Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь




НазваМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Дата канвертавання21.11.2012
Памер105.63 Kb.
ТыпДокументы

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ




ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА

для агульнаадукацыйных устаноў
з беларускай і рускай мовамі навучання




БЕЛАРУСКАЯ МОВА


ХIклас


Мінск

Нацыянальны інстытут адукацыі

2009

ХI клас

(70 гадзін на год, 2 гадзіны на тыдзень,
з іх на пісьмовыя работы 11 гадзін)


МОВА Ў КАНТЭКСЦЕ КУЛЬТУРЫ


(3 гадзіны)

І. Беларуская мова — мова беларускай нацыі і дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь. Беларуская мова — адна са славянскіх моў. Група ўсходнеславянскіх моў. Роднасць і агульная лексічная спадчына сла­вянскіх моў.

Беларуская мова і культура. Нацыянальная мова як культурная з’ява. Асноўныя функцыі мовы.

ІІ. Асэнсавана карыстацца тэрмінамі «дзяржаўная мова», «мова беларускай нацыі»; рыхтаваць вусныя паведамленні на тэму «Бела­руская мова — адна з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь»; аналі­заваць тэксты паводле фанетычных, лексічных, граматычных адзнак, што складаюць багацце і самабытнасць беларускай мовы, прыводзіць пара­лелі агульнай лексічнай спадчыны славянскіх моў; пераказваць і пера­кладаць з рускай мовы на беларускую тэксты.

Прыводзіць уласныя прыклады, што раскрываюць сутнасць камунікатыўнай, пазнавальнай і эстэтычнай функцый беларускай мовы; называць асноўныя характарыстыкі літаратурнай мовы.


МОВА. МАЎЛЕННЕ. ТЭКСТ

(8 гадзін, з іх на пісьмовыя работы 2 гадзіны)


І. Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Асноўныя прыметы тэксту.

Вусныя і пісьмовыя, маналагічныя і дыялагічныя тэксты. Рытміка-інтанацыйнае афармленне вусных тэкстаў. Прыметы пісьмовага тэксту. Абзац як сэнсавае, структурнае і рытміка-інтанацыйнае адзінства.

План як прыём працы з тэкстам. Пытальны, назыўны і тэзісны планы. Тэзісы як прыём працы з тэкстам.

Навуковы тэкст як адзінка навуковага стылю. Сфера функцыянавання і агульныя ўласцівасці (інфармацыйнасць, аб’ектыўнасць, лагічнасць, аргументаванасць, доказнасць). Лексічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў. Адметнасць марфалагічных сродкаў. Навукова-папулярныя тэксты як разнавіднасць навуковага маўлення.

Публіцыстычны тэкст як адзінка публіцыстычнага стылю. Сфера функцыянавання. Спецыфіка публіцыстычных тэкстаў, іх лексічныя і марфалагічныя адзнакі. Сінтаксіс публіцыстычных тэкстаў.

Афіцыйны тэкст як адзінка афіцыйнага стылю. Сфера функцыя­на­вання. Мэта і агульныя ўласцівасці тэкстаў: дакладнасць, адназнач­насць фармулёвак, традыцыйнасць структуры афіцыйных папер. Лек­січ­ныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці афіцыйных тэкстаў.

Гутарковы тэкст як адзінка бытавой і прафесійнай неафіцыйнай сферы. Асноўныя ўласцівасці гутарковых тэкстаў: неафіцыйнасць зносін, непадрыхтаванасць маўлення і дыялагічная форма ўзаемаадносін. Лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці гутарковых тэкстаў.

Мастацкі тэкст як адзінка мастацкага стылю, сфера яго функцыянавання. Асаблівасці мовы мастацкіх тэкстаў. Вобразна-выяўленчыя сродкі, іх стылістычная роля.

Кантрольны падрабязны пераказ мастацкага тэксту.

ІІ. Валодаць тэхнікай рацыянальнага чытання навуковых, мастацкіх, публіцыстычных твораў з мэтай асэнсаванага, дэталёвага ўспрымання і аналізу тэкставай інфармацыі.

Умець вылучаць, адбіраць, размяжоўваць асноўную і другарадную інфармацыю ў тэксце; рыхтаваць план і тэзісы да тэксту. Аналізаваць тэкст: вызначаць прыметы тэксту, фармуляваць тэму і асноўную думку, акрэсліваць стыль і тып маўлення, вызначаць сродкі сувязі сказаў і частак тэксту, характарызаваць лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сродкі, уласцівыя тэкстам розных стыляў. Пераказваць тэксты розных стыляў, захоўваючы апорныя словы, кампазіцыю, моўныя сродкі. Ствараць тэксты розных стыляў, пісьменна афармляць іх. Знаходзіць у тэкстах моўна-стылістычныя недакладнасці, памылкі, выпраўляць іх, рэдагаваць, удасканальваць тэксты.



ФАНЕТЫКА І АРФАЭПІЯ. ГРАФІКА І АРФАГРАФІЯ

(11 гадзін, з іх на пісьмовую работу 1 гадзіна)


I. Фанетыка і арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлен­ня.

Графіка і арфаграфія. Прынцыпы беларускай арфаграфіі.

Фанетычныя напісанні (правапіс галосных о, э, а; е, ё, я; правапіс і, ы, й пасля прыставак; правапіс галосных у складаных словах; правапіс прыстаўных галосных; правапіс галосных у іншамоўных словах; правапіс у, ў; правапіс прыстаўнога в; правапіс д—дз, т—ц; правапіс спалучэнняў зычных; правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-); правапіс падоўжаных зычных).

Марфалагічныя напісанні (правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных; правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб- і інш.).

Правапіс мяккага знака і апострафа.

Ужыванне вялікай літары.

Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна.

Кантрольны дыктант.

ІІ. Адрозніваць напісанні, заснаваныя на фанетычным і марфа­лагічным прынцыпах. Дакладна, асэнсавана ўзнаўляць вывучаныя пра­вілы. Знаходзіць і выпраўляць у сваім і чужым тэкстах арфагра­фічныя памылкі.

Рабіць фанетычны разбор слоў, вызначаць пазіцыі, у якіх адбываюцца яканне, аканне, азванчэнне і аглушэнне, прыпадабненне свісцячых да шыпячых і шыпячых да свісцячых.

Захоўваць арфаэпічныя і інтанацыйныя нормы ў вусным маўленні.

Карыстацца арфаэпічнымі і арфаграфічнымі даведнікамі і слоўнікамі.

ЛЕКСІКА І ФРАЗЕАЛОГІЯ


(5 гадзін, з іх на пісьмовую работу 1 гадзіна)


І. Лексічнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы; сінонімы, антонімы.

Амонімы і мнагазначныя словы.

Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку. Сты­лістычны падзел лексікі.

Фразеалагізмы і іх ужыванне ў маўленні.

Прыказкі. Крылатыя выразы (афарызмы).

Творчая пісьмовая работа.

ІІ. Папаўняць актыўны лексічны і фразеалагічны слоўнік; карыстацца рознымі прыёмамі пры тлумачэнні значэнняў слоў.

Адрозніваць мнагазначныя словы і амонімы; падбіраць сінонімы, антонімы да слоў, тлумачыць розніцу ў значэннях адзінак аднаго сінанімічнага рада.

Характарызаваць словы паводле сферы і стылю ўжывання.

Выяўляць фразеалагізмы ў сказах, тэкстах, тлумачыць іх значэнне, пад­біраць беларускія адпаведнікі да фразеалагізмаў рускай мовы, па­паў­няць актыўны слоўнік беларускімі прыказкамі, крылатымі выразамі.

Фарміраваць патрэбнасць у лінгвістычных слоўніках і ўменне карыстацца імі.

МАРФЕМНАЯ БУДОВА СЛОВА. СЛОВАЎТВАРЭННЕ


(5 гадзін, з іх на пісьмовую работу 1 гадзіна)


І. Марфемная будова слова. Віды марфем: корань, прыстаўка, суфікс, канчатак, постфікс. Інтэрфікс — злучальная марфема. Слова­ўт­варальныя і формаўтваральныя марфемы.

Словаўтварэнне. Вытворная і невытворная асновы. Спосабы словаўтварэння.

Творчая пісьмовая работа.

ІІ. Тлумачыць значэнне марфем. Рабіць марфемны і словаўтва­ральны разбор слоў. Карыстацца марфемным і словаўтваральным слоў­нікамі. Правільна пісаць словы з арфаграмамі, абумоўленымі марфем­най будовай слова.

МАРФАЛОГІЯ


(12 гадзін, з іх на пісьмовыя работы 2 гадзіны)


Сістэма часцін мовы ў беларускай мове.

І. Назоўнік. Род назоўнікаў. Назоўнікі агульнага роду. Несупа­дзенне роду назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Скланенне назоўнікаў.

Правапіс канчаткаў назоўнікаў жаночага, мужчынскага, ніякага і агульнага роду на -а (-я).

Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду 2-га скланення ў родным і месным склонах.

Прыметнік. Ступені параўнання прыметнікаў, асаблівасці іх ужывання ў маўленні. Якасныя прыметнікі, ад якіх не ўтвараюцца ступені параўнання.

Лічэбнік. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў розных разрадаў з на­зоўнікамі. Правапіс лічэбнікаў.

Займеннік. Асаблівасці ўжывання ў маўленні некаторых займен­нікаў (ты, сябе, сам, самы, ніхто, нішто, нехта, нешта і інш.).

Дзеяслоў і яго формы. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў. Адрозненне формаў 1-й і 2-й асобы множнага ліку ў загадным і абвесным ладах.

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Утварэнне дзеепры­метнікаў, асаблівасці іх ужывання.

Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова. Утварэнне дзеепры­слоўяў, асаблівасці іх ужывання.

Прыслоўе. Напісанне прыслоўяў разам і праз злучок; асобнае напісанне прыслоўяў (спалучэнняў назоўнікаў з прыназоўнікамі).

Часціцы. Правапіс часціц не (ня), ні (ані), -такі, ж (жа), бы (б)
і інш.

Выклічнік. Правапіс выклічнікаў.

Кантрольны тэст.

ІІ. Распазнаваць у тэксце часціны мовы і іх формы, выяўляць пераход слоў з адной часціны мовы ў іншую. Вызначаць род і лік назоўнікаў, асабліва пры несупадзенні роду і ліку ў беларускай і рускай мовах. Ужываць склонавыя формы назоўнікаў розных тыпаў скланення. Утвараць і ўжываць у маўленні формы ступеней параўнання прыметнікаў тыпу цяплейшы за ...; разумнейшы, чым (як) ..., наймац­нейшы з усіх (за ўсіх, за ўсё); самы старажытны сярод ...; адрозніваць формы ступеней параўнання прыметнікаў ад формаў ступеней параўнання прыслоўяў. Утвараць склонавыя формы лічэбнікаў, спалучаць іх з назоўнікамі і правільна ўжываць у маўленні колькасна-іменныя спалучэнні. Утвараць склонавыя формы займеннікаў ты, сябе, сам, самы, ніхто, нішто і некаторых іншых; правільна выкарыстоўваць у тэкстах займеннікі як сінанімічныя сродкі для замены назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў. Адрозніваць і правільна ўжываць спрагаль­ныя формы дзеясловаў I і II спражэнняў, рознаспрагальных дзеясловаў. Утвараць і ўжываць уласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі; карыстаючыся рознымі прыёмамі, перакладаць з рускай мовы на бела­рускую сказы з нехарактэрнымі для беларускай мовы формамі дзеепрыметніка. Утвараць дзеепрыслоўі і выкарыстоўваць іх у звязным маўленні. Правільна пісаць прыслоўі, часціцы і выклічнікі, адрозні­ваць ужыванне часціц не (ня) і ні (ані).

Знаходзіць у сказах і тэкстах недакладнасці, памылкі, выпраўляць іх; рэдагаваць, удасканальваць сказы, тэксты.

СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ




ПРОСТЫ СКАЗ

(14 гадзін, з іх на пісьмовыя работы 2 гадзіны)

І. Словазлучэнне, яго віды. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.

Сказ. Тыпы сказаў па структуры, мэце выказвання і інтанацыі.

Пунктуацыя беларускай мовы. Прынцыпы беларускай пунктуацыі.

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Просты сказ ускладненай будовы.

Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі, дапаўненнямі і акалічнасцямі. Знакі прыпынку пры зваротках, параўнальных зваротах, у сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Творчая пісьмовая работа.

Кантрольны дыктант.

ІІ. Правільна інтанаваць сказы і ставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам; правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі; складаць сказы па прапанаваных схемах. Знаходзіць адасобленыя члены ў сказах, вызначаць умовы іх адасаблення; выразна чытаць сказы з адасобленымі членамі, ставіць знакі прыпынку ў іх. Знаходзіць у сказах звароткі, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, складаць з імі сказы; правільна інтанаваць сказы; тлумачыць знакі прыпынку пры зваротках, пабочных і ўстаўных канструкцыях.


СКЛАДАНЫ СКАЗ

(10 гадзін, з іх на пісьмовыя работы 2 гадзіны)

І. Складаны сказ. Будова складанага сказа. Сродкі сувязі частак у складаным сказе.

Віды складаных сказаў паводле структуры, значэння, сродкаў сувязі частак.

Складаназлучаныя сказы. Сінтаксічныя прыметы складаназлу­чаных сказаў. Знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа.

Складаназалежныя сказы. Сінтаксічныя прыметы складаназа­лежных сказаў. Злучнікі і злучальныя словы ў складаназалежным сказе.

Віды даданых частак паводле структуры і значэння.

Знакі прыпынку паміж галоўнай і даданай часткамі ў складаназа­лежным сказе.

Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.

Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Сінтаксічныя прыметы бяз­злуч­нікавых складаных сказаў. Інтанаванне бяззлучнікавых складаных ска­заў. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах. Сінаніміка бяз­злучнікавых, складаназлучаных і складаназалежных сказаў.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Сінтаксічныя прыме­ты складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. Разнавіднасці сказаў у за­леж­насці ад характару сувязі структурных і састаўных частак. Знакі пры­пынку на мяжы частак.

Спосабы перадачы чужога маўлення. Канструкцыі з простай мовай, іх будова, знакі прыпынку.

Сінтаксічныя асаблівасці сказаў з ускоснай мовай. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай у сказах з ускоснай мовай. Знакі прыпынку ў сказах з ускоснай мовай.

Сінаніміка канструкцый з простай і ўскоснай мовай.

Кантрольны падрабязны пераказ.

ІІ. Знаходзіць складаныя сказы ў тэкстах, выяўляць асаблівасці іх будовы, сэнсавыя адносіны паміж часткамі, сродкі сувязі частак. Вы­яўляць складаназлучаныя сказы ў тэкстах, вызначаць іх разна­віднасці, ставіць знакі прыпынку на мяжы частак. Выяўляць складаназалежныя сказы ў тэкстах, вызначаць віды даданых частак, спосабы іх падпарадкавання галоўнай; адрозніваць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы; ставіць знакі прыпынку на мяжы частак; рабіць сінтаксічны разбор, будаваць схемы сказаў.

Выяўляць бяззлучнікавыя складаныя сказы ў тэкстах, інтанаваць у маўленчай плыні; ставіць знакі прыпынку; рабіць сінтаксічны разбор; карыстацца бяззлучнікавымі складанымі сказамі як сінанімічнымі да складаназлучаных і складаназалежных.

Выяўляць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі ў тэкстах, інтанаваць іх у маўленчай плыні, дзяліць на часткі, ставіць знакі прыпынку, рабіць сінтаксічны разбор, будаваць схемы.

Распазнаваць канструкцыі з простай і ўскоснай мовай, правільна ставіць знакі прыпынку; карыстацца гэтымі канструкцыямі як сінтак­січнымі сінонімамі, будаваць іх у адпаведнасці з задачамі выказвання.

СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ І ПАДАГУЛЬНЕННЕ ВЫВУЧАНАГА

(2 гадзіны)


Адукацыйны партал www.adu.by


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь пастанова
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconМатэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю па тэорыі І методыцы выкладання беларускай мовы І літаратуры
Беларусь, у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26. 04. 2006 г. №40; Палажэннем аб кваліфікацыйным экзамене,...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
У мэтах рэалізацыі падпункта 1 пункта 5 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года №15 ”Аб асобных пытаннях агульнай...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»
Я 2002 г. №238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» І палажэннем аб Міністэрстве адукацыі...

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»
Я 2002 г. №238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» І палажэннем аб Міністэрстве адукацыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка