Начная аблога 10 верасьня




НазваНачная аблога 10 верасьня
Дата канвертавання13.12.2012
Памер32.18 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 10 верасьня


На форумах парталу TUT.by
абмяркоўваюць навіну пра тое, што ў Беларусь ад 1 студзеня 2008 году скасоўваецца прапіска. Яе заменяць на рэгістрацыю. Камэнтары удзельнікаў форумаў:


“Поўная лухта. Рэгістрацыя – нават назва гаворыць за сябе – павінна быць рэгіструючым інструмэнтам. То бок, ніякіх абмежаваньняў увогуле не павінна быць. І ў адзін зварот, проста запаўняеш анкету: “Я, такі й такі, жыву там і там, стала і г.д.”. Анкету на месцы запоўніў, здаў – штамп у пашпарт тут проста й атрымаў. Адзін зварот. Як я буду жыць, на колькіх мэтрах ды інш. – нікога не павінна хваляваць”.


“Рэгістрацыя павінна таксама мець на мэце ажыцьцяўленьне кантролю за абавязкамі грамадзянаў. Калі увесьці так, як ты прапануеш – ваенкаматы ніводнага прызыўніка ня зловяць. Бо хоць вы усе й за канстытуцыю, але свой сьвятарны абавязак паводле гэтай канстытуцыі чамусьці ніхто ня хоча выконваць. А пазнака наконт мэтраў уведзеная для таго, каб празь месяц у аднапакаёвай кватэры не зарэгістравалі 167 віетнамцаў”.


“Апроч назвы і адсутнасьці неабходнасьці выпісвацца больш нічога новага... Хоць увогуле навіна добрая, хоць нейкае паслабленьне...”


Аляксандар Брэчэк у сваім блогу разважае пра тое, каму спатрэбіўся круглы стол на тэму “Праўда й хлусьня пра узьяднаньне Заходняй Беларусі з БССР”. Круглы стол прайшоў у Менску 6 верасьня. “Відавочна, гэта тыповы узор крамлёўскага чорнага піяру, распрацаванага зразумела дзе й якімі інтэлектуальнымі сіламі. Ужо даўно маскоўскія паліттэхнолягі, ажыцьцяўляючы свае ідэалягічныя праекты ў Беларусі (дый у іншых постсавецкіх краінах) часьцей за усё выкарыстоўваюць у якасьці інструмэнту як скрайне “левых”, гэтак і скрайне “правых”, што было яскрава прадэманстравана і ў гэтым выпадку. Камуністы, вэтэраны, расейскія ўльтранацыялісты, сілавікі, царкоўныя праваслаўныя гіерархі, многія з гэтак званых “апазыцыянэраў” – вось збольшага той кантынгент, зь якога й рэкрутуецца звычайна прарасейская “пятая калёна”. У нас, судзячы па усім, шэрагі гэтай калёны папоўніў і БРСМ... Задумка гэтым разам у лялькаводаў з Масквы была простая, як балалайка – эксплюатуючы усё больей папулярную ў народзе ідэю незалежнасьці Беларусі, паспрабаваць нацкаваць беларусаў на палякаў, а разам з тым сутыснуць чарговым разам ілбамі кіраўніцтва Беларусі з Захадам. І такім чынам стварыць умовы для утрыманьня нашай краіны ў сфэры расейскага імпэрскага уплыву. Дый “папіярыць” лішні раз патрэбныя арганізацыі не зашкодзіць”.


Сайт Беларуская жаба віншуе старшыню КДБ Беларусі Юрыя Жадобіна са сьвятам: “Дарагі Юры Віктаравіч! Калектыў сайту “Беларуская жаба” віншуе Вас з Вашым прафэсійным сьвятам... зь Днём танкіста! Мы спадзяемся, што Вы ня зганьбіце ускладзеную на Вас адказнасьць у выглядзе кіраваньня такой важнай і патрэбнай нашаму хрустальнаму сасуду арганізацыі КДБ. І што ВЫ калёным бранявым прасам пройдзецеся па шэрагам праклятай апазыцыі, згадваючы юныя гады, праведзеныя на танкадромах Нашай Неабдымнай Савецкай Радзімы, якую яшчэ адновіць Наш Сонцападобны Прэзыдэнт”.


Блогерка Мар’яна Вясеніна канстатуе станоўчыя зрухі на беларускім адьдзяленьні філфаку, дзе яна навучаецца. Там паболела беларускамоўных студэнтаў: “Цікавым для мяне сталася пытаньне, чаму раней гэтыя людзі не размаўлялі на роднай мове. Аказалася, што вялікі адсотак тых, хто прыехаў зь вёскі, саромеліся сваёй беларускамоўнасьці, мяркуючы, што мова Гораду па-ранейшаму расейская. Але, пачуўшы, што карэнная жыхарка гораду Мар’яна аддае перавагу беларускае мове, пэўна, расчараваліся ў сваех меркаваньнях. Іншыя проста баяліся выглядаць на “белых варонаў”, ды яшчэ скептычных позіркаў, крыўдных словаў і г.д... А вось і цуд, які зьявіўся ў суботу на адной з шыбаў, прылеплены туды ці то дэканатам, ці то неабыякавымі студэнтамі старэйшых курсаў, але галоўнае прылеплены “афіцыйна й нездымальна”, бо такім чынам (невялічкія паперкі на шыбах) у нас разьмяшчаюць розную крысную інфармацыю: «Сябры! Будзьце ветлівыя адно да аднаго – размаўляйце па-беларуску!»


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 10 верасьня icon"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!
Прынамсі, сёньня апоўдні пад рубрыкай “Навіны апошняга дня” можна было азнаёміцца зь інфармацыяй ад 4 верасьня

Начная аблога 10 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

Начная аблога 10 верасьня iconНачная аблога 19 верасьня
Ды неяк паспрабавалі спыніць І стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш!

Начная аблога 10 верасьня iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 10 верасьня iconНачная аблога 21 верасьня
Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы

Начная аблога 10 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
На сайце блогаў “Жывы Журнал” камэнтуюць выказваньне палітыка Аляксандра Мілінкевіча з нагоды прызначэньня новым расейскім прэ’ерам...

Начная аблога 10 верасьня iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Начная аблога 10 верасьня iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 10 верасьня iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 10 верасьня iconНачная аблога 12 ліспапада
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка