Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі




НазваУпраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі
Дата канвертавання28.10.2012
Памер238.46 Kb.
ТыпДокументы
УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ ГОМЕЛЬСКАГА АБЛВЫКАНКАМА


Установа адукацыі

“Гомельскае дзяржаўнае прафесійна – тэхнічнае вучылішча № 30 рачнога флоту”


Метадычная распрацоўка


Тыдзень беларускай мовы і літаратуры


Выкладчык:

Якавенка В.В.


Гомель 2011


Анатацыя


У дадзенай метадычнай распрацоўцы прадстаўлены формы пазакласнай работы ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Матэрыялы дадзенай распрацоўцы могуць быць выкарыстаны пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў і дапамогуць расшырыць веды навучэнцаў, развіць пазнавальную цікавасць да прадмета, прывіваць навыкі самастойнай работы. Могуць быць карыснымі куратарам пры падрыхтоўцы і правядзенні пазакласных мерапрыемстваў.


Уводзіны


У апошнія часы актывізуецца пошук і шырокае выкарыстанне методык, якія дазваляюць значна павысіць эфектыўнасць вывучэння беларускай мовы і літаратуры наогул і пазакласнай работы.

Правядзенне розных формаў пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры дапамагае выкладчыку дасягнуць пэўных мэт з дапамогай мэтанапраўленых мерапрыемстваў. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры з’яўляецца адной з форм пазакласнай работы па прадмету. Яна праводзіцца, каб узмацніць матывацыю к вывучэнню беларускай мовы і літаратуры. Падчас правядзення тэматычнага тыдня, пашыраецца кругагляд навучэнцаў, павялічваецца іх культурны ўзровень, пазнавальныя інтарэсы, робячы пры гэтым уклад у вывучэнне іншых прадметаў, у прыватнасці, гісторыі, геаграфіі на падставе міжпрадметных сувязей.


Заключэнне


Праблема цікавага тыдня беларускай мовы і літаратуры – гэта праблема такой сукупнасці разнастайных складаючых яе элементаў, якія найбольш поўна адказваюць пазнавальным інтарэсам, узроўню падрыхтоўкі навучэнцаў і педагагічнаму замыслу настаўніка.

У дадзеным тыдні выкарыстаны разнастайныя формы і метады работы.

Да планавання тыдня беларускай мовы і літаратуры прыцягваліся і навучэнцы, пры гэтым улічваліся іх інтарэсы, пытанні, прапановы і пажаданні. План, складзены пры ўдзеле навучэнцаў, успрымаўся імі як свой, і пры гэтым кожны адчуваў сябе адказным за яго выпаўненне.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры разглядаўся як адзін вялізны ўрок, які павінен быць дастаткова завершаным і прыносіць рэальныя вынікі.


ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ:



  1. 25.04. – адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры. Красавіцкія юбіляры




  1. 26.04. – вусны часопіс “Квітней, горад над Сожам”




  1. 27.04. – конкурс рэфератаў “Сыны зямлі беларускай”




  1. 28.04. – гульня “Хто жадае стаць міліянерам”




  1. 29.04. - падвядзенне вынікаў тыдня





















У красавіку нарадзіліся:



  1. Змітрок Бядуля




  1. Віктар Казько




  1. Міхась Рудкоўскі




  1. Мар’ян Дукса




  1. Алесь Жук



Гульня “Хто жадае стаць міліянерам”


Мэта: прафілактыка шкодных звычак у навучэнцаў і прапаганда здаровага ладу жыцця; развіццё роднай мовы

Умовы гульні: гульня праводзіцца па тыпу тэлегульні «Хто жадае стаць міліянерам?»

У гульні прымаюць удзел 3 каманды. Для адборачнага тура выбіраецца адзін прадстаўнік ад кожнай каманды. У асноўную гульню трапляе той, хто хутчэй адказаў на адно пытанне. Асістэнты дапамагаюць назіраць за хуткасцю і правільнасцю адказаў. У асноўнай гульні 9 пытанняў і 2 незгараемыя лічбы.

Падказкі: 1. Дапамога зала – удзельнікам раздаюцца жэтоны 4 колераў, якія адпавядаюць 4 варыянтам адказаў: чырвоны, жоўты, зялёны, сіні.

2. 50 на 50 – два варыянты адказаў у тэксце адзначаюцца кружком.

3. Званок сябру – ігрок выбірае сябра з прысутных.


Ход гульні:


Заданне адборачнага тура:

Размясціць словы па парадку у выказванні:

- забівае - нікаціна - каня - капля


Асноўная гульня:


  1. 100 балаў

Чалавек – гэта…

А) вянец прыроды Б) карона прыроды В) галава прыроды Г) шлем прыроды


  1. 200 балаў

У якім фільме Леаніда Гайдая герой вучыць танцаваць твіст, тушыўшы акуркі то адной, то другой нагой ?

А) «Каўказская палонная» Б) «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка” В) « Брыліянтавая рука» Г) « Пёс Барбос і незвычайны кросс»


  1. 300 балаў ( першая незгараемая лічба )

Што паражаецца ў курыльшчыка перш за ўсё ?

А) печань Б) лёгкія В) сэрца Г) ныркі


  1. 600 балаў

П'яны чалавек – не чалавек, таму што ён згубіў…

А) 3000 рублёў Б) сяброў В) розум Г) галаву


  1. 1000 балаў

Праз колькі секунд пасля першай зацяжкі нікацін пападзе ў мозг?

А) 7 Б) 10 В) 20 Г) 1


6. 1500 балаў ( другая незгараемая лічба ) Пісьменнік Васіль Бялоў называў жанчын, якія кураць, …..

А) гускамі Б) курыцамі В) індзюшкамі Г) качкамі

7.2000 балаў

На думку вядомага хірурга Фёдара Вуглова, пасля прыёму спіртнога ў кары галаўнога мозга застаецца …..

А) могілкі нервовых клетак, якія не ўзнаўляюцца

Б) зарад бадзёрасці і вяселля

В) боль Г) моташлівасць і рвота


8. 2500 балаў Рак лёгкіх у курачых сустракаецца часцей, чым у някурачых…

А) у 20-30 разоў Б) у 10-15 разоў В) у 5-10 разоў Г) у 15-20 разоў


9. 3000 балаў

У 1880-1890 гг. у Францыі з 1000 апытаных дзяцей было ўстаноўлена, што ў 471 дзіцяці былі….

А) маці – п`яніцы Б) бацькі – п`яніцы

В) абодва бацькі – п`яніцы Г) бабулі і дзядулі – камуністы


Уручэнне прыза пераможцу.


Другі адборачны тур


Размясціце словы па парадку ў выказванні:

- віна - Розуму - многа - мала


Асноўная гульня


  1. 100 балаў

Курэнне – гэта частыя хваробы і дачасная….

А) старасць Б) смерць В) моладасць Г) палучка


  1. 200 балаў

Колькі % краж здзяйсняеца ў стане алкагольнага ап`янення?

А) 1 % Б) 27% В) 39 % Г) 55%


  1. 300 балаў ( пешая незгараемая лічба )

Пры курэнні павышаецца…

А) артэрыяльны ціск Б) атмасферны ціск

В) ціск газу Г) ціск пару

4. 600 балаў

Пры курэнні ў арганізм чалавека трапляе шкодных рэчываў каля…

А) 30 Б) 10 В) 5 Г) 2


5.1000 балаў

«Выпіў гарэлкі на капейку, а дурасці прыбавілася на…

А) пятак Б) дзесятку В) рубель Г) сотню


6.1500 балаў ( другая незгараемая лічба )

« Піць віно гэтак жа шкодна, як прымаць …..

А) таблетку Б) уколы В) яд Г) доктара


7.2000 балаў

Хвароба заўзятых курыльшчыкаў…

А) насмарк Б) грып В) бранхіт Г) кашаль


8. 2500 балаў

За 10 гадоў праз дыхальныя шляхі курыльшчыка праходзіць тытунёвага дзёгцю….

А) 8 літраў Б) 10 літраў В) 5 літраў Г) 1,5 літраў


9. 3000 балаў

«Дзе п`янства, там і …»

А) кража Б) бойка В) сіняк Г) злачынства


Уручэнне прыза пераможцу


Трэці адборачны тур

Размясціце словы па парадку ў выказванні:

- п`янства - спадарожнік - хуліганства - верны


Асноўная гульня


  1. 100 балаў

Нікацін заўсёды затрымлівае…

А) рост Б) злачынства В) машыну Г) чаргу


  1. 200 балаў

«Не ў віне злачынства, вінаваты…»

А) міліцыянер Б) той, хто п`е В) матэматык Г) падручнік


  1. 300 балаў ( першая незгараемая лічба )

Курэне – гэта скрытая….

А) хвароба Б) наркаманія В) прывычка Г) кінакамера


  1. 600 балаў

У колькі разоў смяротнасць дзяцей у п `ючых сем`ях вышэй, чым у няп`ючых ? А) у 3 Б) у 2 В) у1,5 Г) у 0,5


  1. 1000 балаў

Што рабілі Аляксандр і Яна ў праграме «Последний герой», укрыўшыся ад іншых ігракоў ?

А) лавілі рыбу Б) чысцілі зубы В) шукалі ежу Г) курылі


6. 1500 балаў ( другая незгараемая лічба )

Якое ўздзеянне аказвае алкаголь на цэнтральную нервовую сістэму?

А) дадатнае Б) адмоўнае В) добразычлівае Г) агрэсіўнае


  1. 2000 балаў

У 1 кг тытуню, які чалавек выкурвае за месяц, утрымліваецца тытунёвага дзёгцю…

А) 70 мл Б) 10 мл В) 50 мл Г) 28 мл


  1. 2500 балаў

У часы Пятра I гаварылі: «Хто курыць табаку, той горш за…»

А) свінню Б) казу В) сабаку Г) шэрага ваўка


  1. 3000 балаў

Курэнне штогадова ўносіць жыцці беларусаў:

А) 25 000 чалавек Б) 6 000 чалавек В) 1 000 чалавек Г ) ніводнай


Уручэне прыза пераможцу


ВІКТАРЫНА


  1. Адзіная ў свеце краіна, на гербе якой змешчаны малюнак белага гарлачыка.

  2. Выява якой кветкі ёсць на гербах Вялікабрытаніі, Гандураса, Грэнады, Канады, Фінляндыі?

3. Назва зборніка М. Багдановіча, які паэт планаваў выдаць. (Назва яго звязана з раслінай, што мае форму куста з ружовымі кветкамі, аранжавымі, ружовымі і чырвонымі пладамі.)

4. Кветка – сімвал Беларусі.

5. Апавяданне М. Лынькова, якое мае назву кветак.

6. Які псеўданім меў Міхаіл Восіпавіч Касцевіч?

7. Назавіце беларускі часопіс для выхавальнікаў дашкольных устаноў.

8. Якую назву,звязаную з лугавою раслінаю, меў беларускі музычны ансамбль?

9. У загалоўках якіх раманаў вядомых французскіх пісьменнікаў, бацькі і сына, згадваюцца назвы кветак?

10. Радзіма рамонка.

11. Радзіма хрызантэмы.

12. Радзіма півоні.

13. Чаму раней на падушках вышывалі кветкі?

14. Кветка якой расліны паварочваецца да сонца і падобная на яго сваёй формаю?

15. Якая расліна ў Беларусі зацвітае першай?

16. Назва адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М. Багдановіча.

17. Альманах, што выдаваў Ян Баршчэўскі ў Пецярбургу для выхадцаў з Беларусі.


ЦІКАВА ВЕДАЦЬ!


Ці ведаеце вы, што многія назвы літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, а таксама зборнікі вершаў маюць непасрэднае дачыненне да кветак. Так, сярод кніг паэзіі мы можам сустрэць наступныя назвы:

Х. Жычка. “Росныя лілеі” (1965) і аднайменны верш;С. Басуматрава. “Кветкі палявыя” (1985); В. Гардзей. “Верасное палясоўе” (1978); М. Федзюкевіч. “Макаў цвет” (1979); А. Лойка. “Пралескі ў акопах” (1987); М. Арачка.“Кветкі бяссмертніка” (1972); А. Вялюгін. “Верасовы ўзятак” (1974); А. Бачыла. “Дарыце цюльпаны” (1966) і аднайменны верш; Н. Тарас. “Кветка шчасця” (1958); В. Матэвушаў. “Верасы” (1972); А. Астрэйка. “Цвіціце, верасы” (1975); Л. Геніюш. “На чабары настроена” (1982); П. Броўка. “Пахне чабор” (1959) і аднаёменны верш; К. Буйло. “Курганная кветка” (1914); У. Дубоўка. Кніга вершаваных казак для дзяцей “Кветкі– сонцавы дзеткі” (1963) і інш.

Некаторыя майстры слова выбіралі сабе ў якасці псеўданімаў назвы, якія атаясамліваюцца з раслінамі. Сярод іх Міхаіл Фёдаравіч Блошкін – Міхась Багун, Язэп Казіміравіч Лешчанка – Міхась Кавыль, Сяргей Васільевіч Законнікаў – Сяргей Ракіта.


Мова кветак


Многія кветкі нясуць пэўны сэнс. Калі ты вырашыў падарыць іх, то ведай, што:

астра – смутак, маркота;

белая лілея - сімвал юнацтва, чысціні, цнатлівасці;

белы гарлачык – сімвал прыгажосці;

васілёк (валошка) – далікатнасць, унутраная высакароднасць;

гваздзік чырвоны – сімвал перамогі, сілы;

гваздзік белы – сведчанне ціхага смутку;

вяргіня – выказванне ўдзячнасці;

званочак – вернасць, адданасць;

мімоза – сарамлівасць, сціпласць;

нарцыс белы – пакорлівасць;

нарцыс жоўты – эгаістычнасць;

незабудка – назва кветкі гаворыць сама за сябе: чалавек, які падарыў яе, просіць помніць аб сабе, не забывацца;

пралеска – надзея на лепшае;

цюльпан – узаемнасць;

язмін – пяшчотнае прызнанне ў каханні, пакланенні.


ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ

“КВЕТКІ – СОНЦАВЫ ДЗЕТКІ…”


Якіх толькі кветак на свеце няма,

На свеце бязмежным, шырокім!

Якая на іх не бывае зіма, -

Вясной весяляць яны вока!

(У. Дубоўка)


Гучыць “Вальс кветак” з балета П. Чайкоўскага “Шчаўкунчык”.


Уступнае слова настаўніка.Некаторыярасліны людзі вырошчваюць для таго, каб іх есці, іншыя – для таго, каб рабіць з іх адзенне ці яшчэ якія – небудзь карысныя рэчы. Але ёсць такія расліны, якія і есці нельга, і ніякіх рэчаў з іх не зробіш, а ўсё ж такі многія людзі садзяць і разводзяць іх. Гэтыя расліны маюць вельмі прыгожыя кветкі, большасць з іх хороша пахне, таму і ўзнікае ў чалавека неабходнасць мець іх заўсёды паблізу.

Вось і садзяць людзі людзі гэтыя расліны на кветніках, у палісадніках каля сваіх дамоў у горадзе і ў вёсцы, каля школ, на вуліцах, бульварах, у скверах, на плошчах, ля помнікаў героям, на магілах блізкіх і родных ім людзей.

Але шмат у Беларусі і такіх кветак, што людзі не змаглі “прыручыць”. Яны так і засталіся расці ў полі, на лузе, у лесе, на рэках і азёрах.

Амаль кожная кветка мае сваю гісторыю. З ім звязана шмат цікавага і незвычайнага.


Вучні расказваюць паданні пра кветкі і чытаюць вершы беларускіх паэтаў.


ВАСІЛЁК


Жыў-быў у адным паселішчы хлопчык. Васільком яго звалі. Сірата. Маці і бацька ды браты з сястрычкамі памерлі ўсяго за пару дзён да страшэннага памору. Добра, што людзі ў вёсцы аказаліся спагадлівымі і чуллівымі. Вырашылі, што стане ён у іх падпаскам. Жыў малы па хатах, як і дамовіліся сяляне. Ніхто яго не крыўдзіў, таму што ведалі, які гэта сірочы хлеб. Уважліва сачылі і за тым, каб з чужых ніхто не пакрыўдзіў. Рос Васілёк нібы на дражжах, але не гэта галоўнае. Пераймаў ён ад людзей усё самае лепшае. Бачылі старэйшыя, як яму няпроста, таму і падказвалі, і падтрымлівалі, і хвалілі. А яшчэ хлапчына тварам ды постаццю нібы ў якога прыгажуна пайшоў. Тут ужо вясковыя дзяўчаты стараліся не прапусціць яго міма сябе, абавязкова закрануць, каб пагаманіць ці пасмяяцца. Нічога, што бедны, але прыгожы які, а працаўнік – дык такіх пашукаць яшчэ трэба. Усё добра было. Ды аднаго разу здарылася непрадбачанае. Малая дзяўчынка палезла за сваімі братамі ў вірлівую раку купацца. Не паспелі азірнуцца, як закружыла яе і пацягнула на дно. Убачыў такую справу Васілёк… і ў ваду! Хлапчына выцягнуў малую, але сам утапіўся. Калі вяскоўцы прышлі на наступны дзень на бераг, каб пакланіцца яго душы, то ўбачылі кветку. Старэйшыя адразу загаманілі, што гэта пастушкова душа прарасла, і назвалі кветку васільком.


Васількі


Калі мы толькі ў жыццё ўступалі,

Былі яшчэ юнакі, -

Дзяўчаты кашулі нам вышывалі

У сінія васількі.


І зараз успомню: як высыпле вёска

У поле пад звон сярпоў,

Дык аж цямнелі

шнурыны – палоскі,

Сінія ад васількоў.


Вось і дажынкі. Якім небагатым,

Лета, ты едзеш у двор.

І тужылі

І не глядзелі дзяўчаты

На свой вышыванняў узор…


Тыя ўзоры юнацтва даўно пабялелі,

не сумуйце па іх сябры.

Мы сінія камбенізоны адзелі

І селі на трактары.


Пракацілася рэха іх сугалосся

Па палявой шырыні.

Не васількамі, а буйным калоссем,

Лета, нам сэрцы крыні.


Новыя дай вышыванняў узоры

Для працавітых дзяўчат.

Вось яно, наша хлебнае мора,

Коціцца за далягляд!


І ў гэтым багатым разліве шумным

Спалоханы зірк васількоў

Здаецца нейкім прывідам сумным

З нейкіх далёкіх вякоў.

(Кастусь Кірэенка, 1951 г.)


ВІКТАРЫНА

  1. Адзіная ў свеце краіна, на гербе якой змешчаны малюнак белага гарлачыка. (Бангладэш.)

  2. Выява якой кветкі ёсць на гербах Вялікабрытаніі, Гандураса, Грэнады, Канады, Фінляндыі? (Ружы.)

3. Назва зборніка М. Багдановіча, які паэт планаваў выдаць. (Назва яго звязана з раслінай, што мае форму куста з ружовымі кветкамі, аранжавымі, ружовымі і чырвонымі пладамі.) (“Шыпшына”)

4. Кветка – сімвал Беларусі. (Васілёк, або валошка.)

5. Апавяданне М. Лынькова, якое мае назву кветак. (“Васількі”.)

6. Які псеўданім меў Міхаіл Восіпавіч Касцевіч? (Міхась Васілёк.)

7. Назавіце беларускі часопіс для выхавальнікаў дашкольных устаноў. (“Пралеска”.)

8. Якую назву,звязаную з лугавою раслінаю, меў беларускі музычны ансамбль? (“Верасы”.)

9. У загалоўках якіх раманаў вядомых французскіх пісьменнікаў, бацькі і сына, згадваюцца назвы кветак? (Дзюма-бацька “Чорны цюльпан”, Дзюма-сын – “Дама з камеліямі”.)

10. Радзіма рамонка. (Еўропа.)

11. Радзіма хрызантэмы. (Японія.)

12. Радзіма півоні. (Кітай.)

13. Чаму раней на падушках вышывалі кветкі? (Каб сніліся лёгкія сны.)

14. Кветка якой расліны паварочваецца да сонца і падобная на яго сваёй формаю? (Сланечніка.)

15. Якая расліна ў Беларусі зацвітае першай? (Падбел.)

16. Назва адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М. Багдановіча. (“Вянок”.)

17. Альманах, што выдаваў Ян Баршчэўскі ў Пецярбургу для выхадцаў з Беларусі. (“Незабудка”.)

Рамонак


У адным з невялікіх гарадоў жыў-быў майстравіты хлапчына. Дастаткова яму было на нешта проста паглядзець, каб потым зрабіць намнога лепшую і прыгажэйшую рэч. Кожны з суседзяў лічыў за гонар купіць у майстра што-небудзь для сябе, для родных і блізкіх. Потымпачалі прыязджаць да яго гандляры здалёк і купляць зробленыя ім рэчы за любую цану. Слава пра незвычайнага хлапчыну разнеслася па суседніх княствах. У адным з іх жыў багаты князь, а ў яго была адзіная дачка. Прыгажуня такая, што ад жаніхоў адбою не было. Праўда, яна з імі толькі жартавала ды гаварыла што пра замужжа думаць рана, што хоча яшчэ пагуляць у дзеўках. Пакруцяцца, пакруцяцца тыя і едуць сабе дамоў. Трэба ж было такой дзяўчыне пачуць пра незвычайнага майстра. Адразу кінулася да бацькі і давай прасіцца, што, маўляў, хоча паглядзець на чалавека, які вырабляе такія дзівосныя ўпрыгожванні. Хто-хто, а князёўна ва ўпрыгожваннях разбіралася і мела іх нямала. Уступіў бацька просьбам дачкі – павезлі яго воіны князёўну ў той горад, дзе жыў хлапчына. Як убачыла яго дзяўчына, дык і сон страціла, бо ён не толькі майстравіты аказаўся, але і прыгажун. Неяк прасіла яна хлопца, каб вырабіў ёй сонца. Біўся, біўся майстар, але нічога не атрымалася. І ператварыўся ён у кветачку. Бачыце, рамонак вельмі на сонца падобны.


Цвілі рамонкі на лугах


Цвілі рамонкі на лугах

І васількі ў жыце,

І рассцілалася смуга

Пад сонцам у зеніце


Усё жывое на зямлт

Даўно дажджу чакала,

На кветках сонныя чмялі

Гулі ледзь чутна, вяла.


Адзіны дуб паміж ялін

Прасцёр свабодна плечы,

Сарокі шумна, між галін

Спрачаліся аб нечым.


І адступаў мясцамі лес,

І слаліся выгары,

і чорны пень на ўзвышша ўзлез,

нібы ўцёк ад кары.


Трымцелі лісцікі асін

І пляскалі ў далоні,

ад іх пустых лядачых кпін

прыкрыў ляшчыннік скроні.


А я ўгледзіў жоўты мох,

І, пэўна, мне здалося,

Што чую топат ціхіх ног,

Што крочыць полем восень

.

Глядзелі кветкі на лугах

На сонца у зеніце,

Неўтаймаваная туга

Схавалася ў жыце.


(Станіслаў Шушкевіч, 1976 г.)


Шыпшына


Гэтая гісторыя прысвечана вернаму і моцнаму каханню. Нездарма ж гэтае пачуцце лічаць з прадвеку самым дарагім. А пачалося ўсё з-за таго, што ў адным паселішчы жылі хлопец і дзяўчына. Як іх звалі, памяць народная маўчыць, але яны вельмі даспадобв прыйшліся адно аднаму. Сустракаліся кожны дзень, працавалі разам, адпачывалі таксама. Усе людзі бачылі іх каханне, але ніхто і слова крыўднага на іх не казаў. Некаторыя зайздросцілі, але больш з-за таго, што ў іх саміх так у жыцці не склалася. Чужому шчасцю зайздросціць не трэба. Наадварот, старайся сваё каваць, на яго падобнае. Так заўсёды нашы продкі вучылі. Адзін стары дзед нават папярэдзіў закаханых, каб асцерагаліся чорных вачэй. Засмяяліся шчаслівыя тыя ды прамовілі ў адказ, што нікому нічога благога не ўчынілі, каб за нешта баяцца. Дзядулька, праўда, гаварыў зусім пра іншае, пра тыя чорныя вочы, якія жывуць толькі з зайздрасці. Прыслухацца б закаханым да такой парады, не паказвацца прылюдна, асцерагацца, а яны - не. Нічога не змянілі, паводзілі сябе як і раней. Толькі адна злая ведзьма- варажбітка ператварыла іх у расліны. Дзяўчыну зрабіла шыпшынай, не захацела хаваць і пасля гэтага яе прыгажосці, а хлопца – хвашчом, які заўсёды расце ля шыпшыны. А ўсё толькі з-за таго, што ведзьміна дачка была непрыгожая і з ёю не вадзіліся хлопцы.


О Беларусь, мая шыпшына


О Беларусь, мая шыпшына,

Зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры буйным не загінеш,

Чарнобылем не зарасцеш.


Пялесткамі тваімі стану,

Дзіды сэрца накалю .

Тваіх вачэй - пад колер сталі –

Праменнеяснае люблю.


Ніколі пройме з дзікім ветрам

Не развіваць дзявочых кос.

Імкнешся да Камуны Свету,

Каб радасць красавала скрозь.


Варожасць шляху не зачыніць:

У перашкодах дух расце.

О Беларусь, мая шыпшына,

Зялёны ліст, чырвоны цвет!


( Уладзімір Дубоўка)


Ружа


Гавораць, што стварэнне гэтай кветкіадбылося ў Старажытнай Грэцыі, калі там гаспадарылі багі іміфічныя героі. Флора доўгі час пазбягала Амура, не кахала яго і была нарэшце паранена яго стралою. Як толькі яна гэта адчула, то пачала горача кахаць Амура, але хітры бажок не жадаў залежыць ад адной жанчыны, няхай сабе і боскай асобы. Тады няшчасная Флора вырашыла стварыць помнік свайму каханню – кветку, якая здольна была б спалучыць у сабе і радасць, і смутак. Калі яна ўбачыла кветку, якая вырасла прама ў яе руцэ, то не ўтрымалася і хацела ўсклікнуць: « Эрас» (так раней звалі Амура), але неяк незнарок запнулася, зачырванелася і, праглынуўшы першы склад, крыкнула адно толькі «рос». Кветкі, якія раслі навокал, падхапілі гэтае слова, з таго часу новая кветка і пачала звацца ружай.

Паводле іншага падання, ружа сваім паходжаннем абавазана багіні палявання Дыяне. Яна таксама закахалася ў Амура, але адразу ж прыраўнавала яго да адной з прыгожанькіх німфаў, якую звалі Разалія. Аднойчы ў гневе Дыяна схапіла прыгажуню і смяротна зраніла яе калючкамі цярноўніку. Амур ад птушак даведаўся, што адбываецца, але непаспеў яе выратаваць. Упаў не калені перад скрываўленым маладым целам і пачаў горка-горка плакаць. Яго слёзы капалі на куст цярноўніку. І тут адбыўся цуд – дзікарастучы куст стаў пакрывацца вялізнымі і надзвычай прыгожымі кветкамі. Гэта і былі ружы.

Гучыць “Аве Марыя”.

«Ружа»


А ці міг, ці век – не знаў ніхто там,

Колькі моўчкі праляжалі мы

На краі сыпучага сумёта

Пасярод марознае зімы.

Толькі раптам лютаўская сцюжа

Адступіла, быццам адлягла.

Чую і не веру сам я – «Ружа»,

«Ой, расцвіла ружа, расцвіла…»

Азірнуўся: ціха ў задуменні

Сам сабе спявае зампаліт.

Слухаем. І нікне поўнач ценем,

Іншыя ўстаюць хлапцам палі.

Случчына, каму, каму ў песні

А Мсціслаўшчына яго ўстае,

Мне ж – рачэнскі край, маё Палессе,

Вербы, вочы ясныя твае.

І ўзбек, сусед мой вочы мружыць

(Што ён прыгадаў у той цішы?),

Слухаў, слухаў і ўсміхнуўся: «Ружа.

Ружа, - зноў ён паўтарыў, - якшы».

І да самае атакі потым

Больш не думалі аб сцюжы мы

На краі сыпучага сумёта

Пасярод марознае зімы…

(Алесь Жаўрук, 1942г., Мажайск)


Лотаць

У аднаго гандляра, бадай, самага багатага ў0 гэтым краі, была дачка. Адзіная. Таму і выконваў бацька ўсе патрабаванні і просьбы , а ў некаторых выпадках нават і дцмкі сваёй папялушкі, як ён яе называў. Матуля дык толькі ўздыхала і прамаўляла мужу, што нічога добрага з гэтага не атрымаецца. Але дзе ж вы бачылі, каб у такіх выпадках ды нехта паслухаўся? Адмахнецца купец, маўляў, што ты ў гэтым разумееш, жанчына! Успыхне тая, але ж супраць мацнейшага не пойдзеш. Болей таго, гаспадар прывучыў адзіную сваю ўцеху да дарагіх рэчаў. Едзе з далёкага краю і абаувязкова вязе падарункі дачушцы. Выбіраў такія, якія ніхто не мог сабе дазволіць прыдбаць. Дзяўчына прызвычаілася да ўсяго гэтага. Яе проста прыцягваў блеск золата. Дзе ні ў бачыць дарагую рэч, то адразу ж да бацьку бяжыць, каб той купіў. Потым ужо і купец адумаўся, за галаву схапіўся, што ж яна вырабляе? Жонка толькі ўсхліпвала, бо ведала, што перайначыць дачку немагчыма. Муж усёж не губляў надзеі. Але аднаго разу здарылася непрадбачанае. Адбылося ўсё ў купальскую ночку, калі навокал гаспадарыла нячыстая сіла. Трэба было асцерагаууа, а не бегаць паўсюдна. Дачка ж гуляла апоўначы, каб знайсці папараць-кветку. У адным месцы ўбачыла заклікальны агеньчык. Яна туды кінулася, а там… рака. Ля берага раніцай убачылі кветку лотаць, якае нагадвае сабою тое крыважэрнае золата.


Дзяўчынка і вянок


Сонца ўтульна пазірала,

Птушкі пелі на ўсе тоны;

Кветкі дзяўчынка зрывала

Ля дубровы ля зялёнай.


Заплятала у вяночак,

Прымярала на галоўцы;

Радасць біла з яе вочак:

Ёй спрыялі кветкі, сонца.


Чуць вяночак не гатовы –

Не хапала адной кветкі…

Выйшаў хлопец з той дубровы,

Хлопец пекны, стройны гэткі.


Удваечку ўжо шукаюць

Кветкі ў буйнай сенажаці,

Толькі дзе знайсці – не знаюць…

Сталі ў вочы заглядаці.


Так хадзілі ўсё далінкай;

Сонца з імі ўслед хадзіла,

Аж вяночак свой дзяўчынка

Недзе ў лузе загубіла.


Клопат… Бедная не знае,

Ці плакаць, ці смяяцца?

Кветкі – ўпрочках, - хлопца мае…

Надало ж так памяняцца!


Ходзе, траўкі не зачэпе…

За вянок – дзяцюк прыгожы;

А што горай? А што лепей?

Бабка надвае варожа.


1909


Да дзяўчынкі


Не цурайся, дзяўчынка-галубка, мяне!

Пажалей, прыгалуб бедака-сірату:

Збудзі сэрца, збудзі, - хай на век не засне,

Дабудзь песню з душы, разгані цемнату.


Не было мне пацех ад людзей, ад жыцця,

Не заглянула сонца ў хату маю, -

Віхры гналі-гулі без канца, без пуцця,

Ажно долю паганую кляў я сваю…


Ой, так шоў – так сыходзіць мне год за гадком,-

А ёсць шчасце, ах, ёсць на бяспутнай зямлі!

Гэта шчасце ў каханні, ў змаганні са злом –

Дык хадзі ж, не ўцякай – душу, сэрца вазьмі.


Ты і я ўдваіх станем смелай ступой

Змагаць гора-бяду, паніжэнне і блуд,

Жыць,любіць і цярпець, ненаглядка, з табой

За нявольны свой край, за свой змучаны люд!


1909


***

Калі ў свет я ні гляну прыгожы,

Кожныраз штось хвалюе душу,

Чуласць дзіўныя грудзі трывожа,

Не любіў бы – любіці спяшу.


І людзей, што ў трудзе, бы мурашкі,

Плечы гнуць, як братоў бы туліў,

У нядолі, у працы іх цяжкай

Пацяшаў, песні пеў, весяліў.


Але толькі ці ж хопіць мне сілы

Перажыць, не ахутацца ў цьму, -

Калі замест грудзей братніх, мілых

Я да сэрца гадзюку прыжму!?


16 чэрвеня 1907


План мерапрыемстваў


25. 02. – Адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры. Выстава рэфератаў аб жыцці і творчасці беларускіх пісьменнікаў


26.02. – Віншавальная старонка “Лютаўскія юбіляры”


27.02. - Конкурс выразнага чытання вершаў аб каханні Я. Купалы і Я. Коласа “Явар і каліна”


28.02. – Гульня “Пяць зорак”


29.02. – Вусны часопіс “Табе, мой горад, прысвячаю…” Падвядзенне вынікаў тыдня


Вынікі гульні “Пяць зорак”


І места – Свірыдкоў Дзмітры, гр 25

Галубоўскі Аляксандр, гр. 25

Карніенка Дзмітры, гр. 25


ІІ места – Верас Маргарыта, гр. 25

Краўчанка Анастасія, гр. 14

Острыкава Лідзія, гр. 25

Якушава Кацярына, гр. 25


ІІІ места – Вярбіцкая Наталля, гр. 14

Елісеева Марыя, гр. 14

Сінакіна Вікторыя, гр. 14

Грамыка Алеся, гр. 14


ІV места - Сцепанькова Ірына,гр.25

Ганчарова Таццяна, гр.25

Свірыдава Вольга, гр.25

Музычэнка Вольга, гр. 25

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі iconУпраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі "Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша"
У 1966 скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы

Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі iconЗарегистрировано Гомельским городским
Статута установы адукацыі ”Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны“, зацверджанага загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі...

Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Навучальна – педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі icon1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура" (далей "Установа") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца
З. І. Азгура” (далей “Установа”) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца навучальнай І выхаваўчай установай, функцыянуе...

Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі iconУпраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама
Гэтыя словы належаць вучонаму з сусветна вядомым імем, нашаму суайчынніку, вялікаму асветніку І нацыянальнаму герою Чылі Ігнату Іпалітавічу...

Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Матэрыялы на раённы літаратурна-творчы конкурс “ Роздум над творчасцю Максіма Танка” (намінацыя уласныя празаічныя творы, жанр нарыс...

Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі
Каяла У.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі
Марозава С. В., доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка