Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму




НазваВалянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму
Дата канвертавання13.12.2012
Памер13.38 Kb.
ТыпДокументы
Aksa0214ns– Akudovich


Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У Сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму. Нядаўна тут паставілі помнік Іосіфу Сталіну.


Першыя два гады вучыўся ў будынку той самай гімназіі, дзе вучыўся К.Каліноўскі і Н.Орда. Школу пабудавалі новую, і носіць яна імя К.Каліноўскага.


Пасьля школы быў год працы экспэдытарам на мясцовай хлебапякарні і токарам на Менскім маторным заводзе, на які вярнуўся, адслужыўшы ў войску.


У 1975-80 вучыўся ў Маскве ў Літаратурным інстытуце, закончыўшы які вярнуўся ў Менск. Тут зьмяніў не адну прафэсію – ад вартаўніка, лодачніка і піянэрважатага да намесьніка дырэктара Менскае школы турызму і выкладчыка катэдры спартовага турызму ў Беларускім інстытуце турызму.


Ад 1991 году – на прафэсійнай літаратурнай працы ў газэце “Культура” і часопісе “Крыніца”, які разам зь іншымі супрацоўнікамі рэдакцыі пакінуў у 2002 годзе на знак пратэсту супроць гвалтоўнага ўтварэньня праўладнага выдавецкага холдынгу.


Дзесяць апошніх гадоў выкладае ў недзяржаўным Беларускім калегіюме, цягам шасьці апошніх гадоў кіруе аддзяленьнем філязофіі і літаратуры гэтае ўстановы.


Аўтар чатырох кнігаў філязофскіх і літаратурных эсэяў.


Займаўся горным турызмам. У 1980 годзе яму прысвоена званьне “Майстар спорту СССР”.


Любімая страва – кішка, так называецца на ягонай радзіме бульбяная кілбаса.


Любімы напой – гарэлка.


Жанаты. Мае сына Цімоха, які скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, і дачку Вэраніку – студэнтку Беларускага ўнівэрсітэту культуры.


Усёй сям’ёй былі на Кастрычніцкім пляцы ў сакавіку летась і ўсім удалося пазьбегнуць арыштаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму iconУладзімер Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 году ў старажытным мястэчку Крэва (Смаргонскі раён) на Гарадзеншчыне
Пасьля 9-е клясы скончыў Менскі тэхнікум сувязі. Працаваў у тэлеатэлье І завочна вучыўся на філялягічным факультэце Менскага пэдінстытуту....

Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму iconВалянцін акудовіч. Нацыянальная парадыгма: ракурс канцэптуальнай перамены. Лекцыі да Беларускага Калегіюму

Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму icon1878 1928 Чэшскі празаік, паэт, драматург І перш за ўсё філосаф. Нарадзіўся ў 1878 годзе ў мястэчку Дмажліцы на ўсходзе Багеміі. Шматлікія рукапісы
Нарадзіўся ў 1878 годзе ў мястэчку Дмажліцы на ўсходзе Багеміі. Шматлікія рукапісы Ладыслава Кліма былі адрэдагаваныя І выдадзеныя...

Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму iconБеларускі бард, актор, паэт, шоўмэн, аўкцыяніст з Горадні
Нарадзіўся 9 лютага 1959 году ў мястэчку Поразава Сьвіслацкага раёну, Гарадзенская вобласьць

Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму iconУ 2003 годзе ў вёсцы Мосар на Глыбоччыне пры капліцы Багамаці Вострабрамскай пачаў працаваць адзіны ў Беларусі Музэй цьвярозасьці. Экспазыцыя паказвае, як
Аліна” ад мінулага году стацыянарна экспануецца комплекс балістычных ракетаў с-300. Тут жа можна пабачыць самалёты, якія бралі ўдзел...

Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму iconВалянцін Акудовіч мяне няма: роздумы на руінах чалавека
Беларусь” І “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. На жаль, мы вельмі рэдка зьвяртаем...

Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму iconВіктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне
У 1971 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленьне станковага жывапісу)

Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму iconВалянцін Голубеў нарадзіўся ў горадзе Крывы Рог на Ўкраіне ў 1955 годзе. У беларусь сям’я вярнулася, калі Валянцін пайшоў у пятую клясу. Закончыў сярэднюю школу
Потым была праца ў калгасе сьлесарам, кафельнікам—абліцоўшчыкам-мазаічнікам у горадзе Сьветлагорску, служба ў савецкім войску

Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму iconВалянцін Голубеў нарадзіўся ў горадзе Крывы Рог на Ўкраіне ў 1955 годзе. У беларусь сям’я вярнулася, калі Валянцін пайшоў у пятую клясу. Закончыў сярэднюю школу
Потым была праца ў калгасе сьлесарам, плітачнікам—абліцоўшчыкам-мазаічнікам у горадзе Сьветлагорску, служба ў савецкім войску

Валянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму iconНачная Свабода 02. 14 Госьць
Госьць: філёзаф І культуроляг Валянцін Акудовіч +375,295,772,033 / +375,172,608,748

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка