Палітычная геаграфіяальшаны




НазваПалітычная геаграфіяальшаны
Дата канвертавання21.11.2012
Памер61.77 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯАЛЬШАНЫКіроўца не пасьпявая прытармазіць на павароце. Машыну выносіць на ходнікі. Яе кружыць. Затым яна тараніць кут дому. Ужо пазьней людзі падыходзяць бліжэй, каб уведаць лёс таго, хто за рулём.Старэньні згорблены дзядуля, пазіраючы на ўсё гэта з іншага боку вуліцы, філязафічна заўважае. “Нічога страшнага. Да канца сэзону пасьпее ячшэ прадаць некалькі тонаў агуркоў і набудзе сабе новую машыну.”Палескае мястэчка Альшаны магло б прэтэндаваць на статус агурковай сталіцы Беларусі. Гэтая частка Столінскага раёну знаходзіцца ніжэй узроўню мора, пад нагамі – асушаныя балоты. Адным словам, прырода пастаралася. Тутэйшае насельніцтва гародніну ня проста вырошчвае, яно на ёй спецыялізуецца. Цяпліцы тут цягнуцца кілямэтрамі навокал.(Карэспандэнт:) “Раніцай жыцьцё Альшанаў пачынаецца менавіта на тым самым месцы, дзе я зараз знаходжуся. Гэта цэнтральная вуліца й аўтобусны прыпынак. Яшчэ на сьвітанку сюды прыязджае нямала людзей з навакольных вёсак, мястэчак і нават раённых цэнтраў Жыткавічы й Столін. Людзі едуць сюды зарабіць. Як раз бачу ля крамы стаіць крупка такіх людзей. Зараз я падыйду й распытаю іх.”(Спадарыня:) “Лукашэнку прывітаньне перадайце. Мы за яго галасавалі. Мы на яго спадзяваліся, думалі, што й ён нас падтрымае. А мы з кожным годам становімся ўсё большымі жабракамі. Брахун ён вось і ўсё! А што яшчэ можна пра яго думаць? А што, мы не рабы? Тыя самыя рабыні ізаўры. Робім усё тое, што нас прымушаюць рабіць: полем, прыбіраем, дровы складваем – усё робім. 12-15 тысячаў за дзень.”(Карэспандэнт:) “Вы адкуль самі прыехалі?”(Спадарыня:) “З Жыткавічаў?”(Карэспандэнт:) “У Жыткавічах цяжка працу знайсьці?”(Спадарыня:) “Вядома, што цяжка. Зусім няма нічога рабіць. Бывае, што тут па 70-80 чалавек стаіць. Вы прастойце ды й пабачыце, як зараз машына пад’едзе й як тутю машыную будуць атакаваць з усіх бакоў. Кожны хоча першы на працу трапіць.”(Карэспандэнт:) “І ўсе знаходзяць працу на дзень?”(Спадарыня:) “Як надвор’е, усе знаходзяць.”Тыя, хто называе сябе парабкамі, прызнаюцца, што як прыходзіць агурковы сэзон, іхныя рукі ды ногі ў альшанцаў нарасхоп. А сёньня я назіраю адваротную сытуацыю: і час адпаведны, але прапанова перавышае попыт.Міша прыехаў на цэнтар мястэчка не ў пошуках працоўнай сілы, а толькі за тым, каб апошнія навіны ўведаць.Гляджу на старыя чобачы, пацёрыя джынсы й выцьвілы капялюш. І неяк не стасуецца гэты вонкавы вобраз са зьвесткамі пра тое, што Міша – адзін з самых заможных жыхароў. Валодае сучаснымі аўтамабільнымі фурамі.(Міша:) “Я грузаперавозкамі займаўся, а цяпер вырашыў на зямлі працаваць, фэрмэрскую гаспадарку распачынаю. Уся праблема, што зямлі не даюць альшанцам. Буду далей дамагацца, каб далі зямлю.”(Карэспандэнт:) “А хто гэта не дае?”(Міша:) “Улада нашая, Берасьце. Уся зямля ў калгасах.”(Карэспандэнт:) “Усе альшанцы займаюцца агуркамі?”(Міша:) “Усе. Кожны чалавек, у кожным двары цяпліца ёсьць.“(Карэспандэнт:) “Сёлета які ўраджай?”(Міша:) “Няма ўраджаю ў гэтым годзе. Самы слабейшы ураджай, мо, сёлета. Усё залежыць ад надвор’я. Добрае – больш агуркоў.”(Карэспандэнт:) “Колькі на гэтым людзі зарабляюць?”(Міша:) “Нельга дакладна сказаць, сколькі.”(Карэспандэнт:) “Мяркуючы па хатах, ды па машынах, які езьдзяць, дык нядрэнна жывуць…”(Міша:) “…бо багата сотак маюць. Але нельга сказаць, колькі людзі зарабляюць.”(Карэспандэнт:) “Цэнтральныя вуліцы й прылеглыя завулкі – гэта адзін вялікі рынак. Фуры, якія перавозяць па 20 тонаў грузу, спыняюцца непасрэдна на ходніках. Сюды ж пад’яжджаюць жыхары Альшанаў і навакольных пасельшчаў, каб здаць свае агуркі. Прадукцыя адначасна загружаенцца ў дзесяткі фураў. Працэс наладжаны да такой ступені, што адбываецца (у літаральным сэнсе) бесперапынна, увесь час, пакуль на вуліцы сьветла.”Продаж ураджаю – працэс далікатны, прыватны. Суседзі ў чарзе абачліва стаяць на пэўнай адлегласьці ад фуры. Пабочныя вушы ды вочы не вітаюцца а ні пакупніком, а ні гандляром. Нават калі чарговая партыя агуркоў ужо перайшла з адных рук у іншыя, вялікага жаданьня пакантактаваць у вяскоўцаў не назіраецца.(Спадар:) “Я нічога вам такога не скажу. Я проста прывёз свае агуркі.”(Карэспандэнт:) “Адкуль вы?”(Спадар:) “Немясцовы.”(Карэспандэнт:) “Калі, не сакрэт, колькі можна зарабіць такім чынам?”(Спадар:) “Ха-ха-ха. Хто як…”(Карэспандэнт:) “На жыцьцё хапае?”(Спадар:) “Хапае, так.”(Карэспандэнт:) “А вы дзесьці яшчэ працуеце, ці толькі агуркамі займаецеся?”(Спадар:)” Не, яшчэ ў калгасе “40 год Кастрычніку” на трактары.”(Карэспандэнт:) “Які стан калгасу?”(Спадар:) “Выдатны! Заробак 10-12 тысячаў на месяц.”(Карэспандэнт:) “Ці не прасьцей кінуць калгас і займацца ўвесь час агуркамі?”(Спадар:) “А хто мне працоўны стаж залічыць? Агуркі мне працоўны стаж не дадуць!”)Людзі, якія скупляюць агуркі, пераважна паходзяць з Каўказу.(Карэспандэнт:) “Вы адкуль?”(Ахмед:) “Мы з Сант-Пэтэрбурга, радзіл в Ажэрбаджане.”(Карэспандэнт:) “Як даўно вы тут?”(Ахмед:) “Ужэ лэт дэвят.”(Карэспандэнт:) “Чым займаецеся?”(Ахмед:) “Агурцу закупляем. Пітэр абеспэчваем агурцой. Чалавэк дэсат работаем на адну машына. П’ят – там, п’ят – тут.”(Карэспандэнт:) “Колькі вы за адзін раз завозіце?”(Ахмед:) “Тон двэнаццат-трынацат.”(Карэспандэнт:) “За адзін сэзон колькі ходак можна зрабіць?”(Ахмед:) “Гдэ-та 28-32 за адзін сезона.”(Карэспандэнт:) “Як гэта так саталася, што піцерцы займаюцца агуркамі, чаму беларусы ня возяць агуркі ў Піцер?”(Ахмед:) “Там связь у іх плоха. Не можат… эта… рэалізават.”(Карэспандэнт:) “Як да вас мясцовыя ўлады ставяцца?”(Ахмед:) “Нармалёва. Мы нічэво не абіжаемся.”(Карэспандэнт:) “Дзевяць год тут жывеце. Можа, што зь беларускай мовы вывучылі?”(Ахмед:) “Ходы та мэне, а я да тэбэ. Да эта нэ беларускі, эта па-альшанскі.”(Карэспандэнт:) “Уражвае й вонкавы выгляд Альшанаў. Шасьцітысячнае мястэчка. Вельмі шмат сапраўдных двух і трохпавярховых маёнткаў. Усе яны ўзьведзеныя з чырвонай цэглы. Прычым платы таксама з гэтага матэрыялу. Пакрытыя будынкі дахоўкай яўна небеларускай вытворчасьці. На вокнах – шклопакеты. Вельмі шмат спадарожнікавых талерак. Уся гэтая вонкавая заможнасьць неяк не стасуецца з тым, што знаходзіцца пад нагамі людзей. Зааксфальтаваная толькі цэнтральная вуліца, якая зьяўляецца часткай міжнароднай трасы. Усе астатнія – ніколі ня ведалі, што такое асфальны. Праезная частка тут – гэта ўтрамбаная зямля. У Альшаная ўжо чацьверты дзень ідзе дождж. І гэтыя дарогі пераўтварыліся ў сапраўдныя вазёры. Ня тое, каб мора па калена, але вада ўжо чапляе барты красачоў. Перасоўвацца зь месца на месца тым больш складана: ногі вязнуць у раськіслай глебе.“Праблема альшанскіх дарогаў – чым не нагода, каб завітаць ў тутэйшы сельскі савет?Мікалай Быба на пасадзе старшыні знаходзіцца ўсяго некалькі тыдняў. І ў размове пачувае сабя ня надта камфортна. Да таго ж перашкаджаюць няспыспынныя тэлефанаваньні.Быба:) /размаўляе па тэлэнону/ “Так. Так, сельскі савет. Па 500. Калі ласка.” /кладзе слухаўку/(Карэспандэнт:) “Вам тэлефануюць у сельскі савет, каб запытацца, колькі каштуюць агуркі?(Быба:) “Спажываецкія саюзы й нават прыватнікі. У сельскі савет, ці набіраюць любы нумар тэлефона.”Нарэшце, кранаю тэму дарогаў.(Карэспандэнт:) “Папрасілі бы каб, каб людзі сабраліся талакою ды заасфальтавалі тыя вуліцы, на якіх жывуць.”(Быба:) “Так і робім. Часткова людзі самі зьбіраюцца, часткова дапамагае сельскі савет. Пакуль будзем працягваць рабіць такім чынам. Ёсьць плян вынесьці гандаль за межы Альшанаў. Але патрэбныя грошы, каб зрабіць пляцоўку зь цьвёрдым пакрыцьцём, бо мышыны тут вялікія.”(Карэспандэнт:) Вы старшыня сельсавету. Уладная фігура тут, у Альшанах. Як вы прыйдзеце да якога-небудзь Махмуда здаваць агуркі. Ён у вас па той жа цане прыме, ці нейкую іншую, спецыяльную паставіць?”(Быба:) “Ня тое, каб я хаву вас падмануць… Пакуль я знаходжуся на гэтай пасадзе, я яшчэ агуркі не збаваў.”(Карэспандэнт:) “У вас зь імі (гандлярамі) ёсьць праблемы ці не?”(Быба:) “Разумееце… як і зь любымі чорнымі на базары. Антысанітарыя адкуль бярэцца? Ён закупіўся, зьехаў і за сабой не прыбраў, ён нешта зьеў і кінуў. Хай гэта будзе й расізм, але гэта – рэальнасьць.”Нявыключана, што калі-небудзь імём Віктара Крупкевіча альшанцы назавуць новую вуліцу. Яна абавязкова будзе заасфальтаваная, зь ліхтарамі й праўднымі ходнікамі.Агуркі ў гэтай мясцовасьці пачаліся менавіта са спадара Крупкевіча.Ён дзеля эксперыменту ў 70-х гадах пабудаваў на сваім гародзе некалькі цяпліцаў. Першы ўраджай быў такі, што прыбытку ад яго хапіла, каб пабудаваць чатыры новых дома для чальцоў сваёй сям’і.У часы перабудовы быў дэпутатам мясцоваага савету, а пасьля сябрам БНФ. І цяпер гэты 50-гадовы піянэр ад агуркоў жыве ў Альшанах. Праўда, у цяпліцах увіхаецца не так шмат як раней. Зрабіў стаўку на гандаль. Возіць тавары з суседняе Польшчы. Адначасна працуе ў тутэйшай музычнай музычнай школе.Тут я ўзгадваю, як у адказ на пытаньне пра сакрэт такія вялікіх ураджаяў, месьцічы неаднойчы прамаўлялі: “у альшанцаў на любой зямлі родзіць.” Я папрасіў Віктара Крупкевіча вылучыць самую істотную рысу тутэйшага насельніцтва.(Крупкевіч:) “Ёсьць такая рыса, як аднаасобніцтва людзей. У кожнага свая хата – свая крэпасьць. Няма згуртаванасьці, каб вырашаць палітычныя пытаньні.”(Карэспандэнт:) “А якія, дарэчы, палітычныя настроі?”(Крупкевіч:) “Чым далей, тым горш людзям жывецца, таму й да ўладаў горш ставяцца. А што да ўладаў зьвяртацца? Зямлі не даюць. Сама вёска не добраўпарадкавана.”(Карэспандэнт:) “Ці ёсьць у Альшанах апазыцыя?”(Крупкевіч:) “Апазыцыі такой і няма. Людзей цікавіць што? Заробак. Калі чалавек заробіць, ён і пражыве. Палітычныя праблемы не цікавяць.”(Карэспандэнт:) “Але ж вы, на колькі я ведаю, былі апазыцыяй…”(Крупкевіч:) “Быў. Калісьці вылучылі на дэпутата. Я пачаў гаварыць супраць улады. На другія выбары мяне й блізка не дапусьцілі. На гэтым і скончылася мая палітычная дзейнасьць.”(Карэспандэнт:) “Раптам як зьявяцца спрыяльныя ўмовы, пойдзеце зноў у палітыку?”(Крупкевіч:) “Не, мабыць, я ўжо стары. Мне яшчэ дзяцей гадаваць.”Агурковай краінай Беларусь назвалі пасьля таго, як да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка. Такім чынам тады кпілі з ягонай малой радзімы -- Шклову.Альшаны ж -- ёсьць агурковая краінай ўнутры Беларусі. Тут хрумкая прадукцыя -- гэта спосаб выжываньня, гарант пэўнага ўзроўню добрабыту й стабільнасьці.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіяальшаны iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіяальшаны iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіяальшаны iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Палітычная геаграфіяальшаны iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Палітычная І прававая думка ў Візантыі (V – XV ст ст.). Суадносіны сакральнай І свецкай улады

Палітычная геаграфіяальшаны icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Палітычная геаграфіяальшаны iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 – сакавік 1917 гг.)

Палітычная геаграфіяальшаны iconПалітычная геаграфіядзівін
Берасьцейская вобласьць, Кобрыньскі раён, мястэчка Дзівін. Удзельніцы гульні "Поле Цудаў" Лідзіі."

Палітычная геаграфіяальшаны iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Палітычная геаграфіяальшаны iconПалітычная геаграфіяпахаваньне стралы
Прыехаў паглядзень на вашае сьвята."(Спадарыня:) "І гэта добра. У сьвяты ня робім. Цэлы дзень гуляем."

Палітычная геаграфіяальшаны iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка