Урок беларускай мовы ў 4 " а " класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г




НазваУрок беларускай мовы ў 4 " а " класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г
Дата канвертавання14.12.2012
Памер29.37 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай мовы ў 4 “ А “ класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г.


Тэма: Паясняльныя словы пры аднародных членах сказа. Замацаванне.


Мэта: - стварыць умовы для замацавання ведаў аб ужыванні паясняльных

слоў пры аднародных членах сказа;

  • развіваць каліграфічныя навыкі, вусную мову;

  • выхоўваць любоў да маці, пазнавальную актыўнасць


Ход урока


  1. Арганізацыйны момант.




  • Якая пара года зараз за акном? ( Восень).

  • Якое свята мы адзначалі на мінулым тыдні? ( Дзень маці).

  • Мы рыхтавалі святочны канцэрт, віншавалі матуль, а сёння , я думаю, вы парадуеце сваіх мам сваімі добрымі ведамі і прыгожымі адказамі.

  • Вы, напэўна, заўважылі, што ў нашым класе лістапад. Абазначце лістком пэўнага колеру групу, у якой вы будзеце працаваць. ( Дзеці выбіраюць лісток чырвонага, жоўтага, зялёнага колеру адпаведна ўзроўню ведаў і выбранай групе).

  • Хтосьці непрыкметна будзе вам дапамагаць . А хто гэта, вы даведаецеся, калі выканаеце ўсе заданні.




  1. Актуалізацыя ведаў.


Заданні на картачках.

1 група – Дапоўніць сказ аднароднымі членамі сказа.

Вавёрка на зіму рыхтуе …

2 група – Паставіць знакі прыпынку ў сказе, падкрэсліць аднародныя члены сказа.

Вожык барсук і мядзведзь упадаюць ў спячку.

3 група – Нарысуй схему да сказа. Устаў знакі прыпынку, падкрэслі аднародныя члены сказа.

Чароды качак гусей шпакоў збіраюцца ў вырай.

( Праверка выканання задання з дапамогай ключа з выкарыстаннем ЭВМ).

( Настаўнік вешае на дошцы кляновы лісток з літарай в)

  1. Каліграфія пісьма.

Настаўнік праводзіць гульню “ Адгадай гук” і “ Так або не”. Дзеці прабуюць адгадаць гук, які задумаў настаўнік , даючы характарыстыку гука ( галосны ці зычны, звонкі ці глухі, ці бывае цвёрды або мяккі, парны або няпарны).Настаўнік адказвае толькі “Так або Не”

Каб падцвердзіць свае здагадкі, дзеці называюць словы, у якіх па іх меркаванні мог схавацца адшукваемы гук. ( Настаўнік падцвярджае або не іх словы).

Зараз праводзіцца гульня “ Пасябруй з гукам”. Дзеці хорам яшчэ раз даюць характарыстыку гуку.

Далей праводзім гульню “ Назаві сяброў літары”, у ходзе правядзення якой вучні называюць іншыя літары з такім жа злучэннем.

Адшукваемы гук в і літары Вв. ( Настаўнік на дошцы нагадвае правільнасць напісання літар і вешае на магнітную дошку узор літары в

Калектыўная работа ў напісанні слоў і злучэнняў літар на дошцы.

Састаўленне сказаў з выкарыстаннем запісаных слоў.

Работа над сказам у групах:

1 гр. – Скласці сказы пра восень;

2 гр. – Скласці сказы з аднароднымі членамі;

3 гр.- Выпісаць са сказа словазлучэнні.

Праверка калектыўна.

( Настаўнік на дошцы вешае асінавы лісток з літарай о)

4. Тэма і задача урока. Настаўнік паведамляе тэму ўрока, вучні ставяць задачу ўрока.

- А што вы ўжо ведаеце па дадзенай тэме? ( Адказы дзяцей).

Работа над тэмай:

Практыкаванне 97.( Работа ў парах). Растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку, знайсці словы, якія паясняюць аднародныя члены сказа. Правяраем выкананне задання.

Практыкаванне 99.

( Настаўнік вешае ліпавы лісток з літарай с )

  1. Работа па развіццю мовы.

Праводзіцца конкурс паміж дзвюмя камандамі “ Прыкметы восені”, які з’яўляецца падрыхтоўкай да творчага задання.

Удзельнікі конкурса па чарзе называюць прыкметы восені. Падводзіцца вынік. ( Настаўнік вешае дубовы лісток з літарай е).

  1. Творчае заданне.

Заданне выконваецца ў групах з апорай на карціну “ Восень”.

1 гр. Скласці сказы пра восень;

2 гр. Скласці тэкст пра восень;

3 гр. Скласці тэкст пра восень, ужываючы сказы з аднароднымі членамі.

Праверка выканання задання ў групах. ( Ацэнка выканання задання.)( Вывешваецца бярозавы лісток з літарай н).

  1. Рэфлексія.

Каб атрымаць яшчэ адзін лісток з апошняй літарай, вам неабходна адказаць на апошняе пытанне : - Над якой тэмай працавалі і чаму навучыліся

на ўроку? ( Адказы дзяцей). ( Вывешваецца лісток з літарай ь) Дапамагала восень.

7. Д/ з. Практыкаванне 100.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 4 \" а \" класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Урок беларускай мовы ў 4 \" а \" класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г iconУрок у 9 класе
Настаўнік беларуская мовы І літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі Краўчанка Ірына Ататольеўна

Урок беларускай мовы ў 4 \" а \" класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 4 \" а \" класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 4 \" а \" класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г iconКазлоўшчынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Урок беларускай мовы ў 4 класе Тэма: Род назоўнікаў Настаўнік пачатковых класаў Юрчык С. С
Мэта: адпрацоўваць уменні вызначаць род назоўнікаў, правільна спалучаць ІХ з іншымі словамі; актуалізаваць веды пра антонімы; замацоўваць...

Урок беларускай мовы ў 4 \" а \" класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 4 \" а \" класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г iconУрок беларускай мовы
Настаўнік беларускага языка I лiтаратуры Закурдаева Святлана Вiктарауна, першая катэгорыя

Урок беларускай мовы ў 4 \" а \" класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 4 \" а \" класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 4 \" а \" класе. Настаўнік Шалкевіч Т. Г iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка