Бібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара




НазваБібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара
Дата канвертавання21.11.2012
Памер161.19 Kb.
ТыпДокументы
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (Да 510годдзя з дня нараджэння)

Бібліяграфічны спіс

Жыццёвы і творчы шлях першадрукара



Кожны народ мае права ганарыцца сваёй культурнай спадчынай, таленавітымі людзьмі. Сярод найбольш яркіх і значных прадстаўнікоў беларускай культуры эпохі Адраджэння вылучаецца асоба Францыска Скарыны. Ён увайшоў у нашу гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі, сэнс сваёй дзейнасці Ф.Скарына бачыў у служэнні народу. Ён імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.

Нягледзячы на намаганні многіх вучоных, якія займаліся даследаваннем жыцця і дзейнасці Скарыны на працягу некалькіх стагоддзяў, дакументальных даных аб ім знайшлося вельмі мала. Нават імя Скарыны выкарыстоўвалася рознымі аўтарамі ў некалькіх формах: Францыск, Францішак, Георгій, Юрый.

Сваё полацкае паходжанне Скарына з вялікім пастаянствам і настойлівасцю падкрэсліваў у сваіх выданнях: "Выложень доктором Францнском Скорнннным сыном нз славнаго града Полацка".

Дакладных звестак пра час нараджэння Скарыны не выяўлена. Каля 1490, да 1490, у 1485—90 гг. — такія даты прыводзяць розныя даследчыкі. Вучоныя спрабуюць вызначыць узрост першадрукара паводле яго гравюрнага партрэта 1517 г.; паводле запісу, зробленага ў альбоме Кракаўскага універсітэта 1504 г., які сведчыць, што на гэты момант Скарына вучыўся там (тады ў студэнты запісвалі ў 14 гадоў). Існуе нават гіпотэза, пабудаваная на вытлумачэнні сігнета Скарыны (сонца і месяц), які нібыта адлюстроўвае сонечнае зацьменне, што адбылося ў дзень яго нараджэння.

Першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у доме бацькоў, там навучыўся чытаць па Псалтыру і пісаць кірылічнымі літарамі. Мову тагачаснай навукі — латынь — ён засвойваў хутчэй за ўсё ў школе пры каталіцкім касцёле ў Полацку ці ў Вільні. У 1504 г. дапытлівы і прадпрымальны палачанін паступае ва універсітэт у Кракаве, які на той час славіўся ў Еўропе сваім факультэтам вольных мастацтваў, дзе вывучалі граматыку, рыторыку, дыялектыку (цыкл "трывіум") і арыфметыку, геаметрыю, астраномію і музыку (цыкл "квадрывіум"). Навучанне ва універсітэце дазволіла Скарыне зразумець, які шырокі кругагляд, шэраг практычных ведаў нясуць чалавеку "сем вольных мастацтваў". Усё гэта ен бачыў у Бібліі, і ўсю сваю будучую перакладчыцкую і выдавецкую дзейнасць накіраваў на тое, каб зрабіць яе даступнай "людем посполнтым". У 1506 г. Скарына атрымаў сваю першую вучоную ступень бакалаўра. У метрыцы Кракаўскага універсітэта за гэты год адзначаецца: "У перыяд дэканства магістра Леанардо ... у дзень св. Лючыі ў чацвёртай гадзіне нададзены ступені бакалаўраў і атрымалі гатую годнасць: Франц. з Полацка, Літвін...". Каб працягваць вучобу на самых прэстыжных факультэтах універсітэтаў Бўропы, якімі лічыліся медыцынскі і тэалагічны, Скарыне трэба было атрымаць яшчэ і ступень магістра мастацтваў. Дакладна невядома зрабіў ен гэта ў Кракаўскім ці якім іншым універсітэце, але ў 1512 г. Скарына прыбыў у Італію ў праслаўлены Падуанскі універсітэт ужо маючы ступень магістра свабодных навук. Гэту навучальную ўстанову ён выбраў для атрымання ступені доктара медыцыны. Беднага, але здольнага юнака да экзаменаў дапусцілі. Два дні ў дыспутах з выдатнымі вучонымі абараняў Ф.Скарына свае навуковыя тэзісы. 9 лістапада 1512 г. у біскупскім палацы ў прысутнасці вядомых вучоных Падуанскага універсітэта і высокіх асоб каталіцкай царквы Скарына быў абвешчаны доктарам у галіне медыцынскіх навук, і яму былі ўручаны адпаведныя знакі годнасці. Гэта была знамянальная падзея ў жыцці самога Ф.Скарыны і ў гісторыі культуры Беларусі — купецкі сын з Полацка пацвердзіў, што здольнасці і прызванне больш вартыя, чым арыстакратычнае паходжанне. Пасля атрымання вышэйшага вучонага тытула звесткі пра Скарыну губляюцца на пяць гадоў. Недзе паміж 1512—1517 гг. вучоны з'яўляецца ў Празе — цэнтры чэшскага кнігадрукавання. У Празе ў той час жылі традыцыі перадавых гусіцкіх ідэй і верацярпімасці, традыцыі ўжывання біблейскіх кніг для фарміравання грамадскай свядомасці, для выхавання людзей у патрыятычным духу; на дастаткова высокім узроўні ўжо вялося выданне кніг на нацыянальнай мове. Таму і абраў Прагу месцам выдання кніг на беларускай мове Ф.Скарына. Мяркуецца, што ў гэтым горадзе ён пабываў яшчэ ў час сваіх вандровак за медыцынскай адукацыяй. Ведаў пражскія ўмовы і магчымасці ў справе кнігадрукавання, меў асабістыя знаёмствы ў асяроддзі пражскіх выдаўцоў. Першым з пражскіх выданняў "Бібліі" быў "Псалтыр" (1517 г.). Услед за ім выйшлі яшчэ 22 кнігі Старога запавету, якія выдаваліся асобна ці ў пэўнай сувязі адна з другой: у 1517 г. — 4 квігі, у 1518 г. — 8, у 1519 г. — 11 кяіг. Інтэнсіўная выдавецкая дзейнасць сведчыць пра тое, што яшчэ да 1517 г. Скарына меў большасць падрыхтаваных да друку кніг "Бібліі". Выбар Скарынам "Бібліі" быў невыпадковым. Папершае, ён вызначаўся той роллю, якую адыгрывала рэлігія ў жыцці грамадства. Падругое, "Біблія" з'яўляецца адным з найбольш складаных шматслойных помнікаў старажытнага пісьменства і ўключае ў сябе фальклорныя, літаратурныя, гістарычныя творы, міфы, паданні. Каб зрабіць гэтыя кнігі даступнымі простаму люду, іх трэба было перакласці на зразумелую шырэйшаму колу чытачоў мову. Гэтай мовай стала царкоўнаславянская мова беларускай рэдакцыі. "Біблію" Скарына выдаваў асобнымі кнігамі, што дало магчымасць парушыць парадак размяшчэння кніг, прыняты як ў праваслаўнай, так і ў каталіцкай Бібліях і выдаць у першую чаргу кнігі пазнавальныя, навучальныя, здольныя служыць аб'ектам эстзтычнага ўспрыняцця, і толькі пасля — кнігі, прызначаныя быць аб'ектам веры. Так, выдадзены Скарынам у Празе "Псалтыр" быў адной з найбольш распаўсюджаных у хрысціянскім пісьменстве кніг Старога запавету, збор гімнаў рэлігійна-лірычнага зместу. Здаўна ў рукапісах "Псалтыр" служыў не толькі для набажэнства, але і дапаможнікам пры навучанні: па ім вучыліся пісьменнасці, чытанню, спевам. Гэту кнігу Скарына спецыяльна выдаў з асветніцкімі мэтамі, пра што сказаў у прадмове: "... детем, малым початок всякое доброе наукы, дарослым помноженне в науце, мужем моцное утверьженне".

Навучальны характар "Псалтыра» Скарьгаа падкрэсліваў і ў прадмове да "Бібліі": "Хоіцешн лн уметн граматнку нлн, порускы говорячн, грамоту, еже добре честн н мовнтн учнть, знойдешн в зуполной Бнвлнн, Псалтыру, чти ее".

Скарына клапаціўся, каб кніга яго была зразумелай чытачам. Для гэтага на палях лістоў ён рабіў пераклад на сучасную яму мову і даваў тлумачэнне асобным царкоўнаславянскім словам, якія, на яго думку, маглі быць незразумелымі для простых, малаадукаваных людзей.

Калі "Псалтыр" Скарына ацэньваў як кнігу, што садзейнічае духоўнаму ўдасканальванню чалавека, то ўсю "Біблію" ў цэльш ён разглядаў як дапаможнік для вывучэння асноў "сямі вольных мастацтваў". Жадаючым вывучаць логіку ён рэкамендаваў кнігу "Іоў" або пасланні апостала Паўла, рыторыку — кнігі Саламонавы. Для навучэння музыцы прыгодны ўсе кнігі "Бібліі", арыфметыку трэба чытаць па кнізе "Лічбы", геаметрыю і астраномію — па кнізе "Ісус Навін", батаніку і заалогію — па "Прытчах Саламона". На думку Скарыны, біблейскія кнігі даюць шмат звестак і па іншых галінах ведаў, якія выходзяць за рамкі "сямі вольных мастацтваў". Першадрукар выдаў пераважную большасць вядомых тады кніг Старога запавету, прычым выбраў з "Бібліі" самыя важныя і цікавыя для чытача кнігі, менаві та тыя, якія ў тагачасных умовах маглі быць выкарыстаны ў асветніцкіх і выхаваўчых мэтах, з'яўляліся навучальнымі выказваннямі старажытных мудрацоў, змяшчалі звесткі па старажытнай гісторыі, летапісныя эпізоды і любоўныя песні. Да таго ж пад уплывам новых павеваў у грамадскай думцы Скарына імквуўся вывесці Свяшчэннае пісанне з абмежаванага царкоўнага ўжытку і зрабіць яго здабыткам шырокіх мас грамадства.

Пашырыць кругагляд чытача, узбагаціць яго канкрэтнымі ведамі, наблізіць "Біблію" да духоўных патрэб свайго часу Скарына імкнуўся і праз прадмовы, якія ўвёў у шырокі ўжытак, надаў ім філасофскаасветны, навучальнапазнавальны і маральнаэстэтычны змест. У гэтым жанры Скарына ўсебакова выявіў сябе як пісьменнік, перакладчык, вучоны і выдавец. Усяго Скарыне належыць 50 прадмоў (не толькі да "Бібліі"). У сваіх прадмовах ён часта спасылаецца на антычных гістарычных асоб, дае звесткі па Іісторыі і геаграфіі краін Блізкага Усходу, упамінае аб паасобных знамянальных падзеях у гісторыі сусветнай культуры, імкнецца зацікавіць чытача светам прыроды. Акрамя шматлікіх гістарычных, філалагічных, юрыдычных і тэалаіічных каментарыяў у прадмове даецца агульная характарыстыка зместу і гісторыя стварэння кнігі, выкладаюцца ідэі філасофскага, асветніцкага, маральнадыдактычнага ці тэалагічнага характару. У некаторых вызначаецца яшчэ кола чытачоў, якім прызначаецца кніга. Скарына не заўсёды размяжоўваў разнавіднасці сваіх прадмоў. Так, кароткае ўступнае слова да першай кнііі "Царствы" назваў "сказаннем", а лаканічныя анатацыі да трох наступных кніг "Царствы" — "предословшшн" і, наадварот, прадмову да кнігі "Другі закон", якая набліжаецца да ўводнага артыкула этыкаюрыдычнага зместу, ён назваў "сказаннем". 3 боку літаратурнай формы прадмовы Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры. Асобныя месцы яго твораў (аб патрыятызме, любві да радзімы і роднай мовы) гучаць як красамоўныя вершы ў прозе.

У 15201521 гг. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню. Невядома, што прымусіла яго зрабіць такі крок. Была гэта рэакцыя на дзейнасць каталіцкай царквы, якая пачала ў Чэшскім каралеўстве праследаваць Рэфармацыю, а заадно і ўсіх іншаверцаў, ці страшны памор у чэшскай сталіцы. Магчыма, што перанесці друкарню ў Вільню яго вымусіла жаданне быць бліжэй да свайго народа, для асветы якога ён працаваў. Памяшканне пад друкарню Скарыне адвёў у сваім уласным доме галава магістрата Вільні, "найстаршы бурмістр" Якуб Бабіч.

Першае віленскае выданне — "Малая падарожная кніжка". Гэтую назву Скарына даў сукупнасці выданняў, выпушчаных ім у Вільні каля 1522 г. Усяго ў склад "Малой падарожнай кніжкі" ўваходзяць: "Псалтыр", "Часасловец", "Акафіст маііле Гасподняй", "Канон магіле Гасподняй", "Акафіст архангелу Міхаілу", "Канон архангелу Міхаілу", "Акафіст Іаану Прадцечы", "Канон Іаану Прадцечы", "Акафіст Багародзіцы", "Канон Багародзіцы", "Акафіст святому Пятру і Паўлу", "Канон святому Пятру і Паўлу", "Акафіст святому Міколе", "Канон святому Міколе", "Акафіст крыжу Гасподняму", "Акафіст Ісусу", "Канон Ісусу", "Шасцідневец", "Канон пакаяльны", "Саборнік", у які ўваходзяць "Святцы" і "Пасхалія", а таксама агульнае пасляслоўе "Пнсанын речн в сей Малой подорожной кннжце ло ряду кратце положены суть". Гэта быў новы ва ўсходнеславянскім кніжным пісьменстве тып зборніка, адрасаваны як людзям духоўнага звання, так і свецкім — купцам, службовым асобам, рамеснікам, воінам, якія па характару сваіх заняткаў павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесіянальную і астранамічную інфармацыю, а пры неабходнасці прыгадаць і словы малітваў. Таму акрамя рэлігійных тэкстаў у "Малой падарожнай кніжцы" змешчаны таксама навуковыя і практычныя звесткі. Гэта фрагменты свецкага асветніцкага характару, некаторыя палраўкі да ўстарэлага юліянскага календара, зробленыя з улікам навейшых астранамічных звестак, зводка зацьменняў сонца і месяца з указаннем гадоў, месяцаў, дзён і гадзін. Прадмовы, пасляслоўі, "надпнсання", некаторыя акафісты "Малой падарожнай кніжкі" ўяўляюць арыгінальныя літаратурныя творы самога Скарыны. Наогул Скарына лічыцца роданачальнікам жанру акафіста ва ўсходнеславянскай гімнаграфіі. Бясспрэчнае аўтарства Скарыны адносна "Акафіста Іаану Прадцечы" і "Акафіста Ісусу" ўстанаўліваецца на аснове акравершаў Скарыны. Першыя літары радкоў гэтых вершаў змяшчаюць указанне на аўтарства — "Пнсал доктор Скорнннч Францнскус", "Делал доктор Скоршшч Францнскоус". Зварот Скарыны да складанай пазтычнай формы акафіста сведчыць пра добрае веданне ім помнікаў візантыйскай і славянскай гімнаграфіі, іх паэтыкі і стылістыкі. Выказвалася таксама меркаванне аб прыналежнасці Скарыне "Акафіста апосталам Пятру і Паўлу", але даследаваннем яно не пацвердзілася. Акрамя названых акафістаў, Скарына ў "Малой падарожнай кніжцы", магчыма, напісаў таксама пяцірадкоўі, што папярэднічаюць тэксту астатніх пяці акафістаў, і малітвы "по акафнсту". На жаль, гімнаграфічная спадчына Скарыны вывучана недастаткова.

"Малая падарожная кніжка" — выданне невялікага фармату, прызначана для падарожжаў (адсюль і назва). Прынцыпы афармлення асобных яе частак розныя, да таго ж кожная з іх мае асобныя выхадныя звесткі, а часта і ўласны тытульны ліст, таму можна лічыць гэтыя невялікія кніжачкі асобнымі выданнямі, таксама як і раздзелы пражскай "Бібліі". Асобныя часткі "Малой падарожнай кніжкі" захаваліся ў рознай колькасці экземпляраў. Часцей за іншыя сустракаюцца "Псалтыр" і "Часасловец". Самыя рэдкія — "Канон пакаяльны", "Саборнік" і "Шасцідневец". "Пасхалія" як сапраўдная частка "Саборніка" захавалася толькі ў капенгагенскім экземпляры "Малой падарожнай кніжкі".

У 1525 г. Скарына выдаў у Вільні кірыліцай адну з найбольш распаўсюджаных кніг — "Апостал" ("Кннга деання н послання апостольская, зовемая Апостол"). Гэта была яго першая дакладна датаваная кніга, і адначасова яго апошняе па часе друкавання выданне. Яе выпуск быў лагічвым і заканамерным працягам справы выдання біблейскіх кніг, пачатай яшчэ ў Празе. Як і "Малая падарожная кніжка", "Апостал" 1525 г. прызначаўся для шырокага кола чытачоў. У шматлікіх прадмовах да кнігі, а ўсяго асветнік напісаў да "Апостала" 22 прадмовы і 17 пасляслоўяў, апісваецца змест раздзелаў, асобных пасланняў, растлумачваюцца "цёмныя" фразы. Усяму тэксту папярэднічае агульная прадмова Скарыны "Деання светых апостолт> кннгь предмова". У ёй усхваляецца хрысціянская вера, звяртаецца ўвага на маральнаэтычныя нормы грамадскага чалавечага жыцця. Пасля яе змешчаны саборныя пасланні і пасланні апостала Паўла, у якіх выкладаюцца асновы хрысціянскай веры і ранняя гісторыя хрысціянства. У канцы пасланняў апостала Паўла змешчана агульнае пасляслоўе Скарыны, а таксама тэкст аб ужыванні ў кнізе чырвонага колеру. Усе пасланні і пасляслоўі насычаны маральнаэтычнай праблематыкай, клопатамі гуманіста пра духоўную дасканаласць чалавека, але ў параўнанні з прадмовамі да кніг "Бібліі" яны маюць больш рэлігійнасхаластычны характар. "Апостал" — адзіная ў друкарскай практыцы Скарыны кніга без ілюстрацый, аднак у ёй вялікая колькасць заставак, канцовак, гравіраваных буквіц.

Акрамя кніг Скарыны і судовых матэрыялаў, якія закраналі галоўным чынам сферу маёмаснафінансавых адносін, няма іншых крыніц, якія б асвятлялі шматгранную дзейнасць першадрукара ў Вільні. Даследчыкі выказвалі меркаванне, што Скарына быў адным са складальнікаў Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 г., падтрымліваў сувязі з рознымі палітычнымі, грамадскімі і культурнымі дзеячамі ВКЛ. Несумненна, працягваў ён у гзтыя гады і медыцынскую практыку. Ва ўсіх афіцыйных дакументах таго часу адзначаецца яго вучоная годнасць — "в лекарских навуках доктора". Кнігавыдавецкую дзейнасць Скарыны ў Вільні падтрышгівалі беларускія мяшчане і віленскія магнаты. Магчыма, што фінансавую падтрымку яму аказвалі яго брат, полацкі і віленскі купец Іван Скарына, а таксама "панскае і бурмістраўскае" брацтва, якое патраніравала некаторыя праваслаўныя цэрквы ў Вільні. Мяркуецца, што ў сярэдзіне 1520х гг. Скарына ваведваў Маскву, куды вазіў свае надрукаваныя "рускім" шрыфтам кнігі. Даследчыкі жыццёвага і творчага шляху Ф.Скарыны мяркуюць, што ў 1525 г. ён выязджаў у германскі горад Вітэнберг, цэнтр Рэфармацыі, дзе сустракаўся з ідэолагам нямецкіх пратэстантаў Марцінам Лютэрам. Мэты гэтай паездкі застаюцца нявысветленымі. Невядома таксама, чаму ў гэтым жа годзе спыніла сваю дзейнасць яго віленская друкарня. Недзе пасля 1525 г. Ф.Скарына ажаніўся з удавой віленскага купца, члена Віленскай рады Юрыя Адверніка Маргарытай, чым палепшыў сваё матэрыяльнае становішча, і разам з жонкай прыняў удзел у гандлёвай справе брата Івана. Вельмі цяжкім быў для Ф.Скарыны 1529 г. Летам у Познані памёр яго брат Іван. Францыск паехаў туды, каб заняцца спадчынай нябожчыка. У тым жа годзе раптоўна памерла Маргарыта. На руках Скарыны застаўся малалетні сын Сімяоя. Родзічы нябожчыцы падалі на Ф.Скарыну ў суд, патрабудечы падзелу маёмасці. Падзеі прымусілі Скарыну выехаць у 1530 г. у Кёнігсберг пад апеку герцага Альбрэхта, але недзе ў сярэдзіне 1530 г. ён пакінуў гэты горад для вырашэння судовых спраў, звязаных са спадчынай жонкі. 3 сабой у Вільню ён тайна забраў двух падданда герцага — урача і друкара. Факт сувязі Скарьгаы з друкаром з Кёнігсберга сведчыць пра тое, што яшчэ ў пачатку 1530 г. ён меў на мэце прадоўжыць кнігадрукаванне ў Вільні. Невядома, якія абставіны канкрэтна перашкьдзілі першадрукару здзейсніць яго планы. Да пачатку 30х гадоў не засталося ў жывых ні аднаго з былых мецэнатаў Скарыны. Матэрыяльнае становішча яго пагоршылі судзебныя цяжбы. У 1530 г. у Вільні быў вялікі пажар, але дом Маргарыты, значная частка друкарскіх матэрыялаў Скарьгаы засталіся цэлымі. У 1531 г. у Вільні ўзнікла эпідэмія, якая хутка распаўсюджвалася. У гэты час на Скарыну новай хваляй навалішся крэдыторы брата. У лютым 1532 г. ён быў арыштаваны па неабгрунтаванай і нічым не падмацаванай даўгавой прэтэнзіі "іудзеяўкрэдытораў" Майсея і Лазара з Варшавы і Якаба з Познані. Але пакінуць Вільню Скарыну прымусілі не гэтыя падзеі. Свецкае кнігадрукаванне выклікала процідзеянне духавенства як каталіцкага, так і праваслаўнага. Сінод віленскай епархіі ў 1526 г. прыняў рашэнне аб узмацненні барацьбы з рэфармацыйным павевам. Каталідкі епіскапат Вільні не адабраў беспрэцэдэнтную дзейнасць першадрукара, вядомага сваімі сувязямі з гусіцкай Чэхіяй, "лютэранскімі" краінамі, які прызначаў свае кнігі "рускаму" насельніцтву ВКЛ. Не выпадкова віленскі капітул заказаў кнііі не ў віленскай друкарні Скарыны, а ў кракаўскіх выдавецтвах.

У сярэдзіне 30х гадоў Скарына канчаткова пакінуў Вільню і пераехаў у Прагу. Ён прыняў запрашзнне чэшскага караля Фердынанда I на пасаду каралеўскага медыка і садоўніка ў толькі што адкрытым батанічным садзе ў каралеўскім замку Градчаны. Даследчыкі лічаць, што пры чэшскім каралеўскім двары ён хутчэй за ўсё выконваў абавязкі кваліфікаванага вучонагасадавода. Годнасць доктара "в лекарскнх науках", атрыманая ім у Падуі, патрабавала пэўных ведаў па батаніцы.

Памёр Ф.Скарына ве пазней 29 студзеня 1552 г. Аб гэтым сведчыць грамата караля Фердынанда I, дадзеная сыну Ф.Скарыны Сімяону, якая дазваляла апошняму карыстацца ўсёй захаванай спадчынай першадрукара: маёмасцю, кнігамі, пазыковымі абавязацельствамі.

Кнііі Скарьшы сталі вядомы ў розных краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі яго друкарскай і выдавецкай дзейнасці. Сярод іншых выданняў Свяшчэннага пісання яны вылучаліся тым, што былі першым зводам, надрукаваным кірыліцкімі шрыфтамі ва ўсім славянскім рэгіёне Еўропы, а таксама сваім дэмакратычным характарам, рэдакцыйнаперакладчыцкімі і літаратурнымі асаблівасцямі і афармленнем. Шырокае распаўсюджанне яны атрымалі, перш за ўсё, сярод яго суайчыннікаў, аказалі дабратворны ўплыў на пашырэнне міжнародных культурных сувязей, былі адным з важных фактараў духоўнага ўзаемаабмену з Польшчай, Заходняй Еўропай, абумовілі рост інтарэсаў навуковай еўрапейскай грамадскасці да культурнай спадчыны беларускага і іншых усходнеславянскіх і славянскіх народаў.

Дзейнасць Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства на Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоў скім, іншых усходнеславянскіх краінах. Яго кнігі аказалі жыватворны ўплыў на развіццё беларускай літаратурнай мовы. Скарьгаа быў найбольшзначным, яскравым выразнікам рэнесансавага гуманізму, першым найбольшбуйным і ўплывовым дзеячам беларускага Адраджэння.

Мова твораў Ф.Скарыны



Мова выданняў Ф.Скарыны — гэта мова, на якой гаварыла і пісала адукаванае насельніцтва тагачаснай Беларусі і ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Яна адлюстроўвала прагрэсіўную тэндэнцыю, калі з пісьмовых тэкстаў, пераважна свецкіх, такіх як леталісы і дзелавыя дакументы, а паступова і з канфесіянальнай літаратуры, выцясняліся старажытнарускія і царкоўнаславянскія рысы, якія замяняліся адпаведнымі сродкамі жывой беларускай мовы. Даследчыкі прытрымліваюцца думкі, што мова твораў Ф.Скарыны — узор беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы (таксама беларуская мова, прамеж / кавая ад царкоўнаславянскай да беларускай, старабеларускі "высокі" біблейскі стыль і г.д.). Гэты тып мовы ён стварыў прымяняльна да патрэб свайго часу — зрабіць зразумелымі для чытачоў царкоўнаславянскія тэксты шляхам замены архаічных царкоўнаславянскіх форм і слоў мясцовымі беларускімі. Стылявая вабнасць мовы першадрукара адпавядае той задачы, якую ставіў перад сабой Скарьгаа. Галоўнае ў ёй — яснасць і афарыстычная змястоўнасць. Звычайнае гаваркое слова ў біблейскім стылявым кантэксце, дзякуючы Скарыне, набывала выключную меладыйную, эстэтычную выразнасць. 3 пункту погляду адносін да жывой беларускай мовы выданні Скарыны падзяляюцца на дзве групы. "Псалтыр", "Малую падарожную кніжку" і "Апостал" першадрукар выдаў на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі. Гэта значыць, што ў іх знайшлі адлюстраванне многія рысы беларускай мовы ў галіне фанетыкі, граматыкі і лексікі. Яшчэ далей пайшоў Скарына пры перакладзе іншых біблейскіх кніг. У перакладах пражскіх выданняў 1517—1619 гг. ён захаваў царкоўнаславянскую моўную аснову, але ўзбагаціў іх беларускімі моўнымі сродкамі ў такой меры, што мова яго перакладаў заняла самае крайняе становішча ў беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы і фактычна аказалася прамежкавым звяном у працэсе пераходу ад царкоўнаславянскай мовы да беларускай у сферы рэлігійнага ўжытку.

Ф.Скарына ў сваёй біблейскаперакладчыцкай і асветніцкай дзейнасці стаяў ля вытокаў станаўлення нацыянальнай літаратурнай мовы. У сваёй лінгвістычнай палітыцы ён паспеў зрабіць за цэлае пакаленне моўных рэфарматараў і пісьменнікаў і ў далёкім ад нас XVI ст. сваёй таленавітай моватворчасцю здолеў узняць родную мову на вышыню найдасканалейшай літаратурнай мовы Еўропы.


Мастацкае афармленне кніг Ф.Скарыны


Не толькі зразумелыя і пракаментаваныя тэксты "Бібліі" на роднай літаратурнай мове даў свайму народу Ф.Скарына. Выданні першадрукара вызначаюцца высокімі вартасцямі. Іх упрыгожваюць сюжэтнатэматычныя і прыкладныя па свайму прызначэнню ілюстрацыі, якія'вылучаюцца арыгінальнасцю кампазіцый і сюжэтаў, майстэрствам гравіравання і рэалізмам. Скарына першым выкарыстаў ілюстрацьпо як сродак дапамагчы чытачу глыбей і паўней зразумець літаратурную крыніцу, ясней уявіць сабе герояў квігі, успрыняць яе змест. Вялікімі сюжэтнымі гравюрамі адзначаны тытульныя лісты большасці кніг "Бібліі". Напрыклад, тытульны ліст кнііі "Юдзіф" упрыгожаны гравюрай з выявамі біблейскіх асоб (гераічнай удавы, якая выратавала свой народ ад нашэсця асірыйцаў). Вылучаюцца гравюры Скарыны на тэмы Старога запавету — "Цар Давід", "Бічаванне Іова", "Суд Саламона", "Саламон і царыца Саўская", "Памазанне Давіда", "Самсон і леў", "Пераход цераз Іардан" і інш., змешчаныя ў "Бібліі"; новазапаветныя — "Хрышчэнне ў Іардане", "Хрыстос у Храме", "Багародзіца з анёламі" (з "Малой падарожнай кніжкі") і ілюстрацыі прыкладнога характару з выявай Храма, херувімаў, дома Саламона (таксама ў "Бібліі"). Не звязанымі з тэкстамі кніг з'яўляюцца гравюрны партрэт Ф.Скарыны і "Блаславенне". Партрэт першадрукара двойчы змешчаны на кнігах скарынаўскай "Бібліі" ("Ісус Сірахаў", 1517, у 4й кнізе "Царствы", а таксама ў экземпляры кнігі "Быццё", 1519, які захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы). Зроблены гэты партрэт хутчэй за ўсё з натуры ў 1517 г. Гэта — адзін з самых ранніх, калі не першы, з партрэтаў друкароў наогул. На гравюры Скарына паказаны ў сваім рабочым пакоі. Ён сядзіць у крэсле за невысокім столікам з пяром у правай руцэ. Перад ім — разгорнутая квіга, злева на палітры — другая кніга, да якой скіраваны погляд першадрукара. Мяркуецца, што Скарыне на партрэце павінна быць 27 гадоў, але выглядае ён значна старэйшым. Апрануты ў доктарскую мантыю, на галаве — берэт. Столік пакрыты абрусам з узорам беларускага арнаменту і выявай сігнета Скарыны (сонца і месяц). Вакол шмат розных рэчаў: кнігі, кошыкі, пясочны гадзіннік і г.д. Яны падкрэсліваюць інтарэсы Скарыны ў галіне кнігадрукавання, медыцыны, астраноміі, мастацтва. Асобныя дэталі носяць сімвалічны характар. Так, працавітая пчала, якая бачна ў правым ніжнім вугле партрэта сведчыць пра руплівасць і працаздольнасць. На гравюры няма ніводнага царкоўнага сімвала або атрыбута. Усе дэталі гавораць пра свецкі характар яго дзейнасці. Твор вылучаецца значнай мастацкай дасканаласцю. Рускі крытык У.В.Стасаў пісаў, што гэты партрэт не саступае самым выдатным нямецкім гравюрам свайго часу па характару малюнка, сіле і каларытнасці гравюры. Партрэт Ф.Скарыны — лепшая гравюра ў яго "Бібліі". Аўтар пакінуў на ім сваю манаграму. Астатнія гравюры скарынаўскіх выданняў, а лічыцца, што ствараліся яны рознымі людзьмі, — ананімныя. Частка з іх пазначана гербамсігнетам Скарыны, што сведчыць пра яго непасрэднае дачыненне да гэтых твораў. Ён быў ініцыятарам ілюстравання сваіх выданняў. Існуе думка, што Ф.Скарына сам рабіў малюнкі да сваіх гравюр і нават быў рэзчыкам. Да таго ж, яму належаць усе подпісы да ілюстрацый. Мастацкі ўзровень ілюстрацый розны. Малюнак часам умоўны, стылізаваны, фігуры выглядаюць каржакаватымі, дужымі, яны нібы набліжаны да гледача, што спрыяе манументалізацыі кампазіцыі.

Фігурныя выявы кніг Скарыны значна дапаўняюць арнаментальныя гравюры — застаўкі, канцоўкі, віньеткі і ініцыялы. Яны садзейнічаюць ідэйназместавай і дэкаратыўнапрасторавай арганізацыі старонак, падзяляюць тэкст на раздзелы і главы, арганізоўваюць найбольш ёмкае ўспрьшанне надрукаванага. Адначасова сваім дэкорам надаюць старонкам прыгажосць, святочнасць, фарміруюць ансамбль мастацкай аздобы кніг у цэлым. Асабліва выразныя арнаментальныя "болшне" застаўкі, у якіх выявы людзей аб'яднаны з расліннай арнаментыкай. Гэтыя застаўкі звычайна размешчаны пасля прадмовы ў пачатку тэксту кнігі. Яны адзначаюць пачатак чытання і адначасова выконваюць раздзяляльную функцыю.

Асаблівае месца ў выяўленчым апараце скарынаўскіх выданняў адведзена сістэме ініцыялаў (буквіц). Расшыфроўка іх даследчыкамі раскрывае карпатліва распрацаваную сістэму буквіцгравюр, у якіх закадзіраваны пачаткі малюнкавага буквара. Упершыню ў Бўропе беларускі асветнік ілюструе загалоўныя літары малюнкамі жывёл, раслін, шырока вядомымі ў народзе з'явамі або дзеяннямі.

Старадрукі Скарыны лічацца сапраўднай "лабараторыяй пошукаў" ілюстрацыйных прынцыпаў аздаблення кнігі. Па багаццю, разнастайнасці і майстэрству арнаментальных элементаў у той час яны не мелі сабе роўных.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара iconТэма: Жыццёвы І творчы шлях Ф. Багушэвіча
Мэта: пазнаёміць вучняў з жыццёвымі дарогамі Ф. Багушэвіча, асаблівасцямі яго творчасці

Бібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара iconСтанова адукацыі "Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г п. Зэльва"
Мэта. Паглыбіць веды вучняў пра жыццёвы І творчы шлях М. Багдановіча, пра мясціны, якія звязаны з жыццём паэта

Бібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара iconУрок літаратуры быў прымеркаваны да 120- годдзя Максіма Багдановіча. Матэрыял урока распрацаваны ў згоднасці з праграмнымі патрабаваннямі да ўрока "Жыццёвы І творчы шлях Максіма Багдановіча" ў 9 класе
Урок літаратуры быў прымеркаваны да 120- годдзя Максіма Багдановіча. Матэрыял урока распрацаваны ў згоднасці з праграмнымі патрабаваннямі...

Бібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара iconУрок першы. "Здароўя шмат аддаў я гэтавй працы…" (жыццёвы І творчы шлях Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча)
Закладзеныя светапоглядныя асновы дапамогуць у далейшым кожнаму вучню аналізаваць пэўную жыццёвую сітуацыю І знаходзіць правільныя...

Бібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара iconТэма ýрока: Жыццёвы І творчы шлях В. Быкава. Асаблівасці кампазіцыі аповесці «Знак бяды» Мэты ýрока
Стварыць на ўроку неабходныя ўмовы для вучнёўскага даследавання І высновы пра непаўторнасць таленту пісьменніка

Бібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара iconТы перамог сляпую смерць
Мэта. Паглыбіць веды вучняў пра жыццёвы І творчы шлях М. Багдановіча; пашырыць уяўленні вучняў аб адлюстраванні вобраза І творчасці...

Бібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара iconУрок першы. Жыццёвы І творчы шлях Івана Чыгрынава Мэта: Раскрыдь найбольш значныя факты жыцця І творчасці I. Чыгрынава, пазнаёміць з апавяданнем «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»
Раскрыдь найбольш значныя факты жыцця І творчасці I. Чыгрынава, пазнаёміць з апавяданнем «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»

Бібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара iconТэма: "Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!" Мэта
Аднавіць І паглыбіць веды вучняў пра жыццёвы шлях пісьменніка, выклікаць цікавасць да яго творчасці

Бібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара iconІнфармацыйна- бібліяграфічны аддзел
Штомесячны спіс літаратуры “Гомель у цэнтральным друку” дапамагае сачыць за найбольш значнымі артыкуламі з рэспубліканскіх часопісаў...

Бібліяграфічны спіс Жыццёвы І творчы шлях першадрукара iconІнфармацыйна- бібліяграфічны аддзел
Штомесячны спіс літаратуры “Гомель у цэнтральным друку” дапамагае сачыць за найбольш значнымі артыкуламі з рэспубліканскіх часопісаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка