Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання




НазваКонкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання
Дата канвертавання13.12.2012
Памер19.64 Kb.
ТыпКонкурс
На конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання


Ідэалізаваныя матэматычныя паняткі, разважанні і высновы, будучы

прымененымі ў пэўных жыццёвых акалічнасцях, ніколі не прыводзяць да

абсалютна дакладных цверджанняў. Тым не менш, матэматыка шырока

прымяняецца ў розных жыццёвых абставінах і істотна дапамагае лепшаму разуменню рэчаіснасці. Прыведзеную ніжэй міні-тэорыю можна разглядаць

як жарт, як бы кашчунна ні было жартаваць на такую тэму.

Але ж: у кожным жарце ёсць доля праўды. Пашукаем гэтую долю і тут.


Тэарэма. Наяўнасць смяротнага пакарання ў дзяржаве зніжае маральнас­насць дзяржавы.


Для доказу нам спатрэбяцца некаторыя азначэнні.

Азначэнне 1. Чалавека, здольнага забіць іншага чалавека, будзем называць безма­ральнасным чалавекам (А). Чалавека, які не здольны забіць іншага чалавека, будзем назы­ваць маральнасным чалавекам (М).

Азначэнне 2. Маральнаснасцю (m) дзяржавы будзем называць працэнт маральнас­ных людзей у насельніцтве n гэтай дзяржавы. Працэнт безмаральнасных людзей у насель­ніцтве n дзяржавы будзем называць антымаральнаснасцю (a) дзяржавы.


Для пачатку прыватнае разважанне:

Няхай насельніцтва дзяржавы складаецца з 10 чалавек, сярод якіх 3 А і 7 М. Такім чынам, маральнасць гэтай дзяржавы роўна 70%. Аднаго з А за ўчыненае злачынства трэба пакараць смерцю. Прысуд выканае натуральна нехта з М. Але, выканаўшы прысуд, М пе­ратворыцца ў А, бо ён забіў чалавека. Такім чынам, у дзяржаве застанецца 9 чалавек, з якіх 3 А і 6 М. Маральнаснасць дзяржавы стала такім чынам 67%.


А зараз доказ агульны:

Няхай насельніцтва n дзяржавы складаецца з х маральнасных і у безмаральнасных чалавек (х + у = n). Тады m = (x/n)100%, a = (y/n)100%. Калі аднаго з безмаральнасных трэба пакараць смерцю за ўчыненае злачынства, то выкананне прысуду будзе даручана натуральна аднаму з маральнасных людзей. Пасля выканання такога прысуду гэты чалавек стане безмаральнас­ным, бо ён забіў чалавека. Такім чынам, насельніцтва зменшыцца на аднаго маральнаснага чалавека ў той час, як колькасць безмаральнасных не зменіцца. Новае значэнне m стане роўным: ((х-1)/(n-1))100%. Параўнаем гэты лік з ранейшым па знаку рознасці:

(x/n) – ((x-1)/(n-1)) = (n-x)/(n(n-1)).

Рознасць відавочна дадатная, бо n > x, адкуль маем, што ранейшае значэнне m было большым. Такім чынам, маральнаснасць дзяржавы знізілася.


Як бы там ні было, але з сутнасцю даказанага цверджання можна пагадзіцца і без матэматычных вылічэнняў.


Міхась Булавацкі, настаўнік вышэйшай катэгорыі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання iconКонкурс творчых прац абітурыентаў егу 2012 5 Паездка ў Брусэль для экспертаў па вышэйшай адукацыі 6 Праграма для рэдактараў І журналістаў «Будзь на сувязі»
Псіхолаг слонімскай сш№2 Людміла Караленка перамагла ў конкурсе малых грантаў, зладжаным Міжнародным дзіцячым фондам

Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання iconКонкурс для журналістаў на тэму "ес-беларусь 2010"
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь працягвае конкурс на тэму адносін паміж ес І беларуссю ў 2010 годзе. Да ўдзелу...

Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання iconКонкурс творчых прац абітурыентаў егу 2012 4 Паездка ў Брусэль для экспертаў па вышэйшай адукацыі 5 Фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску" 5 Праграма для рэдактараў І журналістаў «Будзь на сувязі»
Гродна стаў першым абласным цэнтрам, дзе асветніцкая праваабарончая ўстанова з Мінска правяла інфармацыйную сустрэчу з людзьмі з...

Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання iconКонкурс сачыненняў на тэму "віза І свабода: мая гісторыя"
Партал tut. By сумесна з грамадскай кампаніяй "Без візы!" абвяшчаюць конкурс сачыненняў на тэму "Віза І свабода: мая гісторыя"

Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання iconКонкурс грантаў для жаночых грамадскіх арганізацый 7
Кіраўнік незарэгістраванага ў Беларусі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем...

Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання iconКонкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы 9
Крытычная масса” спыніла сваё існаванне ў Гродне пасля таго, як даі выставіла да яе ўдзельнікаў невыканальныя патрабаванні: рухацца...

Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання iconКонкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы 11
Мы былі знаёмыя з 1987 года, калі адначасова паступілі на гістфак гарадзенскага ўніверсітэту. Хлопец-дзівак, які пісаў нетыповыя...

Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання iconКонкурс творчых работ "Нататкі юнага вандроўніка"
Навучальна-педагагічны комплекс Рытанскі дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання iconКонкурс малюнкаў "Мая любімая птушка" (1-4 кл.)
Прагляд І абмеркаванне відэафільма на экалагічную тэму “Белавежская пушча” (1-4 кл.)

Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання iconКонкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы 6
Для маладых людзей ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі І украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка