Урок у форме "квіз" па тэме




НазваУрок у форме "квіз" па тэме
Дата канвертавання21.11.2012
Памер48.66 Kb.
ТыпУрок
УРОК У ФОРМЕ “КВІЗ” ПА ТЭМЕ

СВЕТ ЗАГАДАК І ЦУДАЎ”

(VI клас)


Мэты: праверыць, падагульніць і замацаваць веды вучняў па тэме “Свет загадак і цудаў”; развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне лагічна мысліць, рабіць вывады, праводзіць параўнанні, абуджаць пачуццё гонару за сваё мінулае, адказнасць за яго зберажэнне, любоў да роднай зямлі.


Тып урока: падагульненне і сістэматызацыя ведаў.


Форма ўрока: урок-гульня.


Абсталяванне: на дошцы запісан эпіграф – словы М.Гарэцкага; выстава кніг з казкамі, загадкамі, прыказкамі, легендамі; выстава малюнкаў пад назвай “З легендаў і казак былых пакаленняў…”.


Эпіграф: Беларуская народная творчасць… - гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць (М.Гарэцкі)


Ход урока

Настаўнік. Наш урок незвычайны. Ён будзе праходзіць у форме гульні “Клуб вясёлых і знаходлівых”. Скарбам нашага роднага краю з’яўляецца вусная народная творчасць. Звярніце, калі ласка, увагу на эпіграф. І вось сёння на ўроку, спадзяюся, вы пакажаце сваё ўменне “даставаць” гэтыя скарбы.

Народная творчасць – няпісаная і нікім да канца не прачытаная мудрая кніга. Яе старонкі перад намі раскрывалі мілагучнымі калыханкамі нашы бабулі і матулі. Пасля нас цікавілі дзівосныя казкі. Мудрасцю ўражвалі народныя прыказкі. З легендаў паўстае перад намі гісторыя нашага народа, нашай Беларусі.

Прадстаўленне журы.

І конкурс. Прадстаўленне каманд

Кожная з 2 каманд павінна выйсці, агучыць сваю назву, дывіз.


Каманда “Зюзікі”

Зюзікі малыя мы,

Любім зімы, маразы.

А наш розум – колкі,

Востры, як іголкі.

Не баімся анічога,

Пераможам мы любога.

Наш дэвіз: Змагацца і шукаць, знайсці і не здавацца.


Каманда “Дамавікі і папялушкі”

Мы – дзяўчынкі-папялушкі,

Вельмі любім працаваць,

А ў вольную хвіліну

Можам нават паскакаць.

Гэта нашы хлапчукі, хлапчукі-дамавікі.

Яны скокі любяць,

Таму спрыт не згубяць.

Наш дэвіз: Мы, гарэзы, з жартамі сябруем.

І таму ніколі не сумуем.

ІІ конкурс. Загадкі

Настаўнік. Чаму прысвечаны наш наступны конкурс, здагадайцеся самі. Яны ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Чалавек іх складаў найперш пра тое, з чым сутыкаўся ў паўсядзёным жыцці. Палюючы або ловячы рыбу, збіраючы ягады ці грыбы, людзі прыглядаліся да прыроды. Потым параўноўвалі таямнічае з тым, што назіралі кожны дзень. А яшчэ яны развіваюць нашу кемлівасць і назіральнасць. Што гэта? (загадкі)

Так, а цяпер мы паглядзім, як вы ўмееце іх адгадваць.


Заданне 1. З кошыкам у руках, у якім знаходзіцца садавіна і гародніна, настаўніца загадвае загадкі.

Камандзе №1:

Мыш у нары, а хвост на двары. (цыбуля)

Ляжыць Рыгор паміж гор, лапушком пакрыты. (агурок)

Кіну з блыху, а вырасце з кулак. (бурак)


Камандзе №2:

Чырвона, ды не дзяўчына, зялёна, ды не дуброва. (морква)

Стаіць дуб, а пад дубам дзеці. (бульба)

Піліп да палкі прыліп. (яблык)

Заданне 2. Падабраныя дома загадкі каманды задаюць адна адной.

Заданне 3. Кожнай камандзе даецца малюнак, па якім трэба прыдумаць загадку.

Слова журы

ІІІ конкурс. Песні

Настаўнік. Наступны конкурс прысвечаны вельмі адметнаму жанру вуснай народнай паэзіі.

У горы і ў радасці, на працы і ў час адпачынку былі яны няэменнымі спадарожнікамі чалавека. Што гэта? (песні)

Сутнасць гэтага конкурсу ў тым, што кожная каманда падрыхтавала песню для сваіх сапернікаў з іншай каманды, якія павінны адгадаць, на якое свята і калі яна спявалася. (“Прыехала каляда на белым кані”, “А на Купала рана сонца ўставала”)

ІV конкурс. Прыказкі

Настаўнік. Цудоўным скарбам з’яўляецца гэты жанр. Ён надае мове выразнасць, дасціпнасць. Сваёй мудрасцю, заснаванай на багатым вопыце, выхоўвае нас і вучыць. Што гэта? (прыказкі)


Заданне 1. Кожная каманда зачытвае саперніку прыказкі, а тыя павінны растлумачыць значэнне.

Камандзе №1:

Жыццё пражыць – не поле перайсці.

Хочаш быць шчаслівы, не будзь лянівы.

Рана загоіцца, а злое слова ніколі.


Камандзе №2:

Сябра за грошы не купіш.

У каго веды – у того і сіла.

Дрэнныя тыя рукі, што не ведаюць ніякай навукі.

Заданне 2. Сачыненне-мініяцюра па прыказцы “Як гукнем – так і адгукнецца” ( 5 хвілін на напісанне).

Заданне 3. Дапішы прыказку.

Кожнай камандзе даецца канверт з прыказкамі (пачатак і канцоўка). Трэба скласці прыказку.

Камандзе №1:

  1. Людзей слухай,… а свой розум май.

  2. Не зведаўшы броду,… не лезь у воду.

  3. З разумным павядзешся,… розуму набярэшся.

  4. Дзе стары бурчыць,… малады прамаўчыць.

  5. Слоў мяшок,… а спраў на вяршок.

Камандзе №2:

  1. Калі ўлез у дугу,… не кажы: не магу.

  2. Хто бацьку і маці зневажае,… той дабра не мае.

  3. Не рабі ліхога,… і не бойся нікога.

  4. Як гукнеш,… так і адгукнецца.

  5. Са свайго языка спусціш - … на чужым не зловіш.

Словы журы


V конкурс. Легенды

Настаўнік. Яны складаюць неад’емную частку беларускага народнага эпасу.

Як у чароўным люстэрку, адбілася там сівая даўніна. Старажытныя ўяўленні пра паходжанне свету, назваў вёсак, гарадоў, рэк, азёр апавядаюць нам яны. Пра што гаворка? (пра легенды)

Вучань ад кожнай каманды расказвае падрыхтаваную легенду. Каманда-сапернік павінна здагадацца пра што ідзе гаворка.

VІ конкурс. Конкурс капітанаў

Кожнаму капітану прапаноўваюцца пытанні-жарты. Калі нехтаз іх не здагадаецца, адказы дае яго каманда.

Капітану каманды №1:

  1. Што без вады плавае? (воблака)

  2. Што ў хаце, ды не бачна? (цяпло)

  3. Чаму карова кладзецца? (сядзець не ўмее)

  4. Дзе сухога каменя не знойдзеш? (у вадзе)

Капітану каманды №2:

  1. За што вучня выгналі з класа? (за дзверы)

  2. За які пятак нічога не купіш? (за свіны)

  3. На якое дрэва садзіцца варона ў час дажджу? (на мокрае)

  4. Чаго языком не дастанеш? (носа)

Словы журы

Падагульненне настаўніка

Рэфлексія

  • Ці спадабаўся вам сённяшні ўрок?

  • З якім настроем вы яго пакідаеце?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок у форме \"квіз\" па тэме iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок у форме \"квіз\" па тэме iconКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок у форме \"квіз\" па тэме iconАбагульняючы ўрок па тэме
Замацаванне тэарэтычных ведаў на практыцы на абагульняючым уроку па тэме “Сонечная сістэма”

Урок у форме \"квіз\" па тэме iconУрок -экскурсія па тэме " Свет кніг "
Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,...

Урок у форме \"квіз\" па тэме iconУрок па тэме "Асноўныя хімічныя паняцці"
Адукацыйная: у займальнай форме абагульніць І замацаваць веды аб асноўных хімічных паняццях, замацаваць навыкі састаўлення хімічных...

Урок у форме \"квіз\" па тэме iconУрок па тэме "Біяграфія Янкі Брыля" ў 11-ым класе
Настаўнік-філолаг мае мажлівасць пазнаёміцца з асаблівасцямі канструявання І арганізацыяй правядзення нетрадыцыйных заняткаў па форме,...

Урок у форме \"квіз\" па тэме iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Урок у форме \"квіз\" па тэме iconУрок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
Мэты: узнавіць І замацаваць веды вучняў па тэме «Адасобленыя члены сказа»; выпрацоўваць навыкі І ўменні самастойнага вызначэння адасобленых...

Урок у форме \"квіз\" па тэме iconПрадмет: Гісторыя Беларусі Класс: 9 Тэма: Удзел бсср у заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Мес ца ў рока ў тэме
Месца ўрока ў тэме: восьмы ўрок раздела «бсср у гады Сусветнай І вялікай Айчыннай войнаў»

Урок у форме \"квіз\" па тэме iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме " Дзеяслоў" Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка