Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях




НазваФалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
старонка1/5
Дата канвертавання21.11.2012
Памер0.71 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна–метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

___________________ А. І. Жук

___________________


Рэгістрацыйны № ТД _______/ тип.


ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА


Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях

1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія»,

1-21 05 04 «Славянская філалогія».


УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Старшыня Першы прарэктар Дзяржаўнай

вучэбна-метадычнага аб’яднання установы адукацыі «Рэспубліканскі

вышэйшых навучальных устаноў інстытут вышэйшай школы»

Рэспублікі Беларусь па

педагагічнай адукацыі _______________ В. І. Дыніч

________________ П. Дз. Кухарчык _______________

________________


Начальнік Упраўлення вышэйшай і Эксперт – нормакантралёр

сярэдняй спецыяльнай адукацыі ______________ ____________

Міністэрства адукацыі ______________

Рэспублікі Беларусь

__________________ Ю. І. Міксюк

__________________


Мінск 2008


Аўтары – складальнікі :

Кавалёва Р. М. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт», кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Прыемка В. В. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт», кандыдат філалагічных навук


Рэцэнзенты :

Кафедра этналогіі і фалькларыстыкі установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка». Пратакол пасяджэння кафедры №_____ад_______________2008.

Новак В. С. – доктар філалагічных навук, прафесар


Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой

Кафедрай тэорыі літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт» (пратакол № ад )


Навукова–метадычным саветам ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт (пратакол № ад)

_________________


Навукова-метадычным саветам па эстэтычнай адукацыі вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі (пратакол № ад )

_________________


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Дысцыпліна «Фалькларыстыка» прадугледжана агульнаадукацыйным стандартам і тыпавым вучэбным планам падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія». З прычыны гэтага прапанаваная праграма мае універсальны характар, аднак пры складанні вучэбных праграм і ў працэсе практычнай рэалізацыі яе рэкамендуецца канкрэтызаваць з улікам спецыяльнасці і нацыянальнага культурна-гістарычнага кантэксту. Такім чынам, змест дысцыпліны «Фалькларыстыка» будзе вар’іравацца ў залежнасці ад аб’екта вывучэння: для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Беларуская філалогія», пад назвай «Фалькларыстыка» чытаецца курс «Беларуская фалькларыстыка», па спецыяльнасці «Руская філалогія» — «Руская фалькларыстыка», «Славянская філалогія» — «Славянская фалькларыстыка» з акцэнтацыяй фальклору адпаведнага паўднёваславянскага ці заходнеславянскага народа.

Праграма зарыентавана на сучасную канцэпцыю агульнаадукацыйнай і вышэйшай школы. Фальклор падаецца як багацейшы культурны скарб кожнага народа, сродак выяўлення яго нацыянальнай свядомасці, умова выхавання патрыёта сваёй краіны, грамадзяніна з высокім узроўнем нацыянальнай годнасці. Акрамя таго, кваліфікацыйная характарыстыка выпускніка філалагічнага факультэта вымагае таго, каб тэма «Роля фальклору ў патрыятычным, маральным і эстэтычным выхаванні асобы» была скразной. Яе асвятленне павінна стаць абавязковым ва ўсіх раздзелах курса, пры вывучэнні розных жанраў і відаў нацыянальнага фальклору.

Мэта вывучэння дысцыпліны «Фалькларыстыка» – фарміраванне ў студэнта навуковага, тэарэтычна абгрунтаванага ўяўлення пра фальклор як зыходную кропку слоўнага мастацтва, адметную культурную з’яву, своеасаблівую эстэтычную сістэму, пра яго універсальныя і нацыянальныя асаблівасці, сувязь з вуснай паэзіяй іншых славянскіх народаў, месца ў сучаснай культурнай парадыгме.

Асноўныя задачы вывучэння дысцыпліны наступныя: авалоданне пытаннямі тэорыі і гісторыі фальклору, прынцыпамі яго класіфікацыі і сістэматызацыі; паслядоўнае азнаямленне з рухам мастацкай сістэмы ў часе, дакладнай характарыстыкай кожнага фальклорнага жанру ў яго агульнатэарэтычным і канкрэтна нацыянальным праламленні; выпрацоўка навыкаў рознаўзроўневага разумення аналізу фальклору (сфера – фальклорна–этнаграфічны комплекс (з’ява) – жанр (від) – твор – тэкст); авалоданне методыкай тэкставага (гістарычнага і семантычнага) аналізу.

У агульным плане фальклор па-ранейшаму разглядаецца з гістарычнага пункту погляду. Гістарычнае развіццё фальклору разумеецца як рух яго мастацкай традыцыі. Асноўная ўвага скіравана на вывучэнне складу, зместу і мастацкіх форм класічнага (нацыянальнага па форме і змесце) фальклору, які пазнаецца ў сувязі з папярэднікамі – архаічным фальклорам і раннетрадыцыйным (праславянскія карані) – і наступнымі посткласічнымі формамі (фальклор познетрадыцыйны, гарадскі, рабочы, постфальклор). Вызначаюцца галоўныя праблемы філалагічнага вывучэння фальклору: гістарычнае развіццё жанраў і відаў вусна–паэтычнай творчасці, іх сістэмнасць, лініі і формы сувязі з пазатэкставай рэальнасцю, суадносіны агульнафальклорнага, агульнаславянскага і нацыянальна адметнага, а таксама агульнанацыянальнага і лакальна–рэгіянальнага. Скіроўваецца ўвага на асаблівасці фальклорнай і жанрава–відавой паэтыкі.

Праграма каардынуецца з праграмамі іншых дысцыплін вучэбнага плана – славянскай і ўсходнеславянскай міфалогіяй, уводзінамі ў літаратуразнаўства, тэорыяй літаратуры. Адсюль увядзенне ў праграму невялікай колькасці тэрмінаў і паняццяў, якія ў цяперашні час шырока выкарыстоўваюцца ў міждысцыплінарных даследаваннях і даказалі сваю эфектыўнасць пры аналізе фальклорных з’яў.

Дадзеная праграма абапіраецца на дзве папярэднія: «Беларускі фальклор» (Мінск: БДУ, 2008) і «Фольклор славянских народов» (Минск: БГУ, 2008), развівае і ўдакладняе іх. Асноўныя тэхналогіі практычнага навучання падаюцца ў кнізе: Кавалёва Р. М. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: вучэб.–метад. комплекс для студэнтаў філал. фак. спец. 1–21 05 01 «Беларуская філалогія». Мінск: БДУ, 2005. Тут таксама прапануюцца формы кантралюемай самастойнай работы студэнтаў. Выкарыстоўваюцца наступныя: абарона і прэзентацыя двух канспектаў, складанне «партфоліо», напісанне і прэзентацыя навукова-публіцыстычнага эсэ.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

– каштоўнасны змест народнай культуры і яе эстэтыку;

– асноўныя пытанні тэорыі фальклору,

– заканамернасці развіцця фальклору;

– віды, жанры, унутрыжанравыя асаблівасці фальклору;

– гістарычную дынаміку фальклорных жанраў;

– прынцыпы класіфікацыі і сістэматызацыі фальклору.

Умець:

– выкарыстоўваць метады рознаўзроўневага аналізу фальклору;

–дакладна характарызаваць кожны фальклорны жанр ў яго агульнатэарэтычным і канкрэтна нацыянальным праламленні;

– вызначаць месца і ролю фальклору у гісторыка-культурным працэсе;

– раскрываць семантыку фальклорных матываў і вобразаў;

– збіраць і пашпартызаваць фальклорныя творы.

Курсы «Беларуская фалькларыстыка», «Руская фалькларыстыка» і «Славянская фалькларыстыка» разлічаны на 52 аўдыторныя гадзіны: 32 лекцыйныя, 14 практычных і 6, адведзеных на кантралюемую самастойную работу студэнтаў.


Прыкладны тэматычны план




пп



Назва тэм

Лекцыі

Практычныя заняткі

Кантралюемая самастойная работа

1

Фальклор – адметны тып слоўнага мастацтва

1







2

Фалькларыстыка як навука аб народнай творчасці

1

2



3

Сістэма жанраў і відаў фальклору

4







4

Спецыфіка фальклорнай творчасці

1

2



5

Фальклор як мастацкая сістэма

2







6

Гістарычнае развіццё і прынцыпы перыядызацыі фальклору

2







7

Агульнаславянскае і адметнае ў нацыянальным фальклоры

2

2



8

Міфалагічныя асновы фальклорнага мыслення і вусная паэтычная творчасць славянскіх народаў

2







9

Грамадская каштоўнасць нацыянальнага фальклору

2







10

Рытуальна–магічная сфера традыцыйнага фальклору

4







11

Сфера сямейна–абрадавай паэзіі

2

2



12

Парэмійная сфера фальклору



2



13

Сфера празаічных эпічных жанраў

3

2



14

Няказкавая проза

1







15

Вершаваныя эпічныя жанры

1







16

Баладныя песні

1







17

Духоўныя вершы і псальмы

1







18

Сфера пазаабрадавай лірыкі

2

2



19

Абарона і прэзентацыя двух канспектаў







2

20

Складанне «партфоліо»







2

21

Напісанне і прэзентацыя навукова-публіцыстычнага эсэ







2




Колькасць гадзін: 52

32

14

6



ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

«ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА»


1. ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА

ЯК НАВУКА АБ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ


    1. Унутраная дыферэнцыяцыя

сучаснай фалькларыстыкі


Аб’ём паняцця «народная творчасць». Вобласці матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Перадумовы запачаткавання фалькларыстыкі (XVII – першая палова XIX ст.). Праблема вызначэння аб’екта даследавання, распрацоўкі ўласнага паняційна-тэрміналагічнага апарату. Універсальны тэрмін «фальклор» і яго канкрэтнае напаўненне.

Агульная фалькларыстыка. Распрацоўка тэорыі фальклору і метадалогіі фалькларыстычных даследаванняў.

Этнічна маркіраваная фалькларыстыка (славянская, усходнеславянская, руская, беларуская, украінская). Адпаведныя аб'екты разгляду (славянскі фальклор, рускі, беларускі, украінскі).

Структурная дыферэнцыяцыя фальклору і яго вывучэнне ў кантэксце музыказнаўства, харэаграфіі, тэатразнаўства, мастацтвазнаўства. Самастойнасть этнамузыкалогіі. Філалагічная фалькларыстыка. Ідэя комплекснага вывучэння фальклору.


1.2. Філалагічная фалькларыстыка


Канцэпцыя фальклору як мастацтва слова. Аб’ект даследавання – сукупнасць вусных твораў рознай жанрава-відавой канфігурацыі. Мэты і задачы філалагічнай фалькларыстыкі.

Апорныя тэрміны і паняцці: духоўная (нематэрыяльная ) культура, вусна-паэтычная творчасць, альбо фальклор (у вузкім значэнні гэтага терміна), традыцыйнасць, калектыўнасць, варыятыўнасць, фальклорныя жанры, паэтыка, фалькларызм, постфальклор.

Жанры ў гістарычным развіцці іх мастацкай формы і зместу – асноўны прадмет вывучэння філалагічнай фалькларыстыкі.

Раздзелы фалькларыстыкі: тэорыя фальклору, гісторыя фальклору, гісторыя фальклорных жанраў; гістарыяграфія фалькларыстыкі; арганізацыя і методыка збірання фальклору, сістэматызацыя архіўных фондаў; тэксталогія і прынцыпы выдання фальклору.


1.3. Метады і прынцыпы вывучэння вусна-паэтычнай творчасці


Гісторыка-эмпірычнае і гісторыка-тэарэтычнае вывучэнне фальклору.

Параўнальна-гістарычны метад і яго віды. Структурна-семіятычны метад. Рэгіянальнае, арэальнае, дыяхроннае, сінхроннае, сістэмнае і функцыянальнае вывучэнне фальклору. Методыка палявога і ўключанага вывучэння фальклорных з’яў.

Сучасныя прынцыпы вывучэння фальклорнага тэксту ў адзінстве сінтактыкі, семантыкі, прагматыкі. Тэкст як матэрыяльнае ўвасабленне фальклорнага твора.


1.4. Фалькларыстыка ў сістэме філалагічных і грамадскіх навук


Значэнне фальклорных матэрыялаў для іншых навук пры вырашэнні імі ўласных праблем. Выкарыстанне досведу філалагічных і грамадскіх навук у фалькларыстычных даследаваннях.

Фалькларыстыка і літаратуразнаўства. Значэнне фальклорных фактаў для тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі. Методыка даследавання фалькларызму літаратурных твораў. Суадносіны паняційна-тэрміналагічнага апарату літаратуразнаўства і фалькларыстыкі.

Фалькларыстыка і міфалогія. Міфалагізм фальклору як аснова для рэканструкцыі нацыянальнай міфасферы. Даследаванне міфалагічнай семантыкі фальклорных вобразаў і матываў.

Фалькларыстыка і этналогія. Аспекты вывучэння сінкрэтычнага фальклорна-этнаграфічнага кантэксту народнай культуры і этнаграфічных сувязей фальклору. Фалькларыстыка і гісторыя. Узроўні фальклорнага гістарызму. Праблема ўзнаўлення ранняй і ўнутранай гісторыі народа на аснове нацыянальнага фальклору.

Узаемасувязі фалькларыстыкі і дыялекталогіі, фалькларыстыкі і этналінгвістыкі. Аспекты вывучэння мэтамовы фальклорнай культуры.

Фалькларыстыка і псіхалогія. Вызначэнне нацыянальнага псіхатыпу згодна з фальклорнымі дадзенымі. Псіхааналітычны падыход да аналізу фальклору.

Фалькларыстыка і сацыялогія. Фальклор – індыкатар грамадскіх настрояў.

Фалькларыстыка і культуралогія. Культуралагічны падыход да вывучэння фальклору. Выкарыстанне культуралагічных ідэй і канцэпцый у фалькларыстыцы.

Гендэрны аспект вывучэння фальклору.


  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconГісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconМетэаралогія І кліматалогія тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
П. А. Каўрыга, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт

Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconЗнешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconТыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцІ
Кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”

Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconГісторыя Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconМетады дыстанцыйных даследаванняў Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў п а спец ыя льн а с ці : 1
Прарэктар па вучэбнай I выхаваучай працы Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconЛацінамоўная літаратура беларусі тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconМетодыка выкладання класічных моў Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Фалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях iconВучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Беларускі фальклор: Вучэб праграма для студэнтаў выш навуч устаноў па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» / аўтар-склад. Р. М....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка