Уладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"




НазваУладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер27.25 Kb.
ТыпДокументы
Уладзімер Арлоў: “У Свабоды ёсьць шмат увасабленьняў”


У Менску ва ўправе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі Уладзімера Арлова “Імёны “Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды . XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” -- 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII-XXI стагодзьдзяў. На прэзэнтацыю прыйшлі каля 300 чалавек, сярод іх і сваякі герояў кнігі Ўладзімера Арлова.


Ганна Соўсь, Менск


На пачатку прэзэнтацыі Уладзімер Арлоў прачытаў першае эсэ з кнігі пра Тадэвуша Рэйтана, а завяршыў прэзэнтацыю нарысам пра сваю бабулю Аўгіньню. У Свабоды ёсьць шмат увасабленьняў, кажа Уладзімер Арлоў.


“Увасабленьнем Свабоды для мяне ёсьць і Павал Севярынец і ягоныя сябры Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч, які цяпер за кратамі. І калі яны чуюць там у сябе за кратамі “Свабоду”, і рэпартаж з нашай сёньняшняй прэзэнтацыі, я хачу перадаць ім прывітаньне, і што кожнаму зь іх падпісаная гэтая кніга. Сярод увасабленьняў Свабоды для мяне і Наста Азарка з Нясьвіжу, і Наста Палажанка з Менску, і уся тая моладзь, якая дазваляе мне глядзець у будучыню з аптымізмам”, кажа Уладзімер Арлоў.


Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч павіншаваў Арлова з кнігай і прызнаўся, што гэтак жа як і бабуля спадара Уладзімера, вельмі моцны уплыў мела на яго ягоная уласная бабуля Крысьціна Мілінкевіч.


“Калі я трымаў гэтую кнігу трымаў у руках, я быў шчасьлівы, што магу пачуць пра гэтых людзей, герояў Беларусі, такі чалавек, якога паважае уся Беларусь, Уладзімер Арлоў.


“Гэта словы пра Быкава і Дубянецкага, пра Церлюкевіч і Гермянчука”


Гаспадар залі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка прызнаўся, што для яго найбольш кранальнымі былі эсэ пра людзей, якіх ён ведаў асабіста.


“Я чалавек увогуле не надта сэнтымэнтальны, але калі я чытаў пра тых, з каго самога зводзіла жыцьцё і фронтаўская і беларуская справа, то, вядома, горла перахоплівала. Гэта словы пра Быкава і Дубянецкага, пра Церлюкевіч і Гермянчука, пра многіх-многіх іншых”.


“Я вельмі удзячная Уладзімеру Арлову, што ён не забыў імя майго бацькі”


На прэзэнтацыю прыйшло столькі людзей, што іх не змагла умясьціць невялікая заля управы, людзі стаялі ў праходах, сядзелі на сцэне, некаторыя слухалі выступоўцаў у калідоры. На імпрэзе Уладзімэр Арлоў згадваў пра сваякоў герояў кнігі. На прэзэнтацыі “Імёнаў Свабоды” былі удава Міколы Трухана, сын Вячаслава Адамчыка, дачка Міхала Дубянецкага, унук Вячаслава Селяха-Качанскага ды яшчэ шмат нашчадкаў і родных герояў кнігі. Дачка пісьменьніка Алеся Асташонка Тацяна упершыню прачытала эсэ пра свайго бацькі на прэзэнтацыі.


“Я вельмі усхваляваная. І вельмі удзячная Уладзімеру Арлову за тое, што ў сваім выданьні ён не забыў імя майго бацькі Алеся Асташонка”.


Героі кнігі “Імёны Свабоды” былі увасобленыя ня толькі ў кнізе. А прэзэнтацыі каротка гучалі і запісы іхніх галясоў.


“Мы запрашаем прыслаць нам ваша Імя Свабоды”


Далей пра новае выданьне Свабоды гаворыць дырэктар беларускай службы Аляксандар Лукашук:


“Я хачу вам сказаць пра працяг. У гэтай кнігі ёсьць пачатак, але ў гэтай кнігі няма канца. Няма канца проста па сваёй ідэі, па канцэпцыі, па форме. Але гэта філязофія, а мы—радыё.


Ад сёньняшняга дня мы запрашаем слухачоў і чытачоў гэтай кнігі дапамагчы нам напісаць працяг. Мы запрашаем прыслаць нам ваша Імя Свабоды, імя людзей, якіх вы ведалі, якія былі важныя для таго, каб свабоднымі сталі вы, каб дапамагчы працягваць ствараць нашу кнігу нашага народу і нашай главы”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уладзімер Арлоў: \"у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў\" iconУладзімер Савіч – новы кіраўнік Беларускага саюзу мастакоў
Беларускага саюзу мастакоў абраны Заслужаны дзеяч мастацтва Ўладзімер Савіч. Такое рашэньне прынялі дэлегаты 19-га зьезду гэтага...

Уладзімер Арлоў: \"у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў\" iconАндрэй Скурко Айцец Папэ
Гаворка пра полацкіх прывідаў, неадменныя атрыбуты любога старога места. Рэестраваць І ўпарадкаваць зьвесткі пра ІХ нам дапамог пісьменьнік...

Уладзімер Арлоў: \"у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў\" icon"Славутыя асобы Беларусі" на журфаку
Шэраг мстацкіх твораў прысьвечаны постацям палітычнай І культурнай гісторыі Беларусі – ад Эўфрасіньні Полацкай да Івана Луцевіча,...

Уладзімер Арлоў: \"у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў\" icon"Свабода гэта ": вынікі конкурсу
У журы увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт І мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр руху “За свабоду”...

Уладзімер Арлоў: \"у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў\" iconБез гісторыі няма сучаснасці Кніжная выстава Да 1150 годдзя горада Полацка Арло ў, Ул
Арлоў, Ул. Таямнiцы полоцкай гiсторыi: монография / Ул. Арлоў. 2-е выд.,дап. Мiнск : Полымя, 2002. 464 с

Уладзімер Арлоў: \"у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў\" icon"Свабода гэта ": вынікі конкурсу
У журы сярод іншых увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт І мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр...

Уладзімер Арлоў: \"у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў\" icon"Славутыя асобы Беларусі" на журфаку ў Менску
Бду. Сустрэча ладзілася 6 лістапада ў чытальнай залі факультэту. Шэраг мастацкіх твораў прысьвечаны постацям палітычнай І культурнай...

Уладзімер Арлоў: \"у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў\" iconУладзімер Арлоў. "Незалежнасьць гэта "
«Справочник личных имён народов ссср» І ня будзе, размахваючы ім, гістэрычна тлумачыць твайму бацьку, што ён можа без праблем назваць...

Уладзімер Арлоў: \"у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў\" iconХадановіч атрымаў прэмію ўкраінскага часопісу "Сучасність"
Уладзімер Арлоў І марыйка Мартысевіч. Ва Ўкраіне Андрэя Хадановіча называюць самым вядомым украінскім паэтам, які піша па-ўкраінску....

Уладзімер Арлоў: \"у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў\" iconУладзімера Арлова "Імёны "
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка