Германа Гесэ "Сідхартха"




НазваГермана Гесэ "Сідхартха"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер42.96 Kb.
ТыпДокументы
Складанасьці перакладу на беларускую


У менскім выдавецтве Логвінава выйшла кніга Германа Гесэ “Сідхартха” ў перакладзе на беларускую мову Арцёма Арашонка. У любой іншай краіне, дзе пераклады на родную мову і клясыкі, і апошніх навінак усясьветнай літаратуры -- звычайная зьява, выхад у сьвет філязофскай прозы Гесэ мог бы застацца нават незаўважаным. Для беларускага ж рынку перакладной літаратуры кожны пераклад – падзея, а тым болей шэдэўру інтэлектуальнай прозы. Сытуацыю з перакладамі высокай літаратуры на беларускую мову дасьледуе Вячаслаў Ракіцкі.


Арцём Арашонак разьбівае стэрэатып накладам 200 асобнікаў


Імя віцебскага перакладчыка Арцёма Арашонка адносна новае ў беларускай літаратуры. Ён падкрэсьлівае, што ня вельмі спадзяваўся на запатрабаванасьць перакладу індыйскай аповесьці нямецкага клясыка, але:


“Існуе стэрэатып, што беларуская культура “лапатная”, “саламяная”, і мне хацелася разбурыць гэты стэрэатып і завершыць як бы трылёгію, бо на беларускую мову раней былі перакладзеныя “Стэпавы воўк” і “Гульня шкляных пэрлаў” Васілём Сёмухам”.


Арцём Арашонак выдаў свой пераклад “Сідхартхі” ўласным коштам накладам толькі 200 асобнікаў. Што азначае гэта лічба для сярэднеэўрапейскай краіны з амаль дзесяцімільённым насельніцтвам?


Зьміцер Колас – выдавец і перакладчык (шырока вядомыя ягоныя пераклады, прыкладам, Альбэра Камю ці Рэнэ Дэкарта) -- лічыць, што ў Беларусі практычна няма рынку беларускамоўнай перакладной літаратуры, як сур’ёзнай, гэтак і забаўляльнай:


Зьміцер Колас канстатуе каляпс беларускага кнігавыданьня


“Увесь кнігагандаль забіты расейскай і расейскамоўнай літаратурай. На жаль, беларуская кніга на паліцах кнігарняў ці не прапагандуецца, ці губляецца. Гандлёвыя арганізацыі мала бяруць, і распаўсюджваць наклады ад тысячы і больш вельмі цяжка. А малыя наклады, безумоўна, цягнуць павелічэньне кошту асобніка, што зноў жа цягне за сабой цяжкасьці ў распаўсюдзе. Вось такая каляпсавая сытуацыя зь беларускім кнігавыданьнем”.


А выдаваць, заўважае Зьміцер Колас, ёсьць што. Ня кідаюць перакладніцкай працы такія майстры, як Васіль Сёмуха і Лявон Баршчэўскі, маладзейшыя літаратары. Гатовыя і пакуль ня выдадзеныя пераклады Фрыдрыха Дзюрэнмата, Курта Ванэгута, Густава Майрынка. Ідзе праца над перакладамі “Дэкамэрона” Бакача, творамі Ніколы Макіявэлі. Літаральна ўчора Зьміцер Колас здаў у друк дзіцячую кнігу “Малы і Карлсан з даху” Астрыд Ліндгрэн у перакладзе Юрася Жалезкі. Тым часам Дзьмітры Плакс перакладае яшчэ адну кнігу швэдзкай пісьменьніцы “Пэпі – Доўгаяпанчоха”. Гэтакім чынам робіцца спроба аднавіць выданьне перакладаў дзіцячай літаратуры. Аднак, -- падкрэсьлівае Зьміцер Колас, -- наладзіць ва ўмовах сучаснай Беларусі гэту справу цяжка:


“Таму што ўсё аддадзена толькі на прыватную ініцыятыву, а прыватная ініцыятыва мае ня надта багатыя сродкі. Там, дзе можна знайсьці нейкую падтрымку, нешта выдаецца. Наколькі я ведаю, шмат выдаецца перакладаў з польскай мовы, таму што палякі апякуюцца распаўсюджваньнем сваёй літаратуры. Існуе і праграма падтрымкі францускай літаратуры з боку францускай амбасады. Плянуецца выдаць некалькі перакладаў, яны ж дапамагаюць у набыцьці правоў на пераклад, у тым ліку і раману “Мажлівасьць выспы” Мішэля Ўэльбэка”.


Лявон Баршчэўскі бачыць паратунак у прыватных ініцыятывах


Лявон Баршчэўскі (аўтар выдатных перакладаў Генрыха Бёля і Франца Кафкі) адзначае спробы прарыву ў выданьні перакладной літаратуры. Апошнім часам выйшаў зборнік перакладаў, зробленых і выдадзеных газэтай “Наша ніва”, выдадзены Вольгай Калацкай уласным коштам зборнік сваіх перакладаў амэрыканскай і англійскай прозы, два зборнікі “Бібліятэкі францускай драматургіі” яшчэ два на падыходзе. Зьяўляюцца новыя імёны перакладчыкаў. Аднак, гэта асобныя прыватныя ініцыятывы. Што тычыцца дзяржавы, дык Лявон Баршчэўскі параўноўвае:


“Раней была іншая праблема: друкавалі вялікіх сяброў Савецкага Саюзу ў перакладзе на беларускую мову, і толькі рэдкія пазыцыі ўдавалася прабіць сярод агульнапрызнаных аўтараў. Цяпер жа праблема ў тым, што дзяржвыдавецтвы фактычна ігнаруюць гэту справу. Праўда, у апошнія пару месяцаў выдалі том Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, які, аднак, сёньня ўжо, мякка кажучы, застаецца толькі чытанкай для спэцыялістаў, і зборнік вершаў Рышарда Капусьцінскага зь перакладамі і на беларускую, і на расейскую мовы. Гэта ўсё, што дзяржаўныя выдавецтвы за апошнія гады здолелі нарадзіць. І гэта найперш ганьба для дзяржавы, якая павінна такія праграмы распрацоўваць і падтрымліваць. Але з палітычных мэтаў гэтага ня робіць”.


Ян Максімюк чытае па-чэску і па-польску ўсё, што годнае ўвагі


Усе мае суразмоўцы з зайздрасьцю гавораць, што і клясычныя творы, і ўсе навінкі ўсясьветнай сур’ёзнай літаратуры імгненна перакладаюцца ў суседніх зь Беларусьсю краінах -- Польшчы, Латвіі, Літве, Чэхіі, Расеі. І гэта пацьвярджае перакладчык з шэрагу эўрапейскіх моваў Ян Максімюк (аўтар ужо легендарнай беларускамоўнай вэрсіі рамана Джэймса Джойса “Уліс”), які паходзіць з польскага Падляшша і жыве ў Чэхіі:


“У Чэхіі фактычна перакладаецца ўсё годнае ўвагі, што выходзіць ў сьвеце. У іх нармальны чытацкі рынак. У іх няма клопату з чытаньнем па-чэску, а таму ўсё самае цікавае зьяўляецца вельмі хутка ў кнігарнях. Скажам, са спазьненьнем год ці два гады выходзяць такія рэчы, якія нарабілі шуму дзесьці за мяжою”.


Што тычыцца ўласна інтэлектуальнай літаратуры, якая ня можа даць прыбытку, дык там выдавецтвы знайшлі выйсьце:


“Цяжкавата выжыць з такой літаратурай, але выдавецтва, якое выпускае такую літаратуру, зарабляе на літаратуры больш папулярных жанраў – жаночых раманах, дэтэктывах, фэнтазі. А такую літаратуру накладам у тысячу асобнікаў ці нават меней выпускае, я сказаў бы, дзеля прэстыжу”.


Аднак, у Беларусі існуе праблема, якая не ўласьцівая ці мала знаёмая літаратарам і выдаўцам суседніх краінаў – панаваньне расейскай мовы і залежнасьць ад расейскага рынку. І з гэтай праблемай, на думку Зьмітра Коласа, аднолькава сутыкаюцца і прыватныя, і дзяржаўныя выдавецтвы:


“Бо ня кожны чалавек, які прачытае кнігу па-расейску, будзе перачытваць яе толькі таму, што яна выдадзена па-беларуску. Прынамсі ня кожнага аўтара пачнуць перачытваць. Мы ўжо спазьняемся і заўсёды спазьняліся ў гэтым пляне, а цяпер гэтае адставаньне ня тое, што з кожным годам, з кожным днём павялічваецца, таму што на расейскую мову перакладаецца практычна ўсё, што вартае быць перакладзеным. З кожным днём становішча пагаршаецца”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Германа Гесэ \"Сідхартха\" iconНаваліс (Фрыдрых фон Гардэнберг) / Novalis (Friedrich von Hardenberg
Творчасць Наваліса паўплывала на Ўолтэра Пэйтэра, Германа Гесэ, Міхая Эмінэску, Джорджа Мак-Доналда І многіх іншых. Раман Пенелопы...

Германа Гесэ \"Сідхартха\" iconКнига известного автора В. Е. Германа "Охота на болотную и луговую дич"
Потрясающая книга известного автора В. Е. Германа "Охота на болотную и луговую дич". Из этой книги Вы узнаете много интересного и...

Германа Гесэ \"Сідхартха\" iconПачатак Другой Сусветнай вайны. Германа-польская вайна ўвосень 1939 г
Пытанне Пачатак Другой Сусветнай вайны. Германа-польская вайна ўвосень 1939 г

Германа Гесэ \"Сідхартха\" iconПачатак Другой Сусветнай вайны. Германа-польская вайна ўвосень 1939 г
Пытанне Пачатак Другой Сусветнай вайны. Германа-польская вайна ўвосень 1939 г

Германа Гесэ \"Сідхартха\" iconБелаплюс 2007
Трохбаковы германа-польска-беларускі праект, скіраваны на падтрымку незалежных ініцыятыў І грамадскіх актывістаў на Беларусі

Германа Гесэ \"Сідхартха\" iconБелаплюс 2007 – гэта трохбаковы германа-польска-беларускі праект, скіраваны на падтрымку незалежных ініцыятыў І грамадскіх актывістаў на Беларусі
Белаплюс 2007” – гэта трохбаковы германа-польска-беларускі праект, скіраваны на падтрымку незалежных ініцыятыў І грамадскіх актывістаў...

Германа Гесэ \"Сідхартха\" iconГермана Брановера «шамир»
Ведь для этого необходимо было, чтобы стальной коммунистический режим прекратил свое существование. А такое могло произойти только...

Германа Гесэ \"Сідхартха\" iconГермана балка
Сразу в сознании возникают громкие имена: Гейнц Гудериан, Эрих фон Манштейн, Вальтер Модель и многие другие. И спустя более чем полвека...

Германа Гесэ \"Сідхартха\" iconГерман Гессе Петер Каменцинд
Германа Гессе». Поэт Каменцинд мечтает создать «настоящую поэму, великую, отважную песнь тоски, неповторимую оду жизни». Спустя полвека...

Германа Гесэ \"Сідхартха\" iconТеорема Холла (о паросочетаниях, о различных представителях, о деревенских свадьбах – Вейль)
Германа Вейля: «В деревне относительно каждого юноши (n человек) и каждой девушки известно, дружат они или нет. Если для любых k...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка