Начная аблога 30 лістапада




НазваНачная аблога 30 лістапада
Дата канвертавання21.11.2012
Памер34.9 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 30 лістапада


На форумах парталу tut.by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў.


martini піша: “Сямашка праваліў леташнія перамовы – праваліць і гэтыя”.


Belarus-EU: “Няўжо зноў будуць казаць пра нерэальныя цэны, а потым зноў будуць вэнтылі круціць? Няўжо нельга быць годным, не прыніжацца, а выконваць абавязкі па дамовах? Нічога страшнага, як павялічыцца колькасьць беспрацоўных. Ня трэба баяцца слова “беспрацоўны”, трэба баяцца слова “згалелы рабочы”. Разагнаць усіх “чырвоных”, бо яны ўмеюць толькі гарэлку з расейскімі камуністамі піць і згадваць, як было добра ў СССР”.


baltkrievs: “Дык для гэтых “чырвоных” гэтая краіна і задуманая яшчэ з часу СССР. А вы кажаце замяніць – яны акапаліся паўсюль у выканкамах, белых дамах, прадпрыемствах і іншых дзяржустановах, сядзяць там, як мышкі і моляцца на л..., каб ён паруліў як мага больш”.


ia_pamru1: “100 баксаў – рэальны кошт, пры якім беларуская эканоміка будзе крышыцца на дробныя часткі. Усё, што вышэй, толькі паскорыць працэс. Пры 120 баксах у наступным годзе зацягнем паясы яшчэ больш. Пры 67 працэнтах ад эўрапейскага кошту эканоміка сустрэне свой каляпс яшчэ да лета. Уперадзе балота, і якая б ні была моцная бацькава машына стабільнасьці, яна ўсё роўна ў ім патоне”.


Michail_M: “Калі згаворацца на 150 – гэта ўжо добра. Але малаімаверна. Думаю, што мой прагноз куды бліжэйшы да ісьціны, чым у Сямашкі. Хутчэй за ўсё ён і сам ведае пра ўтапічнасьць сваіх плянаў, але яму па пасадзе трэба верыць у сьветлую будучыню”.

Блогерка Toma_Lisitskaya зьвяртаецца да беларускіх блогераў з просьбай дапамагчы дзіцячым дамам Беларусі з вопраткай і абуткам. Гэтай дапамогі вымагаюць Гарадзейская школа-інтэрнат, дзіцячыя дамы ў вёсках Друя і Велікалічанск Віцебскай вобласьці і ў горадзе Езярышча, у вёсцы Бель Крычаўскага раёну, у Воршы, Бабруйску, Друйскім дзяржаўным дзіцячым доме. Сьпіс патрэбных рэчаў і кантактныя тэлефоны, а таксама кантактны тэлефон у Менску блогерка падае ва ўласным дзёньніку.


На сайце www.nestor.minsk.by/mg"“Музыкальной газеты” зьмешчана інфармацыя пра тое, што лідэр менскай групы “bez bileta” Віталь Артыст выйграў пазоў да трох беларускіх прадпрыемстваў, якія займаліся пракатам расейскага блокбастэру “Охота на пиранью”. Віталь выступіў аўтарам музыкі да гэтага фільму, аднак належных, згодна з законам, аўтарскіх адлічэньняў за публічную дэманстрацыю фільму не атрымліваў. Выйграўшы суд, Віталь такім чынам стварыў прэцэдэнт у галіне аховы правоў інтэлектуальнай уласнасьці ў Беларусі.


Партал tut.byпапрасіў вядомага рок-выканаўцу Браяна Адамса, які дае канцэрт у Менску 2 сьнежня, адказаць на пытаньні наведнікаў парталу.


Сярод пытаньняў да музыкі было й такое: “Шаноўны Браян! Як вам выступаць у краіне, дзе ўлады забараняюць канцэрты рок-выканаўцаў, якія сьпяваюць на роднай мове? Вы дзе-небудзь з такім сустракаліся?” Партал тлумачыць: “Браян зразумеў, што нашым музыкам забараняюць сьпяваць на ўсіх мовах, апрача беларускай. Тое, што можа быць наадварот, відаць, нават не прыйшло яму ў галаву”. Таму адказ музыкі атрымаўся такі: “Ніколі ня чуў пра рок-выканаўцаў, якім забаронена праводзіць канцэрты, калі толькі яны не сьпяваюць на сваёй роднай беларускай. Гэта праўда? Падобна да таго, што адбываецца ў Францыі!”


Блог Горадні апісвае такую сытуацыю: “Калі рэйдавая брыгада правярала СКП “Новадзявяткавічы” Слонімскага раёну, надой на фэрмах прадпрыемства адразу ўпаў на 1,2 тоны. Быццам бы каровы згаварыліся не даваць малако з нагоды прыезду правяральнікаў. Але аказалася, каровы тут ні пры чым: у малако ўвесь час падлівалі ваду, павялічваючы надоі. Як адзначыла рэйдавая брыгада, у некаторыя дні прыпісвалася каля 30 працэнтаў ад агульнага надою. А ў некаторых малочных пробах вады наагул утрымлівалася больш за 50 працэнтаў”.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Зьміцер Падбярэскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 30 лістапада iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 30 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 30 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе ў суполцы

Начная аблога 30 лістапада iconНачная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Начная аблога 30 лістапада iconНачная аблога 27 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра зьніжэньне актыўнасьці на рынку нерухомасьці ў Беларусі на 30–40 %. Сытуацыю...

Начная аблога 30 лістапада iconНачная аблога 16 лістапада
Ксеніі Авімавай прызнаны найлепшым на міжнародным конкурсе The Best of Blogs, арганізаваным "Нямецкай хваляй". Па выніках галасаваньня...

Начная аблога 30 лістапада iconНачная аблога 4 лістапада
Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра Казуліна, калі той...

Начная аблога 30 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога 30 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога 30 лістапада iconНачная аблога ад 1 лістапада
Белдзяржтэлерадыёкампаніі заклікаў незарэгістраваную арганізацыю "Малады фронт" браць зь яго прыклад І асвойваць "заходнія грошы"...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка