Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі




НазваІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер401.38 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3


ЗАЦВЯРДЖАЮ


Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

_____________ К. С. Фарыно

“____” _____________2009 г.

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі


Аб выкладанні беларускай мовы і літаратуры

ў 2009/2010 навучальным годзе


Вучэбныя планы і праграмы


У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам у агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання на 2009/2010 навучальны год на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры прадугледжана наступная колькасць гадзін на тыдзень па класах:


ШКОЛА


Вучэбныя прадметы

V

VI

VII

VIII

IX


X

XI' (за 1 год неабходна засвоіць змест адукацыі 2 гадоў)

Беларуская мова

3

3

2

2

2

1/2

2

Беларуская літаратура

2

2

1/2

1/2

1/2

1/2

1


ГІМНАЗІЯ



Вучэбныя прадметы
Класы
фізіка-матэматыч-ны напрамак
хіміка-біялагічны напрамак
грамадазнаўчы напрамак
філалагічны напрамак
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI'
X
XI'
X
XI'
X
XI'
Белару-ская мова
3
3
2
2
2
1
2
1
2
1
2
1(3)
2
Белару-ская літаратура
2
2
1/2
1/2
1/2
1/2
1
1/2
1
1/2
1
1/2
1
ЛІЦЭЙ




Вучэбныя прадметы

X

XI''

X

XI''

X

XI'

X

XI'

фізіка-матэматычны напрамак

хіміка-біялагічны

напрамак

грамадазнаўчы напрамак

філалагічны напрамак

Беларуская мова

1

2

1

2

1

2

1(3)

2

Беларуская літаратура

1/2

1

1/2

1

1/2

1

1/2

1


У 2009/2010 навучальным годзе пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры ў агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання неабходна кіравацца наступнымі вучэбнымі праграмамі:


Беларуская мова

V – X класы :

Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. V—XI класы. – Мінск: НІА, 2009.

XI'клас (вучні, якія ў 2008/2009 навучальным годзе вучыліся ў ІХ класе і атрымалі агульную базавую адукацыю):

Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. XI' клас. Мінск: НІА, 2009.


Беларуская літаратура

V – X класы :

Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура.V—XI класы. – Мінск: НІА, 2009.

XI'клас (вучні, якія ў 2008/2009 навучальным годзе вучыліся ў ІХ класе і атрымалі агульную базавую адукацыю):


Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. XI’ клас. Мінск: НІА, 2009.


Асаблівасці выкладання беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання


У вучэбную праграму “Беларуская мова. V—XI класы” ў параўнанні з 2008/09 навучальным годам унесены наступныя змены:

- выдзелены рэзервовыя гадзіны;

- дыферэнцаваны спіс літаратуры па раздзелах: “Асноўныя лінгвістычныя і метадычныя працы” (для настаўнікаў); “Вучэбна-метадычныя дапаможнікі” (для настаўнікаў і вучняў), “Слоўнікі” (школьныя);

- пераразмеркавана колькасць гадзін на вывучэнне пэўных раздзелаў курса беларускай мовы ў кожным класе;

- уведзены тэмы “Адметнасць роду і ліку некаторых назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай” (VІ клас), “Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове” (VІІІ клас);

- зменшана колькасць гадзін на пісьмовыя работы;

- пададзены з паметай знаёмства тэмы “Утварэнне і правапіс складаных слоў” (V клас), “Складанаскарочаныя словы” (V клас);

- зняты від работы “Вусны пераказ перакладу” (V клас);

- удакладнена тэма “Фразеалагізмы” (Паняцце пра фразеалагізмы), зменшаны патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў вучняў (V клас);

- знята пазіцыя Прадметная дакладнасць ( ХІ клас);

- знята патрабаванне абгрунтоўваць мэтазгоднасць ужывання ў тэксце сказаў з аднароднымі членамі (V клас, раздзел “Сінтаксіс і пунктуацыя”);

- знята тэма “Лексічныя асаблівасці мясцовай гаворкі” (V клас);

- знята заданне “Напісанне рэпартажу або нарыса” (ІХ клас);

- уведзена тэма “Прыстаўка і суфікс як значымыя часткі слова” (V клас);

- зняты з раздзела “Назоўнік” лексіка-граматычны разрад асабовыя назоўнікі (VІ клас);

- зняты з раздзела “Прыметнік” колькасна-іменныя спалучэнні з лічэбнікамі два, тры, чатыры (VІ клас);

- знята тэма “Правапіс -н-, -нн- у прыслоўях”, асобна выдзелены тэмы “Правапіс прыслоўяў разам, праз дэфіс. Правапіс словазлучэнняў, блізкіх да прыслоўяў” (VІІ клас);;

- знята тэма “Публічнае выступленне на грамадска-палітычную тэму” (VІІІ клас);

- уключаны від работы “Напісанне водгуку на празаічны або вершаваны твор” замест “Падрыхтоўка і напісанне сачынення-апавядання” (VІІІ клас).


Асаблівасці выкладання беларускай літаратуры ў агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання


У аснову структуравання зместу новых праграм па беларускай літаратуры для V - VІ класаў пакладзены тэматычны прынцып, а для VІІ - VІІІ класаў – родава-жанравы падыход.

Курс літаратуры ІХ-ХІ’ класаў грунтуецца на гісторыка-храналагічным прынцыпе і адлюстроўвае важнейшыя этапы ў развіцці мастацтва слова.

Прапанаваныя праграмамі анатацыі да тэм маюць арыентацыйны характар: у іх акрэсліваецца кола праблем, ключавыя моманты, на якія мэтазгодна звярнуць увагу пры вывучэнні і абмеркаванні твораў. Настаўнік засяроджвае ўвагу на асобных пазіцыях, найбольш актуальных у канкрэтных класах.

У вучэбную праграму “Беларуская літаратура. V—XI класы” ўнесены наступныя змены:

1) адрэдагаваны змест “Тлумачальнай запіскі”;

2) скарэктаваны змест раздзела “Асноўныя віды работ па літаратуры” ў праграмах V–VIII класаў у адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі вучняў;

3) у праграмах для ўсіх класаў абноўлены змест рубрык “Літаратура”, “Мастацтва” (уключаны новыя літаратуразнаўчыя і метадычныя працы, назвы твораў музычнага і жывапіснага мастацтва); “Прыкладны спіс твораў для пазакласнага чытання” дапоўнены творамі сучасных пісьменнікаў (V клас — “Рыжык” А. Якімовіча, VІІІ клас — “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца” А.Бадака, “Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі”

П. Васючэнкі, ІХ клас — “Літоўскі воўк” А. Наварыча і інш.);

4) у праграму для V класа ў раздзел ІІ “Вусная народная творчасць” у рубрыку “Для чытання і вывучэння” ўключана казка “Музыкі”, у рубрыку “Для чытання і абмеркавання” — легенда “Лазовы Куст”; у раздзел ІV “Выразнасць мастацкага слова” ў рубрыку “Для чытання і абмеркавання” — верш А. Астрэйкі “Над ракой”;

5) у праграму для VІІ класа ў рубрыку “Тэорыя літаратуры” ў раздзел VІ “Мастацкая літаратура і навука” ўключана пазіцыя “Нарыс як жанр”;

6) у праграме для VІІІ класа ў раздзеле V “Драматычныя жанры” прапануецца для тэкстуальнага вывучэння камедыя Янкі Купалы “Паўлінка”; камедыя В. Вольскага “Несцерка” перанесена ў рубрыку “Для чытання і абмеркавання”;

7) у праграме для ІХ класа:

— “Слова пра паход Ігаравы” ўключана ў рубрыку “Для самастойнага чытання” раздзела “Літаратура эпохі Сярэднявечча”;

— паняцце жанру “слова” выключана з рубрыкі “Тэорыя літаратуры” раздзела “Літаратура эпохі Сярэднявечча”;

— вывучэнне беларускіх летапісаў (“Летапіс вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1430—1446 гг.”) перанесена з раздзела “Літаратура эпохі Адраджэння” ў раздзел “Літаратура эпохі Сярэднявечча”;

— скарэктаваны тэкст анатацыі да тэмы “Біблія” ў раздзеле “Літаратура эпохі Сярэднявечча”;

— скарэктаваны тэкст анатацый да манаграфічных тэм “Якуб Колас”, “Янка Купала”;

8) у праграме для Х класа пераразмеркавана колькасць гадзін, вылучаных на вывучэнне манаграфічнай тэмы “Кузьма Чорны” (было 3 гадзіны, стала — 4 гадзіны); канкрэтызаваны раздзелы рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, якія рэкамендуюцца да вывучэння;

9) у праграме для ХІ класа пераразмеркавана колькасць гадзін, вылучаных на вывучэнне тэм “Генрых Бёль” (была 1 гадзіна, стала — 2 гадзіны), “Георгій Марчук” (было 2 гадзіны, стала — 1 гадзіна).

Заўвага!

У вучэбным дапаможніку для Х класа няма матэрыялу, неабходнага для засваення вучнямі наступных тэм і твораў, акрэсленых у праграме:

— Уладзімір Дубоўка. Вершы «Залатая асенняя раніца», «О Беларусь, мая шыпшына…», «Пальцы жоўтых кляновых лістоў», «Родная мова, цудоўная мова…».

— Андрэй Мрый. «Запіскі Самсона Самасуя».

— Міхась Зарэцкі. Апавяданні «Кветка пажоўклая», «Ворагі».

Пералічаны матэрыял часткова прадстаўлены на сайце НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі” (www.adu.by), часткова (распрацоўкі манаграфічных тэм) — у навукова-метадычным часопісе “Беларуская мова і літаратура”.

Праграмай у ІХ, Х і XI΄ класах не прадугледжаны асобныя гадзіны на пазакласнае чытанне, але настаўнік абавязаны рэгулярна цікавіцца чытаннем вучняў і можа, па-свойму пераразмеркаваўшы вучэбную нагрузку, правесці на працягу навучальнага года адзін або некалькі ўрокаў абмеркавання самастойна прачытаных вучнямі твораў.

Са спіса твораў, прапанаваных для самастойнага ці пазакласнага чытання, настаўнік выбірае тыя, выкарыстанне якіх ён лічыць больш мэтазгодным на пэўным уроку, улічваючы індывідуальныя магчымасці вучняў і наяўнасць тэкстаў у бібліятэчным фондзе.

У V-XI класах ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь прадугледжана наступная колькасць кантрольных работ па беларускай мове і літаратуры па класах:


Вучэбныя прадметы

V



VІІ

VІІІ

ІХ

Х

ХІ′

Беларуская мова

Дыктанты

3

3

3

3

3

2

2

Пераказы

2

2

2

2

2

2

2

Тэставая работа







1

1

1

1

Беларуская лiтаратура

Класныя сачыненнi









1

2

2


Заўвага! Кантрольныя пераказы ў V класе праводзяцца пачынаючы з ІІ паўгоддзя.


У дапамогу настаўніку распрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, у якім прапануецца паўрочнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу, вызначанага праграмамі, з улікам зместу адукацыі і патрабаванняў да падрыхтоўкі вучняў. Настаўнік мае права ў межах гадзін, адведзеных на вывучэнне прадмета, уносіць у планаванне змены з улікам ўзроўню падрыхтаванасці вучняў.

Выпускныя экзамены па беларускай мове ў 2009/2010 навучальным годзе будуць праводзіцца ў пісьмовай форме: за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі (дыктант); за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (пераказ).

Звяртаем увагу, што пры арганізацыі факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць кіравацца праграмамі, зацверджанымі Нацыянальным інстытутам адукацыі. Пералік праграм факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літартуры размешчаны на сайтах:

www.minedu.unibel.by – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

www.adu.by – НМУ ”Нацыянальны інстытут адукацыі“.

www.academy.edu.by – ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.


Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры

У сувязі з тым, што 1 верасня 2010 года ўвойдзе ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, метадычным службам неабходна працягваць работу па азнаямленні педагогаў са зменамі ў беларускім правапісе (ў часопісе “Роднае слова” з 2009 года друкуюцца каментарыі да вывучэння новых правіл беларускага правапісу).

Паведамляем, што ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў 2009/2010 навучальным годзе запланавана правядзенне наступных курсавых і міжкурсавых мерапрыемстваў:

  • базавае павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры гімназій, ліцэяў, вучэбна-педагагічных комплексаў (з 16.11.2009 па 28.11.2009);

  • мэтавае павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Кіраванне якасцю філалагічнай адукацыі ў агульнаадукацыйных установах” (люты 2010 г.);

  • семінар “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры” (снежань 2009 г.). Да ўдзелу ў рабоце семінара запрашаюцца метадысты абласных, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, метадысты раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікі метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

У абласных (Мінскім гарадскім) інстытутах развіцця адукацыі на базавых і мэтавых курсах павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры мэтазгодна разгледзець наступныя пытанні:

  • нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры;

  • змены ў беларускім правапісе і пунктуацыі;

  • змястоўныя і арганізацыйна-метадычныя асаблівасці выкладання беларускай мовы і літаратуры ў 2009/2010 навучальным годзе;

  • дзейнасны падыход да выкладання беларускай мовы і літаратуры;

  • кантроль і ацэнка вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры;

  • методыка падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове;

  • асаблівасці арганізацыі работы з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі;

  • пераемнасць арганізацыі адукацыйнага працэсу на ўроках беларускай мовы (літаратуры) і факультатыўных занятках.

Метадычныя рэкамендацыі да жнівеньскіх секцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прапануем разгледзець наступныя пытанні:

1) Нарматыўна-прававое і вучэбна-метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры:

  • прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць устаноў адукацыі;

  • канцэпцыі, стандарты, праграмы вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, праграмы факультатыўных заняткаў;

  • Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”;

  • Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і “Беларуская літаратура”;

  • каляндарна-тэматычнае планаванне па беларускай мове і літаратуры.

2) Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.

3) Асноўныя накірункі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.


Прыкладная тэматыка і змест пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры


Шляхі павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры

  • Псіхалагічныя аспекты работы з вучнямі, якія маюць розныя ўзроўні матывацыі.

  • Дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя метадаў і прыёмаў навучання.

  • Арганізацыя правядзення эфектыўнага кантролю і самакантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

  • Факультатыўныя заняткі і іх роля ў арганізацыі якаснага адукацыйнага працэсу.

Спецыфіка выкладання беларускай літаратуры ў старэйшых класах

  • Патрабаванні да ўрока літаратуры ў старэйшых класах.

  • Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў у працэсе вывучэння беларускай літаратуры.

  • Спецыфіка вывучэння аглядавых тэм.

  • Асноўныя прынцыпы, прыёмы і віды аналізу мастацкіх твораў у старэйшых класах.

  • Фарміраванне чытацкага кругагляду, эстэтычнага густу старшакласнікаў.

  • Развіццё творчых здольнасцей вучняў на ўроках літаратуры.

  • Выхаванне духоўнасці, высокай культуры, патрыятызму і актыўнай жыццёвай пазіцыі старшакласнікаў сродкамі вучэбнага прадмета.

Змястоўна-метадычныя аспекты пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры

  • Мэты, змест і роля пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры ў сучасных умовах.

  • Арганізацыйныя формы пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры: індывідуальныя, групавыя, масавыя.

  • Адзінства ўрочнай і пазаўрочнай работы як найважнейшая ўмова якаснага адукацыйнага працэсу.

Літаратурнае краязнаўства як сродак патрыятычнага выхавання вучняў

  • Мэты і задачы літаратурнага краязнаўства.

  • Даследчая і музейна-экскурсійная методыка ў рамках школьнага краязнаўства.

  • Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай рабоце.

  • Магчымасці міжпрадметнай інтэграцыі ў рамках краязнаўчай работы.


У дапамогу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў часопісах “Беларуская мова і літаратура” і “Роднае слова” будуць надрукаваны артыкулы па найбольш актуальных пытаннях і праблемах навучання. Шмат тэарэтычных і практычных матэрыялаў будзе прапанавана ў дапамогу педагогам. У кожным нумары часопісаў настаўнік знойдзе лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.


Рэкамендацыі па выкарыстанні вучэбнай літаратуры
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
У агульнаадукацыйных установах з беларускай І рускай мовамі навучання на вывучэнне беларускай мовы І літаратуры прадугледжана наступная...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года
Вучэбныя заняткі ў 2011/2012 навучальным годзе для вучняў І–iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года
Вучэбныя заняткі ў 2011/2012 навучальным годзе для вучняў І–iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года
Вучэбныя заняткі ў 2011/2012 навучальным годзе для вучняў І–iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2009/2010 навучальнага года
Навучальны год у агульнаадукацыйных установах пачынаецца 1 верасня І завяршаецца 31 мая. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка