Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі




НазваЯ нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі
Дата канвертавання22.11.2012
Памер30.02 Kb.
ТыпДокументы
Бачыць словы


Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г. у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба – агародніцтвам; сёння яны на пенсіі...

Першае слова, якое ўбачыў (не пачуў, а менавіта ўбачыў) – слова спакой. У вымаўленні маёй бабы Просі яно было падобна на царскую залатую манету...

З маленства люблю бачыць словы!

З маленства ж люблю спакой і людзей ураўнаважаных. Калі адчуваю, што людзі ставяцца да мяне пяшчотна, лагодна, зычліва, -- імгненна адкрываюся і таксама імкнуся быць пяшчотным, лагодным, зычлівым.


1 верасня 1964 г. адзін дзень павучыўся ў давыд-гарадоцкай школе № 1. У класе было больш за 50 дзетак (бракавала партаў), і мяне за тое, што нарадзіўся ў кастрычніку, выявілі з ліку вучняў. Добра, што ў Давыд-Гарадку была яшчэ адна школа... Назаўтра мяне ўзялі ў клас, у якім было 44 вучні... У школе № 2 я не быў лідэрам і не любіў лідэраў. Я ніколі не змагаўся з рэальнасцю, заўсёды “плыў за вадою”. У дзяцінстве, калі выходзіў на бераг Гарыні, мала глядзеў туды, адкуль рака цячэ, больш глядзеў у той бок – куды яна цячэ. Сядаў у лодку і плыў за вадою. “Плыць за вадою” – творча рухацца, не выдаткоўваючы на гэты рух сілы; мець магчымасць сачыць за хараством; мець магчымасць слухаць сваю душу... Гарынь навучыла мяне гэтаму, а найперш – цвяроза глядзець на рэчаіснасць.

Заўважу: супраць вады заўсёды плывуць толькі хваравітыя рамантыкі і рэвалюцыянеры.


У 1974 скончыў школу і стаў на работу на мясцовым заводзіку слясарна-мантажнага інструменту; гэты заводзік меў назву “Хабішча”, бо знаходзіўся ў аднайменным урочышчы...

Пачаліся філасофскія ўрокі, яны доўжацца й пасёння...

Цяжкая хвароба, страта блізкіх могуць навучыць як жыць і наогул могуць быць неблагімі настаўнікамі; галеча, старасць, турма таксама выводзяць на цвярозае асэнсаванне жыцця... Я – чалавек даверлівы. Але мая бяда не ў гэтым, а ў тым, што з няшчырымі людзьмі бываю шчыры...


У 1975 г. пры дапамозе Лідзіі Абухавай і Дзмітрыя Кавалёва паступіў у маскоўскі Літаратурны інстытут на аддзяленне паэзіі...

Калі ў творчасці не будзеш адрозніваць рэальнасць ад мары, нічога значнага не напішаш. Калі будзеш жыць паводле законаў паэзіі – абавязкова звар’яцееш. У лепшым выпадку станеш жабраком. У горшым – апынешся ў бальніцы ці ў турме.


У 1976 г. мяне забралі ў Савецкую Армію, служыў у Саратаўскай вобласці...

Ненавіджу хамства... У сутычках з нахабнікамі дазваляю сабе карыстацца (дзеля ўласнае абароны і абароны дарагіх мне прынцыпаў) іхняй хамскай мовай. Разумею, што гэта не надта добра... Дакараю сябе і за тое, што часам, здаралася, глядзеў на хамаў прыязна, спадзяваўся, што і яны ж павінны жыць паводле тых маральных правілаў, паводле якіх жыве сціплая людская большасць.


Адслужыўшы, з 1978-га па 1982-гі год давучваўся ў Літаратурным інстытуце...

Люблю блакітнае лісце на карцінах мастакоў, зялёнае лісце ў чэрвеньскіх парках, жоўтае – у вераснёвым лесе... Ва ўсім люблю адпаведнасць. Магчыма, у гэтай любові тоіцца сэнс майго жыцця.


У 1980 г. ажаніўся з масквічкаю Вольгай...

Невідушчая, сляпая стыхія кахання мяне заўсёды палохае. У ёй тояцца небяспечныя вынікі, вар’яцтва, салодкае імкненне да самагубства; у ёй тоіцца смерць творчасці. Такое каханне (каханне-хвароба!) стварае культ толькі аднаго чалавека і прымушае не бачыць іншых людзей... І таму імкнуся да закаханасці, з якой імгненна ўзнікае натхненне, нараджаецца паэзія, уваскрасае творчасць і ўсіх людзей хочацца любіць.


У 1981 г. нарадзіўся мой сын Васіль...

Я – шчаслівы перш за ўсё таму, што я беларускі літаратар, што мая родная мова – беларуская, што мой сын у пяцігадовым узросце з вялікай трывогай спытаў мяне: “Тата, а чаму ў Менску ніхто не размаўляе па-беларуску?”


З 1982 г. жыву ў Менску; Менск для мяне адкрылі – Міхась Дубянецкі (ён узяў мяне на працу ў выдавецтва “Мастацкая літаратура”) і Уладзімір Караткевіч (ён прапісаў мяне ў сваёй кватэры)...

Падрыхтаваў да друку кнігу “Цацачная крама”, а таксама “Кнігу для спадарыні Эл”; працую над раманам “...ненавідзець Арфея. Дуэль”; друкуюся ў часопісе “Дзеяслоў”; дзякуючы Барысу Пятровічу і Эдуарду Акуліну, з’яўляюся сталым дзеяслоўцам...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі iconАлена Аляксандраўна Арэшыдзе нарадзілася ў Казахстане. Маці Кацярына, паходзіць з Украіны, а бацька Аляксандар зь Беларусі. Абодва, у Казахстан выехалі уздымаць
Казахстане. Маці Кацярына, паходзіць з Украіны, а бацька Аляксандар зь Беларусі. Абодва, у Казахстан выехалі уздымаць цаліну. Там...

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі iconБацька І маці ад Бога ў хаце
Сцэна стылізавана пад беларускую хату: вісяць вышываныя ручнікі, абраз, пасярэдзіне стаіць стол. Пад беларускую музыку на сцэну выходзяць...

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі iconНарадзіўся 4 кастрычніка 1978 года, у вёсцы Малэйкаўшчына, непадалёк Ліды
Паходзіць з простай, традыцыйна каталіцкай сям’і. Бацька кіроўца грузавых аўтамабіляў, потым працаваў рабочым на Лідзкім бровары....

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі iconВасіль Юрэвіч, адміністратар менскай поўнаэвангельскай царквы "Новае жыцьцё"
Нарадзіўся 6 верасьня 1968 году ў Менску ў сям’і служачых. У шасьцігадовым ўзросьце памёр бацька, І маці выхоўвала Васіля І яго малодшага...

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі iconКраязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці
Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь,...

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі iconАдрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная
Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы...

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі iconПастар царквы "Божая ласка" ў Жлобіне
Нарадзіўся 28 сакавіка 1961 года ў вёсцы Забараўцы Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці ў сям’і калгасьнікаў. Маці – палявод, бацька...

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі iconВалеры Шчукін нарадзіўся 22-га сакавіка 1942 года ва Уладзівастоку. Маці беларуска, родам з Талачынскага раёна, а бацька расеец, зь Ніжняга Ноўгарада
Валеры Шчукін нарадзіўся 22-га сакавіка 1942 года ва Уладзівастоку. Маці – беларуска, родам з Талачынскага раёна, а бацька расеец,...

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі iconАляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску ў сям’і інтэлігенцыі. Бацька – інжынэр-тэхноляг, маці – загадчыца дзіцячага садку

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі iconІгар Марзалюк нарадзіўся 16 верасьня 1968 году ў мястэчку Краснапольле на Магілёўшчыне. У сем гадоў ведаў, што будзе гісторыкам. Бацька працаваў настаўнікам
Магілёўшчыне. У сем гадоў ведаў, што будзе гісторыкам. Бацька працаваў настаўнікам гісторыі, адпаведнае было І выхаваньне. Бацька...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка