Агульныя палажэнні




НазваАгульныя палажэнні
Дата канвертавання22.11.2012
Памер97.57 Kb.
ТыпДокументы


ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублiкi Беларусь

04.07.2011 № 150


УКАЗАННI

па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-прафтэх (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме
1-прафтэх (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, другія ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, iх фiлiялы (далей – установа ПТА).

Другія ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, запаўняюць у справаздачы толькі раздзелы з I па VIII і XIII.

2. Справаздача складаецца па стану на 20 верасня бягучага навучальнага года.

Даныя на пачатак бягучага навучальнага года запаўняюцца па стану на 1 верасня бягучага навучальнага года.

Даныя, якія запаўняюцца:

за справаздачны перыяд – гэта перыяд з 20 верасня мiнулага каляндарнага года па 19 верасня бягучага каляндарнага года;

за мінулы навучальны год – гэта перыяд з 1 верасня мiнулага навучальнага года па 31 жніўня бягучага навучальнага года.

3. Колькасць прынятых і выпушчаных навучэнцаў ў чацвёртым квартале мінулага каляндарнага года і (або) у першым квартале бягучага каляндарнага года ўключаюцца ў колькасць прынятых і выпушчаных навучэнцаў на 20 верасня бягучага навучальнага года.

4. Усе паказчыкi справаздачы павiнны запаўняцца па даных пярвiчнай улiковай дакументацыi.

5. Пры размеркаванні колькасці навучэнцаў па спецыяльнасцях трэба кіравацца Общегосударственным классификатором Республики Беларусь ОКРБ 011-2009 «Специальности и квалификации», зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
ад 2 чэрвеня 2009 г. № 36.

6. У выпадку калі колькасць спецыяльнасцей больш, чым колькасць адведзеных радкоў у табліцы 2 раздзела ІІ, табліцы 8 раздзела ІV і табліцы 9 раздзела V, неабходна зрабіць дадатак па форме раздзела.


ГЛАВА 2

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІІ

«НАЯЎНАСЦЬ І ПЕРАМЯШЧЭННЕ КАНТЫНГЕНТУ НАВУЧЭНЦАЎ», РАЗДЗЕЛА ІV «ВЫПУСК І РАЗМЕРКАВАННЕ НАВУЧЭНЦАЎ»
І РАЗДЗЕЛА V «ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ ВЫПУСКНІКОЎ»


7. У табліцы 2 раздзела ІI:

у графе 2 паказваецца колькасць усiх прыбыўшых за справаздачны перыяд навучэнцаў (пераведзеных з другiх устаноў ПТА), за выключэннем залiчаных на вучобу да 15 верасня ў лiк планавага прыёму;

у графе 3 паказваецца колькасць навучэнцаў, выбыўшых з установы ПТА за справаздачны перыяд па прычыне адлічэння без уліку выпушчаных і без уліку пераводу непасрэдна ва ўстанове ПТА;

у графе 4 паказваецца колькасць навучэнцаў, выбыўшых з установы ПТА па ўважлiвых прычынах (адлічана па стану здароўя, у сувязі з пераводам у другую навучальную ўстанову, па асабістаму жаданню ў сувязі са зменай месца жыхарства, па сямейных абставiнах і іншых). Даныя у графе 3 павiнны быць больш або роўнымі даным у графе 4;

у графе 6 паказваецца колькасць навучэнцаў, выбыўшых з установы ПТА за справаздачны перыяд па прычыне адлічэння і атрымаўшых пры гэтым кваліфікацыю па выніках паэтапнага навучання;

у графе 7 паказваецца агульная колькасць выпушчаных рабочых, служачых з выпускнога курса, а таксама датэрмiнова з іншых курсаў;

у графе 8 паказваецца колькасць навучэнцаў, якую планавалася прыняць на І курс у адпаведнасцi з кантрольнымі лічбамі прыёму;

у графе 9 паказваецца колькасць чалавек, падаўшых дакументы для паступлення на навучанне да 15 верасня. Даныя у графе 9 павiнны быць
не менш за даныя у графе 10;

у графе 11 паказваюцца даныя аб прыёме асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якія навучаюцца як у вучэбных групах, цэнтрах, аддзяленнях, у якіх навучаюцца толькі асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, так і ў вучэбных групах, у якіх навучаюцца асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іншыя асобы;

у графе 13 паказваецца колькасць навучэнцаў, якія прыняты на
І курс па дагаворах аб узаемадзеянні ўстановы адукацыі з арганізацыяй-заказчыкам кадраў, якія заключаны не пазней 20 верасня;

у графе 14 паказваецца колькасць навучэнцаў, якія прыняты на
І курс па дагаворах аб мэтавай падрыхтоўцы;

у графе 15 паказваецца колькасць навучэнцаў, якія прыняты па заяўках на падрыхтоўку рабочых, служачых у адпаведнасці з заканадаўствам;

даныя у графе 10 павiнны быць не менш за суму даных у графах
з 13 па 15. Даныя па кожнаму навучэнцу павінны паказвацца адзін раз у графах 13 – 15;

па радку 03 паказваюцца даныя аб навучэнцах, якія маюць агульную базавую адукацыю, а таксама аб асобах, якія скончылі 10 класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі;

па радку 05 паказваюцца даныя аб навучэнцах, якія маюць спецыяльную адукацыю (скончылі першае аддзяленне дапаможнай школы).

8. Даныя ў графе 1 табліцы 8 раздзела ІV павiнны быць роўнымі суме даных у графах 4 i 5 па ўсіх радках, а таксама даным у графе 7 табліцы 2 раздзела ІІ па ўсiх адпаведных радках.

9. У табліцы 9 раздзела V:

колькасць выпускнікоў, якія падлягалі размеркаванню, накіраванню на працу (графа 1), павінна быць не менш за колькасць працаўладкаваных выпускнікоў (графа 2) па ўсіх радках;

даныя ў графе 2 павінны быць не менш за суму даных у графах з 5 па 7 па ўсіх радках;

у графе 5 паказваецца колькасць навучэнцаў, працаўладкаваных у адпаведнасці з дагаворамі, якія былі заключаны як да прыёму і пры залічэнні на І курс навучання, так і дадаткова ў перыяд навучання да размеркавання;

у графе 6 паказваецца колькасць навучэнцаў, працаўладкаваных у адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы, які быў заключаны пры паступленні на І курс навучання;

у графе 7 паказваецца колькасць навучэнцаў, працаўладкаваных па заяўках арганізацый на падрыхтоўку рабочых, служачых;

у графе 8 паказваецца колькасць навучэнцаў, працаўладкаваных па атрыманых прафесіях з агульнага ліку працаўладкаваных;

даныя ў графе 1 павінны быць не менш за суму даных у графах 2, 9, 10, 12 і 13 па ўсіх радках.


ГЛАВА 3

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА VІ «ХАРАКТАРЫСТЫКА КАНТЫНГЕНТУ НАВУЧЭНЦАЎ ДЗЁННАЙ ФОРМЫ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ», РАЗДЗЕЛА VІІ «РАЗМЕРКАВАННЕ НАВУЧЭНЦАЎ ПА ЎЗРОСТУ» І РАЗДЗЕЛА VІІІ «ВЫНІКІ ВУЧЭБНАЙ РАБОТЫ ЗА МІНУЛЫ НАВУЧАЛЬНЫ ГОД»


10. У табліцы 11 раздзела VІ:

даныя ў графе 2 павiнны быць роўнымі суме даных у графах 3, 4 і 6 па ўсіх радках;

па радку 04 паказваецца колькасць навучэнцаў, якія пражываюць у населеных пунктах у радыусе да 30 кіламетраў ад месца знаходжання ўстановы ПТА;

па радку 07 паказваецца колькасць навучэнцаў, якія маюць спецыяльную адукацыю (скончылі першае аддзяленне дапаможнай школы);

па радку 13 прыводзяцца даныя аб усiх катэгорыях дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія навучаюцца ва ўстанове ПТА;

па радках 14 – 17 паказваецца колькасць навучэнцаў, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ва ўстанове ПТА: па радках 14 і 15 – дзяцей да 18 гадоў; па радках 16 і 17 – асоб ад 18 да 23 гадоў;

па радку 24 паказваецца агульная колькасць усіх інвалідаў, а па радку 25 – толькі колькасць інвалідаў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

даныя па радку 18 павiнны быць не менш за суму даных па радках
з 19 па 23, а таксама павiнны быць не менш за даныя па радку 25 ва ўсіх графах;

даныя па радку 25 павiнны быць не менш за суму даных па радках
з 27 па 30 ва ўсiх графах;

даныя па радках 09 i 12 у графе 1 павiнны быць роўнымі даным
у графе 2 па гэтых радках.

11. У табліцы 13 раздзела VII:

узрост навучэнцаў вызначаецца па стану на 20 верасня бягучага каляндарнага года;

даныя па радках 01, 07, 12, 18 і 24 у графах 1 i 5 павінны адпавядаць даным па радках 01 – 05 у графах 16 і 7 табліцы 2 раздзела ІІ;

даныя па радках 01, 07, 12, 18 і 24 у графе 5 павiнны адпавядаць даным па радках 01 – 05 у графе 1 табліцы 8 раздзела ІV;

даныя па радках 01, 07, 12, 18 і 24 у графе 3 павінны адпавядаць даным па радку 01 у графах з 2 па 6 табліцы 11 раздзела VІ;

даныя па радку 01 у графе 1 павінны быць роўныя суме даных
па радку 01 у графе 2 гэтай табліцы і па радку 31 у графе 1 табліцы 11 раздзела VІ;

даныя па радку 01 у графе 3 павінны быць роўныя суме даных
па радку 01 у графе 4 гэтай табліцы і па радку 31 у графе 2 табліцы 11 раздзела VІ;

даныя па радку 07 у графе 3 павінны быць роўныя суме даных
па радку 07 у графе 4 гэтай табліцы і па радку 31 у графе 3 табліцы 11 раздзела VІ;

даныя па радку 12 у графе 3 павінны быць роўныя суме даных
па радку 12 у графе 4 гэтай табліцы і па радку 31 у графе 4 табліцы 11 раздзела VІ;

даныя па радку 18 у графе 3 павінны быць роўныя суме даных
па радку 18 у графе 4 гэтай табліцы і па радку 31 у графе 5 табліцы 11 раздзела VІ;

даныя па радку 24 у графе 3 павінны быць роўныя суме даных
па радку 24 у графе 4 гэтай табліцы і па радку 31 у графе 6 табліцы 11 раздзела VІ.

12. У табліцы 15 раздзела VІII:

сума даных па радках з 17 па 21 павiнна быць роўная суме даных
па радках 12, 16 і 22 ва ўсiх графах;

сума даных па радках з 17 па 21 у графах з 1 па 4 павiнна быць роўная даным па адпаведных радках 02 – 05 у графе 7 табліцы 2
раздзела ІІ;

даныя па радку 22 у графах з 1 па 4 павiнны быць роўныя даным
па адпаведных радках 02 – 05 у графе 2 табліцы 8 раздзела ІV.


ГЛАВА 4

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІХ «ЗВЕСТКІ АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ БАЗЕ», РАЗДЗЕЛА ХІ «КОЛЬКАСЦЬ І САСТАЎ КІРУЮЧЫХ І ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ» І
РАЗДЗЕЛА ХІІ «РАЗМЕРКАВАННЕ ШТАТНЫХ КІРУЮЧЫХ І ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ ПА КАТЭГОРЫЯХ І СТАЖУ РАБОТЫ»


13. У табліцы 17 раздзела ІХ паказваюцца даныя аб наяўнасцi i недахопе вучнёўскiх месцаў для тэарэтычнага навучання, пачатковага і асноўнага перыядаў вытворчага навучання, месцаў для пражывання ў iнтэрнаце, месцаў у вучнёўскай сталовай.

Вучнёўскае месца – частка вучэбнага памяшкання ўстановы ПТА, арганізацыі, якая ажыццяўляе вытворчае навучанне, аснашчаная неабходным вучэбным і вытворчым абсталяваннем у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбных планаў і праграм, устаноўленых нарматываў.

14. У табліцы 17 раздзела ІХ паказваецца:

у графе 2 – колькасць вучнёўскіх месцаў, створаных дадаткова да існуючых за мінулы навучальны год ва ўстанове ПТА, арганізацыях, якія ажыццяўляюць вытворчае навучанне;

у графе 3 – колькасць вучнёўскіх месцаў ва ўстанове ПТА, арганізацыях, якія ажыццяўляюць вытворчае навучанне, у якіх больш паловы вучэбна-вытворчага абсталявання маральна і фізічна ўстарэла і патрабуе замены;

у графе 4 – колькасць вучнёўскіх месцаў, якія неабходна стварыць дадаткова да існуючых адпаведна ўстаноўленным нарматывам ва ўстанове ПТА, арганізацыях, якія ажыццяўляюць вытворчае навучанне;

па радку 07 – колькасць вучнёўскіх месцаў у арганізацыях, якія ажыццяўляюць вытворчае навучанне, у тым ліку колькасць вучнёўскіх месцаў у саставе вучнёўскіх участкаў, цэхаў.

15. У табліцы 19 раздзела ХІ паказваецца:

у графе 15 – колькасць работнікаў, якія павысілі кваліфікацыю па профілю спецыяльнасці і атрымалі пасведчанне;

у графе 19 – колькасць работнікаў, якія прайшлі перападрыхтоўку па профілю спецыяльнасці і атрымалі дыплом.

16. У табліцы 21 раздзела ХІ пры вызначэнні наяўнасці адукацыі, адпавядаючай займаемай пасадзе, неабходна кіравацца кваліфікацыйнымі патрабаваннямі, выкладзенымі ў кваліфікацыйных характарыстыках адпаведных пасад у адпаведнасці з заканадаўствам.

17. У табліцы 22 раздзела ХІІ:

для кiруючых пасад у графах 2 – 5 паказваюцца даныя аб квалiфiкацыйных катэгорыях па педагагiчнай дзейнасцi;

даныя па радку 11 павiнны быць не менш за суму даных па радках
з 12 па 14 ва ўсiх графах;

даныя па радку 21 павiнны быць не менш за суму даных па радках
22 i 23 ва ўсiх графах;

даныя ў графе 1 павiнны быць роўнымi суме даных у графах з 2 па 5, а таксама суме даных у графах з 6 па 9 па ўсiх радках.


ГЛАВА 5

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ХІІІ «ЗАБЯСПЕЧАНАСЦЬ ХАРЧАВАННЕМ І СТЫПЕНДЫЯМІ НАВУЧЭНЦАЎ ДЗЁННАЙ ФОРМЫ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ», РАЗДЗЕЛА ХІV «ЗВЕСТКІ АБ ПРАФЕСІЯЛЬНАЙ ПАДРЫХТОЎЦЫ, ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ І ПАВЫШЭННІ КВАЛІФІКАЦЫІ РАБОЧЫХ І СПЕЦЫЯЛІСТАЎ НА ЎМОВАХ АПЛАТЫ ЗА НАВУЧАННЕ» І РАЗДЗЕЛА ХV

«ЗВЕСТКІ АБ ДАДАТКОВЫМ НАВУЧАННІ»


18. У табліцы 23 раздзела ХIІІ паказваюцца даныя аб забяспечанасці навучэнцаў харчаваннем і стыпендыямі на 20 верасня бягучага навучальнага года, а таксама колькасць навучэнцаў, атрымаўшых матэрыяльную дапамогу за папярэдні каляндарны год.

19. У табліцы 23 раздзела ХІII:

радок 05 запаўняецца толькі ўстановамі ПТА, якія размешчаны
ў сельскіх населеных пунктах;

даныя ў графе 2 павінны быць роўнымі суме даных у графах 3 і 4
па ўсіх радках;

даныя ў графе 5 павінны быць роўнымі суме даных у графах з 6 па 9
па ўсіх радках.

20. У табліцы 24 раздзела ХІV паказваюцца даныя аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнні квалiфiкацыi на дагаворнай аснове за кошт уласных сродкаў грамадзян, сродкаў арганiзацый i органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Даныя ў графе 1 павінны быць роўнымі суме даных
у графах 2, 5 і 6 па ўсіх радках.

21. У табліцы 26 раздзела ХV паказваецца колькасць навучэнцаў і іншых асоб, якія прайшлі дадатковае навучанне на ўмовах аплаты.

22. Па радку 02 у графе 1 табліцы 27 раздзела ХV паказваецца колькасць аб’яднанняў па інтарэсах (кружкоў, клубаў, секцый, студый, аркестраў, хораў, ансамбляў, тэатраў, навуковых таварыстваў навучэнцаў і другіх аб’яднанняў), якія налічваюцца ва ўстанове ПТА.


Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

Агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

Агульныя палажэнні icon1. агульныя палажэнні
Максіма Танка” (у далейшым – Наймальнік), у асобе рэктара Кухарчыка Пятра Дзмітрыевіча, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

Агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка