Паводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым




НазваПаводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым
Дата канвертавання21.11.2012
Памер28.2 Kb.
ТыпДокументы
Karn0327noch


Паводле плянаў Міністэрства спорту і турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым плянуецца павялічыць долю турызму ў агульным аб’ёме платных паслугаў да 5% ад 0,5% у 2005-м. Пакуль рэкордная колькасьць замежных турыстаў -- 90 тысяч чалавек – наведала Беларусь летась. Абсалютная бальшыня гасьцей – транзытныя турысты, якія на суткі-другія затрымліваюцца ў Беларусі па дарозе ў Расею ці дадому. Тэму працягне Ігар Карней.


У Беларусі каля 5 тысяч знакавых турыстычных аб’ектаў, зь іх чатыры ўнесеныя ў сьпіс усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Паводле Міністэрства спорту і турызму, цікавасьць уяўляюць старадаўнія замкі і палацы, Нарачанскія і Браслаўскія азёры, Белавеская пушча, Прыпяцкі і Бярэзінскі запаведнікі, Аўгустоўскі і Агінскі каналы.


У інтэрвію БелТА намесьнік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга сказаў: галоўная каштоўнасьць краіны – “унікальная прырода, якой няма ні ў адной з эўрапейскіх дзяржаваў”. А вось супрацоўнікі турыстычных фірмаў кажуць, што прыгажосьці беларускіх краявідаў пакуль замежнікаў не ўсхвалявалі. Гаворыць кіраўніца турагенцтва Ірына Сафронава:


“Каб моцна хтосьці пацягнуўся, дык я ня бачу. Можа на лета пацягнуцца?! На выставы едуць, але, пэўна, зь іншай мэтай – выцягнуць беларусаў у свае краіны. Але шуміха ідзе моцная з гэтай нагоды, нешта прапануюць, аднак асаблівага плёну заклікі ня маюць. Нічога не магу сказаць – дзе там і хто пацягнуўся? Але прыёму турыстаў ад нас патрабуюць”.


Чыноўнікі лічаць, што турыстаў могуць прывабіць спартовыя аб’екты, якія шпарка ўзводзяцца ў розных кутках Беларусі. Найперш, гарналыжныя курорты на Лагойшчыне. Аднак, як кажа маскоўскі турыст, які “клюнуў” на запрашэньне наведаць “Сілічы”, напачатку году асвойваў ня горныя лыжы, а піў піва – зіма ў Беларусі аказалася бяз сьнегу:


“Мы самі з Масквы, набылі пуцёўкі яшчэ ў кастрычніку, прыехалі. У кастрычніку ж спадзяваліся, што сьнег будзе. Ну, што рабіць? Няма сьнегу, але адпачываць жа неяк трэба…”.


Рэклямуюцца беларускія здраўніцы ў памежных рэгіёнах суседніх краінаў. Жыхар латыскага Даўгаўпілсу Артурас спакусіўся на аб’яву ў адной з газэт і выправіўся ў Беларусь: у сярэдзіне 1980-х быў на Нарачы і дзеля спартовага інтарэсу карцела паглядзець, што зьмянілася:


“Убачыў рэклямку ў адной з газэт: запрашаем камфортна і танна адпачыць у Беларусі, спакусіўся і выправіўся на Нарач. Ну, шчыра кажучы, лепей бы я гэта не рабіў. Адчуваньне было такое, што трапіў у сярэдзіну мінулага стагодзьдзя. То бок, фактычна нічога не зьмянілася. Вельмі непрыемна зьдзівіла нават не адсутнасьць сэрвісу, уразілі кошты. У літоўскай Паланзе (а там я адпачываў за год да гэтага) амаль за тыя ж грошы я атрымаў нашмат больш зручнасьцяў, задавальненьня. Таму наступным разам моцна падумаю”.


Асобна ў прапановах беларускіх турпрадпрыемстваў стаіць паляваньне. Паслугамі паляўнічых гаспадарак штогод карыстаюцца блізу паўтысячы іншаземцаў. Міжнародны рэзананс мела летась гісторыя са швайцарцамі, якія, набылі ліцэнзіі на адстрэл у Белавескай пушчы дзіка, а забілі двух зуброў. За гэта іх аштрафавалі на 10 тысяч даляраў кожнага, і пажыцьцёва пазбавілі паляўнічых білетаў на радзіме.


А вось смаргонскі краязнаўца Ўладзімер Лігута перакананы: рэгіёны могуць мець прыбыткі ад прыёму замежнікаў. Сам спадар Лігута ставіць на немцаў. Цягам 1915-1917 гадоў Смаргонь трымала абарону падчас І Усясьветнай вайны. Навакольле ўсыпанае парэшткамі загіблых, ёсьць могілкі нямецкіх салдат. Апроч таго, у першародным абліччы па пэрымэтры горада захаваліся нямецкія вайсковыя ўмацаваньні – доты і дзоты, на якіх дагэтуль бачныя лёзунгі. З гледзішча спэцыяліста, гэта куды цікавей, чым штучная “Лінія Сталіна”, якая намагаюцца зрабіць ці не галоўным турыстычным аб’ектам:


“Увогуле гэтых могілак у нас ня меней за сорак, гэта дакладна. Некаторыя парэшткі перазахаваныя пазьней, ужо за польскім часам. Але ад Крэва да Вішнева дзесьці чатыры дзясяткі захаваньняў. Прычым, яны дастаткова сістэматызаваныя, вайскоўцаў хавалі вельмі адказна, ня толькі прозьвішчы, а нават нумары магілаў захаваліся ў архівах (нямецкія дык дакладна сістэматызаваныя, расейскія ня вельмі). Таму зьдзіўляе, што справы гэтыя нават ніхто і не глядзеў, практычна ніхто зь імі не знаёміўся. Відавочна, не даходзіла папросту да гэтага рукі”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым iconСёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона "Аб турызьме". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, "закон сыходзіць з таго
У адпаведнасьці зь Нацыянальнай праграмай разьвіцьця турызму да 2010 году ў Беларусі будзе створана больш за 200 новых аб’ектаў турыстычнай...

Паводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым iconПаводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў
Як кажуць спэцыялісты, прыблізна кожны дзесяты “саюз” не рэгіструецца. У 2006 годзе па-за шлюбам нарадзіліся 22 тысячы дзяцей, што...

Паводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым iconЗавершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці
З 12 па 28 чэрвеня па 14 прадметах. Зарэгістравалася больш за 200 тысяч чалавек (летась – 170 тысяч). Павялічылася І колькасьць вну,...

Паводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым iconЦі вырашыцца праблема ўтылізацыі сьмецьця?
Беларусі дасягнуў рэкорднай лічбы – 37 мільёнаў тон. Пры гэтым перапрацоўваецца толькі 260 тысяч тон камунальных адходаў, тады як...

Паводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым iconПаводле Міністэрства працы І сацыяльнай абароны, толькі 20% грамадзкіх аб'ектаў прыстасаваныя для інвалідаў. Улады Беларусі абяцаюць, што да 2011 году палова
Улады Беларусі абяцаюць, што да 2011 году палова аб'ектаў грамадзкай інфраструктуры будуць адпавядаць патрабаваньням безбар'ернага...

Паводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым iconНаведнікі камэнтуюць затрыманьне ў Беларусі чарговых шпіёнаў. У шпіянажы падазраюць былых беларускіх вайскоўцаў Рускіна, Богдана, Карнелюка І Пяткевіча
Польшчы. Паводле Рускіна, пры ўезьдзе ў Польшчу памежныя службы знайшлі ў ягонай машыне алькаголь, колькасьць якога ў пяць разоў...

Паводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым iconПаводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту
Адной з прычынаў называецца харчаваньне ў школах, калі дзеці ўвогуле адмаўляюцца ад нясмачных страваў, альбо харчуюцца няякаснымі...

Паводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым iconБеларускі аўтарынак аддадуць "кітайцам"
Пра гэта на мінулым тыдні заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Паводле яго, урад такім чынам плянуе зарабіць 15 мільёнаў эўра....

Паводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым iconПаводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў людзі, якія палезьлі ў ваду ў стане алькагольнага ап'яненьня. Чаму людзі топяцца?
Ад 1 чэрвеня, у Беларусі на рэках, азёрах І вадасховішчах патапілася болей за 200 чалавек. Паводле статыстыкі, бальшыня ахвяраў –...

Паводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Пры гэтым праблемы, якія разглядаюцца, падаюцца ў яркай, эмацыянальна афарбаванай форме І ў адказ ініцыіруюць эмацыянальныя перажыванні...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка