Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі




НазваЗаданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі
Дата канвертавання21.11.2012
Памер163.8 Kb.
ТыпДокументы
Комплексная алімпіядная работа па беларускай мове



Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Усяго

Балы



































Заданне 1. Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі.

Максімальная колькасць балаў – 8.

  1. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць. 2. З песні слова не выкінеш.

  1. З хараства вады не нап’ешся. 4. Без хлеба яда – да парога хада.




1







2







3







4







Заданне 2. Запішыце словы, якія пачынаюцца на літару М у адпаведнасці з прыведзенымі значэннямі:

Максімальная колькасць балаў – 5.

1) Уяўная замкнутая крывая лінія, якая праходзіць цераз полюсы зямнога шара і перасякае экватар. 2) Лік і колькасць, роўная тысячы тысяч. 3) Незлічоная колькасць (зорак). 4) Работнік міліцыі. 5) З’ява кароткай успышкі невялікага нябеснага цела, якое ўлятае ў зямную атмасферу з міжпланетнай прасторы. 6) Цвёрдае касмічнае цела, якое нагадвае каменна-металічную масу, што падае на Зямлю з міжпланетнай прасторы. 7) Соус з алею, яечнага жаўтка, воцату, гарчыцы і іншых прыпраў. 8) Член мафіі. 9) Лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання. 10) Гатунак ледзянцоў.

1. м






















2. м



















3. м






















4. м































5. м
















6. м

























7. м
















8. м






















9. м































10. м

























Заданне 3. Пры дапамозе часціцы «і» перабудуйце сказ «Я кахаю яго» такім чынам, каб ён меў тры розныя значэнні. Запішыце.

Максімальная колькасць балаў – 3.

1) _______________________________________________________

2) _______________________________________________________

3) _______________________________________________________


Заданне 4. Выпішыце са сказаў Якуба Коласа фразеалагізмы і растлумачце іх значэнне.

Максімальная колькасць балаў – 5.

1. Перш чым звязваць сябе з той ці іншай партыяй, трэба ўважліва прыгледзецца, каб правільна выбраць дарогу. 2. Я зноў хачу, як і калісьці, з адкрытай, простаю душой на стык дарог знаёмых выйсці і пераклікнуцца з табой. 3. Насця нічога не сказала і толькі ўздыхнула, а Кузьма разгарачыўся, і панёсся як малады неаб’езджаны конь. 4. А жанкі глядзяць здзіўлёна, кінуць слоўка шапатком. 5. Дай бог шчасця вам і долі ўсім, хто слёзы праліваў.

Сказ №

Фразеалагізм

Значэнне

1.







2.







3.







4.







5.








Заданне 5. Складзіце з кожным словам па два сказы: у першым сказе ўжывайце слова ў ролі самастойнай часціны мовы, у другім – у ролі прыназоўніка.

Максімальная колькасць балаў – 5.

Абапал, наперадзе, паблізу, упоперак, пасля.

_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________


Заданне 6. Дзеясловы апанаваць, апаніраваць, пасаваць, пасіраваць, параваць, парыраваць запішыце замест пропускаў ў адпаведнай форме ў наступныя сказы:

Максімальная колькасць балаў – 4.

1. Тонкія рысы твару неяк не _____________________ да такога дужага асілка, якім быў Андрэй. 2. Сваім хуткім наступленнем партызаны ___________________ ўдар ворагаў.

3. Штосьці на гэты раз стрымала Сашу, ___________________ яго звычайную рашучасць.4. Каб папярэдзіць падзенне або няшчасны выпадак падчас выступлення Вольгі на турніку, Максім уважліва __________________ яе. 5.______________________ дысертацыю маладога даследчыка два вядомыя дактары філалагічных навук.

6. Вада знаходзіцца ў стане вечнага руху. Ад сонца яна _________________, з пары робяцца хмары, з хмар робіцца дождж.7. Калі ж ___________________ ганчакі, воўк агрызнуўся, шчэрачы клыкі.8. Падчас гульні ў карты Юрка часта ___________________.

Заданнне 7. Перакладзіце на беларускую мову. Словазлучэнні запішыце ў левы слупок, а спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі, – у правы.

Максімальная колькасць балаў – 5.

В зависимости от сведений, благодаря соседу, не обращать внимания на жару, в течение зимы, исходить из соображений, ответить на запрос, исходя из соображений, благодарить товарища, наподобие гриба, испытать беду.


Словазлучэнні

Спалучэнні слоў
































Заданне 8. Складзіце са слоў сказы і аб’яднайце іх у тэкст. Запішыце. Вызначце і ўкажыце стыль тэксту.

Максімальная колькасць балаў – 6 (5 - за афармленне тэксту, 1- за стыль)

Мова, слова, фраз…лагізм, прыка…ка, прымаўка, гэта, абагульнен…е, узв…лічэнне, апаф…з, урачыстасць, тры…мф, ч…лавечы, думка, які, здаўна, прыцяг…ваць, с…бе, увага, вучоны, усе, цікаўныя, людзі, спрабаваць, разабрацца, сутнасць, гэты, тварэнні, чалавечы, дух, ускрыць, механізмы, якія, рэгуляваць, жыц…ё, і, смерць, мова, працэс, функцыянавання, яна, асобныя, выразы, і, словы, зразумець, на, падстава, якія, заканамернасці, заснавана, сакральны, формула, які, прапускаць, адзін, значэнне, затрымліваючы іншыя.

_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________

Заданне 9. Суаднясіце словы і прыведзеныя значэнні.

Максімальная колькасць балаў – 3.

А) тэрцэт

Б) трыпціх

В) трылогія

Г) трыо

Д) дактыль

Е) амфібрахій


1) тры адносна самастойныя творы, якія аб’ядноўваюцца ў адзіны цыкл агульнасцю задумы, галоўных герояў, пераемнасцю сюжэта;

2) трохскладовая стапа, дзе націскным з’яўляецца першы склад;

3) трохрадкоўе;

4) ансамбль з трох выканаўцаў;

5) паэтычны твор з трох адносна самастойных вершаў;

6) трохскладовая стапа, дзе націскным з’яўляецца другі склад.

А = ___, Б = ___, В = ___, Г = ___, Д = ___, Е = ___.


Заданне 10. Запішыце прозвішчы ці псеўданімы шасці прадстаўнікоў беларускай літаратуры, якія жылі і працавалі ў ХІХ стагоддзі.

Максімальная колькасць балаў – 6.

1___________________________________4_____________________________________

2 __________________________________ 5______________________________________

3__________________________________ 6 ___________________________________


ВОДГУК НА МАСТАЦКІ ТВОР


ШЛЯХІ ІГНАТА БУЙНІЦКАГА


Па пясчаных дарогах, па гразкіх дарогах,

Па дарогах, якім канца не відаць…

Зверху хмараў чароды.

Знізу – хвалі разлогаў.

Зверху хвошча вада.

Знізу плешча вада.


На палях ялянцу гатычныя вежы.

Верх фургона дарэмна ловіць зару…

О, якая туга, якое бязмежжа,

О, які нязнаны твой шлях, Беларусь!


Пан каморнік! Куды?

Каму гэта трэба?

Што звычайным хлопам гэтых краёў,

Ім, якія жывуць без імя і неба, –

Тыя песні твае, тое слова тваё?!


Што ім тая забытая дзіўная вера?

Лепш бы ты, як раней, межаваў палі

І стараўся даць ім – судом і мерай –

Хоць валоку якую панскай зямлі.


Што ім іхні лёс,

Вялікі й суровы?

Што ім, – мо ўжо адкажаш нарэшце ты, –

Да загнанай, забітай, задушанай мовы,

Іх вялікасць першы вандроўны артыст?..


Але што гэта я?

Ёсць святло і цені.

Гэта вечна.

І вечны няроўны бой,

І таму сэрцам плачу, устаю на калені

Перад ранняй, святою магілай тваёй.

Яснай месячнай ноччу ці днём журботным

Свеціць дальнім нашчадкам яна, як маяк,

І таму, чым мужней, неразумней, самотней,

Тым ясней, тым велічней слава твая.


І гарэць той славе, нятленнай, шырокай,

Да апошніх, бязведамных нашых вякоў

За адну тваю спробу замест валокі

Мову людзям вярнуць і зямлю бацькоў.


Слава Першых, якія сабой заплацілі

За айчыну і слова, племя і род

І душу аддалі, каб яна ажывіла

Мёртвы гліны камяк:

Свой родны народ.

Уладзімір Караткевіч


ДАВЕДКІ І КАМЕНТАРЫІ


Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Усяго

Балы

8

5

3

5

5

4

5

6

3

6

50


Заданне 1.

1.

[н’а плачуц’]

Гаворыцца, калі позна і бескарысна шкадаваць што-небудзь.

2.

[н’а вык’ін’эш]

Кажуць у апраўданне, калі даводзіцца гаварыць і што-небудзь непрыемнае.

3.

[н’э напjэс’а]

Гавораць, калі жадаюць падкрэсліць, што хараство, прыгажосць не асноўныя пры выбары жонкі ці мужа.

4.

[б’ас хл’эба]

Калі есці страву без хлеба, то добра не наясіся.


Заданне 2.

1) мерыдыян, 2) мільён, 3) мірыяды, 4) міліцыянер, 5) метэор, 6) метэарыт, 7) маянэз,

8) мафіёзі, 9) марыянетка, 10) манпансье.

Заданне 3.

    1. І я кахаю яго. 2) Я і кахаю яго. 3) Я кахаю і яго.


Каментарый. Часціца «і» адносіцца да лексічных сродкаў перадачы лагічнага націску ў сказе. У кожным выпадку яна выдзяляе слова, якое стаіць пасля яе, прыцягвае ўвагу чытача, указвае, што менавіта на дадзенае слова падае лагічны націск, і тым самым канкрэтызуе сэнс усяго сказа.


Заданне 4.

№ сказа

Фразеалагізм

Значэнне

1.

Выбраць дарогу

Вызначыць, як належыць дзейнічаць.

2.

З адкрытай душой

Шчыра, даверліва.

3.

Як малады неаб’езджаны конь

З вялікай хуткасцю.

4.

Кінуць слоўка

Коратка сказаць аб чым-небудзь.

5.

Праліваў слёзы

Сумаваў, плакаў.


Заданне 5.

Каментарый. Сказы могуць быць рознымі, галоўнае, каб у іх правільна выкарыстоўваліся ўказаныя словы: абапал, наперадзе, паблізу, упоперак, пасля.


Заданне 6.

1) Тонкія рысы твару неяк не пасавалі да такога дужага асілка, якім быў Андрэй. 2) Сваім хуткі наступленнем партызаны парыравалі ўдар ворагаў. 3) Штосьці на гэты раз стрымала Сашу, апанавала яго звычайную рашучасць. 4) Каб папярэдзіць падзенне або няшчасны выпадак падчас выступлення Вольгі на турніку, Максім уважліва пасіраваў яе. 5) Апаніравалі дысертацыю маладога даследчыка два вядомыя дактары філалагічных навук. 6) Вада знаходзіцца ў стане вечнага руху. Ад сонца яна паруе, з пары робяцца хмары, з хмар робіцца дождж. 7) Калі ж апанавалі ганчакі, воўк агрызнуўся, шчэрачы клыкі. 8) Падчас гульні ў карты Юрка часта пасаваў.


Каментарый. За кожнае правільна ўпісанае слова налічваецца 0,5 бала. Словы трэба было ўстаўляць у адпаведнасці з наступнымі значэннямі.


АПАНАВАЦЬ, -нуе; зак., каго-што. 1. Ахапіць, авалодаць поўнасцю (пра настрой, думкі, пачуцці, а таксама пра фізічны стан чалавека. // Перамагчы, узяць верх (над настроем, думкамі, пачуццямі і пад.). 2. Напасці ў вялікай колькасці, акружыць з усіх бакоў.

АПАНІРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; незак. Выступаць у якасці апанента на дыспуце, спрэчцы; быць чыім-небудзь апанентам. // Наогул пярэчыць каму-небудзь у спрэчцы.

ПАСАВАЦЬ¹, суе; незак. Падыходзіць, адпавядае каму-небудзь, чаму-небудзь. Сукенка пасуе дзяўчыне.

ПАСАВАЦЬ², сую, -суеш, -суе; незак., што і без дап. Перадаваць адзін другому мяч, шайбу і пад. у спартыўнай гульні. Пасаваць мяч.

ПАСАВАЦЬ³, сую, -суеш, -суе; незак. 1. Пры гульні ў карты адмовіцца ўдзельнічаць у розыгрышы да наступнай раздачы карт. 2. перан.; перад кім-чым і без дап. Прызнаваць сябе бяссільным перад чым-небудзь; здавацца. Пасаваць перад старэшымі.

ПАСІРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак. (ад фр. passer – перадаваць). Спец. Падтрымліваць (спартсмена, артыста), каб папярэдзіць падзенне або іншыя няшчасныя выпадкі пры выкананні акрабатычных, гімнастычных, цыркавых практыкаванняў.

ПАРАВАЦЬ, -руе; незак. Вылучаць пару.

ПАРЫРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. 1. Адбіць (адбіваць) (удар; першапачаткова – у фехтаванні). 2. перан. Абвергнуць (абвяргаць) (чые-небудзь довады, нападкі і пад. у спрэчках).


Заданне 7.

Словазлучэнні

Спалучэнні слоў

не зважаць на спёку

у залежнасці ад звестак

зыходзіць з меркаванняў

дзякуючы суседу

адказаць на запытанне

на працягу зімы

дзякаваць таварышу

зыходзячы з меркаванняў

спазнацца з бядой (спазнаць бяду)

накшталт грыба


Заданне 8.

Мова, слова, фразеалагізм, прыказка, прымаўка – гэта абагульненне, узвелічэнне, апафеоз, урачыстасць, трыумф чалавечай думкі, якія здаўна прыцягвалі да сябе ўвагу вучоных, усіх цікаўных. Людзі спрабавалі разабрацца ў сутнасці гэтых тварэнняў чалавечага духу, ускрыць механізмы, якія рэгулююць жыццё і смерць мовы ў працэсе функцыянавання яе асобных выразаў і слоў, зразумець, на падставе якіх заканамернасцей заснавана сакральная формула, якая прапускае адно значэнне, затрымліваючы іншыя.

А.Аксамітаў.

Стыль – навуковы.

Каментарый. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю: 1) пераважаюць назоўнікі з абстрактным значэннем, (гэта абумоўлена імкненнем да абагульнення і абстракцыі ў тэксце): абагульненне, узвелічэнне, апафеоз, урачыстасць, трыумф, думкі, сутнасці, тварэнні, дух і інш.; 2) “нанізванне” роднага склону назоўнікаў: трыумф думкі, ўвагу вучоных, цікаўных; у сутнасці тварэнняў духу; жыццё і смерць мовы; ў працэсе функцыянавання; 3) наяўнасць субстантываваных прыметнікаў: вучоных, цікаўных; 4) прыметнікі ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў і тым самым удакладняюць змест паняццяў: чалавечай думкі, чалавечага духу, сакральная формула.


Заданне 9.


А = 3, Б = 5, В = 1, Г = 4, Д = 2, Е = 6.


Заданне 10.


Янка Лучына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Ян Баршчэўскі, Адам Гурыновіч і інш.


Каментарый. У якасці правільнага адказу варта прымаць прозвішчы і псеўданімы любых дзеячаў літаратуры ХІХ ст.: і тых, якія пісалі па-беларуску, і тых, якія пісалі па-польску.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі
Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі

Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconЗаданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі

Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі icon149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар е, я І э, а ў каранях слоў

Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconАсіна, асінавы, асіннік, асіны. Асоба, асобы, асабовы, асобіна
Вызначце, якія словы атрымаюцца, калі прыведзеныя словы вымавіць у адваротным парадку. Запішыце ІХ

Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconМаксімальная колькасць балаў – 4
Заданне Якія гукі абазначаюць падкрэсленыя літары? Запішыце гукі ў квадратныя дужкі

Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі icon1. Укажыце словазлучэнні, у якіх падкрэсленыя словы не маюць прыставак
Аднакаранёвыя словы (1), словы з аманімічнымі каранямі (2), рознакаранёвыя словы (3). Пастаўце адпаведную лічбу І графічна абазначце...

Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі icon1. Запішыце словы ў два слупкі наступным чынам: 1
Запішыце словы ў два слупкі наступным чынам: 1 — напісанне супадае з вымаўленнем; 2 — напісанне не супадае з вымаўленнем. Растлумачце...

Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconКолькі ў сучаснай беларускай мове зменных часцін мовы?
У беларускай мове ўжываюцца словы абеліск, тэрмас, дыск, фантазія. З якой мовы яны запазычаны?

Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconПятрусь Броўка "Калі ласка!"
У якіх жыццёвых сітуацыях выкарыстоўваюцца гзтыя словы ў вершы? (Чытанне І каменціраванне жыццёвых отуацый, дзе ўжываюцца словы)

Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconХто з дзяўчынак напісаў усе словы без памылак?
Устаўце ў прыказкі патрэбныя словы,якія з’яўляюцц назвамі частак маўленчага апарату

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка