Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"




НазваДырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Дата канвертавання22.11.2012
Памер82.57 Kb.
ТыпДокументы


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

В.К.Казак


ІНСТРУКЦЫЯ

аб правядзенні школьнага этапа абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах сярод вучняў дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”


РАЗДЗЕЛ 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Інструкцыя аб правядзенні раённага этапа абласных і рэспубліканскіх алімпіяд (далей – школьная алімпіяда) па вучэбных прадметах сярод вучняў агульнаадукацыйнай установы вызначае:

мэты і задачы школьнай алімпіяды;

парадак яе арганізацыі і правядзення;

парадак падрыхтоўкі і захавання алімпіядных заданняў да школьнай алімпіяды;

парадак фарміравання і падрыхтоўкі каманд да ўдзелу ў раённым этапе алімпіяд.

2. Асноўнымі задачамі школьнай алімпіяды з’яўляюцца:

Павышэнне цікавасці вучняў да вывучаемых прадметаў, развіццё іх творчых магчымасцей, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, спрыяць самарэалізацыі асобы.

Рэалізацыя ідэі бесперапыннай адукацыі шляхам падрыхтоўкі адоранай моладзі для працягнення навучання ў вышэйшых навучальных установах.

Стымуляванне дзейнасці педагагічнага калектыва па развіцці магчымасцей адораных вучняў.

Актывізацыя работы факукльтатыўных заняткаў, гурткоў і іншых формаў пазакласнай і пазашкольнай работы.

Прапаганда навуковых ведаў і развіццё цікавсці вучняў да навуковай дзейнасці.

Падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў раённым этапе алімпіяд.

3. Школьная алімпіяда праводзіцца ў кожным навучальным годзе 3 разы:

Першы – абласныя алімпіяды (восень)

Другі – рэспубліканскія (зіма)

Трэці – раённыя (вясна)

4. Школьная алімпіяда праводзіцца па наступных вучэбных прадметах: беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры, англійскай мове, нямецкай мове, матэматыцы, інфарматыцы, фізіцы, астраноміі, біялогіі, хіміі, геаграфіі, гісторыі, грамадазнаўству і працоўным навучанні.


РАЗДЗЕЛ 2

ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ І ПРАВЯДЗЕННЯ ШКОЛЬНАЙ АЛІМПІЯДЫ


5. Школьная алімпіяда праводзіцца ў адпаведнасці з загадамі Кіравання адукацыяй Гродзенскага аблвыканкама “Аб правядзенні абласной алімпіяды”, “Аб правядзенні 1-3 этапаў рэспубліканскай алімпіяды”, загада аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама “Аб правядзенні раённай алімпіяды” і загада дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” “Аб правядзенні школьных алімпіяд”. Падрыхтоўку і правядзенне школьнай алімпіяды забяспечвае установа адукацыі.

Срокі правядзення школьнай алімпіяды – кастрычнік бягучага навучальнага года (абласная), снежань бягучага навучальнага года (рэспубліканская), сакавік бягучага навучальнага года (раённая).

6. Месца правядзення першага этапу алімпіяды – школа.

7. Кожны этап раённай алімпіяды з улікам спецыфікі вучэбнага прадмета мажа ўключаць тэарэтычны, практычны, эксперыментальны, тэставы, творчы і інш. Туры.

8. Для падрыхтоўкі і правядзення школьнай алімпіяды ствараецца арганізацыйны камітэт (далей – аргкамітэт) – установай адукацыі. Аргкамітэт зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

9. У склад аргкамітэта школьнай алімпіяды могуць уключацца прадстаўнікі адміністрацыі школы і інш. арганізацый, настаўнікі.

10. Аргкамітэт раённай алімпіяды:

Вызначае колькасць тураў, форму і працягласць правядзення кожнага з іх,

Фарміруе і зацвярдже склад распрацоўшчыкаў алімпіядных заданняў па кожнаму вучэбнаму прадмету,

Зацвярджае тэксты алімпіядных заданняў па кожным вучэбным прадмеце,

Фарміруе і зацвярджае склад журы,

Распрацоўвае і зацвярджае праграмы правядзення школьнай алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце,

Прымае заяўкі на ўдзел у школьным этапе алімпіяд,

Узнагароджвае пераможцаў,

Асвячае ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі школьнай алімпіяды;

Узнагароджвае пераможцаў;

Здзяйсняюць аналіз вынікаў правядзення школьнай алімпіяды і прадстаўляе справаздачу ў аргкамітэт раённага этапа;

Фарміруе каманды для ўдзелу ў абласным этапе алімпіяды з ліку пераможцаў.

11. Журы школьнай алімпіяды:

Зацвярджае крытэрыі ацэнкі вынікаў выканання алімпіядных заданняў;

Правярае і ацэньвае выкананне алімпіядных заданняў адпаведнага тура; інфармуе ўдзельнікаў пра вынікі кожнага тура школьнай алімпіяды па адпаведным школьным прадмеце;

Разглядае звароты ўдзельнікаў па пытаннях, якія ўзніклі ў іх па выніках ацэнкі выкананых імі алімпіядных заданняў, пасля завяршэння ўсіх тураў школьнай алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце;

Інфармуе удзельнікаў пра вынікі іх удзелу ў школьнай алімпіядзе;

Знаёміць удзельнікаў і кіраўнікоў з аўтарскімі рашэннямі алімпіядных заданняў пасля завяршэння школьнай алімпіяды;

Вызначае пераможцаў школьнай алімпіяды;

Выносіць прапановы ў агкамітэт школьнай алімпіяды па ўзнагароджанні ўдзельнікаў;

Аформляе пратаколы рашэнняў;

Вызначае з ліку пераможцаў кандыдатаў у каманды для ўдзелу ў раённым этапе алімпіяд

12. Рашэнне журы школьнай алімпіяды прымаецца на іх паседжанні і афармляецца пратаколамі. Журы прымае рашэнне , калі на пасяджэнне прысутнічае не менш 2/3 зацверджанага складу журы. Рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш паловы прысутнічаючых на пасяджэнні членаў журы.


РАЗДЗЕЛ 3

УДЗЕЛЬНІКІ ШКОЛЬНАЙ АЛІМПІЯДЫ

13. У першым этапе школьнай алімпміяды прымаюць удзел усе жадаючыя вучні школы.

У раённай алімпіядзе прымаюць удзел пераможцы першага этапа ў адпаведнасці з заяўкамі ўстановы адукацыі.

14. Аргкамітэт раённай алімпіяды мае права, у парадку выключэння, прымаць рашэнне аб уключэнні персанальна ў склад каманды па адпаведным вучэбным прадмеце пераможцаў (прызёраў) абласнога этапа алімпіяд мінулага года – не ўвайшоўшых у склад каманды.

15. Кіраўнікі ўстановы адукацыі за тыдзень падаюць справаздачу і заяўку ў аргкамітэт раённай алімпіяды. Заяўкі, якія паступілі ў аргкамітэт пазней указанага срока, аргкамітэтам разглядацца не будуць.

16. Кожную каманду ўстановы адукацыі суправаджае кіраўнік каманды, назначаны кіраўніком установы адукацыі.

17. Каманды ўстановы адукацыі, якія не з’явіліся на раённую алімпіяду ў дзень яе адкрыцця, да ўдзелу у ёй не дапускаюцца.


РАЗДЗЕЛ 4

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ШКОЛЬНАЙ АЛІМПІЯДЫ

18. У дзень правядзення школьнай алімпіяды здзяйсняюцца:

Інструктыўная нарада аргкамітэта раённай алімпіяды з членамі журы, удзельнікамі;

Правядзенне з удзельнікамі інструктажа па ахове працы, правілах пажарнай бяспекі і правілах дарожнага руху,

19. Парадак шыфроўкі і дэшыфроўкі работ удзельнікаў здзяйсняецца згодна устаноўленаму парадку правядзення алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце

20. У кабінетах, якія прадназначаны для выканання алімпіядных заданняў, колькасць спецыяльна абарудаваных і пранумараваных рабочых месцаў павінна адпавядаць колькасці ўдзельнікаў. За адным сталом павінен знаходзіцца адзін чалавек і побач не могуць знаходзіцца прадстаўнікі адной каманды.

21. Парадак збору і прадстаўлення журы выкананых удзельнікамі алімпіядных заданняў вызначаецца з парадкам правядзення алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце.

22. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне правядзення школьнай алімпіяды вызначаецца ў адпаведнасці з парадкам правядзення алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце.


РАЗДЗЕЛ 5

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ УДЗЕЛЬНІКАЎ ШКОЛЬНАЙ АЛІМПІЯДЫ, КІРАЎНІКОЎ КАМАНД

23. У час павядзення школьнай алімпіяды ўдзельнік мае права:

Задаваць пытанні журы па ўмове алімпіяднага задання;

Карыстацца неабходнымі для выканання заданняў сродкамі, дазволенымі ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам правядзення алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце;

Пакідаць месца выканання алімпіяднага задання ў выключных выпадках з дазволу і ў суправаджэнні асобы, адказнай за суправаджэнне тура па адпаведным вучэбным прадмеце.

24. У час правядзення школьнай алімпіяды ўдзельніку забараняецца:

Прыносіць і выкарыстоўваць кнігі, сшыткі, запісы, асабістыя электронныя носьбіты інфармацыі, сумкі, мабільныя тэлефоны, пэйджары і інш. сродкі электроннай сувязі;

Размаўляць, мяняць месца свайго размяшчэння без дазволу асобы, адказнай за суправаджэнне тура па адпаведным вучэбным прадмеце, абменьвацца запісамі з інш. удзельнікамі.

25. Удзельнік школьнай алімпіяды абавязаны:

Выконваць правілы аховы працы, правілы пажарнай бяспекі і правілы дарожнага руху;

Захоўваць выкананне праграмы правядзення алімпіяды;

Захоўваць патрабаванні парадку правядзення раённай алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце.

26. На працягу ўсяго перыяда, вызначанага для правядзення школьнай алімпіяды, удзельнік не мае права адлучацца без дазволу ці суправаджэння кіраўніка каманды.

27. Удзельнік можа быць адлучаны ад удзелу ў шольнай алімпіядзе ў выпадку:

Спазнення на чарговы тур без уважлівай прычыны;

Парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце;

Наўмыснай порчы камп’ютарнага і іншага абсталявання; невыкананне потрабаванняў, прадугледжаных дадзенай Інструкцыяй.

28. Кіраўнікі каманд установы адукацыі:

Нясуць персанальную адказнасць за захаванне жыцця і здароўя удзельнікаў каманды ў перыяд правядзення раённай алімпіяды;

Адказваюць за дысцыпліну і парадак у камандах;

Суправаджаюць членаў каманды на абед.

РАЗДЗЕЛ 6

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ РАЁННАЙ АЛІМПІЯДЫ


29. На школьнай алімпіядзе журы вызначае пераможцаў з ліку ўдзельнікаў раённай алімпіяды;

30. Колькасць пераможцаў на школьнай алімпіядзе ўстанаўліваецца аддзелам адукацыі.

Першае месца прысуджаецца ўдзельніку, набраўшаму найбольшую колькасць балаў, пры гэтым агульная колькасць балаў, набраных удзельнікам, павінна складаць 70-100% ад устаноўленай максімальнай колькасці балаў.

Другое месца прысуджаецца ўдзельніку, набраўшаму меншую колькасць балаў, чым пераможца, пры гэтым агульная колькасць балаў, набраная ўдзельнікам, павінна складаць 70-100% ад устаноўленай магчымай максімальнай колькасці балаў.

Трэцяе месца прысуджаецца удзельніку, набраўшаму меншую колькасць балаў, чым удзельнік, заняўшы другое месца, пры гэтым агульная колькасць балаў, набраная ўдзельнікам, павінна складаць 60-100% ад устаноўленай магчымай колькасці балаў.

31. Пераможцы шольнай алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені.

32. Колькасць дыпломаў І, ІІ, ІІІ ступені зацвярджаецца рашэннем журы. Па рашэнні журы асобныя ўдзельнікі раённай алімпіяды могуць быць узнагароджаны пахвальнымі лістамі.

33. Журы школьнай алімпіяды вызначае ўдзельнікаў у каманду раённага этапа з ліку пераможцаў школьнай алімпіяды, якія атрымалі большую колькасць балаў.

34. Аргкамітэт школьнай алімпіяды аналізуе і абагульняе матэрыялы работы журы школьнай алімпіяды і прадстаўляе справаздачу.


РАЗДЗЕЛ 7

ПАРАДАК ПАДРЫХТОЎКІ, ЗАХАВАННЯ І ДАСТАЎКІ АЛІМПІЯДНЫХ ЗАДАННЯЎ ДЛЯ РАЁННАЙ АЛІМПІЯДЫ

35. Алімпіядныя заданні для раённай алімпіяды па кодным вучэбным прадмеце:

(Школьны) прадстаўляюцца распрацоўшчыкамі ў аргкамітэт школьнай алімпіяды у запячатаным выглядзе не пазней, чым за тыдзень да пачатку алімпіяды;

Тыражуецца членамі аргкамітэта школьнай алімпіяды ў адпаведнасці з заяўкамі па кожным прадмеце.

Раскладваюцца ў канверты, а таксама для членаў журы і апячатваюцца;

Захоўваюцца ў сейфе ўстановы адукацыі.

Ускрываюцца членамі аргкамітэта ў прысутнасці ўдзельнікаў алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце.

36. Распрацоўшчыкі забяспечваюць канфедэнцыяльнасць алімпіядных задач з моманту падрыхтоўкі да завяршэння школьнай алімпіяды.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя школа" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол пасяджэння педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Крытышынская сярэдняя школа”

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconГомельская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі
Пасада І месца работы дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №3 г. Жыткавічы”

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconУпраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось" Сцэнарый выступлення каманды
Вядучы 1: Вас вітае каманда” Вандроўнікі” Дзяржаўнай установы адукацыя “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа№1 г п. Рось”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка