Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось" Сцэнарый выступлення каманды




НазваУпраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось" Сцэнарый выступлення каманды
Дата канвертавання21.11.2012
Памер37.34 Kb.
ТыпДокументы
Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама

ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г.п.Рось”


Сцэнарый

выступлення каманды

Вандроўнікі”

на конкурсе

Галасы гісторыі”


Аўтар: Газізава Т.А.,

намеснік дырэктара па ВР


2010

Рось

ВІЗІТКА РОСІ

Вядучы 1: Вас вітае каманда” Вандроўнікі” Дзяржаўнай установы адукацыя “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа№1 г.п.Рось”.

Вядучы 2: Дэвіз каманды “ Захоўваем традыцыі, жывем сучасным, ствараем будучае” .

Вядучы 1: (фота) На адлегласці 270 км ад сталіцы нашай Радзімы, у 70 км ад абласнога цэнтра і ў 15 км ад раённага размешчаны адзін з прыгажэйшых куточкаў Беларусі – г.п.Рось, мястэчка з багатай мнагавекавой гісторыяй. І мы запрашаем вас у падарожжа па Росі (фота).


Вядучы 2: З глыбокіх часін прыйшла да нас легенда аб узнікненні Росі.

Кажуць, калісьці падарожнічаў праз нашу мясцовасць вяльможны князь (фота). І застала яго ноч на беразе невялікай рачулкі (фота). Разбілі лагер,заначавалі. А раніцай выйшаў князь з шатра і занямеў ад убачанага (фота): луг пераліваўся ўсімі колерамі вясёлкі ад буйных кропель расы на траве.

І загадаў князь пабудаваць на гэтым месцы пастаялы двор, каб кожны падарожнік мог спыніцца на начлег, а раніцай убачыць усю прыгажосць. І назваў ён гэта месца Рось.

Вядучы 1: Першыя звесткі аб Росі згадваюццца ў гістарычных крыніцах ў 1388 годзе (фота).

На гэтым месцы (фота) калісьці знаходзіўся сядзібна-паркавы комплекс Рось і самыя першыя ўспаміны адносяцца да 16 стагоддзя. Гэта (фота) маёнтак, дакладней тое,што ад яго засталося. І толькі дзякуючы малюнкам (фота) Напалеона Орды і (фота) Вітольда Карпызы мы ведаем зараз як гэты маёнтак выглядаў раней . У розныя гады яго гаспадарамі былі Хадкевічы, Агінскія, Патоцкія, Ракоўскія, Глядовічы, Сапегі,Браніцкія.

Вядучы 2: У 18 стагоддзі ў Росі заснавалі гідрапарк (фота) , адзін з прыгажэйшых у Еўропе. Яго цэнтрам з’яўляўся канал да 8 метраў з вялікім востравам. Ад яго расходзіліся тры каналы ў паўднёвым, паўночным і заходнім накірунках. Па словах старажылаў, дно канала было вылажана шкляной пліткай, вада пастаянна абнаўлялася, плітку чысцілі, а ў каналах вадзілася фарэль. На тэрыторыі гідрапарка ў строгім парадку раслі дрэвы і кустарнікі, некаторыя з іх экзатычныя. Парк даглядаў садоўнік (фота), домік якога захаваўся да нашых дзён.Захаваўся і дзейнічае па сёняшні дзень млын(фота).


Вядучы 1: А вось на гэтым месцы (фота) стаяў касцёл. Бытуе такая легенда.

Даўно гэта было. У апошнія дні велікоднага паста сабраліся на споведзь у касцёле многа людзей. У розных грахах яны прызнаваліся, і не вытрымала зямля такога сораму і адным рухам схавала ў сваіх недрах касцёл разам з прыхажанамі. І калі зараз прыкласціся вухам да зямлі ў гэтым месцы,то можна пачуць спеў. А штогод у вербную нядзелю(фота) з гэтага месца пачынаецца служба (імша).

Вядучы 2: У Росі здаўна ў дружбе жылі людзі розных рэлігій. Аб гэтым сведчаць наступныя архітэктурныя помнікі.

Вядучы 1: І зараз дзейнічае (фота) Роская Троіцкая царква, якая закладзена ў 1908 годзе,а хутка будзе адзначаць стагоддзе асвяшчэння.

Вядучы 2: Гісторыя новага будынка касцёла(фота) пачынаецца з 1808 года. А двух’ярусная мураваная званіца (фота) пабудавана ў 1908 годзе.

Вядучы 1: Захавалася і пабудова 1905 года(фота), у якой размяшчалася сінагога. У гады Вялікай Айчыннай вайны амаль усё яўрэйскае насельніцтва Росі было знішчана.

Вядучы 2: А гэта капліца (фота), якая пабудавана па загаду Стэфана Патоцкага як месца вечнага спачывання для сябе і сваіх нашчадкаў. Пасля ўзвядзення капліцы Стэфан заўважыў,што на дне склепа збіраецца вада. Ён хварэў рэўматызмам і баяўся сырасці,таму загадаў пахаваць сябе над склепам. Згодна з жаданнем магната, у 1910 годзе, пасля яго смерці, грабніца з чырвонага мармуру была выстаўлена ў капліцы(фота).

Вядучы 1: Аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сведчыць сквер “40 гадоў Перамогі”. (фота)

У брацкай магіле пахаваны 392 воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка- фашысцкіх захопнікаў з 1941 па 1944 гады.

Вядучы 2: Побач мемарыяльная дошка ў выглядзе вялізнай раскрытай кнігі з прозвішчамі загінуўшых.

А ў месцы перакрыжавання ўсіх сцяжынак сквера ўзвышаецца помнік землякам, што загінулі ў гады вайны.

Вядучы 1: А завяршаецца наша экскурсія ля дома(фота), у якім жыве дзятва .

Першыя звесткі аб дзейнасці школы ў Росі адносяцца да 17 стагоддзя. Вось у такіх будынках вучыліся ў розныя гады. Датай утварэння школы лічыцца 5 сакавіка 1920 года і мы адзначылі сваё 90-годдзе.

Вядучы 2: Наш сучасны школьны дом пабудаваны ў 1975 годзе. Гэта дом творчасці, радасці і любові. І мы ганарымся багатай гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны і імкнемся даведацца як мага больш цікавага аб мінулым сваёй радзімы.

Вядучы 1: Наш школьны музей уключаны у “Залатое кальцо Гродзеншчыны”.

Вядучы 2: А роднай Росі мы прысвячаем свае вершы і песні.Радкі аднаго з іх змешчаны на старонках кнігі на гербе школы:

Мая душа заўжды імчыцца

Туды, дзе рэчка Рось іскрыцца,

Туды, дзе ў школе навучаюць

І ў родны дом, дзе нас чакаюць.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа \"Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось\" Сцэнарый выступлення каманды iconІ прапанавалі на- етупныя рэцэпты: бульба ў гаршчочку, зацір- ка, дранікі, верашчака з блінамі, бабка, блі- ны, клёцкі. Літаратуразнаўцы
Аддзел адукацыі Гомельскага райвыканкама дуа "Целяшоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"

Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа \"Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось\" Сцэнарый выступлення каманды iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа \"Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось\" Сцэнарый выступлення каманды iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Навучальна – педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа \"Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось\" Сцэнарый выступлення каманды iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа \"Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось\" Сцэнарый выступлення каманды iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Прывітанне, сябры. Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны І такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку

Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа \"Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось\" Сцэнарый выступлення каманды iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа \"Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось\" Сцэнарый выступлення каманды iconАддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама Мокраўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Антрапаніміка як навука. Прадмет вывучэння антрапанімікі. Антрапаніміка І антрапанімія. Антрапаніміка І анамастыка

Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа \"Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось\" Сцэнарый выступлення каманды iconУа "Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі
Эпіграф: Калі нехта хоча, каб яго лічылі добрым, хай робіць добрыя справы. (У. Караткевіч )

Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа \"Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось\" Сцэнарый выступлення каманды iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя школа" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол пасяджэння педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Крытышынская сярэдняя школа”

Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа \"Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось\" Сцэнарый выступлення каманды iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі
Барунская сярэдняя школа рашэннем Ашмянскага райвыканкама №359 ад 11. 08. 2008 г была рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка