У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю "Тусал". Беларусы




НазваУ маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю "Тусал". Беларусы
Дата канвертавання15.12.2012
Памер31.57 Kb.
ТыпДокументы
Stud0913


У Маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун і Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю “Тусал”. Беларусы прызнаныя вінаватымі па артыкулах “кантрабанда псыхатропных рэчываў” і “незаконны збыт псыхатропных рэчываў” Крымінальнага кодэксу Расейскай Фэдэрацыі. Таблеткі ад кашлю “Тусал” ” вырабляюцца ў Польшчы і свабодна прадаюцца ў многіх краінах Эўразьвязу. У Беларусі таксама. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным. У Начных досьледах мы шукаем адказы на пытаньні: Якія мэдычныя прэпараты, дазволеныя ў Беларусі, забароненыя ў Расеі і наадварот? З працягам тэмы Іна Студзінская.


Заканадаўства ў галіне фармакапеі, фармакалёгіі ў Расеі больш жорсткае, чым у некаторых эўрапейскіх краінах. Пра гэта сьведчаць артыкулы вядомых мэдыкаў, навукоўцаў у спэцыялізаваных выданьнях. Да прыкладу, у бюлетэні “Фармацевтический вестник” №8 (сакавік 2006 года) апублікаваны артыкул “У Расеі ўзровень кантролю вышэй, чым у Эўропе”. Але гэта не супярэчыць міжнародным правілам.У артыкуле 39 Адзінай канвэнцыі аб наркатычных сродках ёсьць агаворка, што “ўрады краінаў могуць ужываць больш строгія і суровыя захады кантролю за легальным абаротам наркотыкаў. Так, Міжнародная канвэнцыя аб псыхатропных рэчывах дапускае выкарыстаньне шэрагу амфэтамінаў, аднак паводле расейскага заканадаўства дазвол на выкарыстаньне з лекавых мэтах мае толькі палова, астатнія забароненыя.


Начальнік Упраўленьня фармацэўтычнай інспэкцыі і арганізацыі лекавага забесьпячэньня Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Рэўцкая запэўніла, што сьпіс лекавых прэпаратаў, якія прадаюцца ў беларускіх аптэках, цалкам узгоднены з трыма міжнароднымі канвэнцыямі, да якіх далучылася Беларусь – Адзінай канвэнцыяй аб наркатычных сродках, Канвэнцыяй аб псыхатропных рэчывах і Фармакапеяй Рады Эўропы:


“Наш сьпіс утрымлівае абсалютна ўсё, што ёсьць у гэтых канвэнцыях. Да таго ж, у нашым сьпісе ёсьць дадатковыя рэчывы, якія мы ўключаем туды па прадстаўленьні сілавых структур. Туды ўключаныя рэчывы, якімі сур’ёзна злоўжывалі, напрыклад кляфэлін, які не зьяўляецца псыхаактыўным рэчывам, аднак які знаходзіцца пад асобым кантролем менавіта з-за таго, што значныя злоўжываньні. І шэраг іншых”.


Да прыкладу, нядаўна ў гэты дадатковы пералік уключылі яшчэ і семя маку, макавую саломку – з-за злоўжываньняў, выкарыстаньня ў наркатычных мэтах.


Што да польскага прэпарату “Тусал”, то ён і сёньня прадаваўся ў аптэках Менску. Каштуе нядорага – 3 610 рублёў. Ён не забаронены, але павінен прадавацца строга па рэцэпту, кажа начальнік упраўленьня Міністэрства аховы здароўя Людміла Рэўцкая:


“Прэпарат рэцэптурны, ён уваходзіць у сьпіс “па рэцэпце”. Як і антыбіётыкі. Але, на жаль, і я вымушаная гэта сказаць -- нашы лекары выпісваюць назвы лекаў на паперцы. У нас культура выпісваньня рэцэптаў страчаная цалкам. Мы маем сур’ёзны намер з гэтым змагацца, і змагацца жорстка. І цяпер па гэтым прэпараце пайшло асобнае патрабаваньне ў сувязі з выпадкам ў Расейскай Фэдэрацыі забясьпечыць яго рэалізацыю строга па рэцэпту”.


Сёньня міністар аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко накіраваў тэлеграмы ва ўсе аптэкі з патрабаваньнем адпускаць тусал толькі строга па рэцэпце.


У інструкцыі па выкарыстаньні тусалу напісана і пра пабочныя дзеяньні, якія ўплываюць на псыхафізычныя здольнасьці (нават псыхоз), і наступствы перадазіроўкі – у тым ліку зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі.


Пабочныя эфэкты ёсьць амаль ва ўсіх леках, кажа пэдыятар Ганна Асмалоўская:


«Чым больш цэніць сябе вытворца, тым больш ён указвае пабочных эфэктаў. Нават калі верагоднасьць адзін выпадак на мільён, вытворца яго ўкажа, калі сябе паважае. Гэта не азначае, што эфэкт абавязкова ўзьнікне. Гэта сьведчыць пра тое, што прэпарат дасьледаваны».


Пэдыятар Ганна Асмалоўская кажа, што і таблеткі тусал, і мікстура тусін даволі папулярныя ў Беларусі, іх прапісваюць нават маленькім дзецям:


“Калі гэта робіцца па паказаньнях, калі гэта п'ецца ў адпаведнай дозе, адпаведна масе, дыягназу, узросту, верагоднасьць нэгатыўных наступстваў мінімальная”.


Па просьбе Міністэрства аховы здароўя МУС дадаткова вывучае пытаньне наконт злоўжываньняў лекавым прэпаратам тусал, паведаміла Людміла Рэўцкая:


“Калі ўзьнікнуць малейшыя падазрэньні ў злоўжываньні, мы таксама ўнясем яго ў сьпіс, возьмем пад асобы кантроль. Хаця Міжнародны камітэт па фармакапеі вывучаў гэта пытаньне, і дагэтуль у сьпіс яго не ўключылі. Там, у Канвэнцыі стаіць такая адмысловая зорачка і напісана “дэкстрамэтарфан -- ізамэр, адмыслова выключаны з гэтага сьпісу”. Нават зноска ёсьць такая”.


Што да выпадку зь беларусамі, асуджанымі ў Расеі, Людміла Рэўцкая выказала меркаваньне, што тут вялікую ролю мог адыграць менавіта эканамічны складнік – не адну ж ўпакоўку тусалу прадавалі хлопцы, а больш за тысячу таблетак...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю \"Тусал\". Беларусы iconУ маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю "Тусал"
У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад...

У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю \"Тусал\". Беларусы iconУ маскве сёлета былі асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю "Тусал". На
Беларусі. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным. У начных...

У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю \"Тусал\". Беларусы iconЧаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал?
Беларусі. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным. У начных...

У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю \"Тусал\". Беларусы icon1. Аляксандр Казулін, былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі. Асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня за хуліганства І арганізацыю вулічных беспарадкаў. Адбывае
Аляксандр Казулін, былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі. Асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня за хуліганства І арганізацыю вулічных...

У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю \"Тусал\". Беларусы iconПалітвязьні на кастрычнік 2006 г
Аляксандр Казулін, былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі. Асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня за хуліганства І арганізацыю вулічных...

У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю \"Тусал\". Беларусы iconПрайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках
Міхаіл Іосіфавіч Журун, Любоў Іванаўна Шалешка, Марыя Міхайлаўна Куц, Ніна Васільеўна Хох, Мікалай Іванавіч Журун, Аляксей Мікалаевіч...

У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю \"Тусал\". Беларусы iconЦі будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты?
Рады пры прэзыдэнце Расеі Сяргей Караганаў. Ён ачольвае катэдру ўсясьветнай палітыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту “Вышэйшая школа эканомікі”...

У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю \"Тусал\". Беларусы iconГарадзенец Франак Гаеўскі: "Хочацца больш чуць пра "дзяржаўную кухню"
Учора у “Начных досьледах” мы расказалі пра выпадак з двума беларусамі, якіх асудзілі на 14 гадоў турмы ў Расеі за перавозку партыі...

У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю \"Тусал\". Беларусы iconСяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар
Нарадзіўся 17 верасьня 1959 года ў Мазыры. Да 30 гадоў жыў пераважна ў Менску. З 1991 года жыве ў Вільні, але зьяўляецца грамадзянінам...

У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю \"Тусал\". Беларусы iconМаладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі
Нашыя начныя досьледы: спэцыялісты якіх прафэсіяў запатрабаваныя ў Беларусі сёньня? Якія будуць запатрабаваныя праз 5 гадоў. Тэму...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка