Уладзімера Арлова "Імёны "




НазваУладзімера Арлова "Імёны "
Дата канвертавання28.10.2012
Памер20.46 Kb.
ТыпДокументы
Sous0921NS


У Менску ва ўправе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі Уладзімера Арлова “Імёны “Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды . XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” -- 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. На прэзэнтацыю прыйшлі каля 300 чалавек, сярод іх і сваякі герояў кнігі Ўладзімера Арлова.


На пачатку прэзэнтацыі Уладзімер Арлоў прачытаў першае эсэ з кнігі пра Тадэвуша Рэйтана, а завяршыў прэзэнтацыю нарысам пра сваю бабулю Аўгіньню. У Свабоды ёсьць шмат увасабленьняў, кажа Ўладзімер Арлоў.


“Увасабленьнем Свабоды для мяне ёсьць і павал Севярынец і ягоныя сябры Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч, які цяпер за кратамі. І калі яны чуюць там у сябе за кратамі “Свабоду”, і рэпартаж з нашай сёньняшняй прэзэнтацыі, я хачу перааць ім прывітаньне, і што кожнаму зь іх падпісаная гэтая кніга. Сярод увасабленьняў Свабоды для мяне і Наста Азарка з Нясьвіжу, і Наста Палажанка з Менску, і ўся тая моладзь, якая дазваляе мне глядзець у будучыню з аптымізмам”, кажа Уладзімер Арлоў.


Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч пваіншаваў Арлова з кнігай і прызнаўся, што гэтак жа як і бабуля спадара Уладзімера, вельмі моцны ўплыў мела на яго ягоная ўласная бабуля Крысьціна Мілінкевіч.


“Калі я трымаў гэтую кнігу трымаў у руках, я быў шчасьлівы, што магу пачуць пра гэтых людзей, герояў Беларусі, такі чалавек, якога паважае ўся Беларусь, Уладзімер Арлоў.


Гаспадар залі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вяорка прызнаўся, што для яго найбольш кранальнымі былі эсэ пра людзей, якіх ён ведаў асабіста.


“Я чалавек увогульле не надта сэнтымэнтальны, але калі я чытаў пра тых, з каго самога зводзіла жыцьцё і фронтаўская і беларуская справа, то, вядома, горла перахоплівала. Гэта словы пра Быкава і Дубянецкага, пра Церлюкевіч і Гермянчука, пра многіх-многіх іншых”.


На прэзэнтацыю прыйшло столькі людзей, штоіх не змагла ўмясьціць невялікая заля управы, людзі стаялі ў праходах, сядзелі на сцэне, некаторыя слухалі выступоўцаў у калідоры. На імпрэзе Уладзімер Арлоў згадваў пра сваякоў герояў кнігі. На прэзэнтацыі “Імёнаў Свабоды” былі ўдава Міколы Трухана, сын Вячаслава Адамчыка, дачка Міхала Дубянецкага, унук Вячаслава Селяха-Качанскага ды яшчэ шмат нашчадкаў і родных герояў кнігі. Дачка пісьменьніка Алеся Асташонка Тацяна ўпершыню прачытала эсэ пра свайго бацькі на прэзэнтацыі.


“Я вельмі ўсхваляваная. І вельмі ўдзячная Уладзімеру Арлову за тое, што ў сваім выданьні ён не забыў імя майго бацькі Алеся Асташонка”.


Героі кнігі “Імёны Свабоды” былі ўвасобленыя ня толькі ў кнізе. А прэзэнтацыі каротка гучалі і запісы іхніх галасоў. Сьпявае Уладзімер Караткевіч.


Стужка


Далей пра новае выданьне Свабоды гаворыць дырэктар беларускай службы Аляксандар Лукашук

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уладзімера Арлова \"Імёны \" iconУладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Уладзімера Арлова \"Імёны \" iconСёньня ўвечары ў Малай залі Палаца Рэспублікі адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма рэжысэра Ўладзімера Арлова "Каля Чырвонага касьцёла" пра Эдварда
Сёньня ўвечары ў Малай залі Палаца Рэспублікі адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма рэжысэра Ўладзімера Арлова “Каля Чырвонага...

Уладзімера Арлова \"Імёны \" iconБагдан Арлоў
Нарадзіўся 19 верасьня 1982 года ў Наваполацку, у сям’і пісьменьніка Ўладзімера Арлова І паэткі Валянціны Аксак

Уладзімера Арлова \"Імёны \" iconБагдан Арлоў
Нарадзіўся 19 верасьня 1982 года ў Наваполацку, у творчай сям’і пісьменьніка Ўладзімера Арлова І паэткі Валянціны Аксак

Уладзімера Арлова \"Імёны \" iconСымон Барыс Беларускія імёны Дапаможнік для маладых бацькоў Ад выдавецтва
Менавіта гэтыя асабовыя імёны, якія складаюць нацыянальную імёнаслоўную традыцыю, І мусяць ужывацца ў адпаведнасці з Законам аб мовах...

Уладзімера Арлова \"Імёны \" iconАнкета да заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь
Прозвішча, імя, імя па бацьку (пазначце ўсе прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, якія Вы раней мелі; калі, дзе І па якой прычыне Вы...

Уладзімера Арлова \"Імёны \" icon«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці
«Сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) / Аўт-склад. А. У. Вострыкава—Мн.: Бду, 2004.—50 с

Уладзімера Арлова \"Імёны \" iconПрацягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада, якога вінавацяць ва злоўжываньні службовым
...

Уладзімера Арлова \"Імёны \" iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт зацвярджаю
Т. Д. Арлова, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага...

Уладзімера Арлова \"Імёны \" iconУладзімера Пуціна ў Менск

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка