Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў




НазваМетадычны каментар да факультатыўных заняткаў
Дата канвертавання21.11.2012
Памер50.02 Kb.
ТыпДокументы
Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў


  1. Кароткае апісанне :

Серыя факультатыўных заняткаў (два заняткі па 90 хвілін кожны) па гісторыі Беларусі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, накіраваных на фармаванне ў навучэнцаў уменняў і навыкаў самастойнага засваення вучэбнага матэрыялу, садзейнічанне падвышэнню матывацыі навучання шляхам падання вучэбнага матэрыялу ў цікавай, даступнай, інтэрактыўнай форме, разуменне неабходнасці свабоды беларускага грамадства.

  1. Асноўная ідэя, на якой будуецца сістэма працы:

На адлегласці часу лепей вымалёўваюцца значныя постаці нашых папярэднікаў і пачынальнікаў найноўшай беларускай гісторыі. Што іх натхняла, накіроўвала, падтрымлівала? Трэба адказаць на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні і, такім чынам, рэалізаваць пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял асобы. Для гэтага неабходна выкарыстоўваць разнастайныя метадычныя сродкі.

Важнае месца тут займае выкарыстанне рэсурсаў інтэрнэта, вывучэнне дакументаў, знаёмства са статыстычнымі дадзенымі, выкарыстанне картаграфічных матэрыялаў, фотаматэрыялаў. Гэта дазволіць навучэнцам атрымаць больш дакладнае ўяўленне аб складаных падзеях канца 1980-х – 1990-х гг., зразумець іх неадназначнасць, асэнсаваць крыніцы масавай гераічнасці, сфармаваць уласны пункт гледжання на падзеі зусім нядаўняга мінулага беларускага народа. Менавіта таму, навучэнцы перад заняткам атрымалі заданне самастойна падрыхтаваць адпаведныя тэматычныя даклады (гл. планы-канспекты заняткаў), самастойна разабрацца ў неадназначных пытаннях атрымання і ўмацавання Беларуссю незалежнасці.

  1. Прынцыпы, на якіх будуецца сістэма працы:

Змест і структура абодвух заняткаў вызначана ў адпаведнасці з наступнымі прынцыпамі навучання:

3.1 Прынцып свядомасці, актыўнасці, самастойнасці пры кіравальнай ролі настаўніка (гэта прынцып, пры дапамозе якога забяспечваецца грунтоўнае веданне фактаў, вызначэнняў, законаў, глыбокае сэнсавае разуменне, асэнсаванне высноў, абагульненняў, уменне самастойна карыстацца ведамі на практыцы);

3.2 Прынцып сістэмнасці і паслядоўнасці (прынцып уключае ў сябе паведамленне ўдзельнікам адукацыйнага працэсу мэтаў навучання; творчае выкананне імі самастойных работ; актыўнае засваенне вучэбнага матэрыялу; актывізацыю разумовай дзейнасці. Гэта павінна выліцца ў здольнасць да самастойнай працы і да творчай ініцыятывы);

3.3 Прынцып нагляднасці (нагляднасць дапамагае ствараць уяўленні аб асобных прадметах і з'явах. Але каб сфармаваць паняцці, патрэбна актыўная разумовая дзейнасць. Сродкі нагляднасці дапамагаюць узнікненню ўяўленняў, а мысленне ператварае гэтыя ўяўлення ў паняцці. Менавіта з дапамогай нагляднасці ствараюцца вучэбныя сітуацыі, якія дапамагаюць развіваць маўленчую актыўнасць, падрыхтоўваючы навучэнцаў да практычнай дзейнасці ў рэальных жыццёвых сітуацыях);

3.4 Прынцып даступнасці (уключае канцэнтрычнае засваенне матэрыялу. Сістэматычнасць выяўляецца ў арганізацыі і паслядоўнай падачы матэрыялу («ад лёгкага да цяжкага») і забяспечвае даступнасць навучання);

3.5 Прынцып уліку ўзроставых асаблівасцяў навучэнцаў (рэалізуецца ў дзяленні вучэбнага матэрыялу на этапы і ў падачы яго невялікімі дозамі, адпаведна ўзроставым асаблівасцям і развіццю).

Прынцыпы настаўніка на занятку:

    • Прынцып гуманізму;

    • Прынцып максімальнага партёрства паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэса;

    • Прынцып патрабавання максімальнага выніку.

  1. Асаблівасці класа, для якога прызначаюцца заняткі:

Прапанаваныя заняткі разлічаны на старэйшы школьны ўзрост, або, як яго завуць, раннюю юнацкасць. Больш за ўсё гэта падыходзіць да навучэнцаў 11-х класаў. Менавіта тады школьнікі дасягаюць фізічнай сталасці, набываюць тую ступень ідэйнай і духоўнай завершанасці, якой дастаткова для самастойнага жыцця. 16-17 гадоў - гэта перыяд грамадзянскага станаўлення чалавека, яго сацыяльнага выспявання, самавызначэння, актыўнага ўключэння ў грамадскае жыццё, фармавання духоўных якасцяў грамадзяніна і патрыёта. Асноўнай асаблівасцю працэсу развіцця асобы ў гэтым узросце з'яўляецца развіццё самасвядомасці. Яно не проста расце, але і набывае спецыфічны характар - узнікае запатрабаванне даць адзнаку сваёй будучыні. А скрозь прызму гэтага, ацаніць усё грамадства ў цэлым, знайсці ў ім сваё месца, канчаткова самавызначыцца.

Аднак, не варта думаць, што светапогляд фармуецца аўтаматычна, сам па сабе. Задача настаўніка - дапамагчы сваім падапечным, падапхнуць іх да ўмення ацэньваць разнастайныя грамадскія з'явы. Такім чынам, менавіта ў гэтым узросце навучэнцы максімальна здольны да ўспрымання інфармацыі, прапанаванай на дадзеных занятках.

Разам з тым, факультатыўныя заняткі маюць на ўвазе ўнутраную дыферэнцыяцыю класа. Варта рабіць упор на навучэнцаў з падвышанай цікавасцю да беларускага мінулага і сучаснасці, высокім узроўнем ведаў па гісторыі і грамадазнаўству, крытычным мысленнем, уменнем супастаўляць, лагічна думаць, рабіць высновы.

Пры пастаноўцы мэт і задач, выбары формаў, метадаў і прынцыпаў заняткаў як раз і было ўлічана ўсё вышэйпададзенае. Гэта цесна звязана са зместам прапанаваных матэрыялаў і з'яўляецца іх арганічнай часткай.


  1. Значнасць формы заняткаў і лагічны пераход ад дадзеных заняткаў да наступных

Абгрунтаванне (чаму дадзеную тэму аптымальна вывучаць з выкарыстаннем медыя-, мультымедыя)

Як паказвае практыка, медыя-, мультымедыя - гэта як раз тое, што можа выклікаць дадатковую цікавасць навучэнцаў, пры чым самых розных узроставых катэгорый. Відавочна, што інфармацыя, якая падаецца графічна выразна, максімальна даступна, ярка, лаканічна, ды і, у рэшце рэшт, відовішчна, успрымаецца зусім па-іншаму, на іншым аперацыйна-дзеясным узроўні.

Асабліва актуальна гэта для выкладання гісторыі. Бо менавіта пры вывучэнні гісторыі неабходна максімальна поўна і даступна вызначыць прычынна-следчыя сувязі, выявіць і паказаць паслядоўнасць падзей у часе, раскрыць гістарычныя факты і г.д. Зрабіць гэта прадстаўляецца магчымым, толькі прыцягваючы нагляднасць. Акрамя таго, гісторыя, як ні адзін іншы прадмет, насычана маляўнічымі матэрыяламі, якія прывабліваюць увагу і якія можна (і трэба!) выкарыстаць у дыялогу з навучэнцамі.

Парады па лагічнаму пераходу ад дадзенага занятку да наступных


Калі лагічна выбудоўваць план (праграму) пераходу ад дадзенага занятку да наступных, то тут ёсць сэнс улічыць наступнае: настаўнік пры стварэнні мультымедыйных прэзентацый (пажадана з прыцягненнем навучэнцаў) становіцца і аўтарам сцэнара, і рэжысёрам, і мастаком-пастаноўшчыкам і нават працоўным сцэны. У такім разе, адкрываюцца дадатковыя магчымасці для арганізацыі адукацыйнага працэсу: разбаўленне вучэбных і хрэстаматыйных матэрыялаў відэасюжэтамі, малюнкамі, фатаграфіямі, разнастайнымі ілюстрацыямі, дынамічнай зменай падзей, гукавымі эфектамі і г.д. Настаўнік можа канструяваць занятак да драбнюткіх падрабязнасцяў і, такім чынам, рабіць яго як мага больш якасным і запатрабаваным.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў iconЗмест факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт»
Праграма факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт» распрацавана ў адпаведнасці з канцэпцыяй профільнага навучання, асноўнай мэтай...

Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў V іі I класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў iconІ. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Асноўная мэта факультатыўных заняткаў «Беларускае красамоўства» — забяспечыць развіццё здольнасцей малодшых школьнікаў да ўмелага...

Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў iconІ. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Асноўная мэта факультатыўных заняткаў «Беларускае красамоўства» — забяспечыць развіццё здольнасцей малодшых школьнікаў да ўмелага...

Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў iconВ. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў часткова заснавана на выкарыстанні раней атрыманых на ўроках беларускай І рускай мовы ведаў...

Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў iconЗвесткі Поразаўскай сш аб факультатыўных занятках на 2012-2013 навучальны год
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па матэматыцы для 1 класа з беларускай І рускай мовай навучання. Мінск, 2010

Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў iconШэрагі Вучэбна-метадычны дапаможнік
Прапанаваны вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны студэнтам матэматычных факультэтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў...

Метадычны каментар да факультатыўных заняткаў iconМетадычны каментар да ўрокаў
Урокі былі праведзены ў 2011/2012 навучальным годзе ў 9 класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Глыбокае імя П....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка