Падарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце




НазваПадарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце
Дата канвертавання21.11.2012
Памер40.81 Kb.
ТыпДокументы
УА “Пастаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3”








Пронька Н.А.


Падарожжа па творах У. Дубоўкі


Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, і мне цікава ведаць, ці чыталі вы іх. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі.

Слухайце:

1.Аднойчы паляшук зімой

пайшоў з сякераю сваёй

у пушчу. Перайшоў ён гаць.

Зірнуў – аж ля гары стаяць

Мароз і Сонца. Побач іх

і Вецер з Хмарай удваіх.

( “Хто дужэйшы?” )


2. На беразе ракі індыйскай, Джамны,

жылі даўней прыгожыя тры дамы.

У кожнай муж быў, так сказаць, вяльможа,

затым пра хлеб іх клопат не трывожыў.

Не мелі клопату і пра ўборы, -

ім не хапала толькі з неба зораў.

( “Чые рукі прыгажэйшыя?” )


3.Дарэмна ты ішоў сюды,

Цікаўны мой, з зямлі далёкай.

Пазбыцца хочаш ты бяды

І хочаш праўду бачыць вокам?

( “Залатое дно”)


4. – А якім рамяством уладае ўладар?

Ён жа нават не здольны хадзіць ля кашар.

За таго выйду замуж, хто ведае сам,

А не толькі з чужога жыве рамяства.

( “ Дзяўчына і кілім” )


5. Калісьці, у старадаўні час

Жыў ганарысты пан у нас.

Хоць ганарыстымі яны

Былі тады ўсе паны,

Але вось гэты – горшы ўсіх.

Яго празвалі – Васпан Пых.

( “Вяльможны пых” )


6. А мы проса сеялі ўтраіх.

Наша проса вырасце нам для ўсіх.

Намалоцім проса мы повен воз,

Абы толькі просу быў добры лёс.

(“Як мы проса сеялі”)


7. Сустрэлася з Летам Зіма:

-Нідзе ў цябе ладу няма!

Як толькі з’явілася ты,

Усе імкнуцца ў цянёк , пад кусты.

А ходзяць – нага на нагу!

Я нават глядзець не магу!

(“Зіма і Лета”)


8. Аднойчы Саша так гаворыць :

-Дадзім людзям свае мы зоры!

Няхай красуюць лепш на доле,

У нас красы і так даволі!

(“Кветкі-Сонцавы дзеткі”)


9. Быў час, калі агню нідзе

На свеце не было ў людзей.

І цеплыня ім, і святло –

Усё ад сонейка ішло.

Зімой пакутаваў народ:

Навокал сцюжа, снег і лёд.

(“Як сінячок да сонца лётаў”)


10. Кажуць людзі, што калісьці

Хвост у зайца быў пушысцей

І даўжэй, чым у лісіцы.

Як ён мог укараніцца,

Стаць такім, што смеху варты?

Памаглі ў тым зайцу жарты.

(“Чаму ў зайцаў кароткія хвасты”)


11. Медуза жыве і цяпер, нашым часам,

Ды так, як гавораць, ні рыба, ні мяса.

Адно толькі – назву старую і мае,

А з выгляду стала зусім як другая.

(“Медуза і малпа”)


12. На герояў скамянелых тых,

Ратавалі, што людзей усіх,

Са слязьмі глядзелі людзі ўсе.

Слава ім прайшла у шырокі свет…

Мост скалой стаіць да нашых дзён.

“Маці з сынам” - так названы ён.


(“Мост”Маці з сынам”)


Дзеці, вы добра адказвалі на мае пытанні, а зараз прапаную вам загадкі:


1. Снег на полі, лёд на рэчцы,

Мяцеліца гуляе – калі гэта бывае?

(Зімой)


2. Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле.

(Завіруха)


3. Свеціць і грэе, весяліць і ззяе,

Усю зямлю ажыўляе.

(Сонца)


4. Вее, рассявае – сляды замятае.

(Вецер)


5. Як дзяды яны з бародамі, у пушчы цэлымі чародамі.

Проста дзіва – не звяры, называюцца…

(Зубры)

6. Хто пад голлем дрэў сігае,

Як агнём, хвастом мільгае,

Дома ж, сеўшы пад застрэшкам,

Лушчыць шышкі і арэшкі.

(Вавёрка)


7. У лужку-лужочку выраслі сястрычкі:

Залатое вочка, белыя раснічкі.

(Рамонкі)


8. На градцы зялёны, у бочцы – салёны.

(Агурок)


9. Між агуркамі, буракамі – каза зялёная з рагамі.

(Цыбуля)


10. Напхана пухам, ляжыць пад вухам.

(Падушка)


11. Вось вам быль-небыліца:

У пяці чалавек – адна паясніца.

(Рука і пальцы)

Пакуль мы адгадвалі загадкі, паштальён прынёс пасылку. Пабачым, што там? А вось і запіска: “Дапамажыце, калі ласка, даведацца, чые гэта рэчы, з якіх казак Уладзіміра Дубоўкі”. Давайце дапаможам паштальёну. (Паказвае рэчы):


Сякера “Хто дужэйшы”

Люстэрка “Айога”

Кілім “Дзяўчына і кілім”

Торба “Вяльможнік Пых”

Кветкі “Кветкі – Сонцавы дзеткі”

Рознакаляровыя пёркі “Як сінячок да сонца лётаў”

Збанок “Як лісіца збанок тапіла”

Скрыпка “Музыка-чарадзейнік”

Доўгі хвост “Чаму ў зайцоў кароткія хвасты”

Скуркі “Пузыр, Саломінка і Лапаць”


Вось і падышло да канца наша падарожжа. Жадаю вам поспехаў у вучобе.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Падарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце iconПадарожжа "Родная мова, цудоўная мова"
Добры дзень, дзеці! Сёння я прапаную вам адправіцца ў падарожжа па Краіне беларускай мовы. Мы даведаемся, хто з вас лепш за ўсё ведае...

Падарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце iconБеларуская мова, 5 клас
Дзеці, сёння ў нас незвычайны ўрок. Незвычайны таму, што а нас прыйшло шмат гасцей. А яшчэ таму,што пад час нашага урока мы адправімся...

Падарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце iconЖыві, мая вёска!
Сёння мы адправімся ў падарожжа па нашай цудоўнай краіне І зазірнем… ( круціць І разглядае глобус) у маляўнічы куток – вёску Ханявічы....

Падарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце iconМэта: паглыбіць веды вучняў пра жыццё І творчасць Уладзіміра Дубоўкі, прасачыць на прыкладзе паэтычных твораў за патрыятычнай адданасцю паэта, выхоўваць любоў да сваёй Радзімы
Паважаныя сябры! Запрашаем на паэтычныя чытанні “А колькі б дзе ні вандраваў”, прысвечаныя творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Вы паслухаеце...

Падарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце iconУрок пазакласнага чытання: Віталь Вольскі. «Падарожжа па краіне беларусаў»
Вучні ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з вершаванымі творамі, у якіх апяваецца Беларусь, яе прырода. Самастойнае чытанне кнігі В....

Падарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце iconУрок-падарожжа
Рабяты, сёння мы адправімся ў падарожжа. Каб яго здзейсніць, нам патрэбна дружная, згуртаваная І граматная каманда. На шляху нас...

Падарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце iconРоля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні
Літаратурнае эксперыментатарства У. Дубоўкі звязанае з моўнымі пошукамі. "Чытаючы вершы паэ­та, адчуваеш, як увесь час ён быў у пошуках...

Падарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце iconА ў нас сёння Масленіца
Вядучы: Добры дзень, дзеці, шаноўныя бацькі. Сёння ў нас свята. Сёння мы з вамі будзем Зіму праводзіць І вясну сустракаць. Сёння...

Падарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце iconНакіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы
Сёння я запрашаю вас у цікавае падарожжа “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”

Падарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце iconШамякіна С. В. Казкі уладзіміра караткевіча
А. Вераб’ём. Адна з гэтых казак, “Лебядзіны скіт”, упершыню была надрукавана ў другім томе Збору твораў у 8-мі тамах Ул. Караткевіча....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка