Устав учреждения образования




НазваУстав учреждения образования
Дата канвертавання22.11.2012
Памер258.21 Kb.
ТыпДокументы
Приложение 5

Локальная документация

- Устав учреждения образования;


УСТАВ УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

ГОСУДАРСТВЕННАЯ ГИМНАЗИЯ № 1 г.ВИТЕБСКА”


УСТАВ УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ “ГОСУДАРСТВЕННАЯ ГИМНАЗИЯ № 1 г.ВИТЕБСКА” г.Віцебск 2006 г. Раздзел І. Агульныя палажэнні Дадзены Статут распрацаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29.10.1991 г. “Аб адукацыі” ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19.03.2002 г. ( Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., 33, ст.598? Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г, №37, 2/844), Палажэннем аб установе адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ад 07.07.2004 г. №44 ( Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 8/11273) і рэгламентуе дзейнасць установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Гэтая ўстанова называецца далей – Дзяржаўнай гімназіяй № 1 г.Віцебска. Установа адукацыі “Дзяржаўная гімназія №1 г. Віцебска” (далей Гімназія) – дзяржаўная навучальна-выхаваўчая ўстанова сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі на павышаным узроўні з улікам інтарэсаў і схільнасцей вучняў, развіццё іх інтэлектуальнага патэнцыялу, ажыццяўляе прафесійную арыентацыю выпускнікоў у адпаведнасці з профілем навучання і патрэбамі грамадства. У сваёй дзейнасці Гімназія кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, Прыкладным палажэннем аб гімназіі, агульнаадукацыйным ліцэі, гімназічных класах, зацверджаным Міністэрствам адукацыі 16 жніўня 2000г. № 36, іншымі нарматыўнымі актамі і рашэннямі ўрада, мясцовых органаў улады, органаў сістэмы адукацыі, а таксама сапраўдным Статутам. Гімназія № 1 кіруецца ў сваёй рабоце Законам Рэспублікі Беларусь“Аб адукацыі” ад 29 кастрычніка 1991 г. № 1202-XП (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598), у рэдакцыі Закона ад 19 сакавіка 2002г. №95-3 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844) <Н 10200095>, з унесенымі Зменамі і дапаўненнямі; Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2004 года № 311-3 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 123, 2/1060, Пастановамі Міністэрства адукацыі РэспублікіБеларусь ад 07.07.2004 г. № 44, Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, Канцэпцыяй профільнага навучання ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (ХI-XII класы), зацверджанай 25 жніўня 2004 г. на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі і гэтым Статутам. Гімназія створана рашэннем Выканаўчага камітэта Кастрычніцкага раённага Савета народных дэпутатаў № 435 ад 30.09.1991года “Аб змяненні статуса навучальных устаноў і зацвярджэнні штатнага раскладу” і рашэння Віцебскага гарадскога Савета народных дэпутатаў № 528 ад 03.11.1994 года “Аб змяненні статуса навучальнай установы і прысваенні ёй парадкавага нумара”. Уладальнікам маёмасці гімназіі з’яўляецца г.Віцебск. Паўнамоцтвы уладальніка (заснавальніка) ажжыцяіляе Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт праз аддзел адукацыі гарвыканкама. Гімназія ствараецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячаць з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім найменнем, бягучы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь. Гімназія створана ў форме ўстановы дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуемай з мясцовага бюджэту. Змяненні і дапаўненні ў Статут Гімназіі ўносяцца пасля іх зацвярджэння заснавальнікам у парадку, які ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам. Месца знаходжання Гімназіі: 210026, г. Віцебск, вул. Даватара, 10/2. Поўная назва Гімназіі: на беларускай мове - Установа адукацыі “Дзяржаўная гімназія №1 г. Віцебска”; на рускай мове - Учреждение образования “Государственная гимназия №1 г. Витебска”. Скарочаная назва Гімназіі: на беларускай мове - Гімназія №1 г. Віцебска; на рускай мове - Гимназия №1 г. Витебска Рэарганізацыя і ліквідацыя Гімназіі, праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Рэарганізацыя або ліквідацыя гімназіі ажыццяўляецца, як правіла, па заканчэнні навучальнага года. Заснавальнік забяспечвае перавод вучняў ў іншыя ўстановы по ўзгадненні з іх бацькамі, іншымі законнымі прадстаўнікамі. Гімназія ажыццяўляе прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і агульнадукацыйнымі ўстановамі іншых дзяржаў, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам, арганізацыі агульнай сярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў вучняў і інш.). Гімназія заключае пагадненні з замежнымі ўстановамі (агульнаадукацыйнымі) аб абмене педагагічнымі работнікамі і вучнямі, аб стварэнні сумесных (асацыіраваных) устаноў. Міжнароднае супрацоўніцтва Гімназія ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Раздзел ІІ. Змест дзейнасці гімназіі № 1 Прадметам дзейнасці Гімназіі з’яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзейнасць, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы. Асноўная мэта дзейнасці гімназіі - фарміраванне ўсебакова развітай асобы з высокім узроўнем нацыянальнай самасвядомасці і культуры, здольнай рэалізаваць творчы патэнцыял у дынамічных сацыяльна-эканамічных умовах. Асноўнымі задачамі Гімназіі з’яўляюцца: забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных для выбару ў далейшым прафесіі першасных ведаў і навыкаў; стварэнне спрыяльных умоў для раскрыцця інтэлектуальнага патэнцыялу кожнага вучня, выхаванне фізічна здаровай, духоўна багатай, высокамаральнай і адукаванай асобы; выхаванне ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці перад сабой і грамадствам; фарміраванне цэласнага навуковага светапогляду, экалагічнай культуры; рознабаковае развіццё вучняў, іх пазнавальных інтарэсаў і схільнасцей, творчых здольнасцей, агульнавучэбных уменняў, навыкаў самаадукацыі; развіцце ўсведамлення ў вучняў ролі ведаў як сродку пашырэння магчымасцей выбару відаў дзейнасці, выхаванне адказнасці за набыццё ведаў. Гімназія з мэтай дасягнення задач, якія пастаўлены перад ёй, мае права: -самастойна прымаць любыя рашэнні, калі яны не супярэчаць дзеючаму заканадаўству; -спісваць з балансу абсталяванне, інвентар, матэрыялы і іншыя матэрыяльныя сродкі ў межах сваіх правоў і ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам; -страхаваць маёмасць, якая належыць Гімназіі, у адпаведнасці з вытворчай неабходнасцю; -перадаваць з балансу на баланс, або пры неабходнасці рэалізоўваць абсталяванне, тэхніку, інструменты, прыборы, матэрыялы ў адпаведнасці з заканадаўствам і па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска; - ажыццяўляць дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб. Асобнымі відамі дзейнасці, якія вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі беларусь, Гімназіія мае права займацца толькі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). Гімназія ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права: уносіць ва ўстаноўленым парадку заснавальніку прапановы па ўдасканаленні сваёй арганізацыйна-штатнай структуры; ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Віды платных паслуг вызначаюцца на аснове зацвярджаемага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь пераліку платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі; ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Гімназія нясе адказнасць за : якасць адукацыі, якую прадастаўляе; ахову жыцця і здароўя вучняў і работнікаў Гімназіі захаванасць і ўдасканаленне сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы; выкананне нарматыўных актаў Рэспублікі Беларусь і загадаў вышэйстаячых органаў кіравання адукацыяй. Гімназія нясе іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Раздзел ІІІ. Кіраванне Гімназіяй № 1 Кіраванне Гімназіяй ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, сапраўдным Статутам і будуецца на прынцыпах адзінакіравання і самакіравання. Гімназію ўзначальвае дырэктар, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне вучэбна-выхаваўчым працэсам і бягучай дзейнасцю Гімназіі. Дырэктар мае намеснікаў па вучэбнай, выхаваўчай, вучэбна-метадычнай рабоце і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці. Дырэктар прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады аддзелам адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. Намеснікі дырэктара прызначаюцца дырэктарам гімназіі па ўзгадненні з аддзелам адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. Дырэктар Гімназіі нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы супрацоўнікаў, абарону правоў, жыцця і здароўя дзяцей,прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Гімназіі ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе. Дырэктар Гімназіі абавязаны: арганізоўваць дзейнасць Гімназіі і яе калектыву на дасягненне пастаўленых мэт і задач; ствараць умовы для творчай дзейнасці навучэнцаў і педагагічных работнікаў; клапаціцца пра маральную і сацыяльную ахову навучэнцаў і настаўнікаў; размяркоўваць і несці адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам; ажыццяўляць кантроль за ходам і вынікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу; 3.4.2. мае права: прымаць на работу і звальняць ў вызначаным парадку намеснікаў, педагагічных і іншых работнікаў Гімназіі; набываць, арэндаваць, заказваць абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўным разліку; выдаваць даверанасці; заключаць дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з вучнямі Гімназіі, на выкананне розных відаў работ па бягучым рамонце Гімназіі, афармленні і гаспадарчым зместце яе будынкаў, збудаванняў і інш.; заключаць дагаворы на аказанне паслуг вучням і іх бацькам, іншым законным прадстаўнікам вучняў, грамадзянам, а таксама арганізацыям; адмяняць рашэнні савета ў выпадках, калі яны супярэчаць дадзенаму Статуту, Палажэнню аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, Прыкладнаму палажэнню аб гімназіі; выдаваць загады, распараджэнні і даваць ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Гімназіі; праводзіць тэматычныя і выніковыя кантрольныя работы. Аплата працы дырэктара Гімназіі, у тым ліку яго заахвочванне па выніках работы, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам. Службовыя абавязкі дырэктара Гімназіі зацвярджае аддзел адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. У Гімназіі ствараюцца органы самакіравання: педагагічны савет, савет Гімназіі, папячыцельскі авет, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннямі, якія зацвярджаюцца ў вызначаным парадку. Асноўнай задачай педагагічнага савета з’яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі (вучэбных планаў, праграм, падручнікаў і інш.) і павышэнне вучэбна-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў. Склад педагагічнага савета зацвярджае дырэктар Гімназіі. Педагагічны савет або савет Гімназіі прымае рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета Гімназіі. Вышэйшым органам самакіравання Гімназіі з’яўляецца канферэнцыя калектыву, якая дзейнічае ў адпаведнасці з зацверджаным рэгламентам; выбірае адкрытым галасаваннем савет установы адукацыі, яго старшыні, вызначае тэрмін іх паўнамоцтваў, прымае Статут ўстановы адукацыі і ўносіць у яго неабходныя змяненні. У перыяд паміж канферэнцыямі ў ролі вышэйшага органа самакіравання выступае савет Гімназіі, які выбіраецца на 1 год у саставе 9 чалавек (3 вучні, 3 бацькоў, 3 настаўнікі). Ён ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце, зацверджаным Міністэрствам адукацыі. Асноўнымі накірункамі дзейнасці савета Гімназіі з’яўляюцца: ацэнка праектаў вучэбна-выхаваўчага працэсу; арганізацыя выканання рашэнняў, прынятых сходамі, канферэнцыямі і інш. 3.9. Папячыцельскі савет Гімназіі з’яўляецца органом самакіравання ўстановы і прызначаны садзейнічаць у забеспячэнні яго дзейнасці і развіцця адукацыі. Рашэнне аб стварэнні папячыцелькага савета прымаецца саветам Гімназіі. Папячыцельскі савет узаемадзейнічае з іншымі органамі самакіравання Гімназіі па пытаннях функцыянавання і развіцця ўстановы адукацыі. Асноўнай мэтай дзейнасці папячыцельскага савета з’яўляецца садзейнічанне Гімназіі ў ажыццяўленні яе статутных функцый, аб’яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, якія накіраваны на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцей і талентаў, якія выхоўваюцца і навучаюцца ва ўстанове адукацыі, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку навучэнцаў, настаўнікаў і іншых работнікаў. 3.10. Спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць паміж саветам Гімназіі і дырэктарам, вырашаюцца на сходзе работнікаў Гімназіі або аддзелам адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. 3.11. Метадычны савет ажыццяўляе сваю дзейнасць праз работу кафедр і метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў і выхавацеляў. Колькасць кафедр вызначаецца педагагічным і метадычным саветамі. Метадычны савет кіруе дзейнасцю кафедраў, метадычных аб’яднанняў, якія функцыянуюць ў адпаведнасці з Палажэннем аб кафедры і метадычным аб’яднанні. 3.12. Асноўнымі задачамі метадычнай работы з’яўляюцца: вывучэнне і ўкараненне ў практыку перадавога педагагічнага вопыту і найноўшых дасягненняў педагагічных і псіхалагічных навук; рапрацоўка і ўкараненне метадычных і творчых праграм, якія звязаны з педагагічнай сістэмай Гімназіі; вывучэнне і аналіз вучэбных праграм, падручнікаў, метадычных пісьмаў і дапаможнікаў; распрацоўка праграм навучання і ўкараненне іх у практыку; аказанне практычнай дапамогі настаўнікам у пытаннях удасканалення тэарэтычных і навукова-практычных ведаў, павышэнні педагагічнага майстэрства; вывучэнне і аналіз ведаў, навыкаў і ўменняў вучняў, вызначэнне шляхоў переадолення магчымых цяжкасцей пры засваенні імі вучэбных праграм; удасканаленне ўрока як асноўнай формы педагагічнага працэсу. 3.13. У Гімназіі дапускаецца стварэнне дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў па інтарэсах. 3.14. У Гімназіі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый і іншых грамадскіх арганізацый, якія маюць на ўвазе палітычныя мэты, таксама стварэнне і ананімная або іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якая супярэчыць заканадаўству. Гімназія ў пытаннях выхаваўчай дзейнасці на падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў дзяцей у пазавучэбны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Раздзел ІV. Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Гімназіі Гімназія арганізуецца ў складзе V – XІ класаў (па 11-гадовай сістэме адукацыі) і V – XIІ (па 12-гадовай сістэме адукацыі) класаў (далей у дужках - класы па 12-гадовай сістэме адукацыі). Тэрмін навучання ў Гімназіі 7 (8) гадоў. Пры Гімназіі створаны пачатковыя класы (І – ІV класы). У Гімназіі дзейнічае двухступеневая сістэма навучання: І ступень V – IХ (X) класы – базавае навучанне з прадпрофiльнай падрыхтоўкай; ІІ ступень X (XI) – XI (XII) класы – профільнае і мультыпрофільнае навучанне. На першай ступені забяспечваецца развіцце асобы вучня, яго схільнасцей, здольнасцей да самавызначэння, глыбокае засваенне асноў навук і фарміраванне навуковага светапогляду. На другой ступені забяспечваецца завяршэнне сярэдняй адукацыі на аснове дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання, прафесійнае прызначэнне вучняў у адпаведнасці з профілем навучання і патрэбамі грамадства. Прыём вучняў у Гімназію ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца вучні, якія закончылі пачатковую школу, на падставе заявы бацькоў, медыцынскай даведкі і табеля паспяховасці за IV клас. Для арганізацыі прыему ствараецца прыёмная камісія, склад якой зацвярджаецца дырэктарам Гімназіі. На бацькоў ускладваюцца наступныя абавязкі: Прыкладаць усе намаганні для выхавання ў сваім дзіцяці высокамаральнай асобы і адказнага грамадзяніна краіны. Садзейнiчаць ва ўмацаванні матэрыяльнай базы гімназіі, якая садзейнічае разумоваму, духоўнаму, творчаму і фізічнаму развіццю вучня. Выконваць палажэнні Статута Гімназіі аб чыстым і ахайным выглядзе гімназіста, прытрымлівацца класічнай формы адзення, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пры паступленні ў Гімназію з бацькамі заключаецца дагавор аб выкананні статута Гімназіі, рашэнняў педсаветаў, Савета гімназіі, папячыцельскага савета і іншых органаў кіравання. У перыяд з 1 па 15 чэрвеня вучні, якія ўдзельнічаюць у конкурсным адборы, выконваюць пісьмовыя работы па беларускай і рускай мовах, матэматыцы. Залічэнне ў Гімназію афармляецца загадам дырэктара гімназіі не пазней як да 20 чэрвеня на падставе пратакола рашэння прыемнай камісіі. У 3-дзённы тэрмін рашэнне аб залічэнні вучняў у Гімназію даводзіцца да ведама іх бацькоў. Прыём у профільныя класы ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Пры наяўнасці свабодных месцаў Гімназія можа праводзіць дадатковы прыём вучняў на конкурснай аснове ў V - ХІ класы. Змест, форма і тэрміны правядзення конкурсу вызначаюцца навучальнай установай. У першы клас Гімназіі прымаюцца дзеці, якія дасягнулі ўзросту, вызначанага актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, без правядзення ўступных экзаменаў, з улікам іх фізічнага стану. Дзеці з паслабленым здароўем (на падставе даведкi аб стане здароўя), дэфектамі маўлення і нізкай функцыянальнай падрыхтоўкай у гімназію не прымаюцца. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара Гімназіі. Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск вучняў ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаны Міністэрствам адукацыі. Вучням, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі; вучням, які дабіліся асаблівых поспехаў у навучанні пры прыкладных паводзінах, - пасведчанне з адзнакай. Выпускнікам Гімназіі, якія засвоілі вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Выпуснікі Гімназіі за выдатныя поспехі ў навучанні і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата асобага ўзору, а за асобыя поспехі ў навучанні асобных прадметаў – пахвальнымі лістамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Атэстацыя, перавод вучняў з класа ў клас, арганізацыя экзаменаў, узнагароджанне вучняў гімназіі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Правіламі атэстацыі, пераводу, арганізацыі экзаменаў і выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучні выключаюцца з Гімназіі з пераводам у агульнаадукацыйную школу за: грубае парушэнне Статута Гімназіі; па выніках атэстацыі ў канцы навучальнага года пры наяўнасці адзнак 1-2 узроўню засваення вучэбнага матэрыялу (балы 1-4) па двух і болей прадметах (акрамя фізічнай культуры, музыкі і спеваў, выяўленчага мастацтва, працоўнага навучання) у вучняў 5-7 (8) класаў; па выніках атэстацыі ў канцы навучальнага года пры атрыманні адзнакі ніжэй за 6 (шэсць) балаў па профільных прадметах – вучняў 8 (9) – 11 (12) класаў; нядбайныя адносіны да маёмасці і абсталявання Гімназіі. Адлічэнне вучняў з Гімназіі праводзіцца загадам дырэктара на падставе рашэння педагагічнага савета Гімназіі, якое прымаецца пасля абмеркавання афіцыйных дадзеных аб паспяховасці і паводзінах вучняў. Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў, можа быць прынята толькі па ўзгадненні з органамі апекі і папячыцельства. Гімназія не мае права перашкаджаць параводу (пераходу) вучня ў іншую навучальную ўстанову, калі на гэта маецца згода апошняга. Гімназія забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Атрыманне агульнай пачатковай адукацыі, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах. Навучанне ў Гімназіі ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы ў Гімназіі з’яўляецца абавязковым. Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Гімназіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Штогод на аснове Тыпавога вучэбнага плана Гімназія распрацоўвае ўласны план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. У вучэбныя планы разам з агульнаадукацыйнымі прадметамі, якія вывучаюцца на базавым узроўні, зыходзячы з жаданняў вучняў і іх бацькоў, магчымасцей гімназіі, уводзяцца профільныя агульнаадукацыйныя прадметы, факультатыўныя заняткі, курсы па выбары, спецкурсы, індывідуальныя і групавыя заняткі, якія забяспечваюць дыферэнцыяцыю і індывідуалізацыю навучання, рознабаковае развіццё вучняў. Змест навучання ў межах абавязковай часткі вучэбнага плана, уключаючы профільныя агульаадукацыйныя прадметы, якія вывучаюцца на павышаным або паглыбленым узроўнях, вызначаецца вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дамашнія заданні даюцца дыферэнцыравана - з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. Колькасць вучняў у класах 20 – 25 чалавек. Вывучэнне замежнай мовы (англійскай) ажыццяўляецца на паглыбленым узроўні з першага па ХІ (ХІІ) клас, вывучэнне другой замежнай мовы (нямецкай) з VІ па ІХ (Х) клас і ў Х – ХІ (ХІІ) класах гуманітарнага профілю. Зыходзячы з жаданняў вучняў і іх бацькоў, магчымасцей гімназіі, дазваляецца вывучэнне трэцяй замежнай мовы (факультатыўна). Вучням, якія паступілі ў профільныя класы, акрамя гуманітарнага, з агульнаадукацыйных школ, дазваляецца вывучэнне замежнай мовы на базавым узроўні. Для вывучэння першай замежнай мовы (англійскай) клас дзеліцца на тры групы. Для вывучэння інфарматыкі, працоўнага навучання клас дзеліцца на дзве групы. Для вывучэння рускай мовы, другой замежнай мовы, літаратуры краіны вывучаемай замежнай мовы, краіназнаўства, рытмікі і харэаграфіі, фізічнай культуры, для правядзення практычных і лабараторных работ па хіміі, фізіцы, біялогіі, матэматыцы клас дзеліцца на дзве групы. Для правядзення індывідуальных заняткаў і кансультацый з вучнямі профільных класаў выдзяляецца па адной гадзіне на тыдзень на кожнага вучня і па тры гадзіны на тыдзень на групу не менш за 6 вучняў, а таксама па 0,5 гадзіны на кожнага вучня астатніх гімназічных класаў. У межах наяўнага фонду заработнай платы і за кошт дадатковых сродкаў Савет гімназіі можа ўводзіць іншыя варыянты дзялення класа на групы. З улікам узросту вучняў і спецыфікі прадметаў у гімназіі могуць устанаўлівацца розныя формы правядзення заняткаў: урокі, лекцыі, практычныя, семінарскія, лабараторныя і іншыя. Абавязковыя заняткі спалучаюцца з індывідуальнай і самастойнай работай вучняў, уключаючы творчую і даследчую дзейнасць вучняў. Змест выхаваўчай работы ў гімназіі будуецца на гуманных адносінах да асобы вучня з улікам яго здольнасцей, інтарэсаў, здароўя. З гэтай мэтай гімназія забяспечвае розныя формы пазавучэбнай работы з прыцягненнем высокакваліфікаваных спецыялістаў адпаведнага профілю. Для правядзення пазавучэбнай работы выдзяляецца 27 гадзін на кожную паралель. Гімназія мае права на распрацоўку і правядзенне ва ўстаноўленым парадку эксперыментальнай работы па апрабацыі новага зместу навучання і выхавання, новых педагагічных сістэм, якія фарміруюцца на прынцыпах бесперапыннасці з іншымі відамі адукацыі, сувязях з эканомікай і культурай краіны. За вучнямі гімназіі захоўваецца права пераходу з аднаго профілю навучання ў другі па пісьмовай заяве. Навучальны год у Гімназіі пачынаецца, як правіла, 1 верасня. Працягласць і тэрміны заканчэння вучэбных заняткаў вызначаюцца Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі планамі на бягучы навучальны год і загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы працягласцю 30 каляндарных дзён, у тым ліку зімовыя - не меней за 14 дзён. Таксама ўстанаўліваюцца летнія канікулы працягласцю не меней за 8 тыдняў. Для вучняў першых і другіх класаў устанаўліваюцца дадатковыя тыднёвыя канікулы. Навучальны год падзяляецца на трыместры. Гімназія працуе ў рэжыме 6-дзённага і 5-дзённага вучэбнага тыдня. Працягласць урока складае 40 - 45 хвілін. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам Гімназіі. У Гімназіі арганізуецца гарачае харчаванне для ўсiх вучняў. Медыцынскае абслугоўванне вучняў забяспечвае медпункт у складзе ўрача і медыцынскай сястры, якія сумесна з адміністрацыяй Гімназіі нясуць адказнасць за здароўе і фізічнае развіцце вучняў, праводзяць лячэбна-прафілактычныя мерапрыемствы, забяспечваюць выкананне санітарна-гігіенічных нормаў, кантралююць рэжым і якасць харчавання вучняў. Форма атрымання адукацыі ў гімназіі вочная. Вучні маюць права на выбар формы навучання, у тым ліку па індывідуальных вучэбных планах. Можа афыццяўляцца надомнае навучанне хворых дзяцей па індывідуальных вучэбных планах. Раздзел V. Удзельнікі вучэбна-выхаваўчага працэсу Удзельнікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Гімназіі з’яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі вучняў. Працоўныя адносіны супрацоўнікаў у Гімназіі рэгулююцца працоўнымі кантрактамі, якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку. Прыём на работу ў Гімназію педагагічных і іншых работнікаў ажыццяўляе дырэктар. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю, схільнасці да творчасці, праяўляюць цікаўнасць да нестандартных формаў работы з вучнямі. Патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім забаронена займацца дадзенай дзейнасцю па рашэнні суда або па медыцынскіх паказаннях, а таксама асобы, якія былі асуджаны за пэўныя злачынствы. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і змест злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Для работы ў гімназіі могуць прыцягвацца работнікі вышэйшых навучальных устаноў адукацыі, культуры і вытворчасці на ўмовах пагадзіннай аплаты і сумяшчальніцтва. У класах першай ступені V – VIII (IX) выхаваўчы працэс ажыццяўляе вызвалены класны выхавацель. Пры магчымасці дазваляецца стаўка на адну паралель вызваленага класнага выхавацеля ў ІХ (Х) – ХІ (ХІІ) класах Супрацоўнікі Гімназіі маюць права на ўдзел у кіраванні Гімназіяй, на абарону прафесіянальнага гонару і годнасці. Для разгляду пытанняў арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, вызначэння шляхоў развіцця гімназіі ствараецца педагагічны савет, які збіраецца не радзей за 4 разы на год. Для арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі ў гімназіі ствараюцца кафедры Штатны расклад Гімназіі зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска на падставе тыповых штатных нарматываў, зацвярджаемых Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, выдаткаваных на аплату працы. Аплата працы работнікаў Гімназіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючым ў Гімназіі палажэннем аб матэрыяльным стымуляванні. 5.12. Атэстацыя педагагічных работнікаў Гімназіі ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі. VI. Узаемаадносіны удзельнікаў вучэбна-выхаваўчага працэсу 6.1. Працоўныя адносіны работнікаў Гімназіі № 1 рэгулююцца працоўным дагаворам, кантрактам, адпаведна працоўнаму заканадаўству РБ. Правы і абавязкі педагагічных і іншых супрацоўнікаў Гімназіі вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, у тым ліку гэтым Статутам. Службовыя абавязкі распрацоўваюцца і зацвярджаюцца дырэктарам Гімназіі на аснове кваліфікацыйных характарыстык. Службовыя абавязкі дырэктара зацвярджаюцца аддзелам адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага района. Вучні маюць права: на адукацыю ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь” і Прыкладным палажэннем аб гімназіі; на прававую і сацыяльную абарону ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; на павагу сваёй годнасці; на дапамогу педагагічных супрацоўнікаў у авалоданні ведамі; на карыстанне вучэбным абсталяваннем, падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку; на падзяку і ўзнагароджанне за поспехі ў навучанні; на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў; выбіраць і быць абраным у органы вучнёўскага самакіравання і самакіравання Гімназіяй; на пераход з аднаго профілю на другі; на выбар формы навучання, у тым ліку па індывідуальных вучэбных планах; на ўдзел у кіраванні гімназіяй ў форме, вызначанай Статутам гімназіі; на атрыманне дадатковай адукацыі; на забеспячэнне ва ўстаноўленым парадку бясплатным харчаваннем ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам; прадстаўляць гімназію на конкурсах, алімпіядах, канферэнцыях, у тым ліку рэспубліканскіх, міжнародных і інш. Вучні абавязаны: старанна вучыцца, авалодваць трывалымі ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі ў адпаведнасці з праграмай навучання, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца пра гонар класа, Гімназіі, падтрымліваць яе традыцыі, прадстаўляць яе на алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, злётах, конкурсах; берагчы гімназічную маёмасць; паважаць гонар і годнасць вучняў, педагагічных работнікаў і абслугоўваючага персаналу; падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых работнікаў, рашэнням органаў самакіравання Гімназіі і вучнёўскага самакіравання, кіравацца Статутам Гімназіі. прыстойна паводзіць сябе ў гімназіі і па-за яе межамі, праяўляць павагу да старэйшых, чалавечнасць, міласэрнасць; выконваць іншыя патрабаванні, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь” і Статутам гімназіі. Педагагічныя работнікі маюць права: мець вызначаную нарматывамі поўную педагагічную нагрузку. Педагагічная нагрузка (педагагічная работа), аб’ём якой меней за норму на стаўку заработнай платы, дазваляецца з пісьмовай згоды супрацоўніка; на выбар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, форм і метадаў навучання і выхавання вучняў; праводзіць ва ўстаноўленым парадку эксперыментальную работу па выкарыстанні новых методык, праграм, падручнікаў і ішых сродкаў навучання і выхавання, а таксама апрабацыю педагагічных інавацый, у тым ліку аўтарскіх праграм; на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь; на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку ў выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам; на працоўны і сацыяльны водпуск, на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам; на матэрыяльную і маральную падзяку за поспехі ў педагагічнай дзейнасці; выбірацца і быць абраным ў органы самакіравання; маюць права абааняць свае інтарэсы ва ўстаноўленым законам парадку, на канфідэнцыяльнасць дысцыплінарнага (службовага) расследавання, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных законамі Рэспублікі Беларусь. Педагагічныя работнікі абавязаны: якасна і ў поўным аб’ёме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць пазнаваўчыя інтарэсы і здольнасці вучняў; аказваць уплыў на фарміраванне ў вучняў якасцей грамадзяніна, патрыёта, культуры паводзін; не дапускаць выкарыстання вучэбнага працэсу, свайго становішча ў адносінах да вучняў у палітычных мэтах і для пабуджэння іх да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь; весці дакументацыі гімназіі № 1 у адпаведнасці з патрабаваннямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, мясцовых органаў адукацыі, адміністрацыі гімназіі № 1; быць прыкладам высокамаральнай асобы на рабоце і ў штодзённым побыце; забяспечваць бяспечныя ўмовы працы і адпачынку вучняў, клапаціцца пра іх здароўе; выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання; павышаць свой навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства; валодаць высокімі маральнымі якасцямі; паважаць гонар і годнасць калег, вучняў і іх бацькоў; прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з бацькамі вучняў; патрабаваць ад вучняў выканання Статута гімназіі № 1; праходзіць бясплатныя штогадовыя медыцынскія абследаванні ў адпаведнасці з патрабаваннямі Мінімстэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; дапускаць прадстаўнікоў адміністрацыі гімназіі № 1 і органаў адукацыі на ўсе віды заняткаў з мэтамі аказання метадычнай дапамогі, кантролю і ацэнкі дзейнасці педагога з папярэднім паведамленнем педагогу не менш як за 10 хвілін да пачатку занятка; выконваць загады і ўказанні дырэктара Гімназіі і яго намеснікаў, рашэнні, якія прыняты саветам Гімназіі і педагагічным саветам. Законныя прадстаўнікі дзяцей маюць права: выбіраць і быць абранымі ў органы кіравання гімназіяй № 1, у тым ліку ў папячыцельскі савет; знаёміцца з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, а таксама з адзнакамі сваіх дзяцей. Абараняць законныя правы і інтарэсы сваіх дзяцей; прымаць удзел у пазакласным і пазашкольным жыцці гімназіі № 1; сустракацца з адміністрацыяй гімназіі №1, класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі-прадметнікамі для абмеркавання праблем адукацыі, выхавання, паводзін дзяцей; уносіць і індывідуальны пазітыўны ўклад у развіццё гімназіі; звяртацца ў Савет гімназіі для вырашэння канфліктных сітуацый. Законныя прадстаўнікі вучняў абавязаны: выконваць дадзены Статут у частцы, якая тычыцца выканання правоў і абавязкаў; прывіваць свайму дзіцяці высокія станоўчыя маральныя і духоўныя прынцыпы, павагу да гімназіі, у якой яно вучыцца, да ўсіх педагагічных і тэхнічных работнікаў; быць тактоўным і паважлівым ва ўзаемаадносінах з адміністрацыяй і іншымі педагагічнымі работнікамі гімназіі № 1; ажыццяўляць бягучы штодзённы кантроль за поспехамі ў вучобе свайго дзіцяці, яго паводзінамі; абавязкова наведваць усе класныя і агульнагімназічныя бацькоўскія сходы, наладзіць пастаянны кантакт з класнымі кіраўнікамі і з настаўнікамі-прадметнікамі; своечасова паведамляць прычыны пропуску вучнем навучальных заняткаў, не дапускаць пропускаў вучнямі ўрокаў без уважлівых прычын; у выпадку адсутнасці бацькоў або асоб, якія іх замяняюць, на планавым бацькоўскім сходзе яны абавязаны тэрмінова звязацца з асобамі, якія праводзілі сход, ці класным кіраўніком; несці маральную і матэрыяльную адказнасць за ўсе правапарушэнні, здзейсненыя дзяцьмі. Кампенсаваць матэрыяльны ўрон, нанесены гімназіі№ 1 ці асобе, якая мае адносіны да гімназіі № 1, у выпадку псавання ці крадзяжу грамадскай ці асабістай уласнасці; абавязкова з’яўляцца ў гімназію № 1 па выкліку адміністрацыі, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка, сацыяльнага педагога, педагога-псіхолага; не праяўляць антыпедагагічных дзеянняў ў адносінах да дзяцей, несці за іх адказнасць у адпаведнасці з законам. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі вучняў маюць магчымасць удзельнічаць у кіраванні Гімназіяй, абавязаны выконваць Статут Гімназіі, нясуць адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей і стварэнне неабходных умоў для атрымання імі адукацыі. Педагагічныя работнікі, вучні, іх бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і будынкаў Гімназіі, абсталявання, інвентара і іншай маёмаці. Раздзел VIІ. Матэрыяльна-тэхнічная база і фінансава-гаспадарчая дзейнасць Гімназіі № 1 7.1. Маёмасць гімназіі № 1 складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх паказаны ў самастойным балансе, які вядзецца аддзелам адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. Дырэктар гімназіі № 1 заключае штогод дагавор на фінансава-гаспадарчае абслугоўванне гімназіі № 1 з аддзелам адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. Гімназія не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёю маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй па смеце. Маёмасць, перададзеная гімназіі, адносіцца да гарадской камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным упраўленні. Гімназия № 1 у адносінах яе маёмасці ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці права валодання, выкарыстання і распараджэння ёй. Матэрыяльна-тэхнічная база Гімназіі фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам забеспячэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і формаў навучання. Бібліятэчны фонд Гімназіі камплектуецца навуковай, вучэбнай, метадычнай, даведкавай і мастацкай літаратурай ва ўстаноўленым парадку. Фінансаванне Гімназіі ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаемых ў разліку на аднаго вучня для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі. Прыцягненне Гімназіяй дадатковых сродкаў не вядзе за сабой зніжэння нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту. Бухгалтарскі ўлік праводзіцца аддзелам адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. 7.8. Гімназія № 1 мае права ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай маёмасці, нясе самастойна адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, быць ісцом і адказчыкам у судзе. Гімназія № 1 вядзе статыстычную справаздачнасць у адпаведнасці з устаноўленымі дзяржаўнымі органамі статыстыкі формамі і дакументацыю гімназіі № 1 згодна з дзеючымі інструкцыямі і наменклатурай спраў для ўстаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Гімназіі з’яўляюцца: даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ і аказання паслуг; добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб; іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Гімназія мае магчымасць ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, не фінансуемых з бюджэту. Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных выдаткаў і зацвярджаецца дырэктарам Гімназіі. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць ў самастойнае распараджэнне Гімназіі, улічваюцца і расходуюцца па сметах, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Гімназіі ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Пісьмовая справаздача вышэйстаячым органам прадастаўляецца Гімназіяй ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь. Бухгалтарская справаздача як сукупнасць паказчыкаў, заснаваных на дадзеных бухгалтарскага ўліку, прадастаўляецца Гімназіяй дзяржаўным органам, упаўнаважаным кіраваць дзяржаўнай маёмасцю, на якія заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ўскладзена права ажыццяўляць праверку дзейнасці Гімназіі. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці Гімназіі праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі. Гімназія абавязана ў месячны тэрмін направіць на зацвярджэнне Заснавальніку адпаведныя змяненні і дапаўненні ў дадзены Статут і ў вызначаным парадку направіць пакет дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках: змянення заснавальніка; змянення наймення; змянення відаў дзейнасці; змянення парадку ўтварэння маёмасці і размеркавання прыбытку; змянення месцазнаходжання; змянення іншых абставін, звесткі аб якіх у адпаведнасці з заканадаўствам павінны змяшчацца ў Статуце. Статут прыняты канферэнцыяй установы адукацыі. Пратакол №1 ад ____________ Парадак прыёму вучняў ва УА “Дзяржаўная гімназія № 1 г.Віцебска” (дадатак да Статута) 1. 1.1. Прыём вучняў у V клас Гімназіі № 1 ажыццяўляецца на конкурснай аснове . Для арганізацыі прыёму фарміруецца прыёмная камісія, склад якой вызначаецца саветам Гімназіі і зацвярджаецца дырэктарам Гімназіі № 1. 1.2. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца вучні, якія скончылі пачатковую школу ці пачатковыя класы базавых і сярэдніх агульнаадукацыйных школ, пачатковыя класы пры Гімназіі, на падставе заявы бацькоў, медыцынскай даведкі і табеля паспяховасці за Vклас. Дакументы прымаюцца з 25 мая па 5 чэрвеня. 1.3. У перыяд з 1 па 10 чэрвеня вучні, якія ўдзельнічаюць у конкурсным адборы, выконваюць пісьмовыя работы па беларускай і рускай мовах, матэматыцы. Тэксты пісьмовых работ зацвярджаюцца ў гарадскім аддзеле адукацыі. 1.4. Вучні, якія атрымалі за адну з пісьмовых работ адзнакі 1 і 2, да дальнейшых экзаменаў і ўдзелу ў конкурсным адборы не дапускаюцца. 1.5. Залічэнне ў гімназію афармляецца загадам дырэктара № 1 не пазней за 20 чэрвеня на падставе пратакола рашэння прыёмнай камісіі. У трохдзённы тэрмін рашэнне аб залічэнні Гімназию №1 даводзіцца да ведама іх бацькоў. 2.1. Прыём вучняў у X (XI) клас Гімназіі № 1 ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі МА Рэспублікі Беларусь. 2.2. Выпускнікі X (XI) класаў Гімназіі № 1 на агульных падставах без праходжання дадатковай атэстацыі і конкурснага адбору. Пры наяўнасці свабодных месцаў у X (XI) класы Гімназіі № 1 можа праводзіцца дадатковы набор на конкурснай аснове вучняў, якія раней не навучаліся ў Гімназіі № 1. Да ўдзелу у конкурсе дапускаюцца вучні, якія маюць пасведчанне аб базавай адукацыі, што адпавядае патрабаванням, а таксама на падставе Статута УА “Джяржаўная гімназія № 1 г.Віцебска”. 2.3. Уступныя экзамены ў X (XI) клас Гімназіі № 1 праводзіцца з 10 па 29 чэрвеня. Залічэнне ў X (XI) клас Гімназіі № 1 афармляецца загадам дырэктара Гімназіі № 1 не пазней за 30 чэрвеня на падставе пратакола рашэння прыёмнай камісіі, заявы вучня і медыцынскай даведкі. У трохдзённы тэрмін рашэнне аб залічэнні вучняў даводзіцца да ведама іх бацькоў. 3. У выпадку нязгоды вучняў ці іх законных прадстаўнікоў з вынікамі ўступных экзаменаў па аднаму – двух прадметах вучню даецца права на падставе пісьмовай заявы на імя дырэктара Гімназіі № 1 здаць экспертнай камісіі, якая фарміруецца дырэктарам Гімназіі № 1, паўторныя экзамены па адпаведных навучальных прадметах. Парадак вырашэння канфліктнай сітуацыі рэгламентуецца п. 11, гл. 2 “Парадку атэстацыі , пераводу, арганізацыі выпускных экзаменаў і выпуску вучняў устаноў адукацыі , якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі” ад 25.10.1999 (у рэдакцыі Пастановы Міністэрства адукацыі 16.12.2004г. № 76). 4. За вучнями захоўваецца права пераходу ў школу па месцы жыхарства, папярэдняй вучобы, паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы. 5. Вучні, пакінутыя на другі год навучання, пераводзяцца ў адпаведныя класы іншых школ па месцы жыхарства. Гэты Статут пранумераваны, прашнураваны і замацаваны пячаткаю на 19 (дзевятнаццаці) лістах Кіраўнік аддзела адукацыі Віцебскага Гарвыканкама М.А.Рагачоў

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Устав учреждения образования iconУстав муниципального общеобразовательного учреждения
Министерство образования Республики Саха (Якутия) Управление образования Булунского улуса (района)

Устав учреждения образования iconУстав муниципального дошкольного образовательного учреждения детского сада общеразвивающего вида №7 «Сказка»
Руководитель Муниципального учреждения «Отдел образования» администрации городского округа «Город Волжск»

Устав учреждения образования iconУстав муниципального образования город Алейск Алтайского края
Устав муниципального образования города Алейска Алтайского края (далее настоящий Устав в соответствующем падеже), регулирующий организацию...

Устав учреждения образования iconДополнения и изменения
В устав государственного образовательного учреждения среднего профессионального образования

Устав учреждения образования iconУстав муниципального дошкольного образовательного учреждения
Настоящий Устав регулирует деятельность Муниципального дошкольного образовательного учреждения «Центр развития ребенка-детский сад...

Устав учреждения образования iconСтатья Устав Муниципального образования город Лакинск Устав Муниципального образования города Лакинск (далее Устав) принят в соответствии с Конституцией Российской Федерации, Федеральным Законом от 06.
Действуя на основании и в соответствии с Конституцией рф, Федеральными законами, Уставом (Основным законом) Владимирской области...

Устав учреждения образования iconУстав муниципального автономного дошкольного образовательного учреждения
«Светлячок» г. Салаира Кемеровской области. Создание автономного учреждения путем изменения типа существующего муниципального учреждения...

Устав учреждения образования iconУстав государственного бюджетного образовательного учреждения среднего профессионального образования
Государственного бюджетного образовательного учреждения среднего профессионального образования

Устав учреждения образования iconРеспублики Коми «Усинский политехнический техникум»
...

Устав учреждения образования icon1 Устав муниципального общеобразовательного учреждения средней общеобразовательной школы №5 с углубленным изучением отдельных предметов
Устав муниципального общеобразовательного учреждения средней общеобразовательной школы №5 с углубленным изучением отдельных предметов...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка