Начная аблога 29 кастрычніка




НазваНачная аблога 29 кастрычніка
Дата канвертавання13.12.2012
Памер25.89 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 29 кастрычніка


Радыё Свабода


Чытачы сайту Нашай нівы абмяркоўваюць рэпартаж з шэсьця ў Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі:


«Гады два-тры таму на мой уласны погляд на Курапаты рушыла больш людзей... Ня ведаю колькі было на непасрэдным мейсцы ўгодкаў, але... Я спадзяваўся на больш масавую акцыю...»


“Здрабнелі мы трохі, аднак. Шэсьце ў 1,5-2 тысячы чалавек ужо лічым масавым. Але што зробіш, такая сытуацыя. Як той казаў, ня мы такія, жыцьцё такое”.


“Рэпартаж, канечне, праўдзівы, аднак любую інфармацыю, нават факты можна падаць па-рознаму. Так, з рэпартажу можа падацца, што арганізатарам гэтага мерапрыемства выступала не КХП-БНФ, а, прынамсі, яшчэ й Партыя БНФ і асабіста Івашкевіч зь Вячоркам. Жадаю ўдакладніць: адзіным заяўнікам на акцыю было КХП-БНФ і менавіта Юрась Беленькі з Алесем Чахольскім цалкам праводзілі гэтае шэсьце й несьлі за яго адказнасьць”.


Лукашэнка не вылючае магчымасьці продажу кантрольнага пакету акцыяў навукова-вытворчага аб’яднаньня “Інтэграл” расейскай “Сыстэме” – гэтую навіну абмяркоўваюць сёньня на форумах парталу TUT.by Вось меркаваньні ўдзельнікаў форумаў:


“Слушна, а то грошы дзяржавы зьнікаюць у гэтых нерэнтабэльных прадпрыемствах, як у бяздоннай студні”.


«Да якой пары нашая эканоміка будзе існаваць за кошт падачак і распродажаў?»


«Валютка патрэбная, вось прадаем усё паціху. Нешта хутка актывы скідваюць, неўзабаве безь нічога застануцца».


«Што аднаўляць? «Інтэграл»? Сьмех у залі. Там ужо няма нічога. Калі раней яны выжывалі за кошт дробных замоваў, ідучы па тупіковым шляху разьвіцьця, дык цяпер прадукцыя, выпушчаная паводле гэтых тэхналёгіяў, ужо задарма нікому не патрэбная...»


На форумах сайту Гомельскага абкаму БРСМ спрабуюць разабраца, што такое стабільнасьць. Нехта Clarion піша:


“Усім нам кажуць, што самае галоўнае – стабільнасьць. Што ж такое стабільнасьць? Стабільна нізкія заробкі, кошты ў крамах, якія стабільна растуць? Так, сапраўды, у нас нібыта спакойна на вуліцах – бо на вуліцах нікога няма. Розныя штрафы на флікеры, дый што заўгодна!”


Блогер Macsim_by зьмясьціў у сваім сеткавым дзёньніку каляж пад назовам “Здаюцца тыпавыя хаткі для алігархаў”. На каляжы – цэлы мікрараён, забудаваны нацыянальнымі бібліятэкамі.


А на сайце Belsoft.by можна знайсьці ангельска-расейска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў. Прычым у беларускім варыянце падаюцца ня толькі ўласна кампутарныя тэрміны, але й кампутарны слэнг. Напрыклад, ангельскі тэрмін favorities у слоўніку на беларускую мову перакладаецца як “абранае”, а на слэнгу гэта папросту “фаварыты”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 29 кастрычніка iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 29 кастрычніка iconНачная аблога 11 кастрычніка
Эўрапейскага маршу” ісьці 14 кастрычніка па дазволеным уладамі маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аўтары згаданай заявы...

Начная аблога 29 кастрычніка iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 29 кастрычніка iconНачная аблога 17 кастрычніка
Дзьмітрыем Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14...

Начная аблога 29 кастрычніка iconНачная аблога 31 кастрычніка
Жыве Беларусь” І “бт хлусіць”, зробленыя маркерам на шыльдзе амбасады Беларусі ў Маскве. Што праўда, на заўвагу міліцыянта Іванюковіч...

Начная аблога 29 кастрычніка iconНачная аблога 15 кастрычніка
Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, І прэса была незалежная, І радыё а цяпер адзін...

Начная аблога 29 кастрычніка iconНачная аблога 9 кастрычніка
Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі льготы, маладым...

Начная аблога 29 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт мае “фантастычную дарагавізну”, “непрадуманае...

Начная аблога 29 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”,...

Начная аблога 29 кастрычніка icon"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка