Вывучаем правілы беларускага правапісу

НазваВывучаем правілы беларускага правапісу
Дата канвертавання21.11.2012
Памер27.55 Kb.
ТыпДокументы
ВЫВУЧАЕМ ПРАВІЛЫ БЕЛАРУСКАГА ПРАВАПІСУ

Прыняты 23 ліпеня 2008 г. закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якая ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.

Падрыхтаваная новая рэдакцыя “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” – гэта не рэформа існуючага беларускага правапісу. Новая рэдакцыя скіравана на яго карэкціроўку, памяншэнне колькасці выключэнняў, падпарадкаванне большасці напісанняў агульным правілам і заканамернасцям, што найбольш адпявадаюць фанетычнаму (гукавому) ладу беларускай літаратурнай мовы. У гэтых адносінах новая рэдакцыя “Правіл…” – яшчэ адзін крок у бок збліжэння пісьмовай мовы з беларускім вымаўленнем, яна больш дасканалая і практычна больш зручная ў параўнанні са зводам правіл, выдадзеных у 1959 г., якімі мы карыстаемся да гэтага часу.

Неабходнасць увядзення ў дзеянне новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступным.

  • Звод “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў, у першую чаргу настаўнікаў і выкладчыкаў беларускай мовы.

  • Паколькі правапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, то ён не можа працяглы час заставацца без змяненняў. Бесперапыннае развіццё мовы выклікае неабходнасць удасканалення і правапісных норм, прывядзення іх у адпаведнасць з моўнай практыкай. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. Асабліва востра гэтая праблема для беларускай мовы паўстала ў канцы ХХ ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка напоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усё гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу.

  • У падрыхтаваным праекце новай рэдакцыі “Правіл…” істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай істотна зменшана колькасць выключэнняў. Многія падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове ў школе. У прыватнасці, прапанаваны наступныя змены.

  1. Істотна пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў (напрыклад, адажыа, трыа).

  2. Пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад, універсітэт, але ва ўніверсітэце.

  3. Спрошчаны правілы пераносу слоў, што цалкам адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.

  4. Унесены карэктывы ў правілы напісання складаных і складанаскарочаных слоў у адпаведнасці з агульным прынцыпам акання і сучаснай моўнай практыкай.

  5. Упарадкавана напісанне вялікай і малой літар.

  6. Уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім, дарэчы, адлюстравана пераважнае ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава- (-ява-), а не -ірава- (-ырава-).

Прапанаваны таксама іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Акрамя таго, ён у большай ступені будзе адпавядаць фанетычнай сістэме беларускай мовы і асаблівасцям беларускага вымаўлення.

Новая рэдакцыя “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” зяўляецца аптымальнай у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы, забяспечыць пераемнасць традыцый пісьмовай беларускай мовы і адзінства арфаграфічнага рэжыму ў школьным навучанні, адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што будзе спрыяць павышэнню прэстыжу беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы нашай краіны і мовы тытульнай нацыі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вывучаем правілы беларускага правапісу iconДадатак да тэматычнай школьнай газеты "след"
Мы прапануем рубрыку "Вывучаем новыя правілы беларускага правапісу", мэта якой растлумачыць тыя змены І ўдакладненні, што ўводзяцца...

Вывучаем правілы беларускага правапісу iconБанк данных Беларуская мова Асноўныя правілы беларускага
Асноўныя правілы беларускага правапісу І практычныя заданні па беларускай мове [Текст] : вучэб дапамож для студ. 2-га курса мед....

Вывучаем правілы беларускага правапісу iconФакультатыў "Вывучаем беларускі правапіс" Тэма
Мэты: садзейнічаць засваенню правіл правапісу змякчальнага мяккага знака як сродку абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага, ствараць...

Вывучаем правілы беларускага правапісу iconТэма: Рэформа беларускага правапісу 1933 года
Уводзіны

Вывучаем правілы беларускага правапісу iconЗ гісторыі беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны І мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....

Вывучаем правілы беларускага правапісу iconГісторыя беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны І мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....

Вывучаем правілы беларускага правапісу iconЗ гісторыі беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны І мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....

Вывучаем правілы беларускага правапісу iconЗ гісторыі беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны І мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка