Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі




НазваМатэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі
Дата канвертавання21.11.2012
Памер29.01 Kb.
ТыпДокументы
Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда

па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі


Прыняты 23 ліпеня 2008 г. закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якая ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.

Падрыхтаваная новая рэдакцыя “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” – гэта не рэформа існуючага беларускага правапісу. Новая рэдакцыя скіравана на яго карэкціроўку, памяншэнне колькасці выключэнняў, падпарадкаванне большасці напісанняў агульным правілам і заканамернасцям, што найбольш адпавядаюць фанетычнаму (гукавому) ладу беларускай літаратурнай мовы. У гэтых адносінах новая рэдакцыя “Правіл...” – яшчэ адзін крок у бок збліжэння пісьмовай мовы з беларускім вымаўленнем, яна больш дасканалая і практычна больш зручная ў параўнанні са зводам правіл, выдадзеных у 1959 г., якімі мы карысталіся да гэтага часу.

Неабходнасць увядзення ў дзеянне новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступным.

  • Звод “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзены ў

1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў, у першаю чаргу настаўнікаў і выкладчыкаў беларускай мовы.

  • Паколькі правапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме

жывой мовы, то ён не можа працяглы час заставацца без змяненняў. Бесперапыннае развіццё мовы выклікае неабходнасць удасканалення і правапісных норм, прывядзення іх у адпаведнасць з моўнай практыкай. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. Асабліва востра гэтая праблема для беларускай мовы паўстала ў канцы XX ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усе гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу.

  • У падрыхтаваным праекце новай рэдакцыі “Правіл...” істотна

ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай істотна зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове ў школе. У прыватнасці, прапанаваны наступныя змены.

1. Істотна пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў (напрыклад, адажыа, трыа).

2. Пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад, універсітэт, але ва ўніверсітэце.

3. Спрошчаны правілы пераносу слоў, што цалкам адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.

4. Унесены карэктывы ў правілы напісання складаных і складанаскарочаных слоў у адпаведнасці з агульным прынцыпам акання і сучаснай моўнай практыкай.

5. Упарадкавана напісанне вялікай і малой літар.

6. Уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім, дарэчы, адлюстравана пераважнае ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам –ава-(-ява-), а не –ірава- (-ырава-).

Прапанаваны таксама іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Акрамя таго, ён у большай ступені будзе адпавядаць фанетычнай сістэме беларускай мовы і асаблівасцям вымаўлення.

Новая рэдакцыя “Правіл беларускай агфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца аптымальнай у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы, забяспечыць пераемнасць традыцый пісьмовай беларускай мовы і адзінства арфаграфічнага рэжыму ў школьным навучанні, адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што будзе спрыяць павышэнню прэстыжу беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы нашай краіны і мовы тытульнай нацыі.


(Лукашанец, А. Вывучаем новыя правілы беларускага правапісу

/ А. Лукашанец, Л. Кунцэвіч, І. Кандраценя. // Роднае слова .- 2009. - № 1).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Прыняты 23 ліпеня 2008 г. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі” з'яўляецца вынікам шматгадовай...

Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗакон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»
Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, зацверджанага Міністрам адукацыі 17 лістапада 2009г

Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗмены ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗмены ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗ мены ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗмены ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
З 1 верасня 2010 г уступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”. Матэрыя, прапанаваны...

Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”. Для якаснай арганізацыі працэсу навучання школьнікаў беларускай мове пасля увядзення...

Матэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗакон рэспублікi беларусь аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі
Артыкул Зацвердзіць Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі (прыкладаюцца)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка