У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі "Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" працавала над рэалізацыяй




НазваУ 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі "Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" працавала над рэалізацыяй
старонка1/4
Дата канвертавання21.11.2012
Памер446.94 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4
У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі “Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” працавала над рэалізацыяй праблемы: стварэнне якаснага асяроддзя для развіцця інтэлектуальнай і творчай індывідуальнасці вучняў і педагогаў. Асноўнымі задачамі, якія ставіліся перад педагагічным калектывам для вырашэння праблемы, з’яўляліся:

- стварэнне ўмоў для павышэння якасці навучання за кошт рэалізацыі адукацыйных запытаў вучняў, забеспячэння пераемнасці на ўроках і факультатыўных занятках;

- забеспячэнне метадычнага суправаджэння авалодвання педагогамі абноўленага зместу адукацыі за кошт павышэння эфектыўнасці работы школьных метадычных аб’яднанняў, самаадукацыі педагогаў;

- выхаванне ў вучняў і выхаванцаў нацыянальнай свядомасці, патрыятызму, грамадзянскай пазіцыі праз вывучэнне нацыянальнай культуры, традыцый народа;

- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы за кошт наладжвання спонсарскіх сувязей.

У вырашэнні пастаўленых задач педагагічны калектыў школы кіраваўся наступнымі комплексна-мэтавымі праграмамі:

“Праграма развіцця навучальнай установы на 2006-2010 н.г.”

Праграма “Маладыя таленты”

Праграма “Па ступенях даросласці”

Праграма “Здаровы лад жыцця”
Аналіз праведзенай работы паказвае, што на працягу навучальнага года ўся работа школы была накіравана на вырашэнне пастаўленых задач. Вырашэнню задач садзейнічалі наступныя мерапрыемствы:

  1. Праведзены тэматычныя педсаветы. Пытанні, якія разглядаліся на педагагічных саветах былі актуальнымі для ўстановы, рашэнні педсаветаў садзейнічалі павышэнню якасці навучання, росту прафесійнага майстэрства педагогаў.

  2. Работа школьных метадычных аб’яднанняў адпавядала агульнай метадычнай тэме школы і пастаўленым перад педагагічным калектывам задачам.

  3. Праведзены навукова-тэрэтычныя і псіхолага-педагагічныя семінары для педагогаў з мэтай павышэння прафесіянальнага майстэрства, авалодвання сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі.

Вывады: педкалектыў школы праводзіў мэтанакіраваную работу па вырашэнню пастаўленых задач, вынікам якой стала паляпшэнне стану здароўя вучняў і выхаванцаў дашкольнай групы, больш высокія вынікі ў параўнанні з мінулым вучэбным годам паказалі вучні сярэдняга звяна ў раённай алімпіядзе. Але на алімпіядзе вучняў старэйшых класаў, і на навукова-практычнай канферэнцыі вучні школы паказалі больш нізкія рэзультаты ў параўнанні з мінулым годам. Працэнт паступлення выпускнікоў школы ў ВНУ таксама панізіўся ў параўнанні з мінулым годам. У сувязі з гэтым існуе неабходнасць у актывізацыі работы педкалектыва па развіццю інтэлектуальных здольнасцей вучняў, пошуку новых форм узаемадзеяння вучняў і настаўнікаў на ўроку і ў пазаўрочны час, павышэнні адказнасці ў педагогаў і вучняў за вынікі працы.


Дзейнасць педкалектыва па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”


У рабоце з вучнямі ўстанова адукацыі кіравалася Законам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Статутам школы, Праграмай развіцця школы на 2006-2010 гады, інструктыўна-метадычнымі пісьмамі, рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага і 6-дзённага рабочага тыдня ў пачатковых і 5-11 класах. Па Лазавіцкім мікрараёне ў 2010-2011 навучальным годзе падлягаў навучанню 91 вучань. На пачатак навучальнага года Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс наведвалі 90 вучняў, 1 вучань ажыццяўляе навучанне – у ПТВ, дашкольную групу наведвалі 10 выхаванцаў.

На працягу навучальнага года з установы адукацыі вучні не выбывалі, выбыў 1 выхаванец дашкольнай групы, прыбыў 1 вучань і 1 выхаванец дашкольнай групы.

На канец навучальнага года Лазавіцкі НПК наведвалі 91 вучань і 10 выхаванцаў дашкольнай групы.

У навучальна-педагагічным комплексе рэгулярна ажыццяўляўся ўлік наведвання вучнямі заняткаў, высвятляліся прычыны пропускаў, педагогам сацыяльным праводзілася прафілактычная работа па папярэджанню пропускаў заняткаў без уважлівай прычыны. Тым не менш, агульная колькасць пропускаў узрасла ў параўнанні з мінулым годам, таму неабходна павысіць якасць прафілактычнай і аздараўленчай работы з вучнямі ў наступным навучальным годзе. На дастаткова высокім узроўні была арганізавана работа па прафілактыцы правапарушэнняў. Вынікам работы з’яўляецца адсутнасць правапарушэнняў, ні адзін вучань не знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, на ўнутрышкольным уліку знаходзіцца 2 вучні. Шмат увагі ўдзялялася індывідуальнай рабоце з сем’ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Для вучняў пачатковых класаў у навучальна-педагагічным комплексе функцыяніравала група падоўжанага дня. ГПД наведвалі 22 вучні. Усе вучні атрымлівалі гарачае харчаванне, у групе падоўжанага дня – двухразовае, дзеці з малазабяспечаных сем’яў атрымлівалі дадатковае бясплатнае харчаванне (палуднік). За якасцю прыгатавання ежы праводзіўся кантроль бракеражнай камісіяй, саветам па харчаванню, адміністрацыяй школы. На больш высокім узроўні ажыццяўлялася вядзенне дакументацыі па харчаванню ў параўнанні з мінулым годам.

У кастрычніку і красавіку быў праведзены медыцынскі агляд вучняў. Даныя медыцынскага агляду і рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў даведзены да ведама бацькоў.

Па выніках атэстацыі за навучальны год усе вучні навучальна-педагагічнага комплекса атрымалі станоўчыя адзнакі. Сярэдні бал па школе за навучальны год склаў 6,8 балаў.


Аналіз арганізацыі адукацыйнага працэсу


У 2010-2011 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі функцыяніравала адна дашкольная рознаўзроставая група, якую наведвалі 10 выхаванцаў, 4 класы-камплекты ў пачатковых класах, 5 класаў-камплектаў – у сярэдніх класах, 2 класы-камплекты – у старэйшых класах.

Адукацыйны працэс у дашкольнай групе ажыццяўляўся па праграме “Пралеска”. Дзейнасць дашкольнай установы была накіравана на стварэнне ўмоў для якаснага навучання і выхавання дзяцей. Навучанне дзяцей дашкольнай групы ажыццяўляецца даступнай мовай, з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей. Прынцып навуковасці дашкольнай адукацыі рэалізуецца за кошт выкарыстання сучасных форм і метадаў педагагічнай дзейнасці, вывучэння навукова-метадычнай літаратуры па дашкольнай адукацыі.

У сваёй прафесійнай дзейнасці выхавальнікі Ігнатчык А.М. і Талочка С.В. выкарыстоўваюць разнастайныя формы і метады работы. Заняткі носяць развіваючы характар: выхавальнікі вучаць дзяцей знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі, выкарыстоўваюць заданні, якія садзейнічаюць развіццю сэнсорнай сістэмы дзяцей. На занятках прысутнічае індывідуальны падыход да навучання і развіцця дзяцей.

Вынікі дыягностыкі паказалі, што павысіўся ўзровень фізічнага развіцця дзяцей. Гэтаму садзейнічалі фізкультурныя святы, дні здароўя, спартландыі, загартоўванне дзяцей. Рухомыя гульні, якія ўключаліся ў ранішнюю гімнастыку, садзейнічалі падняццю эмацыянальнага настрою дзяцей. На працягу навучальнага года праводзілася актыўная работа па пераемнасці паміж дашкольнай групай і школай: было арганізавана ўзаеманаведванне заняткаў выхавальнікамі і настаўнікамі пачатковых класаў, праводзіліся сумесныя мерапрыемствы, фізкультурныя святы.

Дашкольная група прымала ўдзел у раённым конкурсе метадычных вугалкоў, выхавальнік Талочка С.В. прыняла ўдзел у конкурсе “Выхавальнік года”.

Адукацыйны працэс ажыццяўляўся згодна плана, але неабходна адзначыць некаторыя недахопы ў рабоце:

  1. На недастатковым узроўні знаходзіцца работа па стварэнню прадметна-развіваючага асяроддзя ў дашкольнай групе.

  2. Недастаткова ўдзялялася ўвагі выкананню рэжымных працэсаў у дашкольнай групе.

  3. Недастаткова ўвагі ўдзялялася развіццю маўленчай дзейнасці, фарміраванню гігіенічных навыкаў.

Вывады: у наступным навучальным годзе выхавальнікам дашкольнай групы неабходна прадоўжыць работу па стварэнню прадметна-развіваючага асяроддзя, забяспечыць бяспечныя ўмовы для дзяцей дашкольнай групы, садзейнічаць развіццю камунікатыўнай культуры выхаванцаў, адміністрацыі ўстановы адукацыі ўзмацніць кантроль за арганізацыяй адукацыйнага працэсу ў дашкольнай групе.


Вучэбны план школы для вучняў 1-11 класаў на 2010-2011 навучальны год быў складзены на аснове тыпавога вучэбнага плана і змяшчаў гадзіны вучэбных і факультатыўных заняткаў. Заняткі вучэбнага плана былі арганізаваны ў аб’ёме дзяржаўных праграм. Вучэбныя праграмы за 2010-2011 навучальны год выкананы. Пры састаўленні вучэбнага плана захоўвалася пераемнасць паміж ступенямі навучання па класах. Узровень тыднёвай нагрузкі на вучня не перавышаў дапушчальнай нормы. Для вучняў школы былі арганізаваны факультатыўныя заняткі:

- па матэматыцы (5, 6, 8-11 класы)

- па фізіцы ( 7,8, 10 класы)

- па біялогіі (7 клас)

- па рускай мове ( 8 клас)

- па хіміі ( 8 клас)

- па беларускай мове (9,11 класы)

- па фізічнай культуры ( 7,9 класы).

Такім чынам, у 2010-2011 навучальным годзе дыферэнцыраваным навучаннем былі ахоплены 62 вучні, што склала каля 70% ад агульнай колькасці вучняў. Сістэма дыферэнцыраванага навучання ажыццяўлялася на аснове дыягностыкі адукацыйных запытаў і прафесійных намераў вучняў за кошт факультатываў. Для арганізацыі факультатыўных заняткаў выкарыстоўваліся праграмы факультатыўных заняткаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі.

Формамі арганізацыі вучэбнага працэсу з’яўляліся: урокі ( лекцыі, семінары, практычныя і лабараторныя заняткі), алімпіяды, конкурсы, прадметныя тыдні.


Паспяховасць вучняў за апошнія два гады склала:


№ п/п

Паспяховасць

за год

1 ступень

2 ступень

3 ступень

Па школе

2009-2010

2010-2011

2009-2010

2010-2011

2009-2010

2010-2011

2009-2010

2010-2011

1

на “9-10”

1

(6%)

1 (6%)

3

(6%)

2 (4%)

5

(31%)

2

(13%)

9

(10%)

5 (6%)

на “8-10”

8

(50%)

7 (44%)

15

(32%)

13 (26%)

7

(44%)

6 (38%)

30

(38%)

23 (28%)

на “6-10”

14

(88%)



13 (82%)

36

(77%)

37 (74%)

14

(88%)

13

(81%)

64

(81%)

63 (77%)

на “0”, “1-2”

0

0

0

0

0

0

0

0

2

Сярэдні бал

7,3

7,2

6,6

6,6

7,0

6,6

6,9

6,8

3

Колькасць другагоднікаў







-










-




4

Колькасць прэтэндэнтаў на атрыманне сярэбранага медаля







-




-




-




5

Колькасць прэтэндэнтаў на атрыманне залатога медаля

-




-




-




-




6

Колькасць прэтэндэнтаў на атрыманне пасведчання з адзнакай

-




-




-




-

1

7

Колькасць вызваленых ад здачы выпускных экзаменаў

-




-




-




1





Аналіз вынікаў паспяховасці паказвае, што вучні пачатковых класаў засвоілі вучэбны матэрыял па прадметах на сярэднім і дастатковым узроўні, якасць ведаў склала 91%, што на 3% менш, чым у мінулым навучальным годзе. 12% вучняў сярэдніх класаў паказалі здавальняючыя веды, 32% - сярэдні ўзровень ведаў, 52% - дастатковы ўзровень ведаў, 4% - высокі ўзровень ведаў. Працэнт якасці ведаў вучняў сярэдніх класаў склаў 85% ( на тры працэнты менш, чым ў мінулым годзе). Найбольш нізкія рэзультаты вучэбнай дзейнасці паказалі вучні 5, 6 і 7 класаў па рускай мове (5 б., 4,9 б.), вучні 3 класа па англійскай мове (5 б.)

Аналіз паспяховасці за два апошнія гады паказаў зніжэнне вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў на ўсіх ступенях адукацыі: на першай ступені паспяховасць знізілася на 6%, на другой ступені – на 3%, на трэцяй ступені – на 4%. Прычынай зніжэння паспяховасці вучняў з’яўляецца нізкі ўзровень матывацыі ў вучняў на вучэбную дзейнасць, адсутнасць пачуцця адказнасці ў вучняў і настаўнікаў за вынікі сваёй працы.

  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі \"Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна\" працавала над рэалізацыяй iconДзяржа ўная ўстанова адукацыі
Гурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна”

У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі \"Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна\" працавала над рэалізацыяй iconНавучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа
Установа адукацыі “Навучальна-пендагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” (далей “установа”) з’яўляецца дзяржаўнай...

У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі \"Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна\" працавала над рэалізацыяй iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі \"Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна\" працавала над рэалізацыяй iconГурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна
Гурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна”

У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі \"Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна\" працавала над рэалізацыяй iconГурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна
Гурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна”

У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі \"Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна\" працавала над рэалізацыяй iconУрок з элементамі праблемнага навучання
Гурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна”

У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі \"Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна\" працавала над рэалізацыяй iconПедагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Юбілейны" Д. В. Белавус План работы на асеннія канікулы Дзяржаўнай установы адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Юбілейны"
Дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Юбілейны”

У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі \"Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна\" працавала над рэалізацыяй iconУрок па хіміі ў 8 класе
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Аношкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі \"Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна\" працавала над рэалізацыяй iconКомплекс дзіцячы сад сярэдняя школа на 2012/2013 навучальны год № п/п
У дзяржаўнай установе адукацыі “Багданаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

У 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі \"Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна\" працавала над рэалізацыяй iconАстроўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Нясвіжскага раёна
Дырэктар дуа «Астроўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Нясвіжскага раёна»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка