Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны




НазваЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Дата канвертавання21.11.2012
Памер71.86 Kb.
ТыпДокументы
Majo0822(GeaBajary)


палітычная геаграфія


баяры


Эфір 22 жніўня


Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны


Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку і выпісала дровы.


(Юзэфа: ) “Шэсьць мэтраў дроваў – 150 тысячаў аддала”.


(Карэспандэнт: ) “На колькі іх хопіць?”


(Юзэфа: ) “О-о-й! Добра стань тапіць, я іх за зіму ў упатраблю. Хата ў мяне вялікая, а тапіць-та яе трэба”.


(Карэспандэнт: ) “Зараз вы набылі дровы і іх трэба расьцягнуць да вясны? А гэта значыць на паўгады. Калі падзяліць 150 тысячаў на 6 месяцаў, атрымліваецца, штомесяц больш за 20 тысячаў ідзе на дровы. Але пэнсіянэрам мусяць быць нейкія зніжкі на дровы…”


(Юзэфа: ) “Няма ніякай зніжкі! А яшчэ нікога ня знойдзеш, каб гэтыя дровы парубалі, бо ў вёсцы няма людзей”.


(Карэспандэнт: ) “А колькі каштуе парубаць дровы?”


(Юзэфа: ) “Трэба 10 тысячаў даць. А тое і больш! За тыя 10 тысячаў хто пойдзе рубаць дровы, а хто і не. Яшчэ моцна падумаюць”.


Спадарыня Юзэфа знайшла ахвотных парубаць дровы – гэта суседзі Сямён Болбат і Вацлаў Акудовіч. Пакуль мужыкі машуць сякерамі, гаспадыня зьбірае на стол.


Натуральна, што першай закускай да чаркі будзе хлеб. Пра яго я распытваў ў жыхара Баяраў Уладзімера Пратасевіча. Ён даўно ўжо на пэнсіі. Як і ўсе вяскоўцы, жыве з уласнага агароду ды худобы.


(Уладзімер Пратасевіч: ) “Хлеб сюды прывозяць. Толькі грошы давай”.


(Карэспандэнт: ) “А хлеб колькі кахтуе?”


(Уладзімер Пратасевіч: ) “Шэсьцьсот зь нечым рублёў”.


(Карэспандэнт: ) “А колькі хлеба трэба на месяц?”


(Уладзімер Пратасевіч: ) “У нас на дзень амаль буханка выходзіць”.


(Карэспандэнт: ) “Хлеб смачны?”


(Уладзімер Пратасевіч: ) “А-а-ай! Усялякі трапляецца. Якісьці сыры бывае. Мука ў іх трапляецца кепская. Можа нават трэці гатунак”.


Разам з хлебам на стале будзе і сала. У гэтым паселішчы Сьвіслацкага раёну Гарадзеншчыны ёсьць падворкі, дзе не пачуеш рохканьня парсюка, але з нешматлікіх хлявоў даносяцца сапраўдныя хоры сьвінячых галасоў.


Я хаджу па адзінай вуліцы Баяраў і распытваю тры дзесяткі пэнсіянэраў, колькі каштуе іхнае жыцьцё. Спадарыня Галіна з мужам – адзіныя, хто яшчэ не на пэнсіі. Але сутнасьці справы гэта не мяняе: сваё сьвінчо яны кормяць тымі ж камбікармамі і набываюць іх па той жа цане, што і пэнсіянэры.


(Галіна: ) “Трымаем двое сьвіней”.


(Карэспандэнт: ) “А ці выгадна трымаць сьвіней?”


(Галіна: ) “Не-а. Усё дарагое. Камбікорма купіць… дзесьці пад 19 тысячаў”.


(Карэспандэнт: ) “А на колькі гэтага меха хапае?”


(Галіна: ) “Прыкладам, як для вялікага кабана, то на два тыдні”.


(Карэспандэнт: ) “Атрымліваецца, што на месяц трэба 2 меха камбікорму?”


(Галіна: ) “Яшчэ можа і мала будзе!”


(Карэспандэнт: ) “А куры… Людзі зерне набываюць? Дарагое? Колькі мех каштуе?”


(Галіна: ) “12-15 тысячаў”.


(Карэспандэнт: ) “На колькі меха хапае?”


(Галіна: ) “Можа на месяц будзе.”


На стале апроч хлеба ды сала абавязкова будзе агурок з памідорам. Улетку пойдуць у гарод і нарвуць сьвежых. Аднак чым бліжэй да восені, тым верагодней, што пададуць кансэрваваную гародніну.


Цукар – гэта абавязковы складнік любых закатак: ад сочыва да марынаванага часныка.


(Спарадыня: ) “1700 за адзін кіляграм. Я часта набываю: то па два, то па тры кіляграмы, то па чатыры”.


(Карэспандэнт: ) “Яшчэ трэба і нейкую вопратку набываць?”


(Спарадыня: ) “Трэа нешта купіць. Галёшы і хадзіць у іх па лісіцы. У гэтых год адхажу, а ёсьць такія, што надта цьвёрдыя. У іх нават году не праходзіш, там пяткі адламваюцца”.


(Карэспандэнт: ) “Калі не сакрэт…”


(Спарадыня: ) “…7 тысячаў каштуюць”.


(Карэспандэнт: ) “А ці ёсьць у жыхароў Баяраў магчымасьць адкладваць на будучыню нейкія грошы?”


(Спарадыня: ) “Я нічога не адкладваю. Але трэба і на сьмерць нешта набыць. Ужо трэба і пра строй падумаць, каб пантофлі былі – каб усё гэта дзеці не набывалі. А на што, каб дзецям такая забота была?”


З гарачых страваў на стале для дроварубаў абавязкова будзе вараная маладая бульба.


Яшчэ аданая гаспадыня з вёскі Баяры – Марыя Пратасевіч – прызналася мне, што ў летку рыхтуе ежу не на газавай пліце, а на дровах. На сваім падворку яна распальвае вогнішча і ставіць рандолю. Робіць так, бо імкнецца эканоміць газ.


(Марыя Пратасевіч: ) “Плоцім і за газ. О-о-ой! Адзін балён блізу 20-ці тысячаў. Як які балён: бывае, што і на месяц не хапае. Слабое ў нас жыцьцё. А як мы калгасьнікі выглядаем”.


(Карэспандэнт: ) “Вяглядаеце вы добра!”


(Марыя Пратасевіч: ) “А-а-а!”


(Карэспандэнт: ) “Ці хапае на жыцьцё пэнсіі?”


(Марыя Пратасевіч: ) “Пазычаць не пазычаем і так цягнем, каб хапіла. Не набываем такога раскошнага, чаго бы хацелася, а пражываем на бульбе”.


(Карэспандэнт: ) “У мясцовыя саветы дэпутат выбіралі. Можа яны да вас прыязджалі і пыталіся, чым дапамагчы?”


(Марыя Пратасевіч: ) “А што тут гэтыя дэпутат робяць. На што іх выбіраюць? Няўжо яны дапамогуць?”


Тым часам пакуль баба Юзэфа зьбірала на стол, а я хадзіў па Баярах, Сямён Болбат і Вацлаў Акудовіч пасеклі дровы. І ўжо гатовыя былі адзначыць гэтую справу ста грамамі.


Распытваю спадара Сямёна.


(Карэспандэнт: ) “А ў баярах людзі п’юць?”


(Болбат: ) “Колькі давай! Атрымаеш пэнсію і раз на месяц вып’хеш”.


(Карэспандэнт: ) “А п’яцё што: сваё ці чарніла?”


(Болбат: ) “Самагон ёсьць. Але яго трэба набываць, бо сам гэтай справай не займаюся”.


(Карэспандэнт: ) “А колькі бутэлька самагону каштуе?”


(Болбат: ) “2 тысячы”.


(Карэспандэнт: ) “Як мэдычнае абслугоўваньне ў Баярах?”


(Болбат: ) “Тут у Студзеніках ёсьць Фэльдчэрска-акушэрскі пункт”.

(Карэспандэнт: ) “І як там з мэдыкамэнтамі?”


(Болбат: ) “Як калі: калі ёсьць, а калі пайшоў і з пустымі рукамі назад вяртаесься. Трэба ехаць у Поразава альбо ў Сьвіслач. А чым даехаць? Аўтобус ходзіць толькі раз на тыдзень. На ровары! Як па шпалах! Паўтары гадзін я еду тыя 12 кілямэтраў”.


(Карэспандэнт: ) “А вам што патрэбнае?”


(Болбат: ) “Ад сэрца”.


(Карэспандэнт: ) “Пакунку за дзьве тысячы на колькі хапае?”


(Болбат: ) “Мне хопіць на месяц. Але ж бярэ не адзін пачак, а два розных.


(Карэспандэнт: ) “А агулам цыцьцё ў Баярах якое? Якія праблемы?”


(Болбат: ) “Цёмная ноч тут”.


(Карэспандэнт: ) “Да вы што! Светла ж навокал”.


(Болбат: ) “Наш дом апошні. А там далей – завал”.


(Карэспандэнт: ) “А сельсавет з райвыканкама нейкую увагу да вас праяўляе?”


(Болбат: ) “Не было тут іх. Да сельсавета зьвярнуцца – гэта таксама пытаньне”.


За сталом мужыкі выпілі па чарцы, а затым і яшчэ па адной: за выкананую працу і за тое, каб ў зімку паленцы грэлі бабу Юзэфу.


Другі дроваруб – Вацлаў Акудовіч – выйшаў на ганак папаліць.


(Карэспандэнт: ) “Ці хапае людзям пэнсіі?”


(Вацлаў Акудовіч: ) “А што тут тыя 70 тысячаў? Ерунда! Нават на папяросы не пахае!”


(Карэспандэнт: ) “А што паліце?”


(Вацлаў Акудовіч: ) “Прыму”. А сёньня “Прымы” не было. Вось набыў “Беламор”.


(Карэспандэнт: ) “А колькі “Прыма” каштуе?”


(Вацлаў Акудовіч: ) “300 рублёў. Паліць аднаму – ну яго ў баню!”

(Карэспандэнт: ) “Паліце шмат?”


(Вацлаў Акудовіч: ) “О-о-о! На дзень пачак выходзіць”.


(Карэспандэнт: ) “Калі паліць такое дарагое задавальненьне, ужо б кінулі”.


(Вацлаў Акудовіч: ) “Даў бы рады. Кінуў бы. Аднойчы нават чатыры дні не паліў. Але ўсё адно да гэтага цягне”.


(Карэспандэнт: ) “А што ў аўталаўцы звычайна набываеце, апроч цыгарэтаў?”


(Вацлаў Акудовіч: ) “Каўбасы надта не накупляешся. Зубоў няма і трэба браць тую, якая па 4 тысячы. Толькі яна і мягкая па мае зубы”.


(Карэспандэнт: ) “А як часта можаце дазволіць набываць каўбасу?”


(Вацлаў Акудовіч: ) “Толькі раз на месяц, бо не хапае пэнсіі. А хочацца і камсы якой узяць ды паесьці. Бяру, частка яе бяру”.


(Карэспандэнт: ) “А колькі камса каштуе?”


(Вацлаў Акудовіч: ) “2 тысячы. Вось так і эканомлю: ад пэнсіі да пэнсіі. А ў вёсцы цяжка аднаму жыць”.


(Карэспандэнт: ) “Дык вы б ужо знайшлі якую-небудзь…”


(Вацлаў Акудовіч: ) “… мне ўжо 73 гады. Вы што?! Каб бабу узяць, трэба быць такім, каб смог яе добра шмураваць”.


(Карэспандэнт: ) “Не! Вы мяне не так зразумелі! Я зусім не пра гэта. Я пра тое, каб удваёх гаспадарку весьці. Так жа прасьцей”.


(Вацлаў Акудовіч: ) “А цяпер такую ня знойдзеш. Яна адна атрымлівае пэнсіі і на мужыкоў кажа: “Пайшоў да д’ябла. На халеру мне такое старое гаўно як ты!”


Вацлаў Акудовіч дапаліў свой далёка ня водарны “Беламор”, каб зноў вярнуцца за стол.


А я ўзгадаў выказваньні вяскоўцаў і вырашыў падлічыць, колькі каштуе жыцьцё шэраговага пэнсіянэра.


Вось каштарыс: Дровы – 20 тысячаў (гэта, калі агульны кошт раскідаць па месяцах); Паслугі дроварубаў – 10. Хлеб – 18 тысячаў на месяц; Каўбаса з аўталаўкі – 4 тысячы; Адзін толькі цукар для закатак – пацягне на 5 тысячаў; Балён газу – 20. Бутэлька самагону – 2 тысячы; а цыгарэты – 9 тысячаў. Камбікорм – 40; Зерне – яшчэ 15 тысячаў. А лекі – абкруглім да 5. Агулам атрымалася: 148 тысячаў. І гэта без уліку платы за тэлефон і ды непрадбачаных выдаткаў.


Раней спадыня Юзэфа атрымлівала 74, пасьля падвышэньня пэнсіі на 15%, ёй налічылі 85 тысячаў. Калі казаць моваю статыстыкі, сярэдняя сям’я Баяраў складаецца з палутара чалавек. А гэта значыць іхны месяччны прыбытак – блізу 130 тысячаў. Цяпер зводзім дэбіт з крэдытам: на 130 прыбытку мы маем блізу 150 тысячаў выдаткаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І...

Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына
Апрануўшы чырвоны капялюш Дзеда Мароза, нацапіўшы штучную бараду, я ўваходжу ў вёску. Вырашыў, што калядныя падарункі атрымаюць толькі...

Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына
Апрануўшы чырвоную шапку Дзеда Мароза, начапіўшы штучную бараду, я ўваходжу ў вёску. Вырашыў, што калядныя падарункі атрымаюць толькі...

Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны
На пытаньне, дзе можна знайсьці Івана Цімафейчыка, спадарыня падазрона пацікавілася зь якой я арганізацыі ці камісіі. “Зь ніякай...

Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны
Я знаходжуся ў памяшканьні паштовага адьдзяленьня. Сюды з Італііі час ад часу прыходзяць лісты. На капэрце пазначаны адрасат: “у...

Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка