Аб навукова-практычным цэнтры




НазваАб навукова-практычным цэнтры
Дата канвертавання22.11.2012
Памер114.89 Kb.
ТыпДокументы
ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

18.04.2006 нумар 242


ПАЛАЖЭННЕ

аб навукова-практычным цэнтры

Нацыянальнай акадэміі навук

Беларусі


Агульныя палажэнні


1. У гэтым Палажэнні вызначаны мэты дзейнасці і задачы навукова-практычных цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей - навукова-практычныя цэнтры), што ствараюцца па асноўных напрамках навуковай дзейнасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.


2. Навукова-практычны цэнтр з'яўляецца юрыдычнай асобай і ствараецца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у форме рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства або ў іншай арганізацыйна-прававой форме ў адпаведнасці з заканадаўствам.


3. Навукова-практычны цэнтр, што ствараецца ў форме рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства, ва ўстаноўленым парадку можа выступаць заснавальнікам даччыных унітарных прадпрыемстваў.


4. Навукова-практычны цэнтр ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе гэтага Палажэння, іншых актаў заканадаўства, устаноўчых дакументаў, што зацвярджаюцца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Мэты дзейнасці і задачы навукова-практычнага цэнтра


5. Мэтамі дзейнасці навукова-практычнага цэнтра з'яўляюцца павышэнне эфектыўнасці навуковых даследаванняў, паскарэнне асваення навуковых распрацовак у вытворчасці для інтэнсіфікацыі працэсаў інавацыйнага развіцця сацыяльна-эканамічнай сферы краіны, больш рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, што выдзяляюцца на развіццё навукі.


Асноўныя задачы навукова-практычнага цэнтра:


стварэнне канкурэнтаздольных узораў тэхнікі, механізмаў і матэрыялаў, перадавых тэхналогій, сартоў раслін, парод жывёл і іншых відаў навукаёмістай прадукцыі на аснове развіцця фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, што праводзяцца навукова-практычным цэнтрам і яго даччынымі унітарнымі прадпрыемствамі (далей - арганізацыі навукова-практычнага цэнтра);


арганізацыя супрацоўніцтва з навуковымі, навучальнымі, праектна-канструктарскімі, тэхналагічнымі, прамысловымі, сельскагаспадарчымі і іншымі арганізацыямі ў мэтах інтэграцыі навуковага патэнцыялу навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей - Акадэмія навук) і ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, для сумеснага вырашэння важнейшых навукова-тэхнічных і гуманітарных задач, павышэння эфектыўнасці выкарыстання вынікаў навуковых даследаванняў у вытворчай і сацыяльнай сферах рэспублікі.


Правы навукова-практычнага цэнтра


6. Для рэалізацыі асноўных задач навукова-практычны цэнтр мае права:


уносіць ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнае аддзяленне Акадэміі навук прапановы па фарміраванню праграм фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічных праграм;


выконваць навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы, выкарыстоўваючы ў гэтых мэтах навукова-тэхнічны патэнцыял і прыборную базу навукова-практычнага цэнтра і яго арганізацый;


ажыццяўляць ва ўстаноўленым парадку падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі і навучанне кіраўнікоў і спецыялістаў найноўшым навуковым ведам;


арганізоўваць выкананне і ажыццяўляць каардынацыю сумесных з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, работ па напрамках дзейнасці навукова-практычнага цэнтра;


удзельнічаць:


ва ўкараненні вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак у вытворчую і сацыяльную сферы краіны;


у міжнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з навуковымі арганізацыямі замежных краін для абмену вынікамі навуковых даследаванняў і сумеснай распрацоўкі навукова-тэхнічнай прадукцыі;


у распрацоўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.


Кіраванне навукова-практычным цэнтрам


7. Навукова-практычны цэнтр падпарадкоўваецца Акадэміі навук і замацоўваецца за аддзяленнем Акадэміі навук па напрамку сваёй дзейнасці.


8. Навукова-практычным цэнтрам кіруе генеральны дырэктар, які назначаецца на пасаду Старшынёй Прэзідыума Акадэміі навук па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.


Пасада кіраўніка навукова-практычнага цэнтра ўключаецца ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь.


9. Генеральны дырэктар навукова-практычнага цэнтра:


з'яўляецца па пасадзе намеснікам акадэміка-сакратара адпаведнага аддзялення Акадэміі навук;


уваходзіць у адпаведнасці з напрамкамі дзейнасці навукова-практычнага цэнтра ў склад калегіяльных органаў кіравання рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь;


забяспечвае:


арганізацыю і кантроль за навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай і фінансава-гаспадарчай дзейнасцю навукова-практычнага цэнтра і яго арганізацый;


ва ўстаноўленым парадку экспертызу праграм і праектаў даследаванняў па напрамках дзейнасці навукова-практычнага цэнтра;


падбор і расстаноўку кадраў навукова-практычнага цэнтра, назначае і вызваляе па ўзгадненню з Бюро Прэзідыума Акадэміі навук намеснікаў генеральнага дырэктара навукова-практычнага цэнтра і кіраўнікоў яго арганізацый;


уносіць ва ўстаноўленым парадку:


прапановы ў Акадэмію навук аб вызначэнні прыярытэтных напрамкаў навуковых даследаванняў навукова-практычнага цэнтра, аб уключэнні навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па напрамках дзейнасці навукова-практычнага цэнтра ў планы, што зацвярджаюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама рэкамендацыі аб спыненні неперспектыўных даследаванняў і інавацыйных праектаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю навукова-практычнага цэнтра;


заяўкі на фінансаванне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па напрамках дзейнасці навукова-практычнага цэнтра і яго арганізацый;


заслухоўвае справаздачы кіраўнікоў арганізацый навукова-практычнага цэнтра аб ходзе і выніках выканання навуковых даследаванняў;


прадстаўляе ва ўстаноўленым парадку і ў назначаныя тэрміны ў Акадэмію навук справаздачы аб выніках навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці навукова-практычнага цэнтра і яго арганізацый;


забяспечвае рэалізацыю (каардынуе) міжнародных навуковых сувязей навукова-практычнага цэнтра;


ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы па напрамках дзейнасці навукова-практычнага цэнтра ў адпаведнасці з яго ўстаноўчымі дакументамі.


Генеральны дырэктар навукова-практычнага цэнтра мае права звяртацца ў рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, з запытамі, якія датычацца распрацоўкі і вытворчасці новай прадукцыі, фінансавання работ, а таксама па пытаннях падрыхтоўкі спецыялістаў па напрамках дзейнасці навукова-практычнага цэнтра ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі.


10. Для разгляду важнейшых пытанняў па напрамках дзейнасці навукова-практычнага цэнтра і яго арганізацый, выпрацоўкі па іх узгодненых рашэнняў ствараецца Савет навукова-практычнага цэнтра (далей - Савет).


У склад Савета ўваходзяць генеральны дырэктар навукова-практычнага цэнтра, яго намеснікі, кіраўнікі арганізацый навукова-практычнага цэнтра, вядучыя вучоныя і спецыялісты навукова-практычнага цэнтра і яго арганізацый.


Узначальвае Савет генеральны дырэктар навукова-практычнага цэнтра.


Персанальны склад Савета зацвярджаецца бюро аддзялення Акадэміі навук.


11. Савет:


распрацоўвае прапановы па прыярытэтных напрамках навуковых даследаванняў навукова-практычнага цэнтра, уключэнню навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па напрамках дзейнасці навукова-практычнага цэнтра ў планы навуковых даследаванняў, што зацвярджаюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама рэкамендацыі аб спыненні неперспектыўных даследаванняў і інавацыйных праектаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю навукова-практычнага цэнтра;


разглядае і рэкамендуе для зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку планы і справаздачы па праграмах даследаванняў навукова-практычнага цэнтра;


уносіць прапановы генеральнаму дырэктару навукова-практычнага цэнтра па рэалізацыі інавацыйных праектаў;


разглядае:


заяўкі арганізацый навукова-практычнага цэнтра на фінансаванне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ;


прапановы па выкарыстанню спецыяльных фондаў, што фарміруюцца навукова-практычным цэнтрам;


прымае рашэнні па іншых пытаннях, вызначаных устаноўчымі дакументамі навукова-практычнага цэнтра.


12. Рашэнні Савета, прынятыя ў межах яго кампетэнцыі, пасля іх падпісання генеральным дырэктарам навукова-практычнага цэнтра маюць абавязковы характар для арганізацый навукова-практычнага цэнтра.


13. Навукова-практычным цэнтрам могуць фарміравацца спецыяльныя фонды за кошт адлічэнняў з прыбытку арганізацый навукова-практычнага цэнтра, сродкі якіх накіроўваюцца на фінансаванне навуковай дзейнасці, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, матэрыяльнае заахвочванне вучоных і спецыялістаў, якія забяспечваюць дасягненне высокіх паказчыкаў у навуковай, інавацыйнай і вытворчай дзейнасці.


Парадак фарміравання гэтых фондаў і памеры адлічэнняў у іх вызначаюцца Бюро Прэзідыума Акадэміі навук.


Ліквідацыя навукова-практычнага цэнтра


14. Ліквідацыя навукова-практычнага цэнтра праводзіцца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў іншых выпадках і парадку, вызначаных заканадаўчымі актамі.


Дадатак 1

да Указа Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

18.04.2006 нумар 242


ПЕРАЛІК

юрыдычных асоб, на базе якіх ствараюцца

навукова-практычныя цэнтры Нацыянальнай

акадэміі навук Беларусі


Рэспубліканскае навукова-даследчае унітарнае прадпрыемства "Інстытут земляробства і селекцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" - Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству


Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Інстытут жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" - Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі


Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Інстытут бульбаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" - Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву


Рэспубліканскае унітарнае навукова-даследчае прадпрыемства "Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", рэарганізаванае шляхам далучэння да яго рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Інстытут энергетыкі АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і унітарнага прадпрыемства "Спецыяльнае канструктарскае бюро механізацыі сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" - Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі


Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут харчовых прадуктаў" Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам" - Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прадуктах харчавання


Дадатак 2

да Указа Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

18.04.2006 нумар 242


ПЕРАЛІК

юрыдычных асоб, заснавальнікамі якіх

выступаюць навукова-практычныя цэнтры

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі


Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Інстытут глебазнаўства і аграхіміі"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Інстытут аховы раслін"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Інстытут меліярацыі" з філіяламі "Віцебская доследна-меліярацыйная станцыя" і "Эксперыментальна-вытворчае прадпрыемства"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Інстытут лёну"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Шыпяны-АСК" (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці)


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Путчына" (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці)


Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Інстытут рыбнай гаспадаркі"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Доследная навуковая станцыя па птушкагадоўлі"


Даччынае унітарнае прадпрыемства па племянной справе "Зарэчча" (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці)


Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Інстытут агародніцтва"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Інстытут пладаводства"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Талачынскі кансервавы завод" (Талачынскі раён Віцебскай вобласці)


Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Эксперыментальны завод"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Эксперыментальная база "Зазер'е" (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці)


Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прадуктах харчавання


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Інжынерна-тэхнічны цэнтр "Плодаагароднінапраект"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Марыз"


Даччынае унітарнае прадпрыемства "Тэхнахарч"


Дадатак 3

да Указа Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

18.04.2006 нумар 242


ПЕРАЛІК

юрыдычных асоб, якія перадаюцца ў склад

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі


Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Беларускі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут харчовых прадуктаў" Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам" з даччынымі унітарнымі вытворчымі прадпрыемствамі "Тэхнахарч" і "Марыз"


Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Інжынерна-тэхнічны цэнтр "Насенплодаагароднінатэхпраект" Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання


Рэспубліканскае унітарнае сельскагаспадарчае навукова-вытворчае прадпрыемства "Беларуская занальная доследная станцыя па птушкагадоўлі" рэспубліканскага аб'яднання "Белптушкапрам"


Унітарнае прадпрыемства "Талачынскі кансервавы завод" віцебскага абласнога унітарнага прадпрыемства харчовай прамысловасці "Віцебскхарчпрам"


Рэспубліканскае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства па племянной справе "Зарэчча" (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці)


Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Шыпяны-АСК" (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці)*


Дзяржынскае раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства "Путчына" (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці)


Рэспубліканскае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Эксперыментальная база "Зазер'е" (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці)


-------------------------

*Са згоды агульнага сходу членаў СВК "Шыпяны-АСК".

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб навукова-практычным цэнтры iconЗаяўка на ўдзел у навукова-практычным семінары

Аб навукова-практычным цэнтры iconNet by Международная научная конференция "Микробиология и биотехнология XXI столетия"
Пералік навуковых, навукова-тэхнічных І навукова-практычных мера-прыемстваў на 2007 год

Аб навукова-практычным цэнтры iconСпецыяльнасць матэматыка (напрамкі — навукова-вытворчая дзейнасць, навукова-педагагічная дзейнасць)
Работнікі дзяржаўных І недзяржаўных устаноў, чыя працоўная дзейнасць звязана з прымяненнем вылічальных метадаў, выкарыстаннем камп’ютэрных...

Аб навукова-практычным цэнтры iconПлан работы калінкавіцкага дзяржаўнага краязнаўчага музея на 2011 год асноўныя напрамкі дзейнасці
Ва умовах станаўлення І дальнейшага развіцця музея, як навукова- даследчай установы, прадоўжыць навукова-даследчую дзейнасць І падрыхтаваць...

Аб навукова-практычным цэнтры iconГурток – семінар
Авалоданне азамі метадалогіі, методыкі І тэхнікі навуковых даследаванняў павінна пачынацца з першых месяцаў вучобы ва універсітэце....

Аб навукова-практычным цэнтры iconМаладзежная навукова-практычная канферэнцыя
Максіма Танка у гонар 400-годдзя памяці князя Канстанціна (Васіля) Астрожскага (1526 1608) на базе гімназіі №192 (г. Мінск, вул....

Аб навукова-практычным цэнтры iconПалажэнне аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры глава 1 агульныя палажэнні
Ублики Беларусь, 2006 г., №9, 2/1195) (далей – Закон) І ўстанаўлівае рэгламент работы І вызначае пералік пытанняў, якія ўваходзяць...

Аб навукова-практычным цэнтры iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...

Аб навукова-практычным цэнтры iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...

Аб навукова-практычным цэнтры iconПраваабарончы цэнтр «Вясна» І Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend» запрашае ўсіх зацікаўленыхпрыняць удзел у практычным трэнінгу «Назіральнік», які адбудзецца
Калі не можаш абыякава глядзець на загалоўкі навін аб чарговым надуманым судовым пасяджэнні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка