Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня




НазваУдзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня
Дата канвертавання15.12.2012
Памер30.8 Kb.
ТыпЗакон
Начная аБЛОГа 15 чэрвеня


Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект “Аб вышэйшай адукацыі” захоўвае сыстэму разьмеркаваньня. Камэнтары


“Ага, паступілі слушна, ніхто не спрачаецца. Асабліва слушна, калі інжынэраў разьмяркоўваюць сьлесарамі”.


“Выгукі некаторых разумнікаў, што празь разьмеркаваньне дзяржава кампэнсуе выдаткі на навучаньне, тут будуць недарэчы... Калі падлічыць, колькі часу трэба зьбіраць падаткі з выпускніка-жабрака з заробкам у 170-180 тысячаў рублёў... дык атрымаецца, што чалавек нават за ўсё жыцьцё ня здолее вярнуць “пазыку” дзяржаве”.


“Няхай лепей адкажуць мне, чаму цяпер нельга ў часе тэрміну разьмеркаваньня ў парадку пераводу зьмяніць месца працы? Напрыклад, у маладога спэцыяліста ёсьць магчымасьць перайсьці на працу, якая лепей аплачваецца (па спэцыяльнасьці) ў іншую арганізацыю з такой самай формай уласнасьці. Гэта азначае, што на новым месцы працы падаткаў плаціць ён стане болей. Выгада для дзяржавы відавочная”.


На форумах сайту Generation.by ідзе абмеркаваньне тэмы, наколькі важна мець дыплём для працы. Вось некалькі ідэяў на гэты конт:


“Адукацыя ўсё часьцей не пасьпявае за прагрэсам. Неабходнасьць атрыманьня дыплёму часта толькі адымае ўласны час на працэнтаў 80, у лепшым выпадку 20 даюць нейкі плён, але дзе дакладна тыя 80 і дзе тыя 20, на жаль, невядома».


«Што значыцца важны? Ён альбо патрэбны, альбо не. Ёсьць пэўныя пасады, якія могут займаць людзі толькі з вышэйшай адукацыяй, альбо досьведам працы каля 10-ці год, і тое не факт. Так шта якім шляхам вам да гэтага ісьці, наколькі гэта важна для чалавека, абіраць Вам».


«Дыплём патрэбны, але каб яшчэ веды былі.. Бо хутка з вышэйшай адукацыяй будуць амаль усе, ужо не савецкія часы калі людзі імкнуліся на завод, а не ва ўнівэр».


«Дыплём – важны сацыяльны капітал у барацьбе за разьмеркаваньне рэсурсаў, за права гвалту ў межах абранага поля».


Палітоляг Аляксандар Фядута наведаў прэзэнтацыю кнігі Яўгена Будзінаса “Давайце, дзяўчынкі”. “На маю думку, напісана вельмі добра. Ацэньваць ступень аўтабіяграфізму я не бяруся. Але калі хаця б 15% таго, што я прачытаў, сапраўды мае дачыненьне да аўтара, то гэта жорсткая й праўдзівая кніжка... Дзяўчынак на прэзэнтацыі было шмат. Юры Хашчавацкі чытаў фрагмэнты раману, і Будзінас, надзіва не падобны да таго запанелага Фальстафа, у якога я дзесяць год таму вымяняў яго аўтограф на аўтаграф Фета – новы, нечаканы Будзінас, прыплюшчыўшы па-ранейшаму вострыя й дакладныя ў ацэнках вочы пэргамэнтнага колеру павекамі, аднымі вуснамі паўтараў кожную фразу, прачытаную ягоным старым сябрам. Не было палітыкаў і палітыкі. Былі сябры... Віктар Скарабагатаў сьпяваў песьні Станіслава Манюшкі. Выйшла Элеанора Язерская, пышная, жыцьцялюбівая, і назвала Будзінаса адзіным мачо Беларусі

- Бабнік? – удакладніў ён

- Не, мачо! – настойвала дыва”.


А у суполцы Жывога журналу Lj_by спрабуюць вызначыць найлепшых беларускіх блогераў у розных намінацыях. Так, у намінацыі “Літаратура” найчасьцей галасуюць за Khadanovich, Vinah_, Paulantipov. У намінацыі “Публіцыстыка” – за Lipkovich, Feduta, Antusha, у намінацыі “Музыка” лідуюць Papa_bo і Lunniy-malchik.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект \"Аб вышэйшай адукацыі\" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект \"Аб вышэйшай адукацыі\" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня iconУдзельнікі форумаў парталу
Агенцтва "Інтэрфакс" паведаміла, што адзін з затрыманых расейскі грамадзянін. Камэнтары: "Зноў чарцей ловяць? Ці гэта пасьля артыкульчыку...

Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект \"Аб вышэйшай адукацыі\" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня iconУдзельнікаў форумаў парталу
Удзельнікаў форумаў парталу tut by хвалюе прычына, па якой фэст “Дажынкі” перанесьлі на няпэўны тэрмін. Вось некаторыя развагі

Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект \"Аб вышэйшай адукацыі\" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня iconЗвбойства былога прэм’ер-міністра Бэназір Бхута, якая стала ахвярай тэракту. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў: я заўсёды баялася за гэтую адчайную жанчыну. Ніякая
Бэназір Бхута, якая стала ахвярай тэракту. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў: "Я заўсёды баялася за гэтую адчайную жанчыну. Ніякая ўлада...

Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект \"Аб вышэйшай адукацыі\" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект \"Аб вышэйшай адукацыі\" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня iconАбмяркоўваюць навіну: кіраўнік краіны жорстка папярэдзіў супрацоўнікаў кдб пра недапушчальнасьць зрошчваньня з бізнэсам. А што тычыцца асобных камэрцыйных
Кдб пра недапушчальнасьць зрошчваньня з бізнэсам. "А што тычыцца асобных камэрцыйных памкненьняў, дык ведайце, рукі паадрубаем да...

Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект \"Аб вышэйшай адукацыі\" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня iconРаскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі
У горадні пачаліся раскопы побач з Калоскай царквой. Пра тое што ўжо адшукалі, у рэпартажы Міхала Карневіча

Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект \"Аб вышэйшай адукацыі\" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што згодна рашэньня Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з 1 верасьня 2007 года ва ўсіх вну беларусі з праграм
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што “згодна рашэньня Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з 1 верасьня...

Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект \"Аб вышэйшай адукацыі\" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня iconАбмяркоўваюць заявы намесьніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч. Спадарыня Пяткевіч учора, на сустрэчы зь беларускімі парлямэнтарамі й
Беларусі трэба было адмяніць усім да адзінага. Вось што пра гэта думаюць наведнікі форумаў: "Добры законапраект, але не для гэтай...

Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект \"Аб вышэйшай адукацыі\" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе прадстаўленьня новага кіраўніка Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская
Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская эканоміка адноўленая пасьля нафта-газавага крызысу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка