На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну "Кастрычніцкая" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ




НазваНа станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну "Кастрычніцкая" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ
Дата канвертавання15.12.2012
Памер23.33 Kb.
ТыпДокументы
Stud0615night


На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну "Кастрычніцкая" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ некалькі гадоў таму Міністэрства па надзвычайных сытуацыях зрабіла прадпісаньне, што прыйшоў час мяняць эскалятары. Колькі працягнуцца нязручнасьці для пасажыраў, чаму нельга абысьціся без закрыцьця самай ажыўленай станцыі, высьвятляла Іна Студзінская.


Штодня зь першай лініі на другую і наадварот перасаджваецца па 130 тысяч чалавек.


У самыя напружаныя дні праз вузел Кастрычніцкая – Купалаўская праходзіць да паўмільёна пасажыраў.


Распавядае галоўны інжынэр службы руху Менскага мэтрапалітэну Георгій Ткач:


“Эскалятары, як аб’екты павышанай небясьпекі, падкантрольныя Праматамнагляду. Праз пэўны прамежак часу, праз 150 тысяч кілямэтраў прабегу, павінен праводзіцца капітальны рамонт. А капітальны рамонт – гэта азначае, што ўсе нясучыя канструкцыі, на якія абапіраюцца ступені, павіны мяняцца”.


Спачатку хацелі цалкам “Кастрычніцкую” не закрываць, пакінуць падземны пераход-тунэль паміж Кастрычніцкай і Купалаўскай адкрытым. Але, паводле інфармацыі намесьніка начальніка па будаўніцтву Менскага мэтрапалітэна Анатоля Геца, ад такой ідэі адмовіліся зь меркаваньняў бясьпекі. Таму кіраўніцтва мэтрапалітэну будзе настойваць на закрыцьці “Кастрычніцкай”. Канчатковае рашэньне – за Менгарвыканкамам.


Што да менчукоў, якія езьдзяць праз станцыю, яны разумеюць неабходнасьць рэканструцыі, іх цешыць, што замест трох эскалятараў зьявіцца чатыры, прычым, новай канструкцыі, крыху вузейшыя за цяперашнія. Але нязручнасьці палохаюць, кажа пасажырка Галіна Ўласік:


“Чаму ў нас не практыкуецца мэтад, які выкарыстоўваецца шырока за мяжой, калі рамонт дарог, мэтро робіцца ўначы, калі няма людзей, калі ўсё зачынена? Будуць вялікія нязручнасьці. У наземны транспарт у нас ня ўбіцца, таму будзе наагул дурдом”.


Галоўны інжынэр службы руху Менскага мэтрапалітэну Георгій Ткач перакананы:


“Замяніць тры эскалятары на чатыры – ніяк не атрымаецца без закрыцьця станцыі. У нас мэтрапалітэн працуе зь 5.30 раніцы да 1.30 ночы. У гэты прамежак часу зрабіць пэўны аб’ём працы і ўсё прывесьці ў парадак немагчыма”.


Мэтрабудаўнікі абяцаюць, што ўсталююць новыя экскалятары за тры месяцы. Пачатак працы – сярэдзіна жніўня. Распавядае начальнік электрамэханічнай службы мэтрапалітэну Юры Данкоўцаў:


“Нам пастаўлены тэрміны завершыць гэта да лістапада. Раней па тэрмінах не атрымаецца, таму што трэба дэмантажаваць старое абсталяваньне, яго вывезьці, трэба змантажаваць новае, зрабіць пусканаладку, праверку, іспыты”.


Пасьля закрыцьця станцыі "Кастрычніцкая", самым папулярным сродкам перасоўваньня па праспэкту Незалежнасьці стане аўтобус №100. Але, каб перасесьці на Аўтазаводзкую лінію з Маскоўскай, пасажырам давядзецца выходзіць на плошчы Перамогі ці плошчы Незалежнасьці, сядаць на "сотку" і дабірацца да Купалаўскай. Нязручна, да таго ж, плаціць больш. Што да Купалаўскай, яе не закрываюць, кажа начальнік электрамэханічнай службы мэтрапалітэну Юры Данкоўцаў:


“Станцыя Купалаўская будзе нармальна працаваць і эксплюатавацца. Адзінае, перасоўваньне зь лініі на лінію будзе магчыма толькі па версе, па тэрыторыі гораду. А цягнікі, як хадзілі па першай лініі і па другой, так і будуць хадзіць”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну \"Кастрычніцкая\" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ iconНа адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо
Колькі працягнуцца нязручнасьці для пасажыраў, чаму нельга абысьціся без закрыцьця самай насычанай транспартнай артэрыі сталіцы,...

На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну \"Кастрычніцкая\" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ iconНовыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна
Уручча" І "Барысаўскі тракт". Калі першыя станцыі менскага мэтро былі аздобленыя творамі манумэнтальнага мастацтва часоў бсср, то...

На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну \"Кастрычніцкая\" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ iconНовыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду?
Бсср. Новыя – простымі рысамі сучаснага дызайну. “Лягчэй дыхаецца”, “весялей”, “і тое І тое добра”, “галоўнае, каб зручна” – такімі...

На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну \"Кастрычніцкая\" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ icon= Tut by абмяркоўваюць афіцыйны візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск. Камэнтары: "Неўзабаве пачнецца гандаль. Цікава, што будзе галоўным лотам"
Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск. Камэнтары: "Неўзабаве пачнецца гандаль. Цікава, што будзе галоўным лотам"

На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну \"Кастрычніцкая\" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ iconДаматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа
Чарнобыльскай катастрофы, а таксама трагічным падзеям у Японіі І светлай памяці тых, хто трагічна загінуў 11 красавіка 2011 года...

На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну \"Кастрычніцкая\" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ iconЗварот
Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі выказваюць шчырыя спачуванні сем’ям ахвяр І пацярпелым ад цынічнага, жорсткага...

На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну \"Кастрычніцкая\" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ iconЗаява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства
Асці Усходняга партнёрства, занепакоены тым, што ў беларускай судова-прававой практыцы па сёння выкарыстовываецца смяротнае пакаранне,...

На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну \"Кастрычніцкая\" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ iconАдной з прычын абыякавасці адносін вучняў да вучобы з’яўляецца, на ІХ погляд, незапатрабавальнасць І нават непатрэбнасць у рэальным жыцці атрыманых ведаў па
А калі да педагагічнага І вучнёўскага калектываў далучаюцца яшчэ І бацькі, будзе яшчэ лепш. У такім выпадку тыдзень гісторыі стане...

На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну \"Кастрычніцкая\" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ iconУ вёсцы Крывая Бяроза жыве яшчэ адна жанчына,чыё юнацтва апаліла вайна. Гэта Жолудзь Ганна Васільеўна. Нарадзілася Ганна Васільеўна 10 жніўня 1924 года ў Мазыры
Бяроза жыве яшчэ адна жанчына,чыё юнацтва апаліла вайна. Гэта Жолудзь Ганна Васільеўна. Нарадзілася Ганна Васільеўна 10 жніўня 1924...

На станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну \"Кастрычніцкая\" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ iconМіжнароднае аб’яднаньне "Грамадзянская Беларусь"
Прыярытэт будзе аддавацца крэатыўным падыходам да ўцягваньня новых людзей у грамадзкую дзейнасьць, да прыцягненьня ўвагі грамадзтва...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка