Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?




НазваБеларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?
Дата канвертавання15.12.2012
Памер17.86 Kb.
ТыпВопрос
Stel1114transpart-noch


Сёньня -- Дзень пасажыра, аднак ў Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? Ці танны праезд ў параўнаньні зь іншымі краінамі Эўропы? Ці задаволеныя пасажыры сэрвісам? Адказы на гэтыя пытаньні шукаў Міхал Стэльмак.


Паводле Міністэрства транспарту Беларусі, аўтобусная сетка – гэта амаль шэсьць тысячаў маршрутаў. Чацьвёртая частка зь іх –маршруты гарадзкога транспарту.


У Менску перавозкай пасажыраў займаецца дзяржаўнае прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь”. Распавядае прадстаўнік прадпрыемства Віталь Арлоў:


(Арлоў: ) “Паступова працуем над паляпшэньнем транспартнага абслугоўваньня насельніцтва. Паляпшэньне графіку руху, новы рухомы склад. Шмат якіх дасягненьняў маем мы, шмат чаму трэба вучыцца ў нашых замежных калег. Тэхнічнаму ўзроўню разьвіцьця галіны, арганізацыі руху, абсталяваньню на вуліцах і дарогах. У іх высокі ўзровень аўтаматызацыі руху і кіраўніцтва рухомым складам”.


Паводле спадара Арлова, кошт праезду пасажыра ў грамадзкім транспарце Менску ў 7-8 разоў таньней, чым у эўрапейскіх сталіцах.


Ня ўсе пасажыры задаволеныя, як працуе грамадзкі транспарт. Некаторыя скардзяцца ў грамадзкую арганізацыю “Абарона спажыўца”. Гаворыць юрысконсульт арганізацыі Юры Пералоскаў:


(Пералоскаў: ) “Розныя звароты ёсьць. Прычыненьне шкоды ў транспарце. Ёсьць у нас справа: выстраліла кола ў аўтобуса, жанчыне прычынены фізычная шкода. Мінтранс адмовіўся задавальняць патрабаваньні. Быў зварот з пазовам у суд”.


Прадстаўніца адзьдзелу транспарту й сувязі Магілёскага аблывыканкаму Натальля Зароўская прызнае, што нараканьняў на працу грамадзкага транспарту хапае. Разам з тым, спадарыня Зароўская падае прыклады, як Міністэрства транспарту дбае пра пасажыраў.


(Зароўская: ) “Пасажырскія перавозкі заўсёды былі стратнымі. Сёлета ў нас вельмі вялікае абнаўленьне транспарту. Таму што ёсьць даручэньне прэзыдэнта, каб ня менш 10 працэнтаў. А мы сёлета абнавілі на 17. 5 працэнта”.


Пэнсіянэр Віктар Дашкевіч жыве ў вёсцы Калодзезнае Капыльскага раёну. Вось ягоны аповед пра працу транспарту ў правінцыі.


(Дашкевіч: ) “Транспарт працуе дрэнна. Хаця нашы чыноўнікі рапартуюць, што яны выконваюць прыдуманыя сацыяльныя стандарты мінімальныя па транспартным абслугоўваньні. Каб даехаць у Капыль на адлегласьць 10 кілямэтраў, то мне трэба праехаць на гэтым маршруце 28 кілямэтраў замест дзесяці. А назад мне трэба ісьці пехам”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? iconСёньня некаторыя краіны адначаюць Дзень пасажыра. У беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджана. Разам з тым многія жыхары ў гэты дзень зьвяртаюцца да
Паводле афіцыйных асоб, транспартнае абслугоўваньне пасажыраў у Беларусі знаходзіцца на належным узроўні. Говорыць прадстаўніца Міністэрства...

Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? iconБеларусі, паўстае пытаньне ці ёсьць у Беларусі свае сэкс-сымбалі?
Пасьля таго, як сьпявачка Ірына Дарафеева была афіцыйна прызначаная кіраўніком краіны “тварам Беларусі”, паўстае пытаньне – ці ёсьць...

Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? iconКалі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі?
Успомніце. Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? Калі адбываўся працэс засялення славянамі беларускіх зямель? Якія ўсходнеславянскія...

Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? iconКалі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі?
Успомніце. Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? Калі адбываўся працэс засялення славянамі беларускіх зямель? Якія ўсходнеславянскія...

Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? iconКолас якуб
Член сп беларусі з 1934. Двойчы лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР — за зборнік вершаў (1946) І паэму «Рыбакова хата» (1949). Народны...

Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? iconІгар Кузьняцоў: "Мы павінны нагадваць, што такое 1937 год"
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі – гісторыя І сучаснасьць”. Сустрэча ў тбм была прымеркаваная да 70-й гадавіны самых масавых расстрэлаў...

Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? icon3 ліпеня ў Беларусі будзе адзначацца афіцыйнае сьвята Дзень Рэспублікі (Дзень незалежнасьці). Гэтая дата стала сьвяточнай, паводле вынікаў рэфэрэндуму 1996
Беларусі будзе адзначацца афіцыйнае сьвята Дзень Рэспублікі (Дзень незалежнасьці). Гэтая дата стала сьвяточнай, паводле вынікаў рэфэрэндуму...

Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту? iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка