Выпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот




НазваВыпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Дата канвертавання22.11.2012
Памер128.76 Kb.
ТыпДокументы



Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 46 (468)

( 16 сьнежня 2010 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




Збор рэцэптаў ад Юрыя Качука 2

Пра Мікалая Аўтуховіча даведаўся ўвесь сьвет 2

Рэканструкцыю Гародні абмяркуе грамадзтва 3

3

Навучальныя візыты ў Польшчу для беларускіх студэнтаў 3

Калядны падарунак ад ARCHE 4

Спабор праектаў па разьвіцьці пачуцьця грамадзянскасьці 5

Рыхтуецца закон “Пра некамерцыйныя арганізацыі” 5

Гранты ад Глабальнага Жаночага фонда 6

Стажыроўка для журналістаў і PR-спецыялістаў 7

Фінансаваньне праектаў для людзей з інваліднасьцю 7

Лепшы слоган і сцэнар для сацыяльнай рэкламы 7

Дзіцячы мастацкі спабор па навакольным асяроддзі 7

Творчы спабор «Мой выбар» 8

Стажыроўка на «Белсаце» для маладых журналістаў 8

Грамадзянская кампанія “ВЫБІRIGHT” 8




Падзеі:

 уверх

Збор рэцэптаў ад Юрыя Качука


Рэдзька са шмальцам, сёрбанка са сьвежых грыбоў, мясны прыварак, рыба па-гультайску, ліповая настойка  - разам пад 150 унікальных рэцэптаў беларускіх страваў і напояў пад адной вокладкай!

Унікальны збор рэцэптаў беларускай кухні сабраў і выдаў вядомы на Гарадзеньшчыне краязнаўца і грамадзкі дзеяч з Зэльвы Юры Качук.

Арыгінальны дызайн выданьня, поўнаколеравы друк, фотаздымкі апісаных страваў робяць гэтую кнігу сапраўдным падарункаў для аматараў падсілкавацца ня толькі са смакам, але і з сэнсам!

Кніга выдадзеная ў Беластоку. Сродкі ад яе продажу аўтар зьбіраецца ахвяраваць на ўпарадкаваньне месцаў пахаваньня ахвяраў камуністычных рэпрэсый.

Гэта ўжо другая «кулінарная» кніга Юры Качука. Некалькі год таму разам з польскай дасьледчыцай гісторыі кухні беларуска-польска-літоўскага памежжа Янінай Чыжэўскай ён напісаў дзьвухмоўную «Традыцыйную кухню Беласточчыны і Гарадзеньшчыны».

Паводле http://t-styl.info

уверх

Пра Мікалая Аўтуховіча даведаўся ўвесь сьвет


Ваўкавыскі прадпрымальнік, што адбывае пакараньне ў калоніі на Берасьцейшчыне, трапіў у складзены Freedom House сьпіс пятнаццаці найбольш вядомых у сьвеце палітвязьняў.

У прысьвечаным Мікалаю Аўтуховічу разьдзеле паведамляецца, што ён быў адным з шасьці палітвязьняў, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і Эўразьвязу ў 2008 годзе, аднак ужо ў 2009 яго зноў асудзілі, гэтым разам на пяць гадоў нібыта за захоўваньне зброі.

Адвакат Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка паведаміў, што яго падабароннаму днямі адмовілі ў амністыі, не праводзіцца таксама абяцанае раней лекаваньне:

- Адміністрацыя калоніі настойвае на тым, каб Аўтуховіч прызнаў сваю віну ў злачынстве, за якое ён асуджаны, даў падпіску аб законапаслухмяных паводзінах.

Аніякіх крокаў адміністрацый калоніі накіраваных на паляпшэньне ўмоваў утрыманьня Аўтуховіча мы ня бачым, ня кажучы ўжо пра тое, каб вызваліць яго ад адбываньня пакараньня паводле несправядліва вынесенага прысуду.

Нядаўна я падаў скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь – гэта апошняя інстанцыя, якая можа перагледіець ягоны прысуд.

Здароўе Аўтуховіча сур’ёзна падарванае сэрыяй доўгіх галадовак пратэсту і недахопам неабходнай медыцынскай дапамогі.

Адвакат адзначае, што спадзяваньні на датэрміновае вызваленьне Аўтуховіча невялікія, хаця міжнародныя праваабарончыя арганізацыі запэўніваюць, што гэтая справа не забытая.

Паводле http://new.racyja.com

уверх

Рэканструкцыю Гародні абмяркуе грамадзтва


Гарадзенскія ўлады запэўніваюць, што ані рэканструкцыя раёну гістарычнай забудовы “Новы Сьвет”, ані рэканструкцыя Румлёўскага Парку не адбудуцца без грамадзкага абмеркаваньня.

Поўны знос “Новага Сьвету” не планаваўся, распрацаваная адна эскізная прапрацоўка-рэкамендацыя Інстытуту “Гроднаграмадзянпраект”, гаворыць начальнік упраўленьня архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкаму Уладзімір Холапаў.

 - Такого падыходу, што вось зараз мы ад вуліцы да вуліцы - ад 17 Верасьня да Астроўскага, зьнясем усё - няма. Наадварот, з мэтай вызначыць, што там ёсьць каштоўнага, быў замоўлены эскіз забудовы гэтага квартала. Яны спачатку зрабілі добры аналіз, з фіксацыяй, і дадзены прапановы па забудове.

Па словах першага намесьніка старшыні гарадзенскага гарвыканкаму, каб прыйсьці да кансэнсусу з грамадзкасьцю, будзе наладжана грамадзкае абмеркаваньне і ў справе Румлёўскага Парку.

  - Для таго, каб нам выпрацаваць нейкія агульныя рашэньні, прынята рашэньне аб фармаваньні творчага калектыва  з прапановай усіх зацікаўленых бакоў. Аб'ект вельмі цікавы, як для турыстаў, для эколагаў, так і для жыхароў гораду.

Праблема ўсіх гэтых рэканструкцый заключаецца ня толькі ў пытаньнях захаваньня гістарычнай спадчыны і экалогіі, але і адсутнасьці сродкаў і сур’ёзных інвестараў.

Паводле Радыё Рацыя


уверх


А
бвесткі
:

уверх

Навучальныя візыты ў Польшчу для беларускіх студэнтаў


Пачынаецца дзевяты набор на праграму "Study Tours to Poland”- навучальныя візыты для студэнтаў з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі (Бранская вобласьць, Калінінградзкая вобласць, Ленінградзкая вобласьць і горад Санкт-Пецярбург, Наўгародзкая вобласьць), у межах якіх Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Калегія Усходняй Эўропы імя Яна Новака-езераньскага, Фонд “Барусія”, Фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў на бясплатныя двухтыднёвыя стажыроўкі ў акадэмічных цэнтрах Польшчы.

Мэта праграмы – паказаць Польшчу, наблізіць яе для ўсходніх суседзяў.

Праграма забясьпечвае поўнае ўтрыманьне ўдзельнікаў візыту ў Польшчы, уключна з пражываньнем, харчаваньнем і навучаньнем, а таксама аплату праезда і садзеяньне ў атрыманьні візаў.

Веданьне польскай мовы не зьяўляецца абвязковым.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ва ўзросьце ад 18 да 21 года з высокімі паказчыкам пасьпяховасьці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці.

Заявы, якія не адпавядаюць пералічаным патрабаваньням, разглядацца ня будуць.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 31 сьнежня.

Заяўку ў электронным выглядзе дасылайце на адрас nabor2011@studytours.pl.

Фармуляр і больш падрабязная інфармацыя – у дадатку альбо па спасылцы http://www.studytours.pl/ .

Заяўка складаецца з 2 частак:

1. запоўненага фармуляра (Excel фармат *.xls),

2. адсканаваных ці зьнятых пры дапамозе фотаапарата далучаных файлаў фармату PDF, Word ці JPG:

а) рэкамендацыйнага ліста, напісанага кіраўніком, лідэрам няўрадавай арганізацыі, начальнікам, выкладчыкам і да т. п.,

б) ксэракопіі пашпарта (старонка з дадзенымі кандыдата),

в) ксэракопіі заліковай кніжкі – старонка з адзнакамі за апошні навучальны год, у выпадку першакурсьнікаў – ксэракопіі атэстату.

г) заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме «Study Tours to Poland» (у адпаведнасьці з узорам).

уверх

Калядны падарунак ад ARCHE


Тры найбольшыя кнігі на беларускай мове апошняга дзесяцігодзьдзя можна  замовіць накладзеным плацяжом усяго за 45 тысяс рублёў!

У камплект уваходзяць фундаментальныя Зборы твораў Юр'я Туронка «Мадэрная гісторыя Беларусі», Адама Станкевіча «З Богам да Беларусі» і Антона Адамовіча «Да гісторыі беларускай літаратуры».

 Каб аформіць замову, дашліце e-mail з пазначэньнем вашага прозьвішча, імя і імя па баьцку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас valer@arche.by .

У полі "Тэма ліста" пазначайце - "Замова".

 Для лепшай камунікацыі абавязкова пазначце нумар свайго кантактнага тэлефона.

Камплект будзе дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас накладзеным плацяжом.

Апошні тэрмін - да 24 сьнежня.

Аплата па факце атрыманьня пасылкі – г.зн. грошай наперад высылаць ня трэба.

Афэрта дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.  Без уліку кошту дасылкі.

 Паводле http://arche.by

уверх

Спабор праектаў па разьвіцьці пачуцьця грамадзянскасьці


Фонд Лінды і Гары Брэдлі (ЗША) абвяшчае спабор праектаў у прыярытэтнай для сябе галіне – разьвіцьці пачуцьця грамадзянскасьці.

Праекты могуць быць накіраваныя на любую сфэру грамадзкагаа жыцьця – эканоміку, палітыку, культуру, грамадзянскую супольнасьць.

Яны мусяць прасоўваць грамадзянскую супольнасьць да базавай ідэі выбараў і галасаваньня. Гэта могуць быць праекты, накіраваныя на павелічэньне долі грамадзкага ўдзелу, палітычныя альбо акадэмічныя дасьледваньні, праекты ў галіне сродкаў масавай інфармацыі і г.д.

Геаграфічныя прыярытэты – краіны СНД.

Да ўдзелу запрашаюцца некамерцыйныя арганізацыі, у тым ліку ўнівэрсытэты.

Індывідуальны ўдзел не прадугледжаны.

Памер гранта – ад 100 да 550 тысяч долараў ЗША.

Фонд фінансуе:

- правядзеньне штогадовых мерапрыемстваў.

- правядзеньне канфэрэнцыі і сэмінараў,

- набыцьцё абсталяваньня,

- агульную падтрымку,

- стажыроўкі ў межах праекта,

- інвестыцыі, зьвязаныя з праектам.

- публікацыі,

- дасьледваньні,

- стыпендыі,

- разьвіцьцё адукацыйных праграм.

Фонд не фінансуе будаўніцтва і будаўнічыя працы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сакавіка, 1 ліпеня, 1 верасьня, 1 сьнежня штогод.

Преад падачай заяўкі неабходна даслаць у Фонд кароткі папярэдні ліст-запыт з апісаньнем арганізацыі-заяўніка і праекта.

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Рыхтуецца закон “Пра некамерцыйныя арганізацыі”


Планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2010 год прадугледжана падрыхтоўка праекта закона Рэспублікі Беларусь “Пра некамерцыйныя арганізацыі”.

Прыняцьце праекта закона накіравана на павышэньне эфектыўнасьці прававога рэгуляваньня грамадзкіх дачыненьняў ў сфэры стварэньня і дзейнасьці некамерцыйных арганізацый, а таксама ўніфікацыю заканадаўства ў дадзенай галіне грамадзкіх дачыненьняў.

Асноўным распрацоўшчыкам законапраекта зьяўляецца міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем прадстаўнікоў грамадзскіх аб’яднаньняў, фондаў, палітычных партый, прафсаюзаў і іншых камерцыйных арганізацыяў выказаць свае канцэптуальныя прапановы па праекце закона.

Прапановы прымаюцца на электронную адрэсу uwb@ngo.by альбо па спасылцы http://www.ngo.by/feedback/

Апошні тэрмін – да 20 сьнежня.

Усе прапановы будуць перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі

Паводле рассылкі ngo.by

уверх

Гранты ад Глабальнага Жаночага фонда


Глабальны Жаночы Фонд падтрымлівае працу жаночых груп грантамі ў памеры ад 500 да 20000 долараў ЗША на агульнае разьвіцьцё дзейнасьці жаночых групп, а таксама на рэалізацыю канкрэтных праектаў.

Фінансавую падтрымку атрымліваюць группы, якія працуюць у наступных накірунках:

- выкараненьне гендэрнага гвалту,

- паляпшэньне агульнага і рэпрадуктыўнага здароўя жанчын,

- садзеяньне ўдзелу жанчын у грамадзка-палітычным жыцьці,

- забесьпячэньне эканамічнай і экалагічнай справядлівасьці,

- пашырэньне доступу да адукацыі,

- разьвіцьцё Філантропіі ў падтрымку сацыяльных пераменаў.

Патрабаваньні да заяўкі:

- група мусіць знаходзіцца па-за межамі ЗША,

- Дзейнасьць группы павінна дакладна адлюстроўваць яе адданасьць захаваньню правоў чалавека і раўнапраўя жанчын і мужчын,

- прадстаўляць аб'яднаньні жанчын. Індывідуальныя заяўкі не прымаюцца,

- знаходзіцца пад кіраўніцтвам і лідэрствам жанчын. Жанчыны мусяць займаць усе альбо большасьць кіруючых пасадаў у групе.

Заяўка можа быць прадстаўлена на любой мове па электроннай пошце, факсу альбо пошце.

Заяўкі прымаюцца цягам усяго года.

Гранты выдаюцца 1 раз на 3 месяцы.

Глабальны Фонд для Жанчын прымае тэрміновыя заяўкі на фінансаваньне ўдзелу ў мясцовых, рэгіянальных і міжнародных канфэрэнцыях і сустрэчах.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.globalfundforwomen.org.

Паводле рассылкі БАСР


уверх




Не спазьніся!

Стажыроўка для журналістаў і PR-спецыялістаў


Асацыяцыя некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеяньні эпідэміі ВІЧ/СНІД “БелСетка анціСНІД” запрашае на стажыроўку жырналістаў і PR-спецыялістаў.

Запіс на першы этап – да 26 студзеня 2011 года.

Для запісу на суразмову кандыдатам неабходна прадставіць матывацыйны ліст у вольнай форме на адрас olga.satsuk@gmail.com .

Азнаёміцца з дзейнасьцю “БелСеткі анціСНІД” можна на вэб-пляцоўцы па адрасе http://belaids.net

уверх

Фінансаваньне праектаў для людзей з інваліднасьцю


Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае спабор на атрыманьне мэтавага фінансаваньня праектаў, якія пашыраюць удзел людзей з інваліднасьцю ва ўсіх сфэрах жыцьця грамадзтва.

Апошні тэрмін падачы дакументаў у Прадстаўніцтва – 17.00 30 сьнежня.

Падрабязная інфармацыя і пакет дакументаў – на вэб-поляцоўцы па адрасе: http://ngo.by/news/263cdfc14f68.html.

З пытаньнямі зьвяртайцеся да Іны Чырко, спецыяліста па аператыўным кантролі над мэтавым фінансаваньнем Прадстаўніцтва Карпарацыі "ChildFund International, USA" , тэл.: (017) 2577709, 2577708, эл. пошта: ichirko@belarus.childfund.org.

Паводле http://ngo.by

уверх

Лепшы слоган і сцэнар для сацыяльнай рэкламы


Грамадзкае  аб’яднаньне “Радыслава” запрашае ахвотных да ўдзелу на лепшы сцэнар і лепшы слоган для сацыяльнай рэкламы “Гвалт прычыняе боль у любым узросьце”.

Апошні тэрмін прыёма работ – 31 сьнежня.

Работы адпраўляйце па эл.пошце wсcm@tut.by з пазнакай «Конкурс сацыяльнай рэкламы», дадатковыя пытаньні можна задаць па тэлефоне +37529-6108355.

уверх

Дзіцячы мастацкі спабор па навакольным асяроддзі


ЮНЭП абвясьціла адкрыцьцё дваццатага Міжнароднага спабору дзіцячага малюнка, прысьвечанага праблемам навакольнага асяроддзя. Спабор ладзіцца штогод супольна з Японскім фондам за мір і навакольнае асяроддзе, карпарацыямі Bayer і Nikon.

2011 год абвешчаны ААН годам лясоў, таму тэма спабора – «Жыцьцё ў лясах».

Апошні тэрмін падачы работ – 15 красавіка.

Правілы падрыхтоўкі заяўкі на спабор – па адрасе:

http://www.unep.org/tunza/children/inner.asp?ct=competitions&comp=int_comp&int_comp=20th

Умовы і рэгіянальныя кантакты:

http://www.unep.org/tunza/children/inner.asp?ct=competitions&comp=int_comp&int_comp=19thcomp1

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. скрыню children.youth@unep.org

уверх

Творчы спабор «Мой выбар»


Кампанія “ВыбіRight” абвесьціла творчы спабор "Мой выбар". На спабор прымаюцца арыгінальныя працы ў наступных жанрах: фотаздымак, фотакалаж, дэматыватар/матыватар, фотаплякат, відэазамалёўка, анімацыя.

На спабор прадастаўляюцца працы пад 2-ма слёганамі: “Мой выбар” / “Ня мой выбар”. Яны мусяць адлюстроўваць стаўленьне да беларускай рэчаіснасьці з пункту гледжаньня: “выбіраю, каб было так, гэта мой выбар”, альбо “не хачу, каб гэтак было, гэта ня мой выбар”.

Працы трэба дасылаць у электронным выглядзе на e-mail: vybiright@belngo.info

Працы будуць публікавацца пад нікам. Канфідэнцыйнасьць забясьпечваецца.
Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Стажыроўка на «Белсаце» для маладых журналістаў


Асацыяцыя Польскіх журналістаў запрашае маладых беларускіх журналістаў прыняць удзел у курсах і прайсьці стажыроўку на працягу месяца ў рэдагаваньні парталу "Белсат" у Варшаве.

Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна накіроўваць CV на эл.скрыню news@belsa​t.eu

Апошні тэрмін падачы заявак – 24 сьнежня.

Арганізатары гарантуюць вяртаньне грошай за транспарт, жыльлё, грошы на прадукты харчаваньня і кішэнныя грошы.


уверх

Грамадзянская кампанія “ВЫБІRIGHT”


Асамблея НГА Беларусі распачала грамадзянскую кампанію "ВыбіRight". Кампанія скіраваная на натхненьне грамадзянаў не ўхіляцца ад грамадзка-палітычнага жыцьця і займаць актыўную грамадзянскую пазыцыю.

Адна з задачаў кампаніі - навучыць беларусаў сьвядома рабіць свой выбар.

Падрабязьней пра кампанію можна прачытаць па спасылцы:
http://www.facebook.com/notes/vybiright-gramadzanskaa-kampania/prava-na-vybar/171281059561323#!/pages/VybiRight-gramadzanskaa kampania/133732383350742?v=wall

Паводле рассылкі belngo.info

уверх



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 44 (406) ( 2 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Каложу будуць аднаўляць паводзе малюнкаў 19 стагоддзя з цэглы Краснасельскага завода, а за вынік рэканструкцыі будзе несьці адказнасьць...

Выпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
...

Выпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 38 (400) ( 14 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі І культуры запрашае на экскурсію па Гародні пад назвай “Магдэбургская...

Выпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 41 (403) ( 4 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Усіх ахвотных запрашаем на традыцыйную адкрытую канфэрэнцыю, дзе будуць прадстаўлены вынікі сёлетняй працы групы гісторыкаў, якія...

Выпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 40 (402) ( 28 кастрычніка 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Звыш 70 сталых гарадзенцаў падалі заявы на ўдзел у праекце "Унівэрсытэт Залатога Веку". 24 кастрычніка адбылася першая арганізацыйная...

Выпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “віт” І ”Цэнтр “Трэці сектар”

Выпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “віт” І ”Цэнтр “Трэці сектар”

Выпуск 46 (468) ( 16 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 8 (476) ( 10 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Чатыры гады таму, у ноч з 1 на 2 сакавіка, нараджаўся першы выпуск "Твайго стылю". Задуманы найперш як навучальная пляцоўка для маладых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка