Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў




НазваДзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў
Дата канвертавання14.12.2012
Памер16.72 Kb.
ТыпДокументы
Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў


Сёньня ў Менску адбыліся вулічныя акцыі з нагоды Дня Незалежнасьці. Міліцыянты ў форме і ў цывільным затрымлівалі патэнцыйных удзельнікаў сьвяткаваньня. 27 ліпеня 1990 году дэпутаты Вярхоўнага Савету прынялі Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь і да 1996 году гэты дзень адзначаўся як дзяржаўнае сьвята.


Любоў Лунёва, Менск


Амаль усіх прэвэнтыўна затрыманых удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці на гэты час адпусьцілі. Затрыманьні пачаліся на пачатку першай акцыі, якая мусіла адбыцца а 16 гадзіне на плошчы Незалежнасьці. Міліцыянты перакрылі выхад з мэтро на плошчу. Людзям не дазвалялі выходзіць і з падземнага гораду.


Людзей, якія здолелі прыйсьці да Чырвонага касьцёлу, спэцназаўцы выціснулі ў бок вуліцы Бэрсана. На плошчы Незалежнасьці за Домам ураду і за будынкам Міністэрства адукацыі стаялі 14 аўтобусаў і 6 аўтазакаў.


А 5 вечара людзі прыйшлі да помніка Янку Купалу, каб ушанаваць памяць паэта. Плянавалася, што людзі ўскладуць кветкі і прачытаюць вершы. Але адразу пасьля ўскладаньня кветак спэцназаўцы абкружылі ўдзельнікаў, а потым утварыўшы “жывы калідор”, выціснулі людзей на вуліцу Багдановіча.


Невядома дакладная колькасьць затрыманых. Людзі называюць розныя лічбы – да некалькі дзесяткаў чалавек. Актывіста партыі БНФ Франака Вячорку затрымалі на вуліцы Мясьнікова і адвезьлі ў міліцыю Заводзкага раёну. У яго знайшлі 10 улётак з заклікам удзельнічаць у вулічных мерапрыемствах 27 ліпеня. Гэта стала падставай для абвінавачаньня ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Да суду Франака Вячорку будуць трымаць у турме на вуліцы Акрэсьціна.


У міліцыю Цэнтральнага раёну Менску прывезьлі затрыманых намесьніка старшыні партыі БНФ Віктара Івашкевіча, актывістку “Маладога фронту” Людмілу Атакулаву і Меляшкевічаў Гану і Юрася. Праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі.


У міліцыю Ленінскага раёну Менску адвезьлі 9 чалавек. На актывіста “Маладога фронту”Яраслава Грышчэню, супраць якога распачата крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, міліцыянты склалі пратакол за распаўсюд улётак. Астатніх адпусьцілі.


Некалькі чалавек адвезьлі ў міліцыю Кастрычніцкага раёну. Некаторых адпускалі праз паўгадзіны пасьля затрыманьня.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў icon3 ліпеня ў Беларусі будзе адзначацца афіцыйнае сьвята Дзень Рэспублікі (Дзень незалежнасьці). Гэтая дата стала сьвяточнай, паводле вынікаў рэфэрэндуму 1996
Беларусі будзе адзначацца афіцыйнае сьвята Дзень Рэспублікі (Дзень незалежнасьці). Гэтая дата стала сьвяточнай, паводле вынікаў рэфэрэндуму...

Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў icon"VoliaMusic" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска "Песьні Свабоды-3"
Песьні Свабоды-3”. Гэта трэці музычны альбом, песьні якога папулярызуюцьь тэму Свабоды й Незалежнасьці. Гэтым разам ён прысьвечаны...

Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў iconБеларуская салідарнасьць
Дзень 25 Сакавіка найвялікшае сьвята беларускага народа. У гэты дзень 94 гады таму нашыя продкі аб’явілі аб незалежнасьці Беларускай...

Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў iconСёньня ў Менску працягваліся суды над грамадзкімі актывістамі Аляксеем Шыдлўскі І Паўлам Бараноўскім. Учора на 15 сутак арышту пакараныя Павал Севярынец І
Севярынец І аляксей Шэйн. Сябраў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Касю Фахардзінаву аштрафавалі на 930 000 рублёў, Марыну...

Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў iconЯк паказала практыка, падчас сур’ёзных палітычных падзеяў, масавых акцыяў, у Беларусі блякуюцца інфармацыйныя інтэрнэт-сайты. Гэта было ў дзень прэзыдэнцкіх
Дзень Волі. Апошні, самы сьвежы прыклад – блякаваньне сайтаў Радыё Свабода, Хартыі-97, “Беларускага партызана”, “Нашай Нівы” 14 кастрычніка,...

Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў iconСёньня ў Менску стартуе двухдзённая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, якая называецца "Паход у парлямант". Старшыня страйкавага камітэту Валеры Леванеўскі разам
Валеры Леванеўскі разам зь некалькімі дзесяткамі аднадумцаў з розных рэгіёнаў Беларусі маецца прыйсьці да Дому ўраду, што на пляцы...

Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў iconАранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах
Гэлаўіна. Удзельнікі сьвяткаваньня ў касьцюмах розных пачвараў выйшлі таксама на Кастрычніцкую плошчу І ў некаторых месцах на праспэкце...

Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў iconVoliaMusic рыхтуе да выданьня да "Песьні Свабоды-3"
Музычны лэйбл “VoliaMusic” распачаў падрыхтоўку кампакт-дыска “Песьні Свабоды-3”. “Песьні Свабоды-3” будуць мець падназоў “На плошчы...

Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў iconКарыстальнікі інтэрнэту дзеляцца ўражаньнямі ад сьвяткаваньня Дня Рэспублікі / Дня Незалежнасьці, які ад 1996 афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня ў дзень
Па гэтай ненавязьлівай прыкмеце заўсёды безпамылкова можна здагадацца, што з такой-та да такой-та гадзіны самі-ведаеце-хто выйдзе...

Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў iconНагадвае: Сёньня спаўняецца 142 гады, як у Вільні быў пакараны сьмерцю герой паўстаньня супраць расейскага панаваньня Кастусь Каліноўскі. У гэты ж дзень у
Кастусь Каліноўскі. У гэты ж дзень у 1994 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня зацьвердзіў вышэйшую ўзнагароду...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка