Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер




НазваМіхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер
Дата канвертавання21.11.2012
Памер281.52 Kb.
ТыпДокументы
МІХАСЬ ЧАРОТ


1896-1938


Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г. у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер Пухавіцкі раёп Мінскай вобласці) у сям'і малазямельных сялян.

Пасільная праца на гаспадарцы ў гады дзяцінства сішлучала-ся для будучага паэта з пачаткамі вучобы: першую адукацыю ат-рымаў у наёмнага так званага «дарэктара», потым скончыў двух-класную пачатковую школу, а ў 1913 г. паступіў у Маладзечанс-кую настаўніцкую семінарыю. У гады першай сусветнай вайны семінарыя эвакуіравалася ў Смаленск. Тут прайшлі два амошнія гады навучання М. Чарота, калі ён быў ужо не «сваскоіптпікам», а за паспяховае навучанне пераведзены ў лік стыпендыятаў.

Семінарыю М. Чарот закончыў у 1917 г., але настаўнічаць яму нс лавялося: быў мабілізаваны ў армію. Служыў афіцэрам запасноіа палка ў г. Кузнецку, там намагаўся разам з іншымі афіцэрамі-беларусамі стварыць беларускі гурток. Вясною 1918 г. М. Чарот вярнуўся ў Мінск, пачаў настаўнічаць у бсларускай школе, паступіў на вучобу ў педагагічны інстытут. У гггы ж час ён далучыўся да культурна-нацыянальнага жыцця: маючы пры-гожы барытон, спяваў у хоры В. Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», стаў старшынёй тэатральнага гуртка «Маладзік». Бурныя палітычныя падзеі таго часу не далі магчымасці засяродзіцца на вучобе і настаўніцкай працы. Трэба было бараніць Бацькаўшчы-ну са зброяй у руках, і М. Чарот у 1919 г. спрабуе ўступіць у Бе-ларускае войска, якое стваралася пры Беларускім пацыянальным камітэце, што існаваў як выканаўчы орган Усебеларускага з'езда 1917 г. Гэта быў час польскай акупацыі на Беларусі, і М. Ча-рот быў у шэрагах барацьбітоў за нацыянальнас вызваленне, што ў далейшым знойдзе водгук шмат у якіх яго паэтычных творах.

Даследчыкі зусім правамерна называюць Міхася Чарота ад-ным з лідэраў беларускай савецкай літаратуры 20-х гадоў. Яго (454-455) творчасць адбіла ў сабе рамантычныя парыванні, супярэчнасці і вялікія ілюзіі свайго часу.

Першыя паэтычныя спробы М. Чарота належалі да часоў вучо-бы ў семінарыі і не захаваліся. Сталая творчасць яго пачынаецца з 1919 г., калі некаторыя з вершаў — «Пад крыжам», «Звон», «Песня беларуса» — з'явіліся ў газетах «Беларўсь» і «Звон», іншыя пазней увайшлі ў зборнік «Завірўха» (1922). Гэты пачатковы этап творчасці М. Чарота адметны нацыянальна-патрыятычным гучаннем вершаў. У вершы «Ахвярую Беларускаму хору Тэраўскага» (1919) са шчы-рым узрушэннем паэт заклікаў спяваць «родную, пекную песню» і будзіць край свой ад цяжкага сну. Менавіта ў родным беларускім спеве, у апоры на нацыянальнае самапачуццё бачыў Чарот шлях духоўнага і гістарычнага адраджэння свайго народа.

Аб мінулым нам песня гавора,

Што і мы калісь вольна жылі...

Дык спявай жа пра радасць і гора,

Роднай песняй хоць нас весялі!

Захавалась яна пад прымусам,

Як жылі ў няволі ўпярод...

Калі песнм жыве беларуса,

Будзе жыць бсларускі народ!

(Чарот М. Завіруха. Мн., 1922. С. 87)

Верш «Памяці Алеся Гаруна» (1920) — паэтычнае смуткаван-не над ахвярным лёсам нацыянальнага песняра, які «спевам раз-будзіў народ свой на прадвесні» і народу ж «на алтар свой дыя-мэнт прынёс...» (Чарот М. Завіруха. С. 110)

Матывы вершаў «Звон», «ПесІІя бсларуса», «Пад крыжам», «Чу-жына» былі далёка не новымі для беларускай паэзіі, аднак насталь-гічны настрой і пачуццё любові да свайго краю, асабліва абвостра-нае ўдалечыні ад яго, — з шэрагу вечных тэм мастацтва. Калі ў вер-шы «Чужына», напісаным у Кузнецку Саратаўскай губерні ў 1917 г. у час вайсковай службы, настальгічнае пачуццё выяўлялася стыхій-на-эмацыянальна: «Чужая краіна... Дзень цэлы ў сумоце, // I думкі да дому ляцяць, // Дзе хата старэнька стаіць пры балоце, // I вербы над рэчкай шумяць» (Чарот М. Завіруха. С. 116), — то ў вершы «Пад крыжам» Чарот паэтызуе прыклад свядомага самаахвярнага патрыятызму:

О, краю мой родны, усімі забыты!

Я сын твой, цябе не забыў,

Хай буду я куляй варожай забіты,

Ня кіну таго, хто паіў і карміў.

(Чарот М. Завіруха. С. 106) (455-456)

Самым улюбёным з «нашаніўскіх» купалаўскіх вобразаў ака-заўся для Чарота вобраз «звонў» і адсюль матыў «званара», «зва-нарства» як знак актыўнага ўздзеяння на масавую свядомасць народа. Гэты матыў быў ужо традыцыйным, значыць, у пэўным сэнсе засвоеным у беларускай паэзіі, але Чароту здавалася, і не-беспадстаўна, што яшчэ не ўсё вырашана ў нацыянальным жыц-ці. Таму чаротаўскі «звон», які заклікаў зазваніць і разбудзіць бе-ларуса («бо цяпер усе шчыра за працу ўзялісь») і які ўшчуваў: «Кінь саромецца мовы сваёй // Зваць сябе беларусам пачні» (Чарот М. Завіруха. С. 76), — гэты «звон» яшчэ не страціў сваёй актуальнасці ў рэалыіым та-гачасным жыцці- Пасля 1920—1921 гг. творчыя арыентацыі М. Чарота мяняюцца, нацыянальна-патрыятычныя матывы сас-тупаюць месца рэвалюцыйнай патэтыцы.

Яго першы паэтычны зборнік «Завіруха» стаў вынікоьым (ра-зам з паэмай «Босыя на вогнішчы») у творчай эвалюцыі паэта за тры-чатыры гады, калі ідэйна-тэматычныя і вобразна-паэтыч-ныя прыярытэты ўжо досыць выразна вызначыліся. Для М. Ча-рота і яго літаратурнага пакалення рэвалюцыя ўяўлялася той канкрэтна-гістарычнай падзеяй, якая «зазямліла» мастацкі ідэал папярэднікаў, вывела яго са сферы недасягальнай, прарочай і наблізіла да рэальнага ажыццяўлення.

Такое светаразуменне адпаведным чынам паўплывала на па-этыку, якая характарызуецца сваімі ўстойлівымі вобразамі-сімва-ламі. Яны ўмоўна падзяляюцца на дзве групы: вобразы, якія ўва-сабляюць старое кепскае жыццё, ад якога варта адмовіцца і якое варта закрэсліць, і вобразы, што ўвасабляюць шчасліную свет-лую будучыню, пачатак якой пакладзены рэвалюцыяй.

Апантаная вера ў тое, што новае грамадства вядзе наперад прыгожая, светлая мэта і нават святая ідэя, якая робіць апраўда-нымі любыя ахвяры, становіцца пануючым пафасам твораў. Ад-маўленне старога антаганістычнага ладу жыцця звязваецца ў Ча-рота з такім шэрагам вобразаў, як «вечная ноч», «чорная ноч», «сцюжа», «зіма», «гразь балот», «жывое балота», «стары ланцуг», «могілкі», «пакрыўджаныя вузнікі», «босыя», — гэта колішнія абяздоленыя жыхары «дрыгвы», якія спалі «цяжкім сном». Але «светлая раніца волі» — тыповы вобраз з другога шэрагу мастац-кіх апазіцый — перамагае «цемру ночы», настае новы час і новае жыццё. Гэта прынцыповыя сутнасныя ры.сы «авангарднай» ма-дэлі свету 20-х гадоў. Следаванне ёй часам даводзіла паэтычную ідэю да празмернай гіпербалізацыі. Так, у вершы «Скокі на мо-гілках» (1922) мінулае малюецца ў вобразе суцэльных могілак, а сцэна балявання на могілках ап'янелых ад стыхіі барацьбы «нас» (456-457) (тых, што былі «босымі», «пакрыўджанымі вузнікамі») п.І была азначаць беспаваротнае развітанне з мінулым.

Паміж матывамі адмаўлення старога і апявання новага прысуг нічае матыў стыхіі («буралом», «завіруха»), якая бязлітасна нішчыць стары лад і расчышчае шлях «яскравай дзенніцы» новых дзён. Ма-тывам «вечнай буры» прасякнуты ўвесь чаротаўскі зборнік «Завіру-ха», пачынаючы ад назвы. Завіруха, снег над балотам змятае з зямлі «жыцця пацяруху», бура ломіць дрэвы — «дубы і бярозы-сталеткі»; з-пад снегу ўзыходзяць «чырвоныя кветкі», як сімвал шляху «к светламу Вялікаму, Новаму» (верш «Завіруха»). Падобную мадэль свету знаходзім у шматлікіх іншых вершах М. Чарота: «А я іду», «Вокліч мой», «Гром», «Вечная бура», «Буралом», «Заціхне бура, і сонца гляне...», «Свінцовы дождж мые ўсходы вясны...» і інш.

Вобразны лад «буралому-завірухі» дапаўняецца ў Чарота «ды-мам-пажарам» — таксама ўстойлівым сімвалам знішчэння старо-га дзеля пабудовы новага.

Вобраз «дыму-пажару» мае пашыраную трактоўку. «Дым-па-жар» мусіць агарнуць сабою ўвесь свет, бо паўсюдна жыццё ёсць недасканалае, вартае стаць папялішчам дзеля новага шчаслівага ладу (мастацкая трактоўка распаўсюджанай тады ваяўнічай кан-цэпцыі сусветнай рэвалюцыі). Ахвяры не палохаюць, яны ўспрымаюцца як апраўданыя і нават дазволеныя:

Хай загарыцца ўвссь снет багаты,

Дымам закрыецца неба...

Будуць ахвяраю людзі і хаты, —

Новае ўсё для нас трэба.

(Чарот М. Завіруха. С. 28) “Песня свабоды” (1920)

Адзначаныя лініі вобразна-мастацкіх апазіцый настолькі трывалыя ў паэтыцы Чарота, што нават многія яго вершы мо-гуць паказацца таўталагічнымі і шаблоннымі. Тым не менш «вечная ноч» і «раніца новага ўсходу», якія змагаюцца паміж са-бой, наперад вядомая перамога «раніцы» («I рукі новых дзён зламалі вечнай ночы крылы») і апантаная вера ў «Вялікую буду-чыню», пра шлях да якой пісаў паэт у прадмове да «Завірухі», — гэта ўсё неабходныя апорныя рысы той паэтычнай мадэлі свету, якую ў рэчышчы «пралеткультаўскага» паэтычнага авангарду ствараў і Чарот. Рытарычнасць шматлікіх яго вершаў тлумачыц-ца яшчэ і тым, што паэт у складзе агітбрыгад часта ездзіў на вы-ступленні ў працоўныя калектывы. Некаторыя вершы былі свя-дома разлічаны на дэкламацыю і агітацыю, і таму рэвалюцый-ныя ідэі ў іх выказваліся дэкларатыўна і пафасна. (457-458)

Аднак паэтычны ідэолаг у таленавітай асобе М. Чарота не мог не трапляць у палон мастака, не ісці за імпульсам інтуіцыі. Тады абалонку апаэтызаваных пастулатаў прарывала нястрымнае мастацкае пачуццё. Тады паэт у асобе лірычнага героя верша ад-чуваў сябе не зусім утульна сярод гістарычнага «буралому» і ас-церагаўся даць адназначныя трактоўкі мінуламу і будучаму, як у вершы «На шляху Адраджэння» (1921), напісаным у свабоднай форме:

Не страшна мне зусім

Мінулых дзён пазбытая няволя...

Я ад яс уцёк, замкнуўшы за сабою

Жалезныя вароты...

I блукаю цяпер між небам і зямлёю,

Нібы жабрак сляпы хаджу я каля плоту

I вобмацкам шукаю долі...

Ужо даўно

Праз чорны дым паўдзённага туману

Гляджу я ў потнае акно

Вялікай будучыны...

Мне хочацца разбіць яго... разбіць і глянуць, —

Якія колеры фарбуюць новы свет?

(Чарот М. Завіруха. С. 22)

Туг няма ніякай апалагетыкі, ніякіх расстаўлснных кропак, усё хістка, няпэўна і — невядома. «Вялікая будучына» — таямні-ца, загадка, яна палохае прадчуваннем, што шлях да яе — вялі-кія ахвяры. Але Чарот не гаворыць у гэтым вершы пра тое, што яны апраўданыя імем будучыні.

Крытык Адам Бабарэка зрабіў аналітычны разгляд вершаў М. Чарота ў рэчышчы ўсталявання «новай паэтыкі». Ёп адзна-чыў гіпербалічнасць як адзін з улюбёных прыёмаў Чарота. Га-лоўнай жа высновай артыкула было тое, што «Чарот першы на беларускіх загонах ажыццёвіў на практыцы марксісцкі погляд на літаратуру, як на зброю класавага змагання» (Бабарэка А. Лірыка Міхася Чарота // Маладняк. 1925. № 9. С. 119).

Крытык з ковенскага часопіса «Крывіч», прызнаючы за Ча-ротам вялікі талент і адводзячы яму адно з першых месц у літа-ратуры, рабіў, аднак, сур'ёзныя закіды паэту адносна мовы яго твораў, засмечанай русізмамі і «барбарызмамі»; абгрунтавана вы-казваў меркаванне, што ў творах паэта «больш пераважае мляў-кая перафразоўка камуністычных лістовак» (Жылевіч С. М. Чарот. Завіруха. ДВБ. Менск. 1922 г. // Крывіч. 1925. № 9. С. 118), чым глыбіннае пранікненне ў сутнасць глабальных гістарычных падзей. (458-459)

Амаль адначасова з вершамі зборніка «Завіруха» паэт пісаў паэму «Босыя на вогнішчы» (1922) — вобразнае адлюстраванне рэвалюцыйных падзей на Беларусі. У крытыцы 20-х гадоў уста-лявалася думка, што «паэма Чарота ясна выявіла ідэйны кірунак новай беларускай літаратуры, ...была паваротным пунктам у лі-таратуры 1920 — 1923 гг., ...яна паставіла пытанне аб новай фор-ме і новым змесце, ...упершыню высунула на літаратурную сцэ-ну беларускую басанож, беларускі пралетарыят» (Аляхновіч М. На аванпостах пралетарскай літаратуры: (1920—1930 гг.) // Маладняк. 1930. № 6-7. С. 180).

Твор складаецца з дваццаці раздзелаў — па сутнасці дваццаці асобных вершаў, звязаных агульнасцю падзей і матываў. Сюжэта як такога ў паэме няма, кожны верш-раздзел з'яўляецца паэтыч-най ілюстрацыяй да зменлівых гістарычных падзей, што ўплыва-лі на лёс Беларусі ў час рэвалюцыйнай віхуры. «Босыя», галоўны калектыўны персанаж твора, — адна з форм эстэтычнай гіперба-лізацыі.

Крытыкі імкнуліся вызначыць сацыяльны статус «босых». Паводле В. Кнорына твор М. Чарота — «гэта не паэма арганіза-ванага гарадскога пралетарыята буйных прадпрыемстваў, гэта паэма басаножы, — нашай сялмнскай беднаты, нашага паўпра-летарыята» (Кнорин В. На пути к белорусской пролетарской поэзии // Чарот М. Босыя на вогнішчы. Мн., 1922. С. 44), які ён называе самай перадавой і самай рэвалю-цыйнай сілай на Беларусі. У. Ігнатоўскі лічыў, што «босыя» — гэта актывісты рэвалюцыі, падпалыіічыкі агню. «Босыя» запалілі ўсясветнае вогнішча, усясветны пажар. Беларусь у час гэтага па-жару апынулася на мяжы яго. Гасіцелі пажару шмат разоў ду-шылі рэвалюцыю ў Беларусі крывёю рабочых і сялян. Рэвалю-цыя на Беларусі перарывалася белымі акупацыямі чужаземнага капіталу, што налажыла на падзеі рэвалюцыі ў Беларусі асаблі-вую мяйсцовую пячатку» (Ігнатоўскі У. «Босыя на вогнішчы»: Крытычны нарыс // Чарот М. Босыя на вогнішчы. Мн., 1922. С. 33—34). Паэма М. Чарота менавіта аб гэтай «асаблівай мяйсцовай пячатцы» рэвалюцыі на Беларусі, але ак-тыўнасць «босых» як вобраза паэмы яўна перабольшана аўтарам крытычнага нарыса. «Босыя» толькі рэагуюць на запаленне пажа-ру на Усходзе, яны вітаюць яго і ім «цёпла» на гэтым «вогніш-чы», бо пажар дастаў і сюды. Бадай, бліжэйшы да ісціны ў выз-начэнні сутнасці «босых» быў З. Жылуновіч. Прыхільнік на той час «пралетарскай літаратуры» ў нацыянальных формах, ён не згадзіўся лічыць твор М. Чарота за ўзор прадетарскай літарату-ры, бо ў ім няма (і сапраўды няма) апявання «арганізаванай ба-рацьбы пралетарыята за камунізм», а ёсць «басота», «люмпен», (459-460) «ахвяры сацыяльных адносін між станамі, людзі пераможаныя, сышоўшыя з дарогі змагання» (Жылуновіч З. Аб крытыцы «Босых на вогнішчы» і яшчэ аб саміх «Босых
на вогнішчы» М. Чарота // Полымя. 1922. № 1. С. 69). З. Жылуновіч пацвярджаў свае высновы тэкстам. Ён даказваў, што «босыя» «стараюцца па маж-лівасці выскаўзнуць з-пад агню адкрытай барацьбы», што яны «не толькі... не могуць змагацца», але «яны нават не ведаюць сваіх заданняў ды не ўцямяць сабе, хто яны: «— А як жа? Кім будзем звацца? Як будзе вось гэта ды тое?» (Жылуновіч З. Аб крытыцы «Босых на вогнішчы» і яшчэ аб саміх «Босых
на вогнішчы» М. Чарота // Полымя. 1922. № 1. С. 69). Пры гэтым З. Жылуновіч лічыў паэму Чарота новым, све-жым і арыгінальным па ідэі і стылю, таленавітым творам. Мер-каванне З. Жылуновіча аб сацыянальным абліччы «босых» вар-тае ўвагі, хоць ён, думаецца, эмацыяльна згусціў фарбы. Чарот-ідэолаг хацеў, мабыць, адлюстраваць у паэме тое, што шукалі ў ёй В. Кнорын і У. Ігнатоўскі. Чарот-мастак не мог не бачыць, што тыя гістарычныя, класавыя сілы, якія здзяйснялі пралетарс-кую рэвалюцыю ў Расіі, на Беларусі сапраўды адсушічаюць. У тых гістарычных варунках, якія склаліся, Беларусь была пазбаў-лена магчымасці самой абраць свой шлях, яна змушана была прымаць тыя формы існавання, якія дыктаваліся мацнсйшымі сіламі. Вось гэты момант і прасочваецца выразна ў паэме: тое, што Беларусь была толькі адбіткам рэвалюцыйных падзей, іх водгаласам, рэакцыяй на іх. Сімвалізуе гэта і вобраз крыжа. У 3-й частцы твора пасля істэрыі руйнавання («Таварышы! Што нам трэба? — Пажа-ары!») як нейкае дзіўнае відовішча, як знамя-нальная вестка ў небе з'яўляецца крыж:

Раптам вецер, вецер смелы,

Крыж чырвоны нам нясе.

Гэты знак з Усходу прываблівае ўвагу тутэйшых людзей:

На крыжы чытаюць: «Воля».

— Братцы! Гляньце на Усход!

То ж агонь, агонь збавення

Нам нясе чырвоны Крыж.

(Чарот М. Босыя на вогнішчы. Мн., 1922. С. 8.)

Вобраз Крыжа, які, па задуме паэта, павінен быў увасабляць ідэю вызвалення «змучанага народа» або волю, прынесеную з Усходу, даваў магчымасць іншай трактоўкі, бо крыж у хрыс-ціянстве — сімвал чалавечых пакут. Хоць Чарот і намагаўся раз-дзяліць «пакуты крыж» і «Чырвоны Крыж» як два палярныя во-бразы, тым не менш традыцыйная семантыка пераважыла. (460-461)

«Босыя» — ключавы вобраз твора, аднак дзейныя асобы не толькі яны, але і іх «правадыры».

Адкуль прыйшлі? I хто яны?

Што рвуць няволі кайданы

I сыплюць свежыя магілы?..

Яны — байцы вялікай раці.

Іх хата там, дзе ёсць прастор.

Няволя, крыўда — вось іх маці!

Ідуць яны да сонца й зор.

(Чарот М. Босыя на вогнішчы. С. 24)

Паэтычнымі сродкамі створаны вобраз актыўных барацьбітоў — тых, чыімі рукамі запалена вялікае «вогнішча». Гэта не тутэйшыя «босыя», а тыя, каго яны чакаюць, — «вандроўнікі» з «Усходу».

За імі йдзе, хто голы, босы,

У пакуце жыў хто цэлы век...

Вось гэта ўжо новыя беларускія тутэйшыя — «босыя», што ідуць за «байцамі вялікай раці».

Такім чынам, выяўляецца пасіўнае, сузіральнае аблічча «бо-сых». Актыўнасць іх праяўляецца толькі ў тым, каго прызнаць сабе за правадыра, а каго за ворага. З гэтага пункту гледжання выяўляюцца выразныя «ўсходнія» сімпатыі «босых». Там, на «Усхо-дзе», іх вызваліцелі і правадыры на шляху «да сонца й зор», якіх яны называюць «нашымі». «Байцы вялікай раці», аднак, прыш-лыя людзі: яны прыходзяць і адыходзяць, затым прыходзяць ізноў і ўсталёўваюць свой парадак. «Босыя» іх вітаюць кожны раз. Без гэтых «байцоў» «босым» ніякавата, яны адразу губляюць адчуванне гістарычнай перспектывы. Так, у 5-м раздзеле перад нямецкай акупацыяй, калі «байцы» адыходзяць, «босыя» клен-чаць: «Пачакайце... як жа нас?»

У адказ чуецца: «К вам мы прыдзем, прыдзем жыва. // А цяпер мы раз! — два! — раз!!!» (Чарот М. Босыя на вогнішчы. С. 10).

Той жа тып паводзін выяўляюць «босыя» і ў 12-м раздзеле
перад пачаткам польскай акупацыі:

Босыя патыліцы чухаюць,

Пазіраюць праз плот,

У кулак плачуць:

— Бач, нашы паўцякалі,

Куды дзявацца нам?

(Чарот М. Босыя на вогнішчы. Мн., 1922. С. 18)

«Босыя» пасіўна ставяцца да ўзнаўлення парадкаў польскай і нямецкай акупацыі, не прымаюць іх, але церпяць і не змагаюц (461-462) ца з імі. З усіх прышэльцаў яны вітаюць толькі «ўсходніх», лі-чаць іх сваімі вызваліцелямі, «апекунамі», вераць у абяцаны імі «новы свет».

Сучаснае прычытанне паэмы «Босыя на вогнішчы» дае маг-чымасць, зыходзячы з тэксту, інтэрпрэтаваць твор як метафару рэгіянальнага распаўсюджвання рэвалюцыі. Гэта ілюстрацыйныя паэтычныя абразкі да мясцовых гістарычных падзей. 3 эстэтыч-нага боку «босыя» — абагульнены мастацкі вобраз абнядоленай часткі грамадства («Гэй, за намі ў новы свет, хто убогі, хто раз-дзет!»), «беднаты», антыподам якому, відавочна, з'яўляюцца «абу-тыя». Такім чынам, канфлікт паэмы характарызуецца як са-цыяльна-класавы. Калі параўнаць «тутэйшых» Купалы і «босых» Чарота, то можна заўважыць, што аснову эстэтычнай дамінанты вобраза «тутэйшых» складае матыў этнічны, нацыянальны, «бо-сых» жа — сацыяльны, прычым дастаткова люмпенізаваны, у чым меў рацыю 3. Жылуновіч. «Босыя» — сімвал часу для бе-ларускай паэзіі, і сімвалізавалі яны перш за ўсё змену самаўсве-дамлення, калі вартасць прыналежнасці да этнасу штучна замя-нялася на вартасць прыналежнасці да класа. Нацыянальна ары-ентаваныя «тупйшыя» ў новай эстэтыцы пралетарскага мастацт-ва не маглі ўжо быць галоўным вызначальным вобразам. «Бо-сыя» ж падыходзілі для гэтага выдатна. Таму М. Чарот і быў ка-нанізаваны як стваральнік новага ідэйнага кірунку беларускай літаратуры.

Восеншо 1923 г. здарылася знамянальная падзея ў літаратур-ным жыцці Бсларусі — утварылася першая масавая літаратурная арганізацыя «Маладняк». М. Чарот, які быў ужо вядомым паэ-там, Ілмат друкаваўся, выдаў некалькі кніг, стаў яе аўтарытэт-І-Іым кіраўніком. У 1927 г. пасля «другога расколу» арганізацыі ён выйіпаў з «Маладняка» і далучыўся да «Полымя», затым, у 1928 г., стаў члснам БелАППа. У гэты час ён — рэдактар «Са-вецкай Бсларусі» і кандыдат у члены ЦК КП(б)Б.

У 1929 г. выйшаў з друку чарговы зборнік (і апошні) вершаў М. Чарота «Сонечны паход», асобнай кнігай у 1928 г. былі выда-дзены апублікаваныя раней паасобку паэмы. Устойлівымі заста-ліся шэрагі тэматычных паэтычных апазіцый — супрацьпастаў-ленне мінулага гаротнага жыцця і светлай вялікай будучыні, шлях да якой адчыніўся пасля рэвалюцыі. Гэты лейтматыў чаро-таўскай паэзіі праходзіў праз розныя вершы, але колькасць воб-разных сімвалічных груп была не такая вялікая. Мінулае — гэта «багна-дрыгва», якую варта адпрэчыць, адмовіцца ад яе: «Бало-ты, лясы, азёры. // Гэта ў мінулым ты — Беларусь...» (Чарот М. Сонечны паход. Мн., 1929. С. 26). Новае, (462-463) будучае, якім варта захапляцца, мае рысы рукатворнасці — гэта «горад новы», «зямля новая», гэта прыкметы індустрыі, трактар на полі (сталёвы конь, які здзіўляе сялян), «электрыка», гудзен-не машын — і усё гэта прама звязваецца з рэвалюцыяй. У збор-ніку «Сонечны паход» з'яўляецца і новы шэраг мастацкіх апазі-цый: гэта Захад — чорны і змрочны, дзе «працоўныя ў цяжкім палоне», Захад, які трэба яшчэ апавіць пажарам з Усходу, як бы-ла апавіта Беларусь у паэме «Босыя на вогнішчы», і, з другога боку, шчаслівая пралетарская краіна, дзе «мільёны — магутным волатам волі сцяг усё вышэй і вышэй уздымаюць».

Часта выкарыстоўваў Чарот вобразы прыродных з'яў: вясны, восені, зімы. Так, вясна — гэта найперш май, сімвал рэвалю-цыйнага абнаўлення, новага жыцця, радасці і шчасця. Восень мае два вобразныя значэнні. Настроі суму і жалю, восеньскай маркоты — гэта сімволіка «старога» свету. Восень — Кастрыч-нік, рэвалюцыйнае вогнішча, вобразны прадспеў вясны — гэта сімвалічная «вясновая восень».

У рэчышчы такой паэтыкі М. Чарот апаэтызаваў і ўтварэнне «Маладняка» — як маладую вясновую літаратурную «рунь», што закрасавала ўвосень («Маладняк» быў утвораны ў лістападзе 1923 г.):

Зарунела, зарунела яксамітам...

Рэчкай срэбнай — сонцам залілося...

На палёх здратонанмх, прыбітых

Паглядзі... Вясну радзіла восень.

(Чарот М. Сонечны паход. С. 83)

«Вясну радзіла восень» — гэты вобраз з лёгкай рукі М. Чаро-та трывала ўмацаваўся ў паэтыцы рэвалюцыйнага авангарду, а А. Бабарэка так нават назваў свой праграмны артыкул аб ма-ладой беларускай літаратуры 20-х гадоў. Устойлівым сімвалам глабальнага абнаўлення жыцця ў рэвалюцыйным рэчышчы ста-новіцца вобраз «сусветнай восені» (верш «Плывем к прыгожа светлай далі», 1922) — ізноў жа «восені» ў значэнні «вясны».

У ключы пераважна такіх вобразаў раскрыта Чаротам і тэма Заходняй Беларусі. Адзін з вершаў гэтай тэмы названы «Зіма» (1926), і гэты назоў, ужо сам па сабе сімвалічны, настройвае на ўспрыняцце жыцця «там» у змрочных «сцюдзёных» фарбах. Гі-пербалічная метафорыка ў вершы таксама выводзіць паэта на матыў «сусветнай восені», і ён ахвотна сцвярджае: «Вясенняй восені чакаюць там штодзённа...»

Адной з асаблівасцей паэтыкі М. Чарота, што яскрава адбі-лася ў зборніку «Сонечны паход», з'яўляеццца «блочная» стыліс (463-464) тыка. «Блочная» пабудова страфы выяўляецца ў тьш, што радкі верша існуюць паасобку, існуюць як бы самі па сабе, іх з'ядноў-вае толькі нейкі самы агульны сэнс. У вершах такога плана мно-ства няскончаных фраз, што стварае адчуванне, быццам у фразе шмат прапушчана, застаюцца толькі «звязачныя ланцужкі», якія і ўтвараюць тэматычныя і стылявыя «блокі» (верш «Атаман», 1925). Прыкметы «блочнай» стылістыкі ўласцівыя і аднаму з праграмных дэкларатыўных вершаў Чарота «Камсамолія» (1926), дзе ён імкнуўся паяднаць Беларусь (нацыянальны традыцыйны пачатак) і Камсамолію (рэвалюцыйны, абнаўленчы пачатак).

Як у лірыцы, так і ў паэмах, М. Чарот імкнуўся знайсці но-выя вобразныя сродкі, каб адлюстраваць блізкія яго сэрцу рэва-люцыйныя перамены жыцця.

«Чырванакрылы вяшчун» (1922) — паэма-фантазія, як выз-начыў асаблівасці жанру сам аўтар, была напісана неўзабаве пас-ля «Босых на вогнішчы» і працягвала вобразную распрацоўку сімвалаў «полымя», «пажарышча». У аснове сюжэта і кампазіцыі паэмы — традыцыйны матыў падарожжа: палёт на аэраплане над рознымі краінамі з місіяй распаўсюджвання «вызвольнага агню рэвалюцыі» там, «дзе працоўныя ў няволі» (мастацкая ідэа-лізацыя вобраза «ўсясветнай камуны»).

Паэма «Ленін» (1924) у апалагетычным стылі ўслаўляла пра-вадыра пралетарскай рэвалюцыі. «Блочная» стылістыка, эма-цыянапьны экстаз, наяўнасць вобразных паэтычных супрацьпас-таўленняў у рэчышчы «мінулая няволя» і шлях да «будучага шчаслівага свету», які адкрыў і па якім павёў правадыр прале-тарскай рэвалюцыі, — асноўныя стылеўтваральныя рысы твора.

Паэма «Беларусь лапцюжная» (1924) вытрымана ў стылістыч-ным ключы, блізкім да «Босых на вогнішчы», аднак у ідэйна-тэма-тычным плане закранае ўжо іншы гістарычны этап: збліжэнне гора-да і вёскі, як новую фазу паслярэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Калектыўны вобраз «босых» у гэтай паэме трансфармаваны ў воб-раз «лапцюжнікаў», а Беларусь малюецца паэтам абноўленай мена-віта таму, што вясковая бедната пачынае асвойваць «дымны горад»:

— Гэй, лапцюжнікі, слухай!..

Наша вёска не будзе больш плакаць...

Па бруку гораду,

Бач, рухае,

Рухае горда

Побач з ботам лазовы лапаць!..

(Чарот М. Паэмы. Мн., 1928. С. 94.)

Кампазіцыйнае адзінства твора будуецца вакол ідэі ўсталя-вання новага жыцця ў былым заняпалым краі: «Куды ж гэта дзе (464-465) лася ліха, Што спевам не плачуць бары... У пушчы не выюць звяры... Ціха ў гаю... ціха...» (Чарот М. Паэмы. С. 105). Асобнымі фрагментамі стварае паэт эмацыянальны малюнак «абноўленай» рэчаіснасці. Ён пры-мае гэтае абнаўленне не толькі як грамадскую ідэю роўнасці і шчасця, але апраўдвае і прымае нават тыя жорсткія сродкі, якімі дасягаецца ў пралетарскай дзяржаве гэтае «ўсеагульнае шчасце», уключаючы нават тэрор «надзвычаек»:

Новы край... Замоўклі спевы жалю,

Лавай грознаю прайшла чырвоных раць...

I ў мяне, бач, рукі не дрыжалі

Загад пісаць: «Не наш хто — рассталяць!»

(Чарот М. Паэмы. С. 109.)

У гэтым этапным творы М. Чарот жадаў адлюстраваць той гістарычны пералом, на якім знаходзілася Беларусь, і сцвердзіць слушнасць яе новага шляху. Пераломны момант гістарычнага змагання за Беларусь ён сімвалічна ўвасабляе ў вобразах чырво-нага каня з усходу (на ім едзе «працы рыцар») і белага заходняга каня, якому «надломаны капыты» і на якім «хістаецца яздок». Такім чынам, відавочная перамога «чырвонага каня» з усходу, якую вітае і сцвярджае аўтар паэмы, развіваючы далей тэму «Чырвонага крыжа» з паэмы «Босыя на вогнішчы». Роля гіста-рычнага мінулага ў адраджэнні Беларусі і шлях яе нацыянальна-га самасцвярджэння свядома аспрэчваюцца паэтам: «Беларусь болей слухаць не хоча аб Рагнедзе і Ізяславе» (Чарот М. Паэмы. С. 111). «Беларусі лап-цюжнай слава» бачыцца паэту толькі ў сувязі з перамогай «ры-цара працы» на чырвоным кані з усходу. Арыентацыі пісьменні-ка, такім чынам, былі відавочныя. Для параўнання: прыкладна ў гэты ж час Купалам у п'есе «Тутэйшыя» былі створаны вобразы Заходняга і Усходняга вучоных, з іх аднолькава чужымі і варо-жымі для Беларусі інтарэсамі.

Паэма «Марына» (1925) у адрозненне ад папярэдняй паэмы мае класічны сюжэт. У ёй ёсць цэнтральны персанаж, хоць роля яго ў творы хутчэй статычная, чым дынамічная. Апісанне гераі-ні, яе кахання, яе долі вытрымана ў форме фальклорнай стылі-зацыі з уласцівымі фальклорнай паэтыцы рэгулярнымі паўторамі («Цвіце кветкай, Цвіце і не вяне», «Пакахала сэрданькам дзяў-чыны, Пакахала Марына Івана», «Паглядзеў Іванка на Марыну, Паглядзеў — ды годзе...»), спеўнымі інтанацыямі, ужываннем адмоўных паралелізмаў і эмацыянальна афарбаваных зваротаў («Не ад ветру бары гамоняць, Не ад буры заскрыпелі сосны... Іван-ваявода 3 дружынаю едзе... Ой, не едзе, — яго вораг го (465-466) ніць...»; «Ой, Марына, ой, Марына, 3 вочкамі блакітнымі! Ты жыла у той краіне, што слязьмі аблітая...»). Вобраз Марыны вы-трыманы ў фальклорна-сентыментальным стылі, з аслабленымі рысамі індывідуалізацыі. Гэта вобраз-ідэя, сімвал няскоранасці і змагання, сімвал вечнага працягу жыцця, жыццядайнасці ў лю-бых гістарычных варунках.

Паэма «Карчма» (1925) з прысвячэннем Я. Купалу набыла пэўнае аблічча паўлегальнасці, бо доўгі час не перадрукоўвалася і бьша як бы выкраслена з Чаротавай спадчыны. Аднак гэты своеасаблівы твор не дужа разыходзіўся з асноўнай светапогляд-най устаноўкай Чарота, таксама як і стылістычныя прыёмы, вы-карыстаныя ў ім, не выбіваліся з рэчышча Чаротавай паэтыкі. Нязвыклым быў, бадай, толькі настальгічны настрой, якім афар-баваны карчомнае мінулае, і ўспамін аб «добрым вясковым кар-чмары» Шлёме, які «шабасоўку з вярхом паліваў». У паэме Ча-рот выкарыстаў звыклы для яго ІІрыём «блочнай» стылістыкі, які быў вельмі прыдатным у творах такога плана: калі няма строй-нага класічнага сюжэта, калі кожны раздзел нясе эмацыяналь-ныя, асацыятыўныя ўражанні ад стыхійных падзей жыцця, калі ілюстрацыйныя абразкі, як адбіткі гістарычных надзей, наніз-ваюцца адзін на другі, утвараючы не рух мастацкіх вобразаў, а калейдаскапічны кругабег часу. Змену гістарычных рэалій (у рэ-чышчы апазіцый мінулага і сучаснага) паэт занатоўвае як змену паводзін і ўчынкаў Шлёмы, які то налівае наведвальнікам чарку ў карчмс, то ўжо «кніжкі чытае, брашуры, як сеяць пшаніцу, яч-мень», ды разважае аб тым, што нэп — то «дрэнная, браце, прыкмета, бо аб гэтым казаў і сам Ленін!» Аўтарская пазіцыя, праяўленая праз пазіцыю лірычнага героя, даволі супярэчлівая і адлюстроўвае супярэчлівыя стасункі мастака і ідэолага ў асобе самога аўтара. Найбольш гэта заўважаецца ў заключным раздзе-ле твора, дзе выразна прысутнічаюць купалаўскія рэмінісцэнцыі, калі Чарот апісвае зачыненую карчму і само гэта месца, як неш-та жудаснае, нялюдскае, авеянае містычным арэолам сувязі з ня-чыстай сілай:

Нібы здань пазірае жудам

На таго, хто яе аб'едзе.

Нават коні бягуць з перапудам, —

Нібы там загулялі ведзьмы.

Нібы баль там спраўляе злосна

Дзён мінулых мужыцкі страх...

Толькі шлях, ля карчмы шлях зарослы,

Называюць — карчомны шлях.

(Чарот М. Карчма. Мн., 1926. С. 38.) (466-467)

З другога ж боку, «карчомнае мінулае» афарбавана насталь-гічным пачуццём, успамінам аб душэўнай палёгцы і чалавечай цеплыні, якія прысутнічалі ў карчомных бяседах, дзе чалавек часова забвіваўся на цяжар штодзённых пакут, разнявольваўся і аддаваўся весялосці. Карчма была бадай адзіным тагачасным прыстанкам чалавечага духу, які шукаў выйсця — хоць бы часо-вага, ілюзорнага — з кола безвыходнай наканаванасці існавання ў паніжэнні і нястачы. Першым у беларускай літаратуры XX ст. такі вобраз карчмы стварыў Я. Купала. Нягледзячы на тое што з пункту гледжання новай рэальнасці закрыццё карчмы і сацыяль-нае перанараджэнне Шлёмы нібыта выглядаюць правільнымі і станоўчымі, у чаротаўскага лірычнага героя вырываецца зусім іншае прызнанне: «Карчма — то мінулага помнік... У карчме мне лягчэй было плакаць...» Гэта мастацкае адкрыццё Чарота, яго «заступніцтва» за час мінулы, тады калі агрэсіўна самасцвяр-джалася рэвалюцыйная «антыэстэтвіка» з яе культам адмаўлення ўсяго папярэдняга. Гэта надавала твору рысы неадназначнасці і неапалагетычнасці, што пазнсй, відаць, і выклікала сумненні адносна чысціні пралетарскай ідэалогіі.

М. Чарот выступаў як празаік і драматург. Яго навелы былі выдадзены асобнай кнігай «Веспаход» (1924) і затым два разы перавыдаваліся (1926, 1928). Наначатку кнігі — некалькі апавя-данняў («Да сонца», 1921, і «Пасля буры», 1923), якія можна на-зваць вершамі ў прозе: па форме яны працягваюць традцыю, закладзеную ў апавяданні Цёткі «Прысяга над крывавымі разо-рамі». Матывы гэтых твораў Чарота блізкія матывам яго лірыкі, і яны яшчэ раз падкрэсліваюць сацыяльна-палітычныя арыента-цыі пісьменніка, сімвалы якіх у павеле «Пасля буры» — «чароў-ная шапка з чырвонаю звяздою», а ў навеле «Да сонца» — «чырвоны шлях пад вольнымі Інтандарамі».

Так, у навеле «Пасля буры» вуснамі старога дзядулі, якога аўтар называе «маладым духам героем», выказваецца стаўленне да рэчаіснасці з пункту гледжання паднявольнага мінулага і раз-няволенага сучаснага: «Закрыеш вочы ды зірнеш у мінулае, пе-ранясешся на некалькі гадоў назад... Уся жыццёвая бура, як на далоні... I што першым заўсёды кідаецца ў вочы — гэта шапка з чырвонаю звяздою... Каб не гэта шапка, здаецца, так бы і віселі вечныя хмары над нашымі загонамі, так бы і жылі мы ў духаце, якая не сёння, дык заўтра атруціла б усё паветра» (Чарот М. Веснаход. Мн., 1924. С. 5.)

У іншых навелах («Самалёт», «Саматканая світка», «Галя», «Талачка-шкрабалачка» — усе 1923) М. Чарот адыходзіць ад чыстай апалагетыкі, узіраецца ў характары людзей, у псіхалогію (467-468) іх учынкаў і іх побыт, прасочвае, як праз лёсы яго герояў прахо-дзяць рэальныя гістарычныя перамены, перайначваючы «ўвесь папярэдні лад жыцця».

Сярод персанажаў яго прозы ёсць характары як паўнакроў-ныя, псіхалагічна абгрунтаванвія (Галя, Талачка, Сцяпан з апа-вядання «Саматканая світка»), так і рупары пэўных ідэй, падпа-радкаваныя волі аўтара (Сцяпан з апавядання «Непатрэбны ча-лавек»). Аднак у любым выпадку яго проза дае магчымасць не-адназначнага прычытання. Так, нельга сказаць, што Чарот асу-джаў самагоншчыкаў (а на вёсках бадай усе гналі самагон) ці папоў, хоць у многіх апавяданнях ён з дасціпным гумарам, сака-вітай гутарковай моваю апісаваў і першых і другіх («Споведзь са-магоншчыка», «Кірмаш», «Бацюшка»). Мажліва, у 20-я гады са-мым істотным у апавяданні «Бацюшка» было тое, што айцец Пётра ў рэшце рэшт, прымаючы новы «бязбожны» стыль жыц-ця, адмовіўся быць святаром, а захацеў стаць і стаў звычайным селянінам. Гэты ўчынак быў у духу ідэй часу, і метамарфоза, што адбывалася з айцом Пётрам, адносіла яго да шэрагаў ста-ноўчых тагачасных персанажаў. Аднак пры сённяшнім прачы-танні не гэта аказваецца для нас ужо істотным, а тое, што сяля-не, прывыкшы ўсе важныя падзеі жыцця (нараджэнне, вяселле, хаўтуры) адпраўляць у царкве, не дужа радуюцца адмаўленню бацюшкі ад святарства, яны разгубленыя і здзіўленыя. Выклікае паразуменне роспач селяніна Андрэя, у якога памёр хлопчык і які прыйшоў да былога бацюшкі, каб той «хоць зямліцу пасвян-ціў», але былы бацюшка наадрэз адмовіў яму. «Ну, значыцца, адным бацюшкам менш будзе, — шапталіся паміж сабою муж-чыны, — Не на жарты, а напраўду адмовіўся ад цэрквы наш ба-цюшка... Зусім хутка звычайным мужыком стане...» (Чарот М. Веснаход. С. 73.) У гэтым сялянскім вызначэнні «зусім хутка звычайным мужыком стане», напэўна, больш недаўмення і прыхаванага асуджэння, чым за-даволенасці з таго, што і бацюшка стаў такі ж, як яны, мужык. Учынкі, якія на той час павінны былі ўспрымацца як сацыяль-ныя дасягненні, як знакі новых перамен (царкоўны звон, што склікае сялян на сход, а не на імшу; былы бацюшка, які спявае «Інтэрнацыянал»), пры сучасным прачытанні ўспрымаюцца як трагічная іронія і сацыяльная недарэчнасць. Але ж і сам Чарот пазбег у гэтым творы адназначных аўтарскіх ацэнак. Ён паказ-вае, а не ацэньвае, і яго мастацкі паказ афарбаваны лірычным смуткам: «...I пачала зарастаць дарожка да цэрквы. Белая, разма-лёваная крыжамі і вобразамі святых, стаяла яна пасярод вёскі, як бы здань мінулага... На цвінтары вілася густая высокая трава (468-469) з канюшынаю. Старыя ліпы і бярозы, якія, нібы верныя вартаў-нікі, стаялі наўкола жалезнай агарожы. Калі павяваў вецер — яны не шумелі, а стагналі, прыхіляючыся адна да другой сваім густым галлём» (Чарот М. Веснаход. С. 73).

Проза М. Чарота надзвычай багатая на гумар. ён ратуе тво-ры ад апалагетычнай аднамернасці (чаго не ўдалося яму пазбег-нуць у лірыцы). Жартоўная калізія пакладзена ў аснову апавя-данняў «Кірмаш», «Чалавек, які не радзіўся», «Споведзь са-магоншчыка», «Саматканая світка» (усе — 1923). Яны ствараюць каларытныя малюнкі жыцця тагачаснай вёскі з яе цяпер ужо рэ-ліктавымі бяскрыўднымі забабонамі, якія так доўга не магла вы-караніць новая рэвалюцыйная этыка, хоць так зацята змагалася за іх знішчэнне («Кірмаш»). Чарот стварае вобразы дасціпных і кемлівых вяскоўцаў, якім даводзіцца пераадольваць бюракратыч-нае самадурства і кручкатворства розных новаспечаных чыноўні-каў («Чалавек, які не радзіўся», 1923; «Дзіўная з'ява», 1921). А ў навеле «Саматканая світка» ён выстаўляе ў сатырычным святле былога вяскоўца, сялянскага сыма Сцяпана, які трапіў у сталіч-ны горад на высокую пасаду, адцураўся і сваёй саматканае світкі і бацькоўскае хаты.

Вобраз старой саматканай сніткі ў творы набывае сімвалічнае значэнне: гэта тая мастацкая дэталь, праз якую высвечваецца ўвесь характар і стыль паводзін галоўнага героя, вызначаецца яго лёс, даецца псіхалагічмая матывацыя ўчынкаў і маральны ўрок. Калі Сцяпан вяртаецца дадому, страціўшы з-за фанабэрыі высокую пасаду, то тая ж саматканая світка ляжыць у^яго чама-дане, якая «не дае яму супакою». «Абы заснуў, здаецца Сцяпану, што ён, апрануты ў гэту самую світку, ходзіць па вёсцы, а ўсе сяляне тыкаюць на яго пальцамі і кажуць: «Ага, не чурайся сва-ёй світкі... Яна павінна быць для цябе даражэй за чорную га-радскую вопратку! Ага, зноў у світцы саматканай!..» (Чарот М. Веснаход. С. 152)

У апавяданні «Непатрэбны чалавек» створаны гіпербалічны вобраз «класавага ворага» — сына арандатара фальварка, які за-гарэўся помстай пасля таго, як у віры рэвалюцыі загінулі ўсе яго родныя, а ён, які «сам колісь казаў, што хоча весці барацьбу з несправядлівасцю», цяпер зразумеў, што яму «не па дарозе з ты-мі, хто нясе роўнасць і справядлівасць». Сцяпан стаў, як піша Чарот, бандытам, забойцам — «непатрэбным нікому чалавекам». Ён прызнаецца Марысі — дзяўчыне, з якою некалі кахаўся, — што «душою перамяніўся больш, чым вопраткаю, і апраўдвас сваю метамарфозу: «Калі свет увесь перамяніўся й ніхто не дзі (469-470) віцца, а то ты здзівілася, што перамяніўся я — чалавек...» (Чарот М. Веснаход. С. 96) Гі-пербала тут набывае нават абрысы гратэску, калі само аблічча Сцяпана — калматае, жахлівае, нялюдскае — нагадвае аблічча Машэкі-разбойніка. Марыся, як і Наталька ў Купалавай паэме «Магіла льва», забівае колішняга свайго каханага, які стаў пагро-зай усяму свету. Маральная афарбоўка канфлікту мае пад сабою класавую падставу, бо менавіта сацыяльным паходжаннем героя тлумачыцца «гнільца» ў яго свядомасці, а значыць, і яго падзен-не да ўзроўню пачвары. Аднак вобраз аказаўся болын аб'ёмным, чым задумваўся аўтарам, бо за Сцяпанам таксама стаяла пэўная жыццёвая праўда, ён адстойваў сваю ісціну, якой адмовілі ў пра-ве на жыццё. Сама магчымасць існавання такой ісціны, якую гвалтоўна адабралі ў Сцяпана, прымусілі жыць яго так, як ён жыць не хацеў, штурхнулі на шлях помсты. апраўдвала яго, рабі-ла яго фігуру трагічнай, а значыць, вартай разумення і спачуван-ня, а не высмейвання і асуджэння. Такая магчымасць неадназ-начнага прачытання твора, відаць, падалася ў пазнейшы час не-бяспечанй, і гэта апавяданне было выкраслена з Чаротавай спадчыны, таксама як апавяданні «Талачка-шкрабалачка» і «Га-ля». Іх можна лічыць выдатнымі ўзорамі чаротаўскай псіхалагіч-най прозы.

Талачка, гераіня першага апавядання, — вельмі чысты свет-лы персанаж, яе погляды на свет абумоўлены выхаваннем у сям'і святара, а потым вучобай у епархіяльнай школе. Рэвалю-цыя не на ІІІмат скарэкціравала яе светаўспрыняцце, хоць Чарот і намагаўся паказаць, што епархіяльная школа пачала ацэньвац-ца гераіняй негатыўна — як сімвал адпрэчанага мінулага, «дзе калісь марынавалі яе ў белых сценах і набівалі галаву зусім не-патрэбнымі ведамі». Аднак для Талачкі епархіяльная школа была яшчэ і ўспамінам аб першых парастках кахання, калі незнаёмы пекны малады афіцэр царскай арміі, праходзячы пад вокнамі і ўгледзеўІІІы прыгожую Талачку з кніжкай, ласкава абазваў яе «цялушачкай». Менавіта гэты ўспамін, а не рэвалюцыйнае пе-райначваннс жыцця і псіхалогіі людзей, аказаўся самай важнай падзеяй у яе лёсе, таямніцай душы, якая ўплывала на паводзіны і ўчынкі гераіні, абумоўліваючы мастацкую глыбіню і цэлас-насць яе характару. Зламаным чалавекам, які не вытрымаў рэва-люцыйных перамен, М. Чарот паказаў у гэтым творы Аляксея — былога школьнага інспектара, які быў закаханы ў Талачку, калі яна настаўнічала на вёсцы да рэвалюцыі. Пазней яны спаткаліся ў горадзе, і Талачка ледзь пазнае ў апушчаным чалавеку таго, з кім калісьці думала звязаць сваё жыццё. Вобраз інтэлігента, не (470-471) прыняўшага рэвалюцыю, створаны Чаротам у негатыўным пла-не. Герой прызнаецца Талачцы ў сваёй разгубленасці і страча-насці для новага жыцця: «Як утопленнік гайдаюся па хвалях, па-куль бура не выкіне мёртвым на той ці іншы бераг... Я не жы-ву...» (Чарот М. Веснаход. С. 131) Вобраз Талачкі, акрылены рамантычным каханнем, няз-менна на працягу твора захоўваў сваю высокую адухоўленасць, быў пазбаўлены ў адрозненне ад Аляксея спрошчанай класавай аднамернасці.

Такі ж прывабны, аб'ёмны, але не столькі рамантычны, колькі драматычны вобраз Гапі з аднайменнага апавядання. Тут таксама прысутнічае класавая падстава канфлікту, якая абумоў-лівае прыроду адносін паміж героямі і тую як бы прадвызнача-ную немагчымасць для іх быць разам. Герой апавядання і Галя пазнаёміліся яшчэ дзецьмі. Яна была панскай дачкой, а ён ся-лянскім сынам. Калісьці падобная калізія магла быць вырашана такім чынам, як у «Адплаце кахання» Купалы, але рэвалюцыя перамяніла ўсё: гаспадарамі жыцця сталі такія, як герой апавя-дання, а Галя аказалася кінутай у вір беспрытульнага існавання. Яе шчырае каханне не знаходзіць адпаведнага глыбіннага водгу-ку ў «рабоча-сялянскай» душы яе абранніка, бо яе панскае міну-лае нібыта таўро на ёй. Вобраз гераіні вельмі прывабны, у ім угадваецца глыбокая ранімая натура, хоць аўтар усяляк імкнецца знізіць яе, надзяліць адмоўнымі рысамі, і ў рэшце рэшт робіць Галю ледзь не вулічнай жанчынай. У адрозненне ад Галі вобраз героя досыць просталінейны і схематычны, нягледзячы на тыя сумненні і ваганні, якія яму ўласцівы. Яго ўчынкі абумоўлены не столькі шчырымі памкненнямі і жаданнямі, колькі класавьш паходжаннем і, адпаведна, «класавым пачуццём», якое забараняе яму злучыцца з Галяй, нягледзячы на тое што толькі яе ён па-сапраўднаму кахаў. Але яго «класавы партрэт» павінен быў быць «чыстым», і Чарот робіць яго такім.

Даследчыкамі сцвярджалася думка, што менавіта апавяданні «Галя» і «Талачка-шкрабалачка» паўплывалі на развіццё прозы «маладнякоўцаў» і, у прыватнасці, адбіліся на станаўленні твор-чай індывідуальнасці М. Зарэцкага (М. Ярош).

Аповесць «Свінапас» лічыцца няскончанай. У цэнтры яе сю-жэта шэраг падзей, звязаных з героем-юнаком Грышкам, якога дражнілі на вёсцы Свінапасам. Чаротам задумваўся вобраз ма-ладога і прыгожага змагара за народнае шчасце, падобнага да легендарнага Робін Гуда. Грышка, як станоўчы персанаж, уяўляў сабой, аднак, статычную мадэль, дзеянні якога — шэраг своеа-саблівых прыгодніцкіх авантур на гістарычным фоне грама (471-472) дзянскай вайны. Мадэль жа адмоўнага героя, здрадніка Казюка, статычна змяшчала ў сабе агідныя і нізкія рысы. У цэлым твор атрымаўся кампазіцыйна рыхлым, яму не хапала моцнай захап-ляльнай інтрыгі, і вобраз Грышкі яўна «не дацягваў» да вобраза легендарнага народнага героя.

Удзел у тэатральным гуртку «Беларуская хатка» і разуменне таго, што беларускай сцэне не хапае сучасных драматычных тво-раў, натхнілі М. Чарота на стварэнне дзіцячых п'ес «Пастушкі», «Данілка і Алеська», камедыі «Мікітаў лапаць», драмы «На Ку-папле». Яго таленавітая драматургія з нязменным поспехам ста-вілася самадзейнымі і прафесійнымі тэатрамі ў 20-я гады. Вадэ-віль «Мікітаў лапаць» напісаны ў традыцыі камедыйных сцэніч-ных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча і Я. Купалы. У аснову сюжэ-та пакладзена любоўная калізія, калі закаханыя — суседскія хло-пец і дзяўчына — не могуць пабраціся з-за сваркі паміж іх баць-камі. У рэшце рэшт справа ўладжваецца дзякуючы нечаканай акалічнасці — лапцю вясковага дзівака Мікіты. Менавіта лапаць тут становіцца сімвалічнай арганізуючай сюжэт дэталлю, праз якую высвечваюцца характары і паводзіны герояў. А Чарот ізноў паўстае бліскучым непераўзыдзеным майстрам сімвалічнай мас-тацкай дэталі, як гэта назіраецца ў апавяданні «Саматканая світ-ка». П'еса насычана таксама каларытнымі сцэнічнымі абразкамі народнага вясковага жыцця. Персанажы гавораць жывой гу-тарковай мовай, а іх сутыкненні маюць камічны эфект, што за-бяспечвае п'есе нязменны поспех у гледачоў і ў 20-я гады, калі яна ставілася народным тэатрам У. Галубка, і зараз, калі яна ідзе на сцэне Купалаўскага тэатра.

У 30-я гады М. Чарот практычна адышоў ад літаратурнай дзейнасці. Пасля працэсу 1930 г., калі ўсе праявы нацыянальна-га жыцця былі асуджаны як «нацыянал-дэмакратызм», сам Ча-рот прычыніўся да асуджэння тых пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў, з кім не так даўно разам тварыў літаратуру, і змагаўся за Беларусь у 1919 г. У вершы «Суровы прыгавор падпісваю пер-шым» ён называў іх «ваўкамі лютымі... ў авечай скуры» і сцвяр-джаў: «А справа вашых рук і ваша «незалежнасць» — Гандлярст-ва дзікае загубленым сумленнем» (Чарот М. Зб. тв.: У 2 т. Т. 1. Мн., 1958. С. 171). Такая, здавалася, «антынац-дэмаўская», пазіцыя ненадоўга ўратавала Чарота. Як пісьменнік ён вычарпаўся ў 20-я гады, бо ўсё, што было магчыма апець, ка-лі яснаю і прыгожа-аддаленай здавалася перспектыва, было апе-та, а рэчаіснасць 30-х гадоў патрабавала такога кшталту апалаге-тыкі, на якую не здатны быў і Чарот, — патрабавала апраўднан-ня палітычных распраў, якія пачаліся адна за адной. Чаротавы (472-473) нешматлікія вершы 30-х гадоў («Чырвонаармейская», «Завод и зямля», «Калгас «Бязбожнік», усе — 1931; «Мы заклікаем», «Агіт-цягніку», абодва — 1933) страчваюць мастацкую навізну і тую своеасаблівую паэтыку, якою поўніліся нават апалагетычныя ра-нейшыя вершы Чарота, бо іх сагравала натхнёная вера ў будучы-ню і ідэал — то прагматычна заземлены, як трактар і электра-плуг, то адцягнены, як «прыгожа-светлая даль». 3 агульнага шэ-рагу выбіваецца, бадай, верш «Лірычны эскіз» (1934). Тут адчу-ваецца палеміка з часам і, магчыма, палеміка з самім сабой:

Не плачу я,

Не ныю, нс сумую,

Каб гэтым пацмшаць

Варожых нам людзей.

Сваёй паэ'зіяй

Ім адказаць магу я,

Што повсн радасці

I сонечных надзей.

(Чарот М. Зб. тв.: У 2 т. Т. 1. 203)

М. Чарот лічыў патрэбным нібыта апраўдвацца перад кімсьці, абараняць сваё званне рэвалюцыйнага паэта («Я не паэт разгулу, адзіноцтва...»), магчыма, прадбачачы лавіну бу-дучых рэпрэсій, якая змыс і яго самога. Сапраўды, ён быў арыштаваны ў канцы студзеня 1937 г., абвінавачаны як удзельнік «контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» і пасля допытаў і катаванняў, прызнаўшы сябе вінаватым, быў прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 29 кастрычніка 1937 г. у Мінску. У 1956 г. рэабілітаваны.

У 1958 г. выйшаў двухтомны Збор твораў М. Чарота, які складаўся з прозы і паэзіі, куды, аднак, не ўвайшлі такія творы, як паэма «Карчма», верш «На шляху Адраджэння», апавяданні «Непатрэбны чалавек», «Галя», «Талачка-шкрабалачка» — не ўвайшоў той Чарот, які даваў магчымасць неадназначных трак-товак, якога можна было западозрыць у сумненнях і ваганнях, што не дужа стасавалася з іміджам рэвалюцыйнага песняра, якім ён, несумненна, быў. Аднак ён быў і складанай творчай асобай, напісаўшы пра сябе ў канцы творчага шляху:

А я пайшоў

I йду сваёй дарогай,

Злучыўшы у сабе

Вялікія дзве сілы.

(Чарот М. Зб. тв. Т. 1. С. 203)

Гэтыя «дзве сілы» былі нябесная стыхія мастацтва і зямная, часта крывавая стыхія рэвалюцыі, якія ён імкнуўся, акрылены верай у светлую справядлівую будучыню, паяднаць. Менавіта тое, што мастак у паэце злучаўся з апалагетам рэвалюцыі, надавала многім яго творам магутную лірычную энергію, рысы неадназначнасці і той падтэкст, які і цяпер вылучае ў М. Чароце таленавітага майстра слова.


Багдановіч І.Э. Міхась Чарот // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 454-474.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер iconСапраўднае прозвішча Рэдзька Аляксей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай
Дубровіч алесь (сапраўднае прозвішча – Рэдзька Аляксей Рыгоравіч) нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай...

Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер iconУладзіміру Мікалаевічу Дубоўку наканавана было з'явіцца ў свет на зямлі беларускай (нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Вілейс-кага павета Віленскай губерні) на самым
Адраджэння (М. Чарот, У. Дубоўка, Я. Пушча). Гэты этап ледзь не стаўся апошнім у адра-джэнскім летапісе нацыі, па жывому патаптаны,...

Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер iconЗвычайна, каб пазнаёміцца з творамі мастакоў, мы наведваем музеі, галерэі ці выставы. Аднак ёсць І выключэнні. У маёй вёсцы Малева, што на Нясвіжчыне, знаёмства
Так, гэта работа майго земляка. Нарадзіўся Фёдар Аляксеевіч у 1899 годзе ў вёсцы Малева, на той час Слуцкага павета Мінскай губерні...

Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер iconЛынькоў Міхась біяграфія
Лынькоў Міхась, нарадзіўся 30. 01. 1899 г у вёсцы Зазыбы Вілейскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і чыгуначніка

Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер iconБараноўскі Міхаіл Міхайлавіч
Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся 27 жніўня 1982 года ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў....

Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер iconДуж-Душэўскі Клаўдзій Сцяпанавіч
Нарадзіўся ў мястэчку Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні ў сям'і збяднелых шляхцічаў 27 сакавіка

Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер iconУладзімір Дубоўка Хроніка жыцця
Агароднікі Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці)

Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер iconМ. Р. Прыгодзіч, А. А. Прыгодзіч (Мінск) списокъ именъ мужескихь и женскихь
Лёс адвёў яму нямнога гадоў (1823г., вёска Шыпілавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні – 1861 г., г. Санкт-Пецярбург), І ён пражыў...

Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер iconГалавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск]
Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай...

Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер iconАляксандар Ярашук старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
Нарадзіўся 16 лістапада 1951 года ў вёсцы Ўнучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка