Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот




НазваВыпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Дата канвертавання21.11.2012
Памер128.79 Kb.
ТыпДокументы



Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/

Выпуск 32 (500)

(15 верасня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




У Гродне адбудзецца першы Форум веласіпедыстаў 2

Прэзентацыя выданняў твораў паэтаў-святароў ў Гродне 2

Прыёмныя бацькі Беларусі патрабуюць увагі 3

Форум валанцёраў і дыспут памяці Й.Раў 3

Семінар па экалагічнай журналістыцы 4

Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара 5

Дабрачынная праграма грантаў Google Grants 5

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД 6

Журналісцкая майстэрня-2011 запрашае 7

Канферэнцыя па абмене досведам у прафілактыцы ВІЧ 7

Вэбінар для некамерцыйных арганізацый 7

Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе 8

Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы 8

«Амерыканская культура: якая яна?» 8




Падзеі:



 уверх

У Гродне адбудзецца першы Форум веласіпедыстаў


Мэтай запланаванага на 17-18 верасня мерапрыемства з'яўляецца аб'яднанне намаганняў аматараў ровара з усё краіны па ўдасканаленні гарадской інфраструктуры. Удзел у Форуме збіраюцца ўзяць прадстаўнікі ўсіх абласных цэнтраў Беларусі.

У час імпрэзы адбудзецца прэзентацыя дзейнасці розных велаініцыятываў краіны, абмен досведам працы з мясцовымі ўладамі, а таксама досведам арганізацыі гарадскіх вела-мерапрыемстваў.

Аматары ровараў у Гродне даўно імкнуцца даказаць свае правы на камфортныя ўмовы для перасоўвання па горадзе.

З нядаўняга часу працуе адмысловы сайт гарадзенскіх актывістаў роварнага руху.

Гарадзенцам добра знаёмыя ініцыятывы "Крытычная маса" і "Бардзюрная пятніца".

Падобныя ініцыятывы спарадычна ўзнікаюць і ў іншых гарадах краіны.

 Форум у Гродне стане першай спробай скаардынаваць дзеянні актывістаў роварнага руху па ўдасканаленні гарадской інфраструктуры з улікам інтарэсаў раварыстаў.

Паводле http://t-styl.info


уверх

Прэзентацыя выданняў твораў паэтаў-святароў ў Гродне


Адразу два выдання з серыі “Беларусі кнігазбор”, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў-святароў,  будуць прэзентаваныя гродзенцам  18 верасня: 54-ты том серыі – збор твораў Казіміра Сваяка і 58-мы том - “Выбраныя творы” Вінцука Адважнага.

Вінцук Адважны (сапраўднае імя Язэп Германовіч) – святар, які працаваў у заходнім і ўсходнім абрадах, манах-марыянін, нарадзіўся ў 1890 годзе ў Гальшанах, памёр на эміграцыі ў Лондане ў 1978 годзе.

Сябра Таварыства беларускай школы, арганізатар адной з беларускіх школ, адзін з пачынальнікаў беларускага духоўнага адраджэння. З 1932 года працаваў на місіі ў Харбіне, вярнуўшыся ў Вільню, кіраваў беларускім марыянскім домам студэнтаў.

Разам з студэнтамі быў дэпартаваны ў Цэнтральную Польшчу, зноў выехаў у Харбін, адкуль у 1948 годзе выдадзены кітайскімі ўладамі савецкім органам бяспекі.

Святар атрымаў 25 гадоў лагероў, але быў вызвалены пасля смерці Сталіна.

Выехаў на эміграцыю, канчаткова спыніўшыся ў Лондане, дзе і памёр.

У выданне з 600 старонак ўвайшлі вершы, байкі,  творы, якія публікуюцца ўпершыню, і легендарныя ўспаміны “Кітай-Сібір-Масква”.

 У кнігу выбраных твораў Казіміра Сваяка ўвайшлі зборнік вершаў «Мая ліра», філасофскі дзённік «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі», п’еса «Янка Канцавы», драматычная паэма «Купалле», вершы і публіцыстыка.

Казімір Сваяк — паэтычны псеўданім каталіцкага святара і публіцыста Канстанціна Стаповіча, якога лічаць адным з пачынальнікаў духоўна-ірацыянальнай плыні ў заходне-беларускай паэзіі пачатку XX ст.

Ён быў найбольш вядомы як папулярызатар беларускай мовы, якую імкнуўся ўводзіць у літургічнае жыццё касцёла і адукацыю, за што цярпеў пераследы.

 Адзіная прэзентацыя збораў твораў беларусіх паэтаў-святароў у Гродне адбудзецца ў грэка-каталіцкай парафіі ў капліцы на Дзевятоўцы (каля польскй школы).

Гасцямі імпрэзы будуць укладальніца зборнікаў Ірына Багдановіч, нашчадак роднай сястры Казіміра Сваяка  кс.Юрый Йодзвік.

 Атрымаць выданне твораў Вінцука Адважнага можна будзе толькі па папярэдняй замове.

Пачатак прэзентацыі ў 11.30

Паводле http://t-styl.info


уверх

Прыёмныя бацькі Беларусі патрабуюць увагі


Прыёмныя бацькі Беларусі звярнуліся з адкрытым лістом ва Ўрад і Адміністрацыю прэзідэнта, каб звярнуць увагу на праблемы з забеспячэннем дзяцей-сірот у прыёмных сем’ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

У звароце закранаюцца пытанні аздараўлення, грашовай дапамогі, рэгістрацыі прыёмных дзяцей.

У Беларусі распрацаваны новы праект новага Палажэння аб прыёмнай сямьі.

Аўтары ліста лічаць неабходным прадставіць праект для абмеркавання грамадскасці.

Зварот можна прачытаць на сайце аднаго з арганізатараў МГТ “Добрая воля” http://mihck.info/node/77.

Калі вы лічыце пытанні, паднятыя ў звароце, актуальнымі, і хочаце падтрымаць прыёмныя семьі, можаце пакінуць свой подпіс у лісце.

Кантакты ў Мінску: 212-45-81, +375 29 501-87-81.

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Форум валанцёраў і дыспут памяці Й.Раў


19 верасня ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў пройдзе IV Форум валанцёраў і VI дыспут памяці Й.Раў на тэму “Добраахвотная праца на карысць грамадзянскай супольнасці”.

Плануецца абмеркаваць магчымасці валанцёрскай працы ў розных еўрапейскіх краінах і перспектывы інтэграцыі беларускіх валанцёрскіх ініцыятыў у міжнародны кантэкст, а таксама надаць новыя імпульсы валанцёрскаму руху ў Беларусі праз выкарыстанне досведу іншых еўрапейскіх краін.

Удзельнікі форума і дыспута правядуць дыскусію пра новыя задачы і формы працы валанцёраў у такіх спецыфічных сферах дзейнасці, як, напрыклад, дапамога сталым людзям і сведкам вайсковых дзеянняў.

Мяркуецца сфармаваць працоўную групу з прадстаўнікоў праграмы “Месца сустрэчы Дыялог” германскага фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” для сумеснага вырашэння праблем валанцёрства ў перыяд паміж форумамі.

Удзельнікі мерапрыемстваў – валанцёры і супрацоўнікі грамадскіх аб’яднанняў і дзяржаўных арганізацый, школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установаў, сведкі вайсковых падзей, удзельнікі праектаў у межах праграмы “Месца сустрэчы – Дыялог”.

Форум валанцёраў распачне працу ў 9.00.

У дыскусіі з экспертамі з Расіі, Украіны, Германіі ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні валанцёрскага руху.

Праца ў групах па інтарэсах супольна з экспертамі будзе прысвечана распрацоўцы канцэпцыі дзейнасці арганізацый, абмену досведам, прэзентацыі праектаў і фармулёўцы пытанняў да асноўнага дакладчыка Дыспута памяці Й.Раў.

У 16.30 адкрыецца штогадовы дыспут памяці Й.Раў.

З прывітальнымі словамі выступяць пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія д-р К.Вайль і прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

Асноўны даклад “Унёсак валанцёрскай дзейнасці ў развіццё грамадзянскай супольнасці ў Еўропе” прачытае сябра Рады фонда “Дапамога дзецям у бядзе” Крыстына Раў, якая таксама адкажа на пытанні ўдзельнікаў форума.

Арганізатары мерапрыемстваў – ММАЦ імя Й.Раў, МАЦ Дортмунд, МГА “Узаемаразуменне”, Германскі фонд “Памяць, адказнасць і будучыня”.

Даведкі па тэлефонах: +375 17 207 49 72, факс +375 17 270 39 95.

Паводле прэс-рэлізу


А
бвесткі
:

уверх

Семінар па экалагічнай журналістыцы


26 — 27 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры пройдзе семінар па экалагічнай журналістыцы.

Запрошаныя эксперты распавядуць, як зацікавіць чытача матэрыялам на экалагічную тэматыку, як знайсці «свежую» тэму, як адшукаць актуальную інфармацыю ў сацыяльных сетках і г.д.

Вы таксама пазнаёміцеся з замежным і беларускім досведам журналісцкага расследавання на экалагічную тэматыку, атрымаеце прафесійныя парады ў падрыхтоўцы публікацый па праблемах навакольнага асяроддзя, параўнаеце погляды журналістаў і экалагічных экспертаў на «добры» артыкул.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць фармуляр заяўкі і адправіць яго разам з далучанымі журналісцкімі матэрыяламі па факсе 270-39-95 альбо на e-mail medienakademie@ibb.by.

Апошні тэрмін - да 21 верасня.

Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца месца ў гатэлі.

ПРАГРАМА СЕМІНАРА

ФАРМУЛЯР ЗАЯЎКІ

Паводле http://baj.by

уверх

Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара


Група беларускіх экспертаў прапануе кансультацыйную дапамогу арганізацыям трэцяга сектара Беларусі.

Кансультацыі аказваюцца па пытаннях, звязаных з павышэннем якасці інфармацыйнай працы арганізацый:

-па камунікатыўным планаванні;

- падрыхтоўцы і правядзенні інфармацыйных кампаній;

- павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў, якія займаюцца інфармацыйнай працай;

- працы сайтаў, прасоўванні ў сацсетках;

- працы з журналістамі і СМІ;

- падрыхтоўцы фотаматэрыялаў;

- працы прэс-сакратароў, прэс-службаў.

У якасці экспэртаў выступаюць вядомыя беларускія журналісты, спецыялісты ў галіне PR, Інтэрнэт.

Каб атрымаць кансультацыйную дапамогу, неабходна запоўніць заяўку (у дадатку) і даслаць яе на электронны адрас: info.experty@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 верасня.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Дабрачынная праграма грантаў Google Grants


Некамерцыйныя арганізацыі запрашаюцца да ўдзелу ў дабрачыннай праграме GoogleGrants. Прыём заявак адкрыты ўвесь час.

Праграма падтрымлівае больш за 4000 арганізацый, дапамагаючы ім дасягаць сваёй мэты з дапамогай рэкламы вэб-сайтаў у Google.

Да некамерцыйных арганізацый, якія могуць прэтэндаваць на грант, належаць, акрамя іншых, арганізацыі з наступнымі накірункамі дзейнасці:

-Ахова жывёл і прыроды

-Мастацтва

-Службы па аказанні дапамогі ў надзвычайных сітуацыях

-Адукацыя

-Навакольнае асяроддзе

-Ахова здароўя

-Навука і тэхналогіі

-Валанцёрская дзейнасць і праца з мясцовай супольнасцю

-Праграмы ў падтрымку моладзі.

Не могуць прэтэндаваць на падтрымку:

-Органы дзяржаўнай улады і ўрадавыя арганізацыі

-Некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца атрыманнем прыбытку

-Кансультанты па атрыманні крэдытаў

-Арганізацыі ўзаемнай выгоды (сацыяльныя сеткі, прафесійныя аб'яднанні і г.д.)

-Парталы і дырэкторыі.

Атрымальнікам грантаў Google прадстаўляецца аплочаны рэкламны акаўнт у Інтэрнэце, які можна выкарыстоўваць у розных мэтах, у тым ліку для зваротаў да грамадскасці, збора сродкаў і прыцягнення добраахвотнікаў.

Вы атрымаеце ад Google Grants грант на рэкламу ў Google AdWords ™.

З яе дапамогай ваша арганізацыя будзе кіраваць сваімі рэкламнымі кампаніямі, ствараючы і адсочваючы тэкставыя абвесткі, якія паказваюцца ў Google.

Вы самі ствараеце абвесткі і абіраеце ключавыя словы і фразы, якія маюць дачыненне да вашай арганізацыі.

Калі карыстальнікі ўводзяць адно з вашых ключавых словаў у радок пошуку на сайце Google, побач з вынікамі можа з’явіцца ваша абвестка.

Падрабязная інфармацыя – на сайце http://www.google.ru/grants/new/index.html

Форма для падачы заяўкі на грант – па спасылцы: http://services.google.com/googlegrants/application?hl=ru

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД


Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Конкурс ладзіцца Азербайджанскім дзяржаўным тэлеграфным агенцтвам АзерТАдж у межах Плана прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаваў-удзельніц СНД на 2011-2012 гг.

На конкурс прымаюцца артыкулы, эсэ і іншыя матэрыялы на рускай мове.

Аб’ём не павінны перавышаць 2-3 старонак.

Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы.

Галоўны прыз – 1000 даляраў ЗША.

Апошні тэрмін – да 15 лістапада.

Працоўная мова конкурса – руская.

Разам з артыкулам на конкурс неабходна дасылаць кароткае CV, кантактную інфармацыю.

Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж:azertac@azdata.net

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку.

Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796,  zgasan@yandex.ru), Архан Мурадаў (+994506133973, obarsa@yandex.ru)

Паводле рассылкі ГА “БАЖ”

уверх





Не спазьніся!


уверх

Журналісцкая майстэрня-2011 запрашае


5 — 9 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў пройдзе Міжнародная журналісцкая майстэрня-2011, ініцыятарам якой з’яўляецца арганізацыя n-ost — саюз журналістаў, якія пішуць на тэмы Усходняй Еўропы.

Для ўдзелу ў конкурсным адборы неабходна запоўніць фармуляр заяўкі і адправіць яго разам з далучанымі журналісцкімі матэрыяламі да 18 верасня:

- па E-Mail: presse@ibb.by
- па Fax: (017) 270-39-95
- па пошце: Школа журналістыкі, Пр. Газеты Праўда, 11, 20116, Мінск.

ФАРМУЛЯР ЗАЯЎКІ

ПРАГРАМА

Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх

Канферэнцыя па абмене досведам у прафілактыцы ВІЧ


Міжнародная канферэнцыя моладзевых арганізацый краін СНД па абмене досведам у галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сярод навучэнцаў і студэнцкай моладзі пройдзе ў Мінску 29-30 верасня.

Апошні тэрмін – 14 верасня.

Запоўніць заяўку можна па спасылцы: https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?hl=ru&formkey=dG1WZ0l1VktRT0w0cUprSVdDN2lWY2c6MQ#gid=0 

Адрас для прадстаўлення матэрыялаў ў Зборнік лепшых практык: https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?hl=ru&formkey=dDZ1MEJoSS1VWHRlMnRxcUlXd1paTHc6MQ#gid=0  

З пытаннямі звяртайцеся па буднях з 10 да 18 гадзін да Дзмітрыя Субцэльнага, Віталя Нікановіча, Наталлі Лісіцкай па тэлефоне+375 17 237 87 91, эл.пошце vnikanovich@belau.info .

Аргкамітэт канферэнцыі


уверх

Вэбінар для некамерцыйных арганізацый


Хізэр Мэнсфілд ладзіць бясплатны семінар па эфэктыўным выкарыстанні сацыяльных медыяў ды мабільных тэхналогій, а таксама па фандрэйзінгу для некамерцыйных арганізацый. Семінар адбудзецца 26 верасня з 15 да 16.30 па беларускім часе.

Працоўная мова – ангельская.

Каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анлайн-анкету на сайце: https://www2.gotomeeting.com/register/548997618

Апошні тэрмін рэгістрацыі - 19 верасня.

Болей інфармацыі – па спасылцы: http://nonprofitorgs.wordpress.com/2011/08/14/for-nonprofits-in-europe-africa-the-middle-east-and-india-social-media-for-social-good-a-how-to-webinar-for-nonprofits/

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе


Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” 24-25 верасня ладзіць семінар “Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе: формы і метады працы”.

Апошні тэрмін – да 19 верасня.

Кантакты: 220053, Мінск, вул.Новавіленская, 38, тэл.: + 375 29 678 15 04, е-mail: nastaunik@gmail.com

уверх

Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы


Праграма фінансуецца Японскім траставым фондам на ўспамін былога прэм'ер-міністра Японіі, Кейзо Абучы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 13 студзеня.

Падрабязная інфармацыя – на сайте UNESCO .

Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў

уверх

«Амерыканская культура: якая яна?»


Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс.

 Матэрыялы прымаюцца на электронны  BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы:  220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015  з адзнакай «Конкурс».

Апошні тэрмін - да 31 снежня.

 Для даведак:

е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495

Паводле http://afisza.org



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “віт” І ”Цэнтр “Трэці сектар”

Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “віт” І ”Цэнтр “Трэці сектар”

Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 7 (475) ( 24 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Сёння у гарадзенскай галерэі «Крыга» адбудзецца прэзентацыя найноўшай кнігі Артура Клінава «Шалом»

Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 8 (476) ( 10 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Чатыры гады таму, у ноч з 1 на 2 сакавіка, нараджаўся першы выпуск "Твайго стылю". Задуманы найперш як навучальная пляцоўка для маладых...

Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 8 (476) ( 10 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Чатыры гады таму, у ноч з 1 на 2 сакавіка, нараджаўся першы выпуск "Твайго стылю". Задуманы найперш як навучальная пляцоўка для маладых...

Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
У суботу, 29 студзеня, у Доме-музеі Максіма Багдановіча адбудзецца анімаваная экскурсія “Марыя Апанасаўна запрашае!” прысьвечаная...

Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 3 (470) ( 27 студзеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
У суботу, 29 студзеня, у Доме-музеі Максіма Багдановіча адбудзецца анімаваная экскурсія “Марыя Апанасаўна запрашае!” прысьвечаная...

Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 44 (406) ( 2 сьнежня 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Каложу будуць аднаўляць паводзе малюнкаў 19 стагоддзя з цэглы Краснасельскага завода, а за вынік рэканструкцыі будзе несьці адказнасьць...

Выпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот iconВыпуск 42 (404) ( 11 лістапада 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка