Мэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы




НазваМэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы
старонка1/2
Дата канвертавання28.10.2012
Памер312.67 Kb.
ТыпДокументы
  1   2

powerpluswatermarkobject3


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ


ПЕЙЗАЖНЫ СВЕТ БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ


Праграма курса на выбар для ХІІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання


Мінск 2007

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Курс на выбар “Пейзажны свет беларускай паэзіі” вызначаецца культуралагічнай скіраванасцю і мае інтэграваны характар, паколькі прадугледжвае разгляд паэтычных пейзажаў у параўнанні з адлюстраваннем прыродных з’яў у выяўленчым мастацтве і музыцы. Разам з тым, асэнсоўваючы створаныя вобразы-карціны і ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, непазбежны зварот да іншых навук і дысцыплін з выкарыстаннем іх досведу, форм пазнання свету: эстэтыкі, філасофіі, міфалогіі, культуры (традыцыйнай, этнічнай, мастацкай), этыкі, экалогіі, краязнаўства, архітэктуры, геаграфіі, прыродазнаўства, біялогіі, фізікі і інш. “Навуковае пазнанне прыроды і яе паэтычнае ўспрыманне ідуць поруч, узаемна ўзбагачаюць адзін аднаго. Веданне… прыродных з’яў дазваляе яшчэ мацней адчуць іх унутраную гармонію і прыгажосць, у сваю чаргу, адчуванне гэтай прыгажосці ёсць дадатковы стымул і прытым магутны стымул…” (Л. Тарасаў). Беларуская паэзія ў гэтым плане дае надзвычай багаты і ўдзячны матэрыял для адкрыцця і пазнання вучнямі навакольнага свету прыроды.

Мэты прапанаванага курса: пашырыць і паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці і гармоніі, уключыць іх у працэс духоўнай і творчай дзейнасці. Задачы курса: фарміраваць у школьнікаў эстэтычны густ, нацыянальнае пачуццё прыроды, патрыятычны светапогляд, эстэтыка-экалагічны ідэал, агульны высокі ўзровень культуры.

Гісторыя пейзажу — гэта ў значнай ступені гісторыя сусветнай і нацыянальнай культуры, эвалюцыя мастацтва і паэзіі ў скіраванасці да высокіх форм творчасці. Таму так важна засяродзіць увагу на раскрыцці духоўнага свету беларускай пейзажыстыкі, эстэтычным і філасофскім выяўленні ўзаемадачыненняў чалавека і прыроды. Беларуская паэзія прыроды — гэта па сутнасці мегатэкст (вялікі паэтычны тэкст Прыроды), які з’яўляецца сродкам спасціжэння канкрэтна-зямнога і нябесна-касмічнага. Вывучэнне пейзажных твораў стварае эмацыянальна-эстэтычнае поле, уключанасць у якое дае магчымасць дасягнуць ці не самага галоўнага і важнага — выхаваць чалавека глыбока духоўнага, які адчувае прыгожае, гарманічнае і стыхійнае ў навакольным свеце, вартасць і значнасць з’яў мастацтва, здольны ўсведамляць ролю прыроды ў асабістым і грамадскім жыцці.

Выкладанне гэтага курса мае культурна-светапогляднае значэнне і па той прычыне, што беларуская паэзія прэзентуе ўяўленні пра свет і месца ў ёй чалавека з пазіцый прыродацэнтрызму. Разам з пачаткам эпохі імклівай тэхнізацыі і індустрыялізацыі, зменамі ў грамадскай свядомасці пачала ўсталёўвацца антыэкалагічная дактрына, яскрава выяўленая ў выказванні: “Не будзем чакаць літасці ад прыроды”. Паступова ў ХХ стагоддзі пачала дамінаваць антрапацэнтрычная філасофія, паводле якой “чалавек — цэласнасць, адрозная ад прыроды”, “асобная сфера рэчаіснасці” і да т. п. Сітуацыя ж склалася такім чынам, што сучасныя эколагі, філосафы, культуролагі, пісьменнікі канстатуюць глабальнае парушэнне сувязі ў сістэме “Чалавек — Прырода”, і справядліва гаворыцца, што “сёння ўжо не толькі мы залежым ад прыроды, але і яна ад нас. Нашай воляй і нашым розумам — гэтым найвялікшым дарам… Прыроды і Гісторыі — мы павінны супрацьстаяць разбурэнню экалагічнай раўнавагі” (Ч. Айтматаў). Канфлікт паміж чалавекам і прыродай паспяхова і значна раней вырашыла наша нацыянальная паэзія якая ўвасобіла натурфіласофію гарманічнага існавання на зямлі, з нарастаннем негатыўнага ўздзеяння грамадства на навакольнае асяроддзе сцвердзіла экацэнтрычную канцэпцыю быцця.

Святло і сонца, туман і вясёлка, рака і зоры, воблака і навальніца, ззянне снегу і шапаценне зялёнай лістоты — усё гэта паэзія прыроды, адметна і непаўторна ўвасобленая таленавітымі мастакамі слова. Навакольны свет у паэтычным адлюстраванні — дзівосны, рухомы, адухоўлены. Значнасць, цікавасць і ўвага да пейзажных вобразаў абумоўлена ўнутранымі прычынамі, абставінамі сацыяльнага і грамадскага жыцця. Пейзаж дае магчымасць творцу выявіць настрой, пэўную думку ці ідэю, увасобіць (часам у форме алегорыі, з дапамогай сімволікі ці падтэксту) паэтычную канцэпцыю жыцця, рэчаіснасці, чалавека. Вучні ў працэсе асэнсавання карцін і малюнкаў пераканаюцца, што пейзаж у паэзіі валодае універсальна-шырокімі функцыямі і магчымасцямі светаадлюстравання.

Разгляд значнага тэкставага матэрыялу пераканае старшакласнікаў у тым, што пейзаж — вызначальная мастацка-эстэтычная катэгорыя ў беларускай паэзіі, а пейзажныя тэмы і вобразы — вялікая і разгалінаваная сістэма. Разам узятыя шматлікія паэтычныя творы, прысвечаныя порам года, лесу, полю, рацэ, азёрам і іншым рэаліям, з’явам і стыхіям — гэта па сутнасці “кніга Прыроды”, прачытанне многіх старонак якой уключыць вучняў у надзвычай цікавы працэс адкрыцця і пазнання свайго нацыянальнага космасу, заснаваны на эстэтычных і эмацыянальна-каштоўнасных адносінах да свету.

ПРАГРАМА КУСА НА ВЫБАР

34 гадзіны

Тэма 1. ПЕЙЗАЖ ЯК АСНОВА

АДЛЮСТРАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СВЕТУ (1 г)

Беларуская паэзія як “кніга Прыроды”. Паняцце нацыянальнага космасу (сусвету). Пейзаж як мадэль нацыянальнага свету, вобраз і форма прасторавага існавання народа. Гарманічнасць стасункаў чалавека са светам прыроды як аснова нацыянальнага быцця. Тыповыя карціны беларускіх краявідаў у мастацкім адлюстраванні класікаў і сучасных паэтаў: Я. Купала. “Гэта крык, што жыве Беларусь”, Я. Колас. “Наш родны край”, “Дарога” (“Ад кургана да кургана…), А. Пысін. “Лес і поле — міма, міма…”, Н. Гілевіч. “Жыта, сосны і валуны”, А. Лойка. “Бярозы, сосны, верасы…”, А. Пісьмянкоў. “Малюнак” і інш. (творы на выбар). Параўнанне беларускай прасторы з ландшафтнымі карцінамі ў рускай (А. Пушкін, М. Гогаль), украінскай (Т. Шаўчэнка), грузінскай (А. Чаўчавадзе) і іншых літаратурах (на выбар настаўніка). Прыродна-геаграфічная прастора Беларусі ў яе шматаблічнасці і адметных ландшафтных, раслінных, кліматычных выявах. Глыбокая духоўная лучнасць беларускіх паэтаў з роднай прыродай. Рэгіянальны пейзаж, паэтызацыя роднага кутка ў беларускай паэзіі (Я. Колас, М. Танк, Р. Барадулін, Я. Янішчыц і інш. — аўтары на выбар настаўніка). Уплыў прыроды на характар, ментальнасць, пачуццёвы свет чалавека: Н. Гілевіч. “Родныя дзеці” (ад слоў: “Для нас прыроды болей мілай…”), Х. Чэрня. “Ёсць нешта ў маім характары…” і інш.

Тэма 2. ТЫПЫ І ВІДЫ ПЕЙЗАЖУ (2 г)

Эстэтычнае багацце тыпаў і відаў паэтычных пейзажаў. Класіфікацыя пейзажу паводле мастацкага кірунку і стылю: сентыменталісцкі, рамантычны, рэалістычны, імпрэсіяністычны, імажынісцкі, сімвалісцкі і інш. Размежаванне пейзажу паводле ідэйна-эстэтычнай функцыянальнасці: лірычны, эпічны, інтымны, сузіральны, эстэцкі, дэкаратыўны, алегарычны, псіхалагічны, сімвалічны, сацыяльны, гістарычны, філасофскі, экалагічны і інш. Двайная ці рознааспектная функцыя пейзажу, яго складаная мадыфікацыя: лірыка-псіхалагічны, лірыка-філасофскі, сімволіка-філасофскі, інтымна-псіхалагічны, сузіральна-эстэцкі, сацыяльна-псіхалагічны, сацыяльна-гістарычны і інш. Пейзажы паводле адлюстраванага стану прыроды: ідэальны, ідылічны, спакойны, велічны, бурны, панылы, змрочны і інш. Сінтэтычныя формы паэтычных пейзажаў: велічна-урачысты, змрочна-элегічны, элегічна-драматычны, журботна-трагедыйны і інш., Пейзажы паводле адлюстраванай прасторы, мясцовасці: нацыянальны, рэгіянальны, экзатычны (малюнкі іншых краін), ландшафтны (лугавы, лясны, палявы, рачны, азёрны, балотны і інш.), вясковы і гарадскі (урбаністычны), індустрыяльны, архітэктурны, марынісцкі (выявы мора) і інш. Пейзажы паводле аб’ёму, маштабу намаляванай карціны: мікрапейзаж і макрапейзаж (тэкставы аб’ём), лакальны, касмічны. Адметнасць міфалагічнага (фантастычнага) пейзажу. Адрозненне карцін прыроды па ступені рухомасці: статычны, дынамічны.

Шматграннасць мастацтва пейзажу. Характарыстыка двух-трох паэтычных карцін і малюнкаў прыроды: В. Дунін-Марцінкевіч. “Ідылія” (урыўкі), Я. Купала. “Бор”, “Віхор загуляў”, М. Багдановіч. “Прывет табе, жыццё на волі!..”, Т. Кляшторны. “Зазімак”, А. Куляшоў. “Ужо даўно абрус зімовы…”, У. Караткевіч. “Чатырдаг”, Ю. Свірка. “Як ціха ў садзе…”, “Бура”, М. Машара. “Бура на возеры”, С. Грахоўскі. “Каля вогнішча”, інш. (аўтары і творы на выбар настаўніка).

Тэма 3. ПЕЙЗАЖ У ПАЭЗІІ І ЖЫВАПІСЕ (1 г)

Мастацкае ўспрыманне прыроды. Пейзаж як “лірыка ў жывапісе” (К. Грыгар’ян), крыніца эстэтычных уражанняў і пачуццяў. Адлюстраванне прыроды ў паэзіі і жывапісе: агульнае і адметнае. Уплыў мастакоў і карцін жывапісу на беларускіх паэтаў: С. Дзяргай. “Чатыры стыхіі”, А. Пысін. “Родным памалюся эрмітажам…”, Ю. Свірка. “Айвазоўскі”, Я. Крупенька. “Вячэрняя чырвань”, Т. Бондар. “Перад карцінаю”, Г. Булыка. “Пітэр Брэйгель Старэйшы”, “Дождж” і інш. (аўтары і творы на выбар). Маляўнічасць, шматколернасць, размашыстасць фарбаў, пластычнасць як найбольш характэрныя адзнакі пейзажных твораў У. Дубоўкі, Я. Пушчы, М. Танка, А. Вялюгіна, А. Пысіна, Р. Барадуліна, С. Гаўрусёва, Ю. Свіркі інш. (аўтары на выбар). Жывапіс словам у творах паэта і мастака А. Глобуса. Паэтычныя акварэлі, эцюды, замалёўкі, гравюры і інш. Пейзаж у паэзіі і жывапісе як адзіны мастацка-эстэтычны кантэкст. Тыпалогія паэтычных пейзажаў і карцін беларускіх мастакоў: Я. Коласа і В. Цвіркі, М. Багдановіча і В. Бялыніцкага-Бірулі, А. Грачанікава і А. Гугеля, інш. (на выбар).

Тэма 4. ПЕЙЗАЖ У ПАЭЗІІ І МУЗЫЦЫ (1 г)

Унутраная сувязь паміж паэзіяй і музыкай. Уздзеянне мелодыі і паэзіі на чалавека, яго настрой і пачуцці. Музыка ў духоўным свеце беларускіх паэтаў. Класічныя шэдэўры славутых кампазітараў, іх уплыў на стварэнне прыродаапісальных і пейзажна-медыдатыўных вершаў: Э. Агняцвет. “Мелодыі Шапэна”, А. Вялюгін. “Квітнее сон”, Т. Бондар. “Ліст іграе… Ноч іграе Ліста…”, Я. Янішчыц. “Лістапад. Пётр Ільіч Чайкоўскі”, Я. Міклашэўскі. “Вальс Штраўса “Веснавыя галасы” і інш. (творы на выбар).

Меладычная прасодыя беларускай мовы. Традыцыя народнага музычна-песеннага мастацтва ў паэтычных апісаннях прыроды. Музыкальны пачатак у беларускай пейзажнай лірыцы. Музыка ў слове як вызначальная стылёвая адзнака прыродаапісанняў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, У. Дубоўкі, А. Куляшова, П. Броўкі, М. Танка, А. Звонака і інш. (аўтары на выбар). Гукі і галасы прыроды ў іх творах. Мілагучнасць вершаў.

Сінтэз слова і музыкі ў камерна-вакальных творах, напісаных на аснове вершаў беларускіх паэтаў. Песні і рамансы М. Аладава, М. Мацісона, У. Тэраўскага, Э. Тырманд, А. Туранкова, Л. Абіліёвіча, А. Багатырова, Ю. Семянякі, У. Алоўнікава, І. Лучанка і інш (на выбар настаўніка). Беларуская прырода ў адлюстраванні беларускіх паэтаў-песеннікаў.

Успрыманне паэзіі з дапамогай музыкі. Духоўная і эстэтычная блізкасць паміж паэтычнымі пейзажамі і карцінамі прыроды, створанамі ў камерна-інструментальнай і сімфанічнай музыцы. Чытанне паэтычных твораў А. Зязюлі з нізкі “Беларуская прырода” пад мелодыі з пейзажнага цыкла “А. Вівальдзі “Поры года”, пейзажных вершаў А. Гурло “Вечны гоман” і “Шторм” пад музыку К. Дэбюсі з сімфанічных эскізаў “Мора”, выкананне верша М. Танка “Над Нараччу” і праслухоўванне музычнай замалёўкі Г. Вагнера “Вечар на возеры Нарач” і інш. (аўтары і творы на выбар).

Тэма 5. СТАНАЎЛЕННЕ ПЕЙЗАЖНАЙ ПАЭЗІІ (2 г)

Пачуццё прыроды і яго эвалюцыя. Гісторыя пейзажу, асноўныя этапы і ступені ў паэтычным адлюстраванні прыроды. Пейзаж у мастацтве і паэзіі антычнасці. Развіццё пейзажнага мастацтва ў эпоху Адраджэння. Пейзажныя малюнкі М. Гусоўскага, Я. Вісліцкага, А. Рымшы. Станаўленне пейзажнай лірыкі ў ХІХ стагоддзі (Я. Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, Адэля з Устроні, В. Каратынскі і інш.). Беларускі пейзаж у выяўленні А. Міцкевіча. Пашырэнне пейзажна-вобразнага свету беларускай паэзіі (А. Гурыновіч, Я. Лучына). Духоўная і эстэтычная значнасць прыроды ў вершах Цёткі (А. Пашкевіч) “Восень” і “Лета”. Наватарства Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча ў паэтычным адкрыцці красы беларускага краю.

Пейзажны свет Беларусі (паводле паэтычных тэкстаў ХVІ — пачатку ХХ стагоддзя): чытанне прыродаапісальных вершаў і пейзажных урыўкаў на памяць, арганізацыя вучнёўскай фотавыставы ці экспазіцыі малюнкаў жывапісу, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (назвы даюцца па радках з твораў паэтаў), здымкі і прагляд міні-відэазамалёвак з агучваннем падабранага вершаванага тэксту — на выбар настаўніка і вучняў.

Тэма 6. УРБАНІСТЫЧНЫ ПЕЙЗАЖ (1 г)

Урбаністычны пейзаж як новая і адметная сфера паэтычнай рэальнасці. Роля М. Багдановіча ў развіцці пейзажнай культуры мыслення. Архітэктура Вільня і яе відарысы ў паэтычным адлюстраванні Я. Купалы (“Замкавая гара”, “Шуман”), М. Багдановіча (“У Вільні”, Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!...”, “Ад спёкі пышуць дахі і асфальт…”, інш), Я. Коласа (раздзел “На Замкавай гары” з паэмы “Новая зямля”), З. Бядулі (“Віленскія помнікі”), У. Жылкі (“Вершы аб Вільні”) інш. Развіццё урбаністычнага пейзажу ў беларускай паэзіі 1920—1930-х гг.: А. Александровіч (“Новы Менск”, “Горад”, “Летні сад”, “Віцебск”), Ю. Таўбін (“Гарадок) і інш. Свет горада ў адлюстраванні М. Стральцова, колер, рытм, асацыятыўная вобразнасць і паэтычныя дэталі ў яго замалёўках прыроды (“У горадзе…”, “Снежань”, “Вунь і яно, успамінаў лісцё…” і інш.). Ландшафтныя малюнкі, архітэктура, чалавек у інтэр’еры горада, іх выяўленне ў творах сучасных паэтаў, так званых “дзяцей горада”. Урбаністычная пейзажыстыка: вобразна-лексічны склад, эстэтыка слова. Аналіз твораў на выбар настаўніка: Г. Булыка. “Прахадны двор”, “Блакітны дом…”, “Стары Мінск”, “Менскі скразняк”, “Кальварыя. Восень”, І. Багдановіч. “Прадмесце”, “Стары млын”, “Смутак горада”, А. Мінкін. “ “Металіст”, Л. Дранько-Майсюк. ”На вуліцы Сухой у змроку радасным…”, “Калі званілі ў Кафедральным…”, А. Глобус. “Сталіца”, “На прыпынку”, “Звычайнае”, “Таполі”, Л. Рублеўская. “Вечаровы дождж”, “Гарадскі раманс”, “Гарадская восень”, “Гарадская зіма”. Пейзажныя вершы пра горад як адзіны ідэйна-тэматычны комплекс тэкстаў, яго значнасць для беларускай паэзіі.

Тэма 7. ЭКЗАТЫЧНЫ ПЕЙЗАЖ (1 г)

Геаграфічныя каардынаты беларускай паэзіі. Паэтычнае краіназнаўства як адкрыццё вялікага свету (ландшафтаў, прыродных стыхій, кліматычных умоў, расліннасці і іншай экзотыкі розных кантынентаў і краін). Экзатычны пейзаж і звязаныя з ім вобразы (мора, горы, пустыня і інш.) як адметны мастацка-тэматычны пласт беларускай паэзіі. Кантраст “чужое — сваё” ў творах пра замежжа. Мастацка-пазнавальны інтарэс да прыроды іншых краін у паэзіі пачатку ХХ стагоддзя: Я. Лучына (“Пышны малюнак”), Я. Купала (“Крым”), З. Бядуля (цыкл вершаў “Каўказ”) і інш. А. Гурло як пачынальнік беларускай марыністыкі: “Мора”, “Вечны гоман”, “Шторм”, “Мора на ўсходзе сонца”, “Вечар на моры” і інш. (творы на выбар). Адбітак паўднёвай экзотыкі ў вершах М. Хведаровіча, У. Хадыкі і інш. Псіхалагізаваныя малюнкі прыроды ў паэзіі, створанай “пад небам тундры і тайгі”: У. Дубоўка, Я. Пушча, А. Александровіч, А. Звонак, М. Хведаровіч, В. Супрун і інш. (аўтары на выбар). Мастацкая адметнасць вершаванага цыкла П. Панчанкі “Іранскі дзённік” (1944).

Крым і Каўказ у люстэрку беларускай паэзіі: У. Караткевіч. “Дзве вады”, С. Гаўрусёў. На крымскіх камяністых берагах…”, К. Камейша. “Гледзячы на мора”, “Калі мы з морам удваіх…”, П. Макаль. “З вяршынь Каўказу”, Р. Тармола-Мірскі. “На Каўказе” і інш. (творы на выбар). Мора і горы як найбольш прыцягальныя для беларускіх паэтаў пейзажныя вобразы, іх пачуццёвае ўспрыманне (вершы П. Броўкі, С. Грахоўскага, А. Пысіна, Н. Загорскай, У. Лісіцына, Х. Жычкі і інш.). Акіянскія краявіды ў выяўленні беларускіх паэтаў (А. Куляшоў, П. Броўка, П. Панчанка, М. Танк, Р. Барадулін і інш.).

Вобразы стэпу, пустыні, вадаспаду: А. Пысін. “Перакаці-поле”, Р. Барудулін. “Стэпавы краявід”, В. Лукша. “Сахара”, М. Танк. “Вадаспад Сіклавіца”, У. Караткевіч. “Вадаспад Учан-су” і інш. (творы на выбар).

Напісанне міні-сачынення “Свет далёкі, таямнічы” (паводле вершаў Максіма Танка аб прыродзе замежных краін) або пісьмовага водгуку на верш У. Караткевіча “Дрэва на Чатырдагу” (творчае заданне на дом).

Тэма 8. ЧАРНОБЫЛЬСКІ ПЕЙЗАЖ (1 г)

Чарнобыль як катастрофа, разбурэнне спрадвечнага прасторава-часавага ўладкавання. Чарнобыльская ява ў адлюстраванні беларускай паэзіі як антыпейзаж. Выяўленне праз пейзаж трагічнай канцэпцыі свету і быцця. Выяўленне ў паэзіі экалагічнага сіндрому чалавека, які зведаў “страх неба роднага і роднае зямлі” (вершы У. Верамейчыка, Р. Барадуліна, Л. Дранько-Майсюка і інш.). Вобразы мёртвай зямлі, здзічэлай прыроды ў паэме Я. Сіпакова “Одзіум”, вершах М. Танка, В. Яраца, М. Мятліцкага, А. Канапелькі, М. Башлакова, В. Стрыжака і інш. Паэтыка пейзажаў беларускіх паэтаў на чарнобыльскую тэму з кніг “Зорка Палын” (1993) і “Прайсці праз зону” (1996). Мастацка-выяўленчыя асаблівасці трагічнага светаадлюстравання. Колеры і фарбы смутку, гора, тугі. Традыцыі народнага плачу ў абмалёўцы прыроды, згумленай Чарнобылем.

Раскрыццё М. Мятліцкім праз пейзаж глыбокіх душэўных перажыванняў у зборніках паэзіі “Палескі смутак” (1191), “Бабчын” (1996), “Хойніцкі сшытак” (1999), “Замкнёны дом”(2005) (кнігі і творы на выбар). Міфаматывы і вобразы-сімвалы ў яго чарнобыльскіх прыродаапісаннях.

Чарнобыльскія пейзажы паэтаў Беларусі і хірасімскія пейзажы паэтаў Японіі.

Тэма 9. ВОБРАЗЫ ЗЕРНЯ І ЖЫТА (1 г)

Багацце і разнастайнасць нацыянальнай канкрэтыкі ў беларускай паэзіі. Свет “вобразаў мілых роднага краю” (Я. Колас) як унікальная прыродна-экалагічная сістэма.

Выяўленне ў фальклоры і натурфіласофскай лірыцы таямніц прарастання, ідэі смерці-нараджэння Бога-зерня. Вобразы зерня і жыта як ўвасабленне паэтычных канцэпцый у паэзіі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча: архетыповае і індывідуальна-аўтарскае. Трактоўка, пераасэнсаванне і сімволіка гэтых вобразаў з гуманістычных пазіцый у творах часу Вялікай Айчыннай вайны (паэма А. Куляшова “Сцяг брыгады”, вершы М. Сурначова, П. Броўкі, А. Астрэйкі і інш.).

“Кругазварот” зерня як закон вечнага адраджэння прыроды і чалавечага быцця ў вершах П. Макаля “Песня зярнят”, “Каласы”, В. Зуёнка “Якое малое зярнятка…” і інш. Паэтызацыя жыта ў беларускай паэзіі, выяўленне праз гэты вобраз сутнасных рыс нацыянальнай ментальнасці і нацыянальнага характару (жыццялюбства, аптымізму, духоўнай трываласці інш.). Філасофскі сэнс верша А. Пысіна “Забыта многае ў жыцці…”, выяўленне ў ім праз вобраз жыта думкі пра вечнасць, сувязь мінулага і будучыні. Малітоўны хваласпеў жыту ў паэзіі П. Панчанкі (“Ля жыта”, “Жытнёвы звон”). Сцвярджэнне беларускімі паэтамі жыццёвай моцы першавытокаў зерня, коласа, жыта. Вобраз жыта як высокі ідэал народнага быцця.

Тэма 10. ВОБРАЗ КАМЕНЯ (1 г)

Вобраз каменя ў святле народных легендаў, іх паэтычнае пераасэнсаванне ў вершах К. Камейшы “Камень ля вёскі Камень”, “У. Някляева “Камень-жальнік” і інш. Паэтычныя версіі паходжання камянёў, іх гісторыя і лёс паводле трактовак беларускіх паэтаў: М. Танк. “Камяні”, “Безыменны ў полі камень…”, Л. Дайнека. “Камяні, камяні…”, Ю. Голуб. “Маўчыць каменне”, М. Дукса. “Камень Багушэвіча”, М. Мятліцкі. “Валун халодны — выстыла душа…” і інш. (аўтары і творы на выбар).

Канцэпцыя адухаўлення і адушаўлення камянёў, сакральнае стаўленне да іх. Камяні, валуны як неад’емныя вобразы нацыянальнага пейзажу, услаўленне іх як сімвалаў моцы, трываласці, мудрасці: В. Зуёнак. “Валуны”, Л. Дайнека. “Ляжаць у лузе валуны…”, П. Марціновіч. “Валуны”, В. Макарэвіч. “Камяні”. А. Емельянаў “Камяні” (паэма) і інш. (аўтары і творы на выбар). Філасофскае асэнсаванне вобраза каменя.

Тэма 11. ВОБРАЗ ДАРОГІ (1 г)

Пейзажная тэма дарогі як беларускай паэзіі як адна з галоўных, ідэйна-значных. Дарога як прыродная рэалія, якая паядноўвае сістэму пейзажных вобразаў у адзінае цэлае. Дарога і свет, матыў руху і вандраванняў чалавека: Я. Колас. “Новая зямля (ад слоў: “…Няма канца вам, ні супыну…”), В. Зуёнак. “Дарога”, інш. Шматграннае ўвасабленне вобраза дарогі ў лірыцы Я. Колас: “Дарога” (“Між палёў шырокіх…”), “Дарога” (“Між спелага жыта…”), “На крыжовых дарогах”, “У Дарозе”, “Глухая дарога” і інш.). Канцэпцыя дарогі ў суаднесенасці з духоўным светам героя ў паэме “Сымон-музыка”.

М. Танк як пясняр дарог. Асоба лірычнага героя — вандроўніка, які спазнае свет, захапляецца яго хараством і непаўторнасцю. Сімвалічнасць і філасафічнасць вершаў на тэму дарогі, шырокае кола паэтычных уражанняў і асацыяцый: “Дарога” (“Скрыпяць, перасмягшы ва ўтулках…”), “У дарозе”, “Дарога — шэрая бясконцая нітка…”, “Дарога на Нарач”, “На лясной дарозе”, “Дарогай з сенажаці” і інш. (творы на выбар настаўніка).

Трактоўка дарогі як руху часу, памяці пра мінулае, кнігі жыцця (Я. Сіпакоў. “Гукі дарог”, А. Разанаў. “Дарога” і інш.). Экспрэсія выяўленчых сродкаў.

Тэма 12. ВОБРАЗ КУРГАНА (1 г)

Вобраз кургана як адметны вобраз беларускага ландшафту і нацыяынальнай светабудовы. Курганныя могільнікі як сімвалы гераічнага мінулага. Сакральнае стаўленне да курганоў-валатовак. Паэтызацыя гэтага прыроднага аб’екта, раскрыццё яго незвычайнасці, спалучанасці са стыхіямі неба і космасу. Мастацкая разнапланавасць трактоўкі вобраза кургана, яго сімволіка.

Прыёмы і сродкі стварэння паэтычнай вобразнасці ў творах Я. Купалы “Курганы”, “Курган” (паэма), К. Буйло “Курган”, П. Броўкі “Валатоўкі”, П Панчанкі “Курганы”, А. Пысіна “Курганы”, Л. Дайнекі “Курганы”, А. Сербантовіча “Курганы”, З. Дудзюк “На гарадзішчы” і інш (аўтары і творы на выбар настаўніка).

Тэма 13. ВОБРАЗ ЛЕСУ (1 г)

Лес як вызначальны фактар у жыцці і лёсе беларусаў. “Лес — калыска нашае паэзіі” (Р. Барадулін), вызначальны архетып у народнай і мастацкай свядомасці. Асноўныя паэтычныя ўяўленні, сэнсы, асацыяцыі, звязаныя з вобразам лесу. Незвычайнае багацце лясных пейзажаў у паэзіі, мастацкая глыбіня і адметнасць гэтых малюнкаў. Адухоўленае паэтычнае ўспрыманне лесу.

Выяўленне роднаснай, сваяцкай лучнасці з лесам і дрэвамі: М. Рудкоўскі. “Радня”, Р. Барадулін. “Дрэвы за душой не носяць злосці…”, А. Разанаў. “Дрэвы”, “У лесе”, В. Гардзей. “Граматыка лесу” і інш. Сакральныя адносіны да лесу, успрымане яго як святліцы, храма, сабора (Я. Колас, А. Вялюгін, У. Паўлаў, М. Маляўка, А. Сыс і інш.). Глыбокая духоўная спалучанасць беларусаў з лесам у паэме А. Лойкі “Лясная песня” (1960).

Лес у чатырох абліччах: бор, пушча, гай, дуброва. Любімыя дрэвы беларускіх паэтаў (аўтары і творы на выбар). Хваласпеў беларускаму лесу, услаўленне яго магутнасці і велічы. Лес як чулы суразмоўнік, сябра, брат, мудры дарадца: М. Танк. “Вы абмінаеце асенні лес…”, П. Броўка. “Размова з лесам”, А. Пысін. “Лес мой, брат мой…”, Е. Лось. “Лесу”, М. Калачынскі. “Абшар лясных дзівос”, А. Русецкі. “Лес пракаветны”, Ю. Свірка. “Лес, маўклівы ты мой…”, К. Цвірка. “Нашаму лесу”, Я. Споведзь”, А. Салтук. “У нас лясная старана…”, М. Дукса. “Прызнанне лесу”, А. Барскі. “О лес…” і інш. (аўтары і творы на выбар настаўніка). Экалагічныя матывы ў паэтычных творах, прысвечаных лесу.

Тэма 14. ВОБРАЗ ПОЛЯ (1 г)

Беларускае поле і ніва ў працоўна-земляробчым жыцці беларускага сялянства. Поле як Божы дар, аб’ект шанавання, пакланення, паэтызацыі (Я. Купала. “Поле”, Я. Колас. На полі”, Я. Журба. “На полі”, інш.). Палявыя краявіды як умяшчальня гукаў, водараў, птушыных галасоў, прыродных стыхій: (М. Машара, С. Грахоўскі, К. Кірэенка, В. Зуёнак. В. Ярац. В. Жуковіч, К. Камейша, М. Маляўка, інш.). Характар і адметнасць пейзажных малюнкаў. Адухаўленне нівы і поля, іх спалучанасць з вобразамі сонца і неба.

Поле як цэнтр сялянскага свету. Разнастайнасць паэтычных трактовак гэтага вобраза, які сімвалізуе адраджэнне жыцця, мірную працу, бессмяротнасць народа і інш. Мастацкае ўвасабленне вобразаў поля, раллі, нівы ў зборніках П. Макаля “Поле” (1978) і “Калыска долі” (1984). Філасафічнасць яго вершаў “Доля мая жытняя”, “Поле, поле…”, “Поле”, “Песня поля”, “Ніва”, інш. (творы на выбар)

Тэма 15. ВОБРАЗ РАКІ І ВОЗЕРА (1 г)

Вада — вызначальная прыродная стыхія ў жыцці славян, у тым ліку і беларусаў. Вобразы крыніцы, ручая, ракі, возера ў беларускай паэзіі як духоўна значныя, сэнсаўтваральныя. Рэкі ў жыцці беларускіх паэтаў.

Нёман як адзін з цэнтральных пейзажных аб’ектаў этнапрасторы, яго паэтычнае адлюстраванне ў творах Я. Коласа (“Нёман”), А. Астрэйкі (“Нёман”, “Нёману”), М. Танка (“Над Нёманам”), Д. Бічэль (“Нёману”, “Краю мой Нёман”, “Да Нёмана”. “У пары з Нёманам”, “Санет да Нёмана”), М. маляўкі (“Нёман”, “Нёману”, “Ой Нёман…”) і інш. Прыпяць, Дзвіна, Дняпро, Вілія, Сож, Бесядзь, Ясельда, Шчара, Іслач і іншыя рэкі ў творчасці беларускіх паэтаў (У. Караткевіч, П. Броўка, Л. Гаўрылаў, А. Вялюгін, Р. Барадулін, У. Верамейчык, А. Лойка, М. Калачынскі, С. Блатун, П. Макаль, М. Рудкоўскі, Я. Янішчыц, К. Камейша, М. Мятліцкі і інш. —аўтары на выбар). Матывы вытокаў, плыні, руху ў творах пра рэкі: П. Броўка. “Рака”, А. Астрэйка. “Пачатак Нёмана”, М. Рудкоўскі. “Ля вытоку”, інш. Філасофская сімволіка ракі. Рэкі як увасабленне памяці, гісторыі, сяброўства і духоўнай еднасці беларусаў з іншымі краінамі і народамі.

Свіцязь, Нарач, Вечалле, Чарсвяды, Кромань, Лосьвіда і іншыя азёры ў адлюстраванні беларускай паэзіі (Я. Пушча, Е. Лось, Т. Бондар, М. Танк, М. Лужанін, С. Шушкевіч, А. Грачанікаў, Р. Барадулін, А. Лойка, К. Камейша і інш. — аўтары на выбар). Адметнасць пейзажных малюнкаў, іх настраёвасць, інтанацыйны лад, экспрэсіўнасць паэтычнага слова.

Тэма 16. ВОБРАЗ БАЛОТА (1 г)

Балота як адметная прыродная стыхія, самастойная пейзажная тэма ў беларускай паэзіі. Балотныя сюжэты ў творах жывапісу айчынных мастакоў (В. Бялыніцкі-Біруля, В. Цвірка, Г. Вашчанка і інш.). Рэалістычнае і міфалагічнае ўвасабленне вобраза балота ў беларускай класічнай паэзіі: Я. Колас. “Палескія вобразы”, “Палессе” (“Край лясоў, край балот…”, “Матчына прычытанне”), З. Бядуля. “На балоце”, “Палескія байкі”, М. Багдановіч. “Санет” (“На цёмнай гладзі сонных луж балота…”) і інш. Пераўтварэнне прыроднага свету, асушэнне балот і ўзнікненне ў паэзіі тэмы “антыдрыгвы” (Я. Купала, У. Дубоўка, А. Куляшоў, С. Фамін, К. Буйло, П. Панчанка і інш.). Канцэпцыя вобраза балота, яго адмоўная семантыка.

Балота ў нацыянальнай мадэлі свету беларусаў, яго таямнічасць, першароднасць, незвычайнасць. Балотная стыхія ў выяўленні Я. Пушчы “На балоце”, А. Астрэйкі “На балоцек чэрці паляць лазню…”, А. Грачанікаў. “Балота”, В. Гардзея. “Балота”, А. Лойка. “Дрыгва”, Л. Дайнека. “Балота”, Я. Янішчыц. “Пра балота”, А. Разанаў. “Было балота”, “Купіна”, У. Марук.“Малкенькае балотца. Багавінне…”, В. Шніп.(“У цёплым тумане балота…”, М. Мятліцкага. “Балота.”. “Пра балота…”, “Было балотца ўскрай сяла…”, “Балота” (аўтары і творы на выбар настаўніка).

Тэма 17. АРНІТАЛАГІЧНЫЯ І АНІМАЛІСТЫЧНЫЯ ВОБРАЗЫ (1 г)

Беларуская флора і фауна як аб’ект паэтычнага светаадлюстравання. Птушкі і жывёлы як рэаліі беларускага пейзажу. Мастацкая анімалістыка як сістэма вобразаў. Эмблематычныя вобразы-сімвалы бусла і зубра ў паказе беларускіх паэтаў. Міфалагічныя ўяўленні пра птушак, іх сакральны культ. Багацце і разнастайнасць арніталагічных вобразаў у нацыянальнай паэзіі: А. Гурло. Нашы птушкі”, П. Панчанка. “Лепшыя птушкі Беларусі” і інш.

Птушкі Я. Купалы (сокал), Я. Коласа (жаўранак), М. Багдановіча (ястраб, Страцім-лебедзь). Вобразы птушак, звязаныя з рознымі рэаліямі (хатнія, лясныя, палявыя, балотныя, рачныя, азёрныя і інш.), іх паэтычная абмалёўка і аўтарская інтэрпрэтацыя: А. Коршак. “Ластаўка”, В. Вітка. “Майская госця”, П. Броўка. “Адлёт жураўлёў”, “Жураўліны вырай”, У. Караткевіч. “Жаўранак — звонкая ніць”, П. Панчанка. “Крык сойкі”, Я. Пушча. “Салавей”, “Прыляцелі шпакі”. В. Зуёнак. “Ноч весняю мембранаю гучыць…”, А. Грачанікаў. “Зязюля”, Ю. Свірка. “Чайкі над Нараччу”, М. Рудкоўскі. “Сінь-цень! Сінь-цень!..”, У. Карызна. “Перапёлка”, Г. Кляўко. “Кнігаўка”. В. Лукша. “Каня над Дзвіной”, М. Маляўка. “Спяваюць пеўні ў космасе”, “Захацелася пеўня паслухаць” і інш. (аўтары і творы на выбар настаўніка).

Свойскія жывёлы і дзікія звяры ў жыцці беларусаў. Іх рэалістычнае, псіхалагічнае, міфалагічнае і сімвалічнае ўвасабленне ў беларускай паэзіі. Найбольш распаўсюджаныя анімалістычныя вобразы ў паэтычнай творчасці (конь, карова, сабака, воўк, зубр, лось, заяц, мядзведзь). Ідэйна-сэнсавая трактоўка вобразаў жывёл у паэзіі М. Танка, П. Панчанкі, Я. Сіпакова, У. Караткевіча, Ю. Свіркі, М. Рудкоўскага, П. Макаля, М. Арочкі, А. Сербантовіча, А. Лойкі, В. Гардзея і інш. (аўтары на выбар).

Тэма 18. КРУГАЗВАРОТ ПРЫРОДЫ І ЧАСУ (1 г)

Міфалагічныя уяўленні пра рух прыроды і часу (змена пары сутак, сезонна-каляндарных і гадавых цыклаў). Стадыі пераходу ў прыродзе і іх адлюстраванне ў творах беларускай паэзіі (паварот сонца на лета, змена зімы вясной, ночы раніцай інш.). Асэнсаванне сезонных і часавых змен у прыродзе А. Рымшам, Т. Іўялевічам і Сімяонам Полацкім. Цэласныя вершаваныя календары прыроды і пейзажныя цыклы Старога Уласа “Год беларуса”, А. Зязюлі “Беларуская прырода”, М. Машары “Года круг”, А. Наўроцкага “Чатырохгранная ваза”, Ю. Свіркі “Поры года”, А. Шушко “Квадры”, “Калейдаскоп года” і інш. Суаднесенасць руху часу з жыццёвым кругабегам, пэўным станам душы, зменлівасцю настрояў і пачуццяў.

Пейзажная тэма раніцы і звязаныя з ёй вобразы золку, зары, світанку. Хараство паэтычных ранішніх карцін і малюнкаў прыроды (Я. Колас, А. Гурло, Я. Журба, Я. Пушча, У. Дубоўка, П. Броўка, Я. Сіпакоў, Ю. Свірка, В. Ярац і інш. — аўтары на выбар). Уплыў сацыяльных абставін, грамадскіх падзей на трактоўку вобраза раніцы ў паэзіі М. Танка, яго аптымістычная канцэпцыя быцця. Дзённыя, вячэрнія, начныя пейзажы, асаблівасці іх паэтычнага ўвасаблення. Прыродныя стыхіі ў сезонна-часавых выявах беларускіх паэтаў (сонца, зоркі, месяц, поўня, вецер, навальніца і інш.). Філасофскае асэнсаванне розных часавых інтэрвалаў, суадносін імгнення і вечнасці ў паэзіі А. Разанава.

Тэма 19. ПАЭТЫЧНЫ КАЛЯНДАР ПРЫРОДЫ (ВЯСНА, ЛЕТА,

ВОСЕНЬ, ЗІМА) (4 г)

Вясна, лета, восень, зіма як гадавое кола прыроды і чалавечага жыцця. Сезонна-каляндарныя пейзажы як дамінантныя, вызначальныя ў беларускай паэзіі прыроды.

Паэтычнае адлюстраванне вясны ў творах фальклорных і даўняй літаратуры. Успрыманне вясновай прыроды паэтамі ХІХ стагоддзя (Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А, Гурыновіч). Вясна як вобраз-сімвал, яго эстэтычная сутнасць і сэнсавае напаўненне. Высокі паэтычны культ вясны ў творчасці беларускіх паэтаў. Услаўленне вясновай прыгажосці і абнаўленчай сілы прыроды ў творах Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, К. Буйло і інш. Вясна як ўвасабленне жыцця і будучыні, духоўнага адраджэння народа. Своеасаблівасць трактоўкі вобраза вясны ў паэзіі на розных этапах яе развіцця (А.. Дудар, М. Чарот, Т. Кляшторны, П. Броўка, М. Танк, М. Засім, П. Панчанка, А. Астрэйка і інш. — аўтары на выбар). Шматграннае эстэтычнае ўвасабленне вобраза вясны ў беларускай паэзіі, багацце матываў, звязаных з гэтай парой года (адталая зямля, цяпло, бег ручаёў, крыгаход, зеляніна, прылёт птушак, квітненне, сяўба і інш.). Вясновы свет у паэтычным раскрыцці М. Танка, П. Панчанкі, А. Бачылы, Е. Лось, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Я. Сіпакова, Г. Бураўкіна, А. Лойкі, В. Вярбы, Я. Янішчыц і інш. — аўтары на выбар).

Лета як пара буйства прыроды і жыцця. Сонца як галоўны вобраз у летняй паэзіі., яго апяванне і ўслаўленне. Я. Купала як сонцалюб і летапаклоннік. Паэтычная стыхія моўна-выяўленчых сродкаў у яго прыродаапісаннях. Летнія карціны і малюнкі Я. Коласа, яго пейзажнае майстэрства. Матывы касьбы і жніва ў творах пра лета. Прыродныя з’явы (спёка, гарачынь, пыл і інш.) у лірыцы часу Вялікай Айчыннай вайны. Лета як сімвал жыцця і красавання. Летняя краса ў выяўленні паэтаў, суб’ектыўная адметнасць і непаўторнасць слова (А. Вялюгін, М.Танк, К. Кірэенка, С. Грахоўскі, В. Зуёнак, С. Гаўрусёў, А. Грачанікаў, Ю. Свірка, Я. Крупенька, У. Паўлаў, Р. Баравікова, У. Марук і інш. — аўтары на выбар).

Восень у жыцці і духоўным свеце беларуса, яе паэтызацыя як шчодрай ураджайнай пары, часу дастатку і працоўных клопатаў (Стары Улас, Цётка). Адкрыццё восеньскай красы ў творах беларускіх класікаў Я. Купалы і Я. Коласа. Нацыянальная своеасаблівасць іх пейзажаў. Прыём міфалагізацыі ў стварэнні восеньскіх карцін і малюнкаў прыроды. Прыродныя стыхіі ў вершах пра восень, іх настраёвы лад (А. Гурло, З. Бядуля, М. Арол і інш.). У. Дубоўка і Я. Пушча як пясняры восені. Спавядальна-элегічны, драматычны характар пачуцця ў пейзажах гэтых мастакоў слова. Лірыка восеньскіх настрояў паэзіі часу Вялікай Айчыннай вайны (А. Куляшоў. “Пад восеньскім небам”, П. Панчанка. “Лес асенні глуха гудзе…”, А. Моркаўка. “Пазалочаны кволы ліст…”, К. Кірэенка. “Восень”, С. Новік-Пяюн. “Восень залатая” і інш. — аўтары і творы на выбар). Матывы тугі і смутку ў паэтычных пейзажах. Драматызм восеньскіх элегій і медытацый. Узбагачэнне восеньскай пейзажыстыкі, яе сэнсавая глыбіня, змястоўнасць, багацце фарбаў. Паэтычны восеньскі жывапіс П. Броўкі, М. Танка, А. Астрэйкі, С. Грахоўскага, А. Бялевіча, С. Гаўрусёва, А. Грачанікава, К. Кірэенкі, Т. Бондар, Ю. Свіркі, Г. Бураўкіна, А. Сербантовіча і інш. — аўтары на выбар).

Адметнасць беларускай зімы, яе паэтычнае ўспрыманне ў народнай свядомасці. Сімволіка-алегарычнае ўвасабленне вобраза зімы ў творах Кірыла Тураўскага. Мароз, сцюжа і іншыя зімовыя стыхіі ў творах даўняй літаратуры (М. Гусоўскі, А. Белабоцкі). Эстэтычнае адкрыццё і шматпланавае ўвасабленне беларускай зімы ў беларускай класічнай паэзіі. Міфалагізацыя зімовых прыродных стыхій (М. Багдановіч, Я. Колас, З. Бядуля і інш.). Разнастайнасць паэтычных канцэпцый зімы (Я. Купала, Я.  Колас, М. Чарот, П. Трус, К. Буйло і інш.). Успрыманне марозу, завеі, холаду як неспрыяльных і варожых чалавеку сіл прыроды. Паэтызацыя снегу і яго сімволіка ў творах беларускіх паэтаў (А. Пысін. “А снег — у кожнага ён свой…”, М. Танк. “Колер снегу”, А. Грачанікаў. “Над Белай Руссю”, Н. Гілевіч. “Цуд тварыўся — я праспаў…” і інш.). Паэтычная філасофія зімы, шматзначная сэнсавая трактоўка гэтага пейзажнага вобраза.

Тэма 20. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ ВЫВУЧЭННЯ КУРСА (2 г)

Чытацкая або навукова-даследчая канферэнцыя вучняў на тэму “Прырода, родная зямля, экалогія ў беларускай літаратуры” (выступленні з рэфератамі і дакладамі).

Прыкладная тэматыка: “Вобраз сонца ў беларускай паэзіі”, “Вобраз ручая ў беларускай паэзіі”, “Прыродныя стыхіі ў паэзіі Я. Купалы”, “Гукі і галасы прыроды ў паэзіі Я. Коласа”, “Краса прыроды і музыка ў паэзіі М. Багдановіча”, “К. Буйло як пяснярка кветак”, “Вобраз Нарачы ў паэзіі М. Танка”, “Роля пейзажу ў творах А. Куляшова часу Вялікай Айчыннай вайны”, “Вобраз Крыма ў паэзіі У. Караткевіча”, “Палескія краявіды ў паэзіі А. Грачанікава”, “Тэма лесу ў сучаснай беларускай паэзіі”, “Вобраз сасны ў паэзіі Ю. Свіркі”, “Сад у паэзіі Я. Янішчыц”, “Свет прыроды і каханне ў паэзіі Р. Баравіковай”, “Пейзажы славянскіх краін у паэзіі Р. Барадуліна”, “Экалагічныя матывы ў кнігах П. Панчанкі “Крык сойкі” і “Лясныя воблакі”, “Прыродныя з’явы ў паэзіі А. Разанава”, “Хто ён, воўк: драпежнік ці ахвяра? (паводле твораў Я. Купалы, У. Караткевіча, Я. Сіпакова)”, “Пейзажныя замалёўкі і эцюды Ю. Голуба, “Коласаўскія мясціны ў адлюстраванні М. Маляўкі”, “Чарнобыльскі пейзаж у паэзіі М. Мятліцкага”, “Лірыка прыроды У. Марука”, “Горад Галіны Булыкі” і інш. — на выбар вучняў пры кансультацыі настаўніка1.

  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы iconПытанні да дзяржаўнага экзамену па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання» для студэнтаў 6 курса груп па завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнаці «Пачатковая адукацыя» (6ПАзс/09)
Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет І задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы І метады...

Мэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Мэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Мэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы iconПрацягам аднайменных факультатыўных курсаў для
Праграма гэтага курса распрацавана ў адпаведнасці з Канцэпцыяй профільнага навучання ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай...

Мэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы icon2. Зыходныя метадалагічныя перадумовы І прынцыпы пабудовы школьнага курса беларускай мовы
У сувязі з пераходам да 11-гадовай агульнай сярэдняй адукацыі, што пэўным чынам паўплывала не толькі на структуру, але І на змест...

Мэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы icon2. Зыходныя метадалагічныя перадумовы І прынцыпы пабудовы школьнага курса беларускай мовы
У сувязі з пераходам да 11-гадовай агульнай сярэдняй адукацыі, што пэўным чынам паўплывала не толькі на структуру, але І на змест...

Мэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы icon2. Зыходныя метадалагічныя перадумовы І прынцыпы пабудовы школьнага курса беларускай мовы
У сувязі з пераходам да 11-гадовай агульнай сярэдняй адукацыі, што пэўным чынам паўплывала не толькі на структуру, але І на змест...

Мэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы iconПраграма вывучэння пытання "Аб дзейнасці адміністрацыі, калектыву педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па ўкараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі" Мэта
Аб дзейнасці адміністрацыі, калектыву педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па ўкараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі...

Мэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы iconПраграма вывучэння пытання "Аб дзейнасці адміністрацыі, калектыву педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па ўкараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі" Мэта
Праграма вывучэння пытання “Аб дзейнасці адміністрацыі, калектыву педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па ўкараненні ў адукацыйны...

Мэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі стылістыка тэксту праграма курса на выбар для xi—xii класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска
Развіццё маўлення вучняў – адна з галоўных задач навучання мове. Яна патрабуе глыбокага асэнсавання лінгвістычных з'яў, ІХ камунікатыўных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка