Вандроўка па зямл І Віцебскай




НазваВандроўка па зямл І Віцебскай
Дата канвертавання22.11.2012
Памер70.48 Kb.
ТыпДокументы
Вандроўка па зямлі Віцебскай”


(завочнае падарожжа для чытачоў малодш.шк. узросту)


Афармленне: кн выстава “Віцебшчына любая мая”

Падрыхтоўка: дзеці падзелены на наступныя каманды:”Гісторыкі”,”Падарожнікі”,”Эколагі”,”Краязнаўцы”,”Дзелавыя людзі”,якія загадзя рыхтуюць выступленне па сваёй тэме.


Вяд.: Віцебшчына…Азёрны і лясны край,зямля мужных і прыгожых людзей.Гісторыя гэтага краю ўвайшла сваімі каранямі далёка ў глыбіню стагоддзяў,у смугу вякоў.

Родная Віцебшчына…Займае яна прастору ў сорак тысяч квадратных метраў на самай поўначы беларускай рэспублікі.Сюды пазней наведваецца вясна і раней насоўваецца восень.Калі паглядзець на карту Беларусі,то Віцебская вобласць свеціцца блакітнымі вокнамі азёр,таму і называюць яе сінявокай.Колер блакіту-колер прыветны.Ды не заўсёды была наша зямля прыветнай.Спрадвеку яна вабіла чужынцаў,якія няшчадна пустошылі,рабавалі шчодрую зямлю,наносілі на яе аблічча змрочныя,чорныя,крывавыя фарбы.І тады на абарону свайго сінявокага краю паўставалі ўсе,ад старога да дзіцяці.

Каб ганарыцца сваім краем,трэба ведаць яго.І зараз мы прапануем вам завочную вандроўку па зямлі Віцебскай.Сустракайце нашых гісторыкаў.


(выходзіць каманда “ Гісторыкі”,пачынае свой расказ)


1 гіст.: Віцебская вобласць знаходзіцца на поўначы нашай рэспублікі(паказваюць на карце).Мяжуе з Літвой,Латвіяй.Расіяй.У складзе вобласці 21 раён,утворана вобласць 15 студзеня 1938 года.Горад Віцебск- абласны цэнтр,атрымаў ён сваю назву ад назвы ракі Віцьба,на беразе якой узнік каля 974 года.На тэрыторыі вобласці знаходзіцца горад Полацк,які называюць калыскай нашай беларускай пісьменнасці і культуры.Тут на берагах Дзвіны і Палоты нарадзілася дзяўчынка,якой наканавана было да свайго імя далучыць назву роднага горада і праславіць свой край на вякі.Гэта - Е.Полацкая(паказваюць)

2 гіст.: Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока.

Тым ,хто імкнуўся да кнігі,

Свяціла бы зорка…

Мове,адзінай дзяржаве

Шчэ толькі злучацца-

Свет нас прымаў як народ

Па адной палачанцы.

3 гіст.: На Віцебскай зямлі нарадзіўся Ф.Скарына,заснавальнік беларускага кнігадрукавання.

Над друкарскім станком,нібы бацька над роднай калыскай

Нахіліўся з пяшчотай ,усмешкай у вачах

Ён-Скарына.Друкар.Ён вярнуўся з дарогі няблізкай

У родны Полацк,куды не аднойчы прыходзіў у снах

Ён прыйшоў наяву.Ён прынёс у магутных далонях

Свае кнігі і сэрца.І людзям навекі аддаў.

Ён хацеў,каб з кожны да стомы ,да болю ў скронях

Думаў,марыў,вучыўся і кніжную мудрасць чытаў.


4 гіст.: Напэўна, самай галоўнай святыняй беларускага народа з’яўляецца Крыж Е.Полацкай.У 1161 годзе яго стварыў Лазар Богша.Майстар зрабіў крыж з кіпарыснага дрэва,абклаўшы яго па баках залатымі і срэбнымі пласточкамі з каштоўнымі камянямі і шматколернымі абразкамі з выявамі святых.На крыжы быў зроблены надпіс,які абяцаў страшнае пакаранне таму,хто вынесе гэтую святыню з храма. У гады вайны Крыж знік.Беларусь ужо страціла надзею знайсці сваю бясцэнную святыню і было прынята рашэнне ўзнавіць Крыж Еўфрасінні Полацкай.Пяць год працаваў мастак-ювелір з Брэста над новым крыжам і ў 1997 годзе ён быў прадстаўлены беларускаму народу.(падчас расказу паказваюць фотаздымкі)

Вяд.: А зараз слова тым,хто любіць падарожнічаць


( Каманда“ Падарожнікі” падрыхтавала маршрут-карту сваіх падарожжаў)


Браслаў

. Полацк Віцебск..


Шунеўка.

Докшыцы.


1 падар.: Мы запрашаем вас наведаць знакамітыя мясціны Віцебшчыны.І ў першую чаргу запрашаем на Браслаўскія азёры(паказвае на карту)

2 падар.: Гэты дзяржаўны нацыянальны парк Беларусі створаны ў 1995 годзе.На тэрыторыі нацыянальнага парку знаходзіцца 25 помнікаў прыроды. Браслаўская група азёр уключае ў сябе 31 возера,працягласць з Пн. На Пд. -56 кіламетраў.З Зах. на Усх.-ад 7 да 29 кіламетраў.Найбольшыя азёр:Дрывяты,Войса,Недрова.Тут размешчаны дзіцячыя санаторыі,турбазы,дамы адпачынку.

1 падар.: З Браслава нашы падарожнікі адправіліся ў Полацк.

3 падар.: Напэўна ўсе шляхі падарожнікаў сыходзяцца ля таго месца,дзе рака Палота ўпадае ў раку Зах.Дзвіна.Тут знаходзіцца гонар Віцебскага краю-Сафійскі сабор(дэм. фотаздымкі).Лёс Полацкага Сафійскага сабора быў цяжкі і горкі.Старажытны сабор,пабудаваны ў сярэдзіне 11 стагоддзя пры князю Усяславу захаваўся толькі часткова.Шматлікія войны,якія прайшліся па беларускай зямлі шмат разоў,абпальвалі яго сцены,руйнавалі купалы і скляпенні.Шмат намаганняў было прыкладзена да таго ,каб аднавіць будынак.Зараз Сафійскі сабор ўяўляе сабой велічны па сваёй прыгажосці храм.

1 падар.: Праз некаторы час нашы падарожнікі былі ўжо Ў Віцебску.

4 падар.: (паказвае фотаздымкі) Агляд горада пачынаем з цэнтральнай плошчы Перамогі .Увагу адразу прыцягвае велічны мемарыяльны комплекс у гонар воінаў-вызваліцеляў,партызан , падпольшчыкаў Віцебшчыны.Галоўны манумент - тры калоны-абеліскі,злучаныя кальцом з надпісам “Слава героям”.Гэтыя тры калоны сімвалізуюць сумесныя дзеянні арміі, партызан і падпольшчыкаў.Унізе, на невысокім подыуме,запалены Вечны аагонь.

Калі будзеце ў Віцебску,абавязкова наведайце абласны краязнаўчы музей,які знаходзіцца ў будынку былой ратушы,пабудаванай ў 1775 годзе.Тут вы пазнаёміцеся з экспанатамі,якія паведаюць вам пра гісторыю роднага краю.

1 падар.: На шляху дадому нашы “падарожнікі” не абмінулі мемарыяльны комплекс “Шунеўка”,які знаходзіцца на тэрыторыі нашага раёна.

2 падар.: 22 мая 1943 года фашысткія захопнікі,акружыўшы вёску Шунеўка,сагналі яе жыхароў у адрыну і зажыва спалілі.Вёска пасля вайны не адрадзілася.На гэтым месцы ў 1979 годзе адкрыўся мемарыял.Ідэя помніка такая:на месцы былых вясковых хат-бетонныя ганкі з трыма прыступкамі.Галоўны манумент уяўляе сабой скульптуру жанчыны,якая стаіць у праёме брамы смутку з узнятымі ў праклёне рукамі.(фотаздымак)


Вяд.: Падарожнікі перадаюць эстафету “Краязнаўцам”,якія вывучалі гісторыю свайго роднага горада .


1 краязн.: Мястэчка тут было калісь здаўна,

А зараз мне пра горад сказаць хочацца.

Бярэ пачатак тут рака Беразіна

І туліцца ля берагоў прыгожы горад Докшыцы.

І сонейка, і лебедзі ў Беразіне палошчуцца

Вясной тут зацвітаюць берагі.

Мы шчыра запрашаем вас у Докшыцы

У горад светлы ,мірны ,дарагі.


2 краязн.: Упершыню Докшыцы ўпамінаюцца ў 15 стагоддзі як мястэчка.А 22 студзеня 1796 года Докшыцы атрымалі статус горада і з гэтага часу мае свой герб(паказваюць)

На зялёным фоне шчыта, на двух узгорках ляжаць два збаны,з гарлавін якіх выцякаюць ручайкі.Гэта сімвалізуе тое, што ў нашым раёне бяруць пачатак дзве ракі:Вілія і Беразіна.Вілія нясе свае воды ў Балтыйскае мора,Беразіна -ў Чорнае,такім чынам яны як бы злучаюць паміж сабой два моры.

Нібыта з гарлачоў двух крутабокіх,

Бяруць яны пачатак-дзве ракі.

Як выплеснуты ўдалеч два патокі,

Ці дзве бруі ў розныя бакі.

Дзвюх рэк пачатак у лясных прасторах

Бягуць адной народжаны зямлёй,

Бяроза на спатканне з Чорным морам,

А шлях Віллі да Балтыкі сівой.


3 краязн.: Гістарычны цэнтр нашага горада знаходзіўся на сучаснай плошчы Палявога,на перакрыжаванні чатырох вуліц.Вуліцы насілі назвы сваіх накірункаў.Вуліца Ленінская раней была Барысаўскай,а Савецкая называлася Глыбоцкая,Горкага-Полацкай,а вуліца Пушкіна-насіла назву Даўгінаўскай

4 краязн.: Раскінуўся ціха на поўначы Міншчыны

Нічым не славуты,лясісты раён…

Нічым не славуты…славуты каменнямі…


Але не толькі каменнямі славуты .наш Докшыцкі раён.Ён славуты таленавітымі людзьмі,якіх узрасціла наша зямля.Гэта мастак Віктар Маркавец,паэты Ю.Свірка і А.Ставер,кампазітар Н.Сакалоўскі,пісьменніца Л.Чарняўская (паказваюць фотаздымкі,кнігі, карціны)

Вяд.: Усе гучней трывога за зямлю

За хлеб, і лес, і чыстую крыніцу,

І шчодрую асеннюю грыбніцу.

І тлустую вясновую раллю.

Мы вітаем “Эколагаў”,якія вывучалі прыроду роднага краю.


1 экол.: На тэрыторыі Віцебскай вобласці знаходзіцца Бярэзінскі запаведнік,створаны ў 1925 годзе.Тут нараджаюцца і жывуць52 віды млекакормячых,209 відаў птушак.33 віды рыб і безліч насякомых.Людзі не ўмешваюцца ў іх жыццё.Яны толькі назіраюць,вывучаюць законы прыроды,імкнуцца пазнаць яе таямніцы.На тэрыторыі вобласці жывуць і добра знаёмыя ўсім звяры.


(“эколагі”загадваюць загадкі пра вавёрку,рысь,бабра,бусла,чаплю і г. д.)


Вяд.: “Дзелавыя людзі”запатрабаваны ва ўсім свеце.


(каманда “дзелавых людзей” энергічна праводзіць рэкламу вытворчасці Віцебскай вобласці)

1. Слухайце ўсе!!!Увага!Інфармацыя толькі для дзелавых людзей!У Віцебскай вобласці найбольш развітыя ў рэспубліцы энергетычная,нафтахімічная і нафтаперапрацоўчая прамысловасць.

2. ( з тэлефонам у руках) Вам патрэбны тканіна,трыкатажныя вырабы і дываны?Да нас ,калі ласка,на Віцебшчыну.Віцебскія дывановыя вырабы дэманстраваліся на міжнародных выстаўках і кірмашах у 20 краінах свету,

а Віцебскія панчошна-трыкатажныя вырабы нават экспартуюцца ў Германію,Канаду,Манголію і іншыя краіны.

1. Добра вядомы ўсім Аршанскі льнокамбінат аб’ядноўвае чатыры спецыяльныя фабрыкі па вытворчасці льняных тканін. Прыгожыя, практычныя вырабы з іх з’яўляюцца гонарам Віцебскай вобласці.

3. ( з тэлефонам) Алё!Слухаем!Не ведаеце,якую марку тэлевізара вам выбраць?Раім толькі тэлэвізары маркі “Віцязь”,якія выпускае Віцебскі телезавод.Цудоўная якасць,яркія колеры прыцягваюць увагу пакупнікоў і, нам здаецца,яны будуць задаволеныя.

4.- Вы не абыякавыя да свайго здароўя?Рэкамендуем вам мінеральную ваду “Лётцы”,якую дабываюць на тэрыторыі Віцебскай вобласці.Ужываць гэту ваду раім тым,у каго хворыя пячонка або страўнік.Паверце!Вы хутка ачуняеце.

Вяд.: Вось і падыйшла да канца наша завочная вандроўка.Любіце наш родны Віцебскі край,ведайце яго,ганарыцеся ім


Якой бы пекнатой ні чаравала

Далёкая дарога позірк мой,-

Я ведаю,у вандроўках не ставала б

Мне Віцебшчыны дарагой


Яе б усмешак не ставала

Песень

Яе гаворкі,

І яе цяпла,

І белага бусла над сінім лесам,

І дабрыні надзейнага крыла.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вандроўка па зямл І Віцебскай iconКонкурс "Вандроўка"

Вандроўка па зямл І Віцебскай iconАдным з кампанентаў рэгіянальнай адукацыйнай праграмы "Выхаванне", якая распрацаваная ў Віцебскай вобласці, з'яўляецца эканамічнае выхаванне школьнікаў
Віцебскай вобласці, з'яўляецца эканамічнае выхаванне школьнікаў. Праграма прадугледжвае мэтанакіраваную пазакласную работу па фармаванні...

Вандроўка па зямл І Віцебскай iconЗаданне. Устаўце прапушчаныя літары. Патлумачце правапіс слоў. Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення адзіночнага ліку
У хац(І,е), песн(яй,ей), у муц(к) (е,э), на мяж(ы,э) Веранік(ц)(е,ы), у бібліятэц(к)(ы,е), на мух(с)(І,е), у сям’(І,е), на зямл(І,е),...

Вандроўка па зямл І Віцебскай iconСцэнар інтэграванага ўрока-гульні "Вандроўка па планетах сонечнай сістэмы"
Аўтар: Аржанава Наталля Аляксандраўна – настаўнік беларускамоўнага 1 “Г” класа, сш №1, г. Магілёў

Вандроўка па зямл І Віцебскай iconКонкурс дзіцячага малюнка 6
Вандроўка па гарадскіх вуліцах з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам, даследчыкам беларускага нацыянальнага руху, пачнецца ад будынка...

Вандроўка па зямл І Віцебскай iconСапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай
Дубровіч алесь (сапраўднае прозвішча – Рэдзька Аляксей Рыгоравіч) нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай...

Вандроўка па зямл І Віцебскай iconПалажэнне
...

Вандроўка па зямл І Віцебскай iconАб стварэнні Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы І правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці 2 верасня 2012 г

Вандроўка па зямл І Віцебскай iconУладзімір Дубоўка Хроніка жыцця
Агароднікі Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці)

Вандроўка па зямл І Віцебскай iconМерапрыемства " вандроўка па родным краі"
Беларусі, а заадно І пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну. Пытанні І заданні падарожжа будуць тычыцца...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка