Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 "Д " класе. Токар І. А. Мэта




НазваТэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 "Д " класе. Токар І. А. Мэта
Дата канвертавання22.11.2012
Памер34.85 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 “Д “ класе .Токар І. А.

Мэта: Сфарміраваць у вучняў уяўленне пра складаны сказ, яго сэнсавыя магчымасці і будову: перадаюцца два і больш звязаных паведамленняў,

мае дзве і больш граматычныя асновы. Выпрацаваць уменне адрозніваць

простыя і сладаныя сказы; узбагачаць сінтаксічны лад мовы вучняў, вучыць ужываць складаныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні; выхоўваць любоў і павагу да беларускага слова.

Ход урока

На дошцы словы

У маках чырваных гарыць прыгуменне

О матчына мова! Маленства вясна!

Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,

Бо ты, як і маці, на свеце адна.

  1. Арганізацыйны момант. Матывацыя.

  2. Пастаноўка вучэбнай праблемы

Пачнём наш урок з выканання задання, якое ляжыць у вас на парце на картках (тэкст).

1.Родная мова. 2. З вуснаў маці яна ўвайшла ў наша жыццё. 3. У ціхім журчанні матчыных песень у пяшчотных яе ласках мы чуем тваю прыгажосць. 4. Гэта мова маіх бабулі і дзядулі якіх я ведаю. 5. Гэта мова маіх прадзедаў і прапрадзедаў якіх я не ведаю але заўжды адчуваю за сабою.

6.Шануйце і любіце родную мову бо яна адкрывае нам разнастайныя цуды і таямніцы жыцця.

( Тэкст запісаны на дошцы)

Заданні:

  1. Прачытайце тэтст.

  2. Вы згодны, што гэта тэкст? Чаму?

  3. Давайце дадзім загаловак, каб ён адпавядаў тэме тэксту.

  4. Вызначаем асноўную думку.

  5. Стыль тэксту.

  6. Я прапаную вам раставіць знакі прыпынку і вызначыць граматычную аснову ў 3 і 6 сказах.

  • правяраем франтальна



  1. Узнікненне праблемнай сітуацыі (розныя варыянты пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаных сказах)

  • узнікае дыялог

  • назавіце галоўные члены сказа ў 3 – м сказе

  • якія знакі прыпынку паставілі там ? Чаму ?

  • якія знакі прыпынку вы паставілі ў 6 – м ?

  • ці можаце вы растлумачыць чаму там патрэбны ці не патрэбны коскі ?

  • вызначце галоўные члены сказа ў 6 –м сказе ?

  • ці падобныя сказы 3 і 6 ?

  • ці сустракаліся мы з такімі як 6 –ы , раней , ці ставілі вы падобныя знакі прыпынку ?

  • з якой праблемай мы сустракаліся з вамі зараз ?

  • як бы вы акрэслілі тэму сённешнега урока?

  • на дошцы запіс праблемы ( схема 6 – га класа ) =, ?- = -?

  • запіс тэмы ўрока на дошцы і ў сшыткі

  • як вы думаеце , чаму мы павінны сёння навучыцца ?

  • якія задачы паставіць перад сабой ?

  1. Па якому алгарытму вы будзеце працаваць ?

  • Вызначаем граматычную аснову сказа .

  • Помнім , што можа быць адзін выказнік або адзін дзейнік .

  • Падлічваем іх колькасць .

  • У двух і больш граматычных асновах сказа ставім знак прыпынку.(алгарытм вызначэння складанага сказа прапаноўнаюць дзеці )

  • Ці можам мы цяпер сфармуляваць правіла ?

  • Які сказ называецца складаным ?

  • Як звязваюцца простыя сказы ў складаныя ?

  • Пры дапамозе чаго яны звязваюцца ?

  1. Праверка правільнасці рашэння праблемы .

  • Самаправерка па падручніку .

  • Звяртаемся да тэксту і расставім правільна знакі прыпынку.

  • Назавём простыя і складаныя сказы .

  1. Рэалізацыя новых ведаў ( дзеці працуюць у групах , кожная група атрымоўвае тэкст , дзе трэба знайсці складаны сказ , падкрэсліць граматычную аснову і паставіць знакі прыпынку ) .



  1. У добры час , на ўлонні вясковым

дзе вадзіца крынічная б’е

навучыўся я матчынай мове

і задуманых песняў яе.

  1. Многа ёсць недасягнутых скарбаў ,

яшчэ болей прываблівых мар .

Я яе ні за што не аддаў бы

бо яна найвялікшы мой скарб !

  1. Яна гойдае спевам калыску ,

літасціва шчабеча ў бядзе

на ёй песні складаюць вятрыскі

ў неспакойны , разбуджаны дзень .

( Л. Геніюш )

  • ( адзін прадстаўнік групы зачытвае радкі з верша з выкананым заданнем )

  • па аднаму прадстаўніку з групы на дошцы складаюць схему складанага сказа

  • кожны самастойна ( можна ў парах ) складаюць складаны сказ па запісанай схеме на дошцы на тэму роднай мовы

  • правяраем франтальна .

  • Якія яшчэ выказванні пра родную мову вы можаце ўспомніць , няхай вам дапамогуць стэнды .

  1. Падагульненне . Звяртаем увагу на дошку , дзе была запісана праблема.

  • Ці можаце вы сказаць , што з дадзенай праблемай справілісь ?

  • Які сказ называецца складаным ?

  • Як правельна яго вызначыць ?



  1. Я прапаную вам выканаць тэст .Знайдзіце і выпішыце нумары складаных сказаў .



1 варыянт

  1. Магутнае слова , ты роднае слова !

  2. Роднае слова – гэта першая крыніца , праз якую мы пазнаем жыццё і акаляючы нас свет .

  3. Беларуская мова , як і кожная , самабытная , непаўторная .

2 варыянт

  1. Б ез мовы не можа быць народа .

  2. Беларуская мова – гэта духоўная адметнасць беларускага народа , яго “ адзежа душы “ .

  3. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай , каб не ўмёрлі .

  • Узаема праверка ( абменьваюцца сшыткамі )

  • Самаправерка ( па ключы на дошцы )

Ключ

1 варыянт 2 варыянт

2 3

  1. Дамашняе заданне : параграф 35 ; пр. 218.

  2. Рэфлексія . Дзеці выказваюць свае ўражанні ад урока.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 \"Д \" класе. Токар І. А. Мэта iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 \"Д \" класе. Токар І. А. Мэта iconКонкурс Тэма
Тэма: Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” (Урок пазакласнага чытання ў 11 (9) класе, 4 чвэрць, красавік...

Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 \"Д \" класе. Токар І. А. Мэта iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 \"Д \" класе. Токар І. А. Мэта iconУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным І вінавальным склонах

Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 \"Д \" класе. Токар І. А. Мэта iconТэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты
Прачытайце сказ запісаны на дошцы. Падлічыце колькі ў ім слоў. Які гэта сказ па мэце выказвання?

Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 \"Д \" класе. Токар І. А. Мэта iconКазлоўшчынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Урок беларускай мовы ў 4 класе Тэма: Род назоўнікаў Настаўнік пачатковых класаў Юрчык С. С
Мэта: адпрацоўваць уменні вызначаць род назоўнікаў, правільна спалучаць ІХ з іншымі словамі; актуалізаваць веды пра антонімы; замацоўваць...

Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 \"Д \" класе. Токар І. А. Мэта iconТэма: абагульняльны ўрок "Агульная характарыстыка прыроды Беларусi". Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...

Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 \"Д \" класе. Токар І. А. Мэта iconУрок матэматыкі ў 8 класе
Мэта: удасканальваць уменні выканання дзеянняў складання І аднімання натуральных лікаў

Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 \"Д \" класе. Токар І. А. Мэта iconУрок матэматыкі ў 1 класе
Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць пазнаваць лічбу 8 І навучацца яе пісаць

Тэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 \"Д \" класе. Токар І. А. Мэта iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка