На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб




НазваНа форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб
Дата канвертавання13.12.2012
Памер52.06 Kb.
ТыпДокументы
Padb1218abloga


Прывітаньне!


На форуме парталу tut.by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежаванае права на выезд з краіны.


FatAll піша: “Калі ты загадзя раней мог сабе атрымаць пячатку на 5 гадоў і пасьля гэтага зрабіцца "нячэсным", але ўсё-такі выязджаць за бугор дык цяпер зьвесткі, што ты "нячэсны" прыляцяць на мяжу хутчэй, чым ідзе хуткасная электрычка "Менск-Берасьце". Яшчэ адно ярмо павесілі на няўгодных».


Яшчэ адзін камэнтар: “Зато цяпер ёсьць новы "законны" прыкол для апазыцыйна настроеных грамадзян: прыязджае такі на мяжу, а яму ці позву ў ваенкамат, ці "грамадзянскі" пазоў ад якога-небудзь Васі Пупкіна. Дзён праз дзесяць з чыстым сумленьнем "Прабачце, памылачка выйшла".


bannida : “У Эўропе такая ж схема. Чым вы не задаволеныя, незразумела».


Блогер us_capone ў суполкі жывога minsk_by community.livejournal.com/minsk_by пакінуў наступны запіс: “Дзе ў Менску можна набыць навагоднія паштоўкі на беларускай мове? Дажылі, у Беларусі не магу набыць паштоўку на беларускайм мове!»


karta_vetra радзіць: “На галоўпаштампце. Парачку набыць можна. Калі б не скаверканае "з ражджаством", дык некаторыя былі б вельмі нават нічога».


nazaranka: “Паштоўкі ёсьць на беларускай у галаўпаштампце, але яны "саўковыя". Мы зьраемся выдаць шэраг выдатных паштовак да сьвятаў на беларускай мове, прадавацца будуць у кіёсках «Саюздруку». Да Калядаў будзе гатовы тыраж».


Сайт generation.by зьмясьціў сёньня наступную інфармацыю: «Ва Ўкраіне ўсё меней людзей лічаць расейскую мову роднай: гэты паказчык за апошні год апусьціўся з 30,7% да 25,7%. Пры гэтым колькасьць тых, хто сваёй роднай мовай лічыць украінскую, не зьмянілася — амаль 52%. 39,2% лічаць, што адзінаю афіцыйнаю моваю мусіць быць украінская. У той час як па меркаваньні 31,4% апытаных, такі статус мусіць мець як украінская, так і расейская мова. 24,3% шукаюць кампраміс, прапаноўваючы статус дзяржаўнай мовы ўкраінскай, а афіцыйнай — расейскай. Адметна, што за год павялічылася колькасьць тых, хто лічыць сябе часткай савецкай культуры: з 16,4% да 19,4%».


У суполцы Жывога журналу Белпамыйка community.livejournal.com/by_trash маецца спасылка на сайт гімназіі № 18 Менску gymn18.minsk.edu.by, на галоўнай старонцы якога гэтак тлумачацца колеры цяперашняга дзяржаўнага сьцягу Беларусі: «Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сымбалізуе кроўныя повязі, братэрства, змаганьне за правую справу. Ён азначае высокае прадвызначэньне ў лёсе і перамогу. Адначасова гэта знак шчасьлівага жыцьця. У старадаўнасьці знатныя людзі насілі чырвоныя шапкі і чырвоныя боты. Зялёны колер — гэта колер Прыроды, нашай карміліцы, нашай першамаці. Гэта колер людзей і лясоў, якія здаўна займалі асноўную частку тэрыторыі нашай краіны».


Партал tut.by www.tut.by сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна праведзеным апытаньням, навіны на партале зьяўляюцца адным з найбольш папулярных разьдзелаў. Штодня праз tut.by праходзіць каля 80 навінаў, якія чытаюць больш за 40 тысяч чалавек. Там жа зьмешчаны сьпіс 10 найбольш папулярных навінаў парталу за 7 гадоў. Першая тройка выглядае наступным чынам: 1. Намётавы гарадок ліквідаваны. Ягоныя жыхары затрыманыя (59961 прагляд); 2. Затрыманы Аляксандр Казулін (56718); 3. Беларусы пачынаюць вучыцца жыць без ільгот (відэа, 54046).


На гэтым разьвітваюся з вамі. Гэта была «Начная аблога», Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся!..

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб iconНа форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк зьвестак аб
На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк зьвестак аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежавана права на выезд з...

На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб iconПартал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы
Ума: “7 гадоў у эфіры. Маглі б ужо І без багаў на пошце І форуме працаваць. Адзнака 2 І ніякіх віншаваньняў. quarry: “Хай паляну...

На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
На форумах парталу tut by гэтымі днямі шмат гавораць пра новыя кошты на газ І ўвогуле пра беларуска-расейскія дачыненьні

На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў фабрыку гародніны І зрабіў там шэраг заяваў: пра новыя цяплічныя комплексы, пра вытворчасьць...

На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб iconНідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных...

На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб iconНа форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада

На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб iconНаведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера Пуціна ўзначаліць урад
Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка