тэмах па розных аспектах гісторыі І сучаснасці роднай Беларусі. У выпадку,...

Конкурс эрудытаў \"Найлепшы знаўца казак\" iconКонкурс эрудытаў
Паважаныя знаўцы! Вам прапануецца адказаць на пытанні па 15 тэмах па розных аспектах гісторыі І сучаснасці роднай Беларусі. У выпадку,...

Конкурс эрудытаў \"Найлепшы знаўца казак\" iconКонкурс рисунков "Книжное царство-государство" Конкурс рисунков "Любимый герой книги" Вусны часопіс, прысвечаны 130-годдю з дня нараджэння Я. Коласа І Я. Купалы Урок поэзии «Книги звонкая строка»
Няўжо яна аджывае свой век? Не! Бо краіна беларускай літаратуры гэта ўладанне кніг, у якіх захавана духоўнае багацце чалавечага роду,...

Конкурс эрудытаў \"Найлепшы знаўца казак\" iconГродзенскі дзяржуніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродна
Мова беларускіх народных казак адметная І непаўторная, істотна адрозніваецца як ад іншых фальклорных твораў, так І ад мовы казак...

Конкурс эрудытаў \"Найлепшы знаўца казак\" iconШамякіна С. В. Казкі уладзіміра караткевіча
А. Вераб’ём. Адна з гэтых казак, “Лебядзіны скіт”, упершыню была надрукавана ў другім томе Збору твораў у 8-мі тамах Ул. Караткевіча....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка