Дзяржаўная ўстанова адукацыі




НазваДзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата канвертавання22.11.2012
Памер117.77 Kb.
ТыпДокументы
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Нагорнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа

Клецкага раёна”


Чалавек і свет





(З выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій)


Настаўнік пачатковых класаў

Л.І.Наумовіч


Тэма: Ядомыя і атрутныя грыбы. Правілы збору грыбоў


Мэта: Удакладніць і сфарміраваць у малодшых школьнікаў канкрэтныя ўяўленні пра ядомыя і атрутныя грыбы, іх значэнне ў прыродзе, правілах збору.


Задачы:

Стварыць умовы для азнаямлення вучняў з ядомымі і атрутнымі грыбамі, паказаць, якую небяспеку для жыцця чалавека прадстаўляюць атрутныя грыбы;


фарміраваць уменні тлумачыць і ўстанаўліваць сувязі паміж аб’ектамі і з’явамі жывой прыроды, аналізаваць, параўноўваць;


садзейнічаць усведамленню правіл збору грыбоў.


Садзейнічаць развіццю мыслення праз рашэнне прыродазнаўчых задач і сітуацый.

Выхоўваць дапытлівасць, беражлівыя адносіны да прыроды.


Абсталяванне:

Вучэбны дапаможнік па курсу “ Чалавек і свет”; малюнкі з выявамі грыбоў, наглядны матэрыял да арганізацыі ўрока, карткі з заданнямі для групавой і індывідуальнай работы, сігнальныя карткі, “чароўныя” лінеечкі, мультымедыйная ўстаноўка, пасведчанні.


І. Уводзіны ва ўрок

–Добры дзень, дзеці!

-- Вы заўважылі, што я не прапанавала вам сесці за парты. І гэта не проста так, таму што ў мяне для вас ёсць адно цікавае паведамленне. Падыдзіце, калі ласка, да мяне.

-- Паглядзіце, хто прыляцеў да нас у госці?

(Сарока-белабока з паштоўкай.)

-- Здаецца, яна прынесла нам нейкую навіну.

-- Давайце паглядзім. (Дзеці зачытваюць пасланне.)


-- Добры дзень, другакласнікі!

-- Піша вам жыхар лясной краіны Лесавік. Я часта назіраў за вамі і ведаю,

што вы любіце прыроду. І хоць зараз на двары зіма, я сардэчна запрашаю

вас да сябе ў госці ў лясное царства. Разам з вамі мы адшукаем сапраўдны

скарб. Чакаю з нецярпеннем.

Да хуткай сустрэчы! Ваш Лесавік.


-- Ці жадаеце вы пабываць у дзіўным лясным царстве, прайсці па яго чароўных сцяжынках і адкрыць для сябе яго таямніцы? (Адказы дзяцей.)

-- Тады сядайце, калі ласка, за парты. Нам трэба атрымаць спецыяльны пропуск, таму што лясны гаспадар Лесавік вельмі любіць дапытлівых, разумных дзяцей, асабліва тых, хто беражліва, з клопатам ставіцца да прыроды. Пропускам будзе гульня “Так ці не”, у якой мы ўспомнім правілы паводзін у лесе. (Я буду называць выказванні, а вы хорам адказваць, так гэта ці не.)


Гульня “Так ці не”

* Нельга парушаць лясную цішыню.

* Можна браць птушанят у рукі.

* Нельга разбураць гнёзды, мурашнікі.

* Калі ў лесе холадна, то можна распаліць вогнішча.

* Неабходна прыбіраць за сабой смецце.


-- Адказы правільныя. І мы можам адпраўляцца ў госці да Лесавіка.

-- Закрываем вочкі, адбываецца чароўнае перамяшчэнне. (Гучаць чароўныя гукі.) (Слайд 1)


ІІ. Паведамленне тэмы, задач урока

-- Адкрываем вочкі. Мы з вамі ў лясным царстве. Лесавічок правядзе нас патаемнымі чароўнымі сцяжынкамі па дзіўным царстве сапраўдных скарбаў. А якіх? Паспрабуйце адгадаць самі, а слова- адгадку складзіце з літар. (Раздаю кожнаму па адной літары.)


У зялёным гушчары,

Ля пянька, або сасны,

Хто хаваецца ў бары

У каляровым каптуры? (Грыбы.)


3

-- Так, дзеці, грыбы—гэта сапраўдны скарб лесу. А чаму, вы даведаецеся аб гэтым сёння на ўроку.

-- Вы ўжо напэўна здагадаліся, пра што мы будзем сёння размаўляць? (Слайд 2)

-- Я згодна з вамі. Сёння вы маеце магчымасць даведацца аб тым, якія бываюць грыбы, якую будову маюць, дзе шукаць грыбы, як іх правільна збіраць.

-- А Лесавік нам у гэтым дапаможа і адкрые таямніцы грыбнога царства.


ІІІ. Паведамленне новага матэрыялу

1. Пазнавальная гутарка

-- Грыбы—гэта сапраўдны цуд. Без іх немагчымы здаровы лес. Шмат жывёл корміцца грыбамі. Любяць пачаставацца імі і людзі.

-- А ці бачылі вы грыбы? Якія?

-- Як вы думаеце, грыбы адносяцца да жывой ці нежывой прыроды? Чаму? (Яны растуць, дыхаюць, размнажаюцца.)

-- А да якой групы, на вашу думку,—раслін ці жывёл— адносяцца грыбы?


Работа з падручнікам (с. зо)

-- Каб вызначыць правільнасць вашых меркаванняў, прачытайце 1 абзац на старонцы 30 падручніка.

-- І так, да якой жа групы адносяцца грыбы?

-- Гэта не расліны, не жывёлы. Грыбы—гэта асобая група жывых арганізмаў. (У адрозненне ад раслін ў іх няма каранёў, сцябла, лісця. У грыбоў няма таксама зялёнага рэчыва, як у раслін. Таму харчаванне грыбы атрымліваюць з раслін і іх рэшткаў.)

-- Прычым, грыбы бываюць вельмі розныя. Напрыклад, вялікія наросты на дрэвах, зялёная плесень на хлебнай скарынцы, белы налёт на сценках пограба, які яшчэ называюць хатнім грыбам—усё гэта грыбы. Сярод 100 тысяч відаў грыбоў ёсць і волаты, і карлікі, сябры і ворагі чалавека, старажылы і аднадзёнкі. Дзе б мы ні знаходзіліся—усюды ёсць грыбы. Некаторыя з іх можна ўбачыць простым вокам, некаторыя—толькі пад мікраскопам.


-- Звычайныя ж грыбы растуць у лесе, але можна іх сустрэць таксама і ў полі, садзе, парку. Іх называюць шапачкавымі.

-- Як вы лічыце, чаму? (Таму што ў іх ёсць шапачка.) (Слайд 3)

-- Пакажыце яе на малюнку.

-- Пад шапачкай утвараюцца споры (насенне). Са спор, якія трапляюць у глебу, вырастаюць новыя грыбы.

-- Як вы думаеце, з чаго яшчэ складаецца грыб? (З ножкі.)

-- Яшчэ з чаго? (Грыбніцы.)

-- Што знаходзіцца над зямлёй? Пад зямлёй?

-- Грыбніца знаходзіцца пад зямлёй. (Слайд 4) Яна падобна на тонкія белыя ніткі, якія цягнуцца ад ножкі ва ўсе бакі. Грыбніца зрастаецца з каранямі дрэў, кустоў, травы і дапамагае ім усмоктваць ваду і раствораныя ў ёй спажыўныя рэчывы.

-- Чым адрозніваецца будова грыба ад будовы раслін?

-- Давайце яшчэ раз паўторым будову грыба. (Хорам.)


4

2. Заданне:

-- А цяпер заданне ад Лесавіка:

1) разгледзець малюнак, злучыць часткі грыба з іх назвамі;

2) разгледзець малюнак, вызначыць назву грыба, падпісаць часткі грыба.

-- Праверым, што і як у вас атрымалася.

-- Ацаніце працу на “чароўных лінеечках” (калі заданне выканана правільна—ставім крыжык уверсе, калі дапушчана 1 памылка—пасярэдзіне, а калі дзве і больш памылак, то крыжык ставім унізе).


Фізхвілінка (Слайд 5)

Дзеці рана-рана ўсталі

(рукі паднімаюць уверх)

Па грыбы ў лес пайшлі.

(хадзьба)

Прысядалі,прысядалі,

(прысяданні)

Белы грыб у траве знайшлі.

(паднімаюць руку ўверх)

На пяньку растуць апенькі,

(павароты)

Нахіляемся хутчэй.

(нахілы)

Нахіляйся, раз-два-тры,

(нахілы)

Іх у кошык ты збяры.

(імітацыя збору грыбоў)


3. Гульня “На лясной палянцы” (Слайд 6)


-- А зараз Лесавік запрашае нас на незвычайную лясную палянку. Чаму незвычайную? Таму што, грыбы на ёй з’явяцца тады, калі вы адгадаеце загадкі Лесавіка.


***

І палянку, і гушчар

Любіць грыб,

Не грыб, а цар.

Самавіт ён і здароў—

Прыгажун сярод грыбоў.

Ну, а зварыш ці засмажыш,

Што ён вельмі смачны скажаш. (Баравік)


-- А ці ведаеце вы, як яшчэ называюць баравіка?

-- Чаму яго так называюць, мы даведаемся з паведамлення.


5

Баравікі—цэнныя ядомыя грыбы, якія ўтрымліваюць рэчывы, што падаўляюць рост бактэрый у арганізме чалавека. У нашых лясах часцей сусракаюцца тры віды баравікоў: бярозавы, яловы, сасновы. У белага грыба белая тоўстая ножка і вялікая карычневая шапка. На зрэзе грыб не цямнее – адсюль і назва—белы.

-- Сябрамі баравіка з’яўляюцца бярозы, дубы, елкі.


-- Наступная загадка:

***

Я ў чырвонай шапачцы расту

Пад стройнаю асінаю.

Мяне пазнаеш за вярсту,

Завуся… (Падасінавік)


-- Як даведаліся, што гэта падасінавік?

-- Пад якім дрэвам ён любіць расці?

-- Як яшчэ называюць гэты грыб? (Чырвонагаловік)


-- Давайце паслухаем паведамленне пра гэты цудоўны грыб.


Падасінавік расце пад асінаю. Капялюшык цёмна-чырвоны, ножка моцная, высокая, стройная, у цёмна-шэрых лускавінах. Яшчэ гэты грыб называюць чырвонагаловікам.Калі зрэжаш чырвонагаловік, ножка ўраз пачарнее. Але баяцца гэтага не трэба. Падасінавік ядомы і смачны грыб.


-- Загадка наступная.


***

Увосень ля бярозкі

Сустрэліся цёзкі.

Што гэта за цёзкі

Сустрэліся ля бярозкі. (Падбярозавікі)


-- Як адгадалі, што гэта падбярозавік?

-- З якім дрэвам сябруе гэты грыб?

-- Ці ведаеце вы другую назву грыба?

-- Тады паслухайце паведамленне.


Падбярозавікі растуць пад бярозамі. Капялюшык карычневы, ножка моцная, стройная. У падбярозавіка ёсць другое імя—бабка, ці абабак. Перастаяўшы свой час, грыб і сапраўды нагадвае старэнькую стомленую бабульку.


6

-- Загадка наступная.


***

З моху вылезлі сястрычкі—

Рыжыя … (Лісічкі)


-- Як вы думаеце, чаму іх так называюць?

-- Паслухайце паведамленне пра лісічкі.


Лісічкі—маленькія, жоўтыя, сапраўды, як дружныя сястрычкі, паасобку не растуць, а нібыта водзяць карагод. Іх адзін раз убачыш і на ўсё жыццё запомніш. Збіраюць грыбы ў хвойна-бярозавых лясах з мая па лістапад. Лісічкі—грыбы вельмі карысныя для чалавека, і нават лекавыя. Іх можна смажыць, саліць, марынаваць.


-- Наступная загадка.


***

Па ствалах бярозак лазяць,

Не грыбы, а верхалазы.

І на пнях яны растуць.

Адкажы: як іх завуць? (Апенькі)


-- Па чым вызначылі, што гэта апенькі?

-- Паслухайце паведамленне.


Апенькі растуць на старых пнях і нават на ствалах дрэў. Яны ядомыя, вельмі смачныя, асабліва капялюшыкі. У апенькі шапачка бураватая з лускавінкамі, мякаць белая з прыемным пахам.


-- Яшчэ адна загадка.


***

Па колеру нібы пацешкі:

То жоўценькія, як лістота,

То чорненькія ад спякоты,

Зеленаватыя, рудыя—

Усе пакуль што маладыя. (Сыраежкі)


-- Што вам вядома пра сыраежкі?

-- А вось паслухайце паведамленне пра гэтыя грыбы.


Сыраежкі—самыя вынослівыя, самыя прыстасаваныя да надвор’я грыбы. Растуць з ліпеня па кастрычнік. Па колеру сыраежкі вельмі разнасайныя: і ружовыя, і зеленаватыя, і жоўтыя, і шэрыя, і чырвоныя. Усяго каля 60 відаў. Сырыя сыраежкі звычайна не ядуць, а вось падсмажаныя з бульбай у смятане, яны маюць цудоўны смак. Грыбы ў меру салодкія і мяккія.

7

-- Давайце пералічым грыбы.

-- Як называюць гэтую групу грыбоў? (Ядомыя)

-- Якія ядомыя грыбы вы яшчэ ведаеце?

-- Яшчэ ў лясныя царстве Лесавіка ёсць грыбы незвычайныя. (Слайд 7)

-- Ядомыя грыбы называюць лясной агароднінай і лясным мясам.

-- Чаму? (Таму што яны вельмі пажыўныя. У іх утрымліваецца шмат вітамінаў, як у агародніне і шмат бялкоў, як у мясе.)

-- Якія яшчэ грыбы можна сустрэць у лесе? (Мухаморы, бледную паганку, воўчыя грыбы.)

-- Ці ведаеце вы, як называюць такія грыбы? (Атрутныя)

-- Чаму? (Утрымліваюць рэчывы, якія выклікаюць атрученне у чалавека, жывёл.)


4. Работа з падручнікам


-- Каб больш падрабязна даведацца пра атрутныя грыбы, папрацуем з падручнікам.

-- Адгарніце старонку 31, прачытайце тэкст пра атрутныя грыбы і выканайце заданне: запомніце атрутныя грыбы, вызначце галоўную прыкмету бледнай паганкі.

(Адказы дзяцей.)


5.Паведамленне:


-- Ведаеце, дзеці, аказваецца ў прыродзе існуюць грыбы—двайнікі, Што гэта значыць? Ёсць грыбы апенькі ядомыя і іх двайнікі—апенькі несапраўдныя, грыб баравік і сатанінскі грыб, грыб лісічка і двайнік—несапраўдная лісічка і інш. Калі вы пажадаеце больш падрабязна даведацца пра грыбы-двайнікі—можаце звярнуцца да энцыклапедыі.


6. Заданне: “Пазнай грыб па знешняму выгляду.”

(Раздаю дзецям па аднаму атрутнаму грыбу)

-- Што гэта за грыб? Па якіх прыкметах даведаўся?


7. Інсцэніроўка “Лясны суд”

-- А зараз ненадоўга станем ляснымі жыхарамі і праінсценіруем казку “Лясны суд”

Аўтар.

Паспрачаліся аднойчы жыхары ляснога царства аб тым, ці патрэбен лесу грыб мухамор. Адвялі яго на суд. Суддзёй выступаў баравік, пракурорам—падбярозавік, адвакатам—падасінавік.

Суддзя. Слова мае пракурор.

Пракурор.

Я лічу, што мухамор лесу не патрэбен. Прырода надарыла яго прыгажосцю, аднак прыгажосць гэта хлуслівая. Яд мухамора выклікае вельмі моцнае атручэнне, якое часта прыводзіць да смерці. Людзі не бяруць яго ў свае кошыкі, збіваюць нагамі.

Суддзя. Слова мае абаронца падсуднага.

Адвакат.

А я лічу, што мухамор лесу патрэбны. Наш лес не выглядаў бы такім прыгожым без яркіх капялюшыкаў мухамора. Акрамя таго, яго ў якасці лекаў спажываюць ласі і

8

сарокі. Нават людзі часам выкарыстоўваюць мухамор у якасці лекавага сродку.

Суддзя. Слова сведкам.

Сведкі. Грыб гэты—сапраўдны цуд. Гэта і ежа для некаторых жывёл, і лекі, і прыгажосць.

Суддзя.

Аб’яўляю прыгавор: Мухамор лесу патрэбен. Забараніць грыбнікам збіваць яго нагамі і знішчаць.


8. Заданне. (канверты з карткамі-грыбамі: ядомымі і атрутнымі, для груп)

-- Дзеці, што трэба рабіць, калі сустрэлі незнаёмыя грыбы? (Не дакранацца да іх рукамі, не класці ў кошык, не збіваць нагамі, спытаць пра іх у дарослых.)

-- Шмат даведаліся мы пра грыбы, і для вас наступнае заданне:

-- Пазнайце грыбы і размяркуйце іх на дзве групы.


Гімнастыка для вочак

(Слайд 8)

9. Правілы збору грыбоў

Рускі пісьменнік Сяргей Аксакаў назваў збор грыбоў ціхім паляваннем.

-- Чаму?

-- Грыбнік павольна ходзіць па лесе, часам напявае, насвіствае любімую мелодыю, а грыбы нікуды не разбягаюцца, толькі чакаюць, калі вясёлы паляўнічы знойдзе сваю здабычу. А добры грыбнік ведае яшчэ адзін, скажам так, грыбны сакрэт. Аказваецца, што грыбы не толькі могуць сябраваць з пэўнымі дрэвамі, а яшчэ і маюць пах. Напрыклад: звычайная сыраежка пахне рыбаю,а сыраежка ліпкая—пірагом з макам, шампіньён—чарнілам ці алоўкам, радоўка белая—кіслай капустай, а ёсць грыбы, якія маюць пахгарэлай бульбы (павуціннік мрамарны).

-- Як жа правільна збіраць грыбы, каб не здарылася ніякіх непрыемнасцей?

-- Звернем увагу на экран і падумаем, чаму трэба рабіць так, а не інакш. (Слайд 9 )


ІV. Замацаванне вывучанага


10. Гульня “Збяры грыбы”

-- Лесавічок запрашае нас у лес па грыбы. (Слайд 10)


11. Заданне “Экзамен”

-- Шмат даведаліся мы пра грыбы, і Лесавік прапануе вам здаць экзамен на маладога грыбніка.


Білет №1

Адкажы на пытанне: якую будову мае грыб?


Білет №2

Рашы задачу для грыбніка.

Ваня хадзіў у лес і набраў поўны кошык грыбоў: баравікоў, сыраежак, падбярозавікаў, мухамораў, апенек.Ці смачны будзе грыбны суп?

9

Білет №3

Выберы правільны адказ на пытанне:

які грыб самы ядавіты на свеце?

а) Мухамор

б) Лісічка

в) Бледная паганка


Білет №4

Назаві правілы збору грыбоў.


Білет №5

Выберы з прапанаваных грыбоў толькі ядомыя.


-- Усе вы паспяхова здалі экзамен і атрымліваеце пасведчанні маладога грыбніка.

-- Лесавік упэўніўся, што вы сябры лесу, і мы павінны з ім развітацца.


12. Кантроль ведаў

-- У сказах уставіць прапушчаныя словы. (Узаемаправерка.)


V. Падвядзенне вынікаў урока

(Дзеці становяцца у кружок, перадаюць грыбок.) (Слайд 11)

-- Прадоўжыце, калі ласка, сказы:

Сёння на ўроку :

* я навучыўся…

* мяне здзівіла…

* мне больш за ўсё запомнілася…


VІ. Д/з Выканаць віктарыну; намаляваць любімыя грыбы.


VІІ. Рэфлексія “Грыбочкі”

-- У вас на сталах незвычайныя грыбы, таму што яны ўмеюць усміхацца, сумаваць.

-- Намалюйце ім усмешку, калі на уроку вам было цікава, калі было сумна—то намалюйце адпаведны настрой. (Дзеці выходзяць да дошкі, размяркоўваюць грыбы на палянцы.)


Сёння вы цудоўна працавалі,

З Лесавіком па лесе вандравалі.

Грыбы ядомыя, атрутныя пазналі

І мухамора апраўдалі.


Жадаю жыць у згодзе з лесам,

Пра прыроду весці рэч.

Ну, а зараз, да пабачэння,

Да новых сустрэч!


10

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі icon1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура" (далей "Установа") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца
З. І. Азгура” (далей “Установа”) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца навучальнай І выхаваўчай установай, функцыянуе...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconРазвіццё лагічнага мыслення пры рашэнні задач
Дзяржаўная установа адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная установа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconПастаўскі раённы аддзел адукацыі Установа адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №6 г. Смаргонь" (далей Установа) з'яўляецца юрыдычнай асобай І ажыццяўляе сваю дзейнасць у
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі»,...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка