Васіль Сілівэрст, ліквідатар




НазваВасіль Сілівэрст, ліквідатар
Дата канвертавання14.12.2012
Памер30.21 Kb.
ТыпДокументы
Hato0827


Ліквідатар-чарнобылец Васіль Сіліверст з Калінкавічаў прыехаў 27 жніўня ў Гомель у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар радыяцыйнай мэдыцыны, каб зрабіць заяву аб спыненьні галадоўкі.


На мінулым тыдні спадар Сіліверст праходзіў дасьледаваньне ў цэнтры. Ён прасіў высьветліць, ці абумоўленыя ягоныя захворваньні й інваліднасьць узьдзеяньнем радыяцыі.


Кансыліюм цэнтру заявіў, што ня можа кваліфікаваць ягоныя захворваньні й інваліднасьць як наступствы Чарнобылю без дадатковых даведак з вайсковай часьці, дзе Сіліверст служыў у 1988 годзе. У адказ Васіль Сіліверст абвясьціў галадоўку.


Але больш за ўсё абурыў чарнобыльскага ліквідатара пункт 4 пісьмовай рэкамэндацыі кансыліюму: “У сувязі зь неаднаразовымі дэманстрацыйна-шантажнымі паводзінамі, трохразовай галадоўкай у мінулым і пагрозай абвяшчэньня галадоўкі пасьля заканчэньня кансыліюму — прайсьці абсьледаваньне ва ўмовах Гомельскай абласной клінічнай псыхіятрычнай бальніцы для комплекснай ацэнкі псыха-эмацыйнага стану”.


“Калі я закончыў службу ў Чарнобылі, камандзір часьці №98312 аб’явіў мне падзяку за мужнасьць і высокія маральна-псыхалягічныя якасьці. А цяпер навукова-мэдычны кансыліюм накіроўвае мяне ў псыхіятрычную бальніцу, каб я там праверыў стан свайго здароўя. Я пытаюся ў дактароў: “Ці зьвязаныя мае захворваньні з узьдзеяньнем радыяцыі”? А яны мне адказваюць: “Ідзі ў псыхіятрычную бальніцу”, — заявіў Васіль Сіліверст.


З прычыны пагаршэньня стану здароя Васіль Сіліверст аб’явіў, што спыняе галадоўку.


“Сёньня я спыніў галадоўку, бо адчуў моцны боль у сэрцы, у мяне падняўся ціск. Але спыненьне галадоўкі не азначае, што я спыню барацьбу за свае правы, за прызнаньне маіх захворваньняў ды інваліднасьці з працай у Чарнобылі.


Я думаю, што мой голас, можа, пачуе і кіраўнік Беларусі ды нарэшце зьверне ўвагу на здароўе й праблемы чарнобыльскіх ліквідатараў”, — сказаў “Свабодзе” спадар Сіліверст.


Як пацярпелы ад чарнобыльскай катастрофы Васіль Сіліверст разам зь іншымі ліквідатарамі плянуе зьвярнуцца ў Міжнародны суд правоў чалавека.


Stud0425bg

Васіль Сілівэрст, ліквідатар



Нарадзіўся 7 кастрычніка 1954 года ў Ельску, што на Гомельшчыне.


Скончыў Віцебскі фізкультурны тэхнікум, Менскі інстытут фізкультуры.


Скончыў два курсы асьпірантуры, нават пачаў пісаць дысэртацыю, але ня скончыў.


Пасьля заканчэньня ВНУ вярнуўся ў Ельск, настаўнічаў.


У 1985 годзе пераехаў у Калінкавічы, працаваў у сельгастэхнікуме.


У 1988 годзе як афіцэр запасу быў прызваны ў войска, шэсьць месяцаў праслужыў у 30-кілямэтровай зоне, у Кіеўскай вобласьці. Быў камандзірам роты вайсковай часткі 98312.


З 1989 па 1996 год працаваў старшынём Камітэту па фізкультуры і спорту Калінкавіцкага райвыканкаму.


Пасьля удзелу ў 1996 годзе ў мітынгу супраць рэфэрэндуму ён быў звольнены з працы з фармулёўкай “у сувязі са скарачэньнем штату”. Судзіўся за аднаўленьне на працы, але беспасьпяхова.


Пасьля вяртаньня з Чарнобыльскай зоны здароўе Сілівэрста рэзка пагоршылася. Тая самая мэдычная камісія, якая накіравала яго на службу і прызнала годным, праз шэсьць месяцаў “сьпісала”, як здатнага для службы.


Ён атрымаў другую групу інваліднасьці ў сувязі з агульнымі захворваньнямі. З тае пары, паводле самога Васіля Сілівэрста, і пачаўся ягоны Чарнобыльскі шлях змаганьня з уладамі за прызнаньне, што ягоныя шматлікія хваробы зьвязаныя з наступствамі Чарнобылю.


Неаднаразова трымаў галадоўкі. Прайшоў усе судовыя інстанцыі Гомельскай вобласьці. Зараз спрабуе арганізаваць грамадзкую арганізацыю “Ліквідатар”. Плянуе аб’яднаць каля 500 афіцэраў-ліквідатараў.


Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі.


У маладыя гады займаўся горным турызмам, прайшоў увесь Крым і Каўказ.


Сябруе з сям’ёй прафэсара Юрыя Бандажэўскага.


Зь ежы аддае перавагу гародніне, асабліва зеляніне.


Мае жонку Натальлю, дарослых дачку Тацяну і сына Аляксандра.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Васіль Сілівэрст, ліквідатар iconВасіль Сілівэрст, ліквідатар, сябра агп
Пасьля заканчэньня вну вярнуўся ў Ельск, настаўнічаў. У 1985годзе пераехаў у Калінкавічы, працаваў у сельгастэхнікуме

Васіль Сілівэрст, ліквідатар iconВасіль Сілівэрст, ліквідатар
У 1988 годзе як афіцэр запасу быў прызваны ў войска, шэсьць месяцаў праслужыў у 30-кілямэтровай зоне, у Кіеўскай вобласьці. Быў камандзірам...

Васіль Сілівэрст, ліквідатар iconУ менску прайшла прэзэнтацыя фільма "Васіль Быкаў. Вяртаньне" Да 4 гадавіны з дня сьмерці народнага пісьменьніка, у менскай штаб-кватэры бнф адбыўся першы ў
Віктара Корзуна “Васіль Быкаў. Вяртаньне”. Гэты дакумэнтальны фільм быў зьняты ў 2003—2004 гадах І ўжо быў ацэнены за мяжой. Але...

Васіль Сілівэрст, ліквідатар iconІ, матуля дарагая мая: Ніл Гілевіч. "Маці" (або Васіль Зуёнак "Я са шляхоў далёкіх")
Маці, матуля дарагая мая: Ніл Гілевіч. “Маці” (або Васіль Зуёнак “Я са шляхоў далёкіх”)

Васіль Сілівэрст, ліквідатар iconТак І тады было…
У піяніста не страляйце, сыграў, як мог; з нямецкай дада-мовы на паляшуцка-ліцвінскую дуду аранжыраваў Васіль Сёмуха

Васіль Сілівэрст, ліквідатар iconУ пухавіцкім раёне не дазволілі сабрацца чарнобыльцам
Дружны, што ў Пухавіцкім раёне, сарваны сход удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай аэс. Напярэдадні ўлады дазволілі сустрэчу...

Васіль Сілівэрст, ліквідатар iconЯ нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі
Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба – агародніцтвам;...

Васіль Сілівэрст, ліквідатар iconЗагад Вышэйшай атэстацыйнай
Лявончыкаў Васіль Емяльянавіч, доктар педагагічных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі І тэорыі інфармацыйна-дакументных камунікацый...

Васіль Сілівэрст, ліквідатар iconНачная Свабода 0604 Госьць
Госьць: удзельнік праграмы "Ў што я веру", Кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі агп васіль Палякоў +375. 296. 797. 203

Васіль Сілівэрст, ліквідатар iconВасіль Быкаў "Жураўліны крык"
Пытанне: Ці можна сказаць,што ўсе гэтыя І пра аповесць В. Быкава “Жураўліны крык”?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка