У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў "Хуткай дапамогі". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат




НазваУ лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў "Хуткай дапамогі". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат
Дата канвертавання16.12.2012
Памер21.13 Kb.
ТыпДокументы
Luni1120xutkaja


У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў “Хуткай дапамогі”. Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат каго зь іх дзеці забіраюць да сябе ў горад з вёсак і лецішчаў. Бальшыня пацыентаў “хуткай дапамогі” – людзі сталага ўзросту. Гэтымі днямі ў шпіталях не хапае месцаў – людзі ляжаць на калідоры, а брыгады мэдыкаў кожную хвіліну едуць на выклік.


Пры гэтым нярэдка мэдыкі церпяць ад пацыентаў. Так днямі п’яны жыхар Гомеля зьбіў супрацоўніцу “хуткай дапамогі”. Зь цяжкай траўмай галавы лекарка знаходзіцца ў адзьдзяленьні нэўрахірургіі вабласнога шпіталю.


Любоў Лунёва размаўляла з мэдыкамі “хуткай дапамогі” і прыёмнага пакою Першага клінічнага шпіталя Менску.


Сёньня ў прыёмным пакоі дзяжурыць доктарка Алена Белановіч. Яна распавяла “Свабодзе”:


(Белановіч:) “У цяжкіх выпадках, калі брыгада хуткай дома ў пацыента выявіла інфаркт, інсульт, альбо ў пацыента шок, то такога чалавека прымае брыгада прыёмнага пакою і рэанімацыйная брыгада і працуюць яны разам з брыгадай хуткай. Усё робіцца ў прыёмным пакоі”.


На маіх вачах мэдыкі пад рукі выводзяць з машыны мужчыну. Пазьней, у часе агляду пацыент жартуе.


(Мужчына:) “Якая неабходнасьць хадзіць па дактарах. Надакучваць? Я яшчэ не зусім стары. Мне ўсяго 65 гадоў, Божухна, калі ўжо й не пасьмяяцца, то можна й тварам уніз”.


Яшчэ адзін спадар сталага веку сядзіць у пыреёмным пакоі моўчкі. Побач зь ім -- ягоная дачка:


(Жанчына:) “Мы выклікалі хуткую і яна адразу ж прыехала… Кепская кардыяграма”.


Доктарка брыгады дапамогі распавядае, што за час працы на “хуткай” шмат чаго ўбачыла. Мэдыкі заўсёды просяць зачыніць ад іх хатніх жывёлаў: калі сабакі часам кусаюцца, то каты вельмі цікаўныя і лезуць у сакваяж, дзе ляжаць лекі і стэрыльныя бінты. Мэдыкі бываюць сьведкамі жыцьцёвых драмаў, напрыклад, калі дзяўчынка з-за няшчаснага каханьня напілася пігулак.


(Доктарка:) “Яны, канешне, глытаюць якія-небудзь пігулкі. Няшчаснае каханьне, дык абавязкова трэба выпіць якога-небудзь “мезіма”, ці валідола… Страўнік звычайна прамываем. Прынамсі, тыя лекі, якія яны п’юць, нічога не выклікаюць”.


Лекары распавядаюць, што за апошнія 8 гадоў яны штодня сутыкаюцца з праявамі грубасьці. Пачасьціліся скаргі ад пацыентаў шпіталяў ў асноўным на ўмовы, натуральна, далёкія ад ідэальных.


(Белановіч:) “Палаты індывідуальныя ў нас толькі для інвалідаў Айчынай вайны. Платная, згодна з Пастановай, мусіць выконваць сваю функцыю. Скардзяцца й на камфортнасьць умоваў. А які можа быць камфорт, калі 20 чалавек перагрузка, а санітарка адна?!”


Бываюць выпадкі, калі п‘яныя параненыя кідаюцца ў бойку і тады мэдыкі выклікаюць міліцыю. Самі дактары кажуць, што “на хуткай” і ў шпіталях працуюць толькі самыя адданыя сваёй прафэсіі, астатнія сыходзяць у камэрцыйныя лякарні і фармакалягічныя фірмы. Заробак мэдыка-кардыёляга з 11-гадовым стажам – 290 000 рублёў (“чыстымі” крыху больш 100 даляраў), медсястры – 60 даляраў.


Любоў Лунёва, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў \"Хуткай дапамогі\". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат iconСтудэнты сталічных вну атрымалі адказ Менгарвыканкаму, што насупраць галоўнага корпусу бду напачатку навучальнага году будзе абсталяваная пляцоўка для ровараў
Студэнты патрабуюць, каб гарадзкія ўлады паклапаціліся пра дарожкі для ровараў. Яны спаслаліся на тое, што пасьля скасаваньня льготаў...

У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў \"Хуткай дапамогі\". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат iconЛюдзі не пайшлі на фальшывыя выбары
Агульная колькасьць выбаршчыкаў заніжалася, а колькасьць галасаваўшых завышалася. Прыводзім прыклады падліку прыходу выбаршчыкаў...

У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў \"Хуткай дапамогі\". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат iconКолькі каштуе вышэйшая адукацыя?
Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня...

У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў \"Хуткай дапамогі\". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат iconКолькі каштуе вышэйшая адукацыя?
Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня...

У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў \"Хуткай дапамогі\". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, разам блукаем у беларускім сеціве
Аляксандар Пестаў, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты”; “Ці не маглі б вы напісаць рэквізыты для пералічэньня пасільнай дапамогі прыўкраснаму...

У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў \"Хуткай дапамогі\". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат iconСапраўдная зіма ў Беларусі ўсё яшчэ не распачалася, аднак мэдыкі ўжо рыхтуюцца да новага сэзоннага выбуху вострых рэсьпіраторных захворваньняў, у тым ліку й да
Пакуль колькасьць хворых у краіне не перавышае 1,4 адсотка й да эпідэмічнага парогу яшчэ далёка. Калі варта чакаць эпідэмію грыпу...

У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў \"Хуткай дапамогі\". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат iconЯкім афрадызіякам аддаюць перавагу беларусы?
А вось традыцыйныя вустрыцы ды морапрадукты ніхто І не ўзгадаў. Мэдыкі тлумачаць, што вельмі вострыя калябрыйскія кілбаскі падвышаюць...

У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў \"Хуткай дапамогі\". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат iconПаводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым
Пакуль рэкордная колькасьць замежных турыстаў 90 тысяч чалавек – наведала Беларусь летась. Абсалютная бальшыня гасьцей – транзытныя...

У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў \"Хуткай дапамогі\". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат iconСпадар: "Сабака цапнуў мяне за руку. Укусіў. Скуру абдзёр"
Гэты састарэлы жыхар вёскі Сырад зьвяртацца да мэдыкаў не зьбіраецца. Але гэта не значыць, што мэдыкі не прыйдуць да яго самі

У лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў \"Хуткай дапамогі\". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат iconСтаршыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад
Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад форма ўласнасьці. Ці варта чакаць, што кантроль за выкананьне распаражэньня...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка