Чалавек І свет, 5 клас




НазваЧалавек І свет, 5 клас
Дата канвертавання21.11.2012
Памер43.8 Kb.
ТыпДокументы
Чалавек і свет, 5 клас

Настаўнік: Сцяпанава Карына Іосіфаўна

Тэма: Уласцівасці вады.

Тып урока: ўрок вывучэння новай тэмы з выкарыстаннем ЭСН.

Мэта:

1) сфарміраваць паняцце аб асноўных фізічных і х’імічных уласцівасцях вады; даказаць гэты доследным шляхам; паказаць адрозненні паміж прэснымі і саленымі водамі; вызначыць уласцівасці вады як растваральніка;

2) развіваць крытычнае мысленне вучняў;

3) фарміраваць цікавасць да ведаў; фарміраваць навуковы светапогляд.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант


ІІ. Цэлепалаганне і матывацыя.

Мы вывучылі паветра, глебу і на сенняшнім уроку пачынаем разглядаць рэчыва, якое з’яўляецца першым з прыродных багаццяў, без якога немагчыма жыцце на нашай планеце (слайд 1). Вы, напэўна, здагадаліся, што гэта за рэчыва? Так, гэта вада. Чалаек можа абысціся без нафты, алмазаў, золата, а без вады не зможа жыць. Яна з’яўляецца спадарожнікам чалавека ад яго з’яўлення на свет да апошняга дня.

Скажыце, а дзе мы сустракаемся з вадой?

А што б вы хацелі даведацца пра гэта рэчыва?

Пытанняў ў вас вельмі шмат і я абяцаю, што на кожнае з іх вы знойдзеце адказ пры вывучэнні раздзела “Вада”, вывучаць гэта рэчыва мы будзем на працягу 5 урокаў. А сення мы знойдзем адказы на насупныя пытанні (слайд 3):

  1. Якую будову мае малекула вады?

  2. Якімі ўласцівасцямі валодае вада?

  3. Якія рэчывы з’яўляюцца растваральнымі і нерастваральнымі?

  4. Якія воды называюць прэснымі, саленымі, мінеральнымі?

  5. Якімі уласцівасцямі валодае лёд?


ІІІ. Засваенне новых ведаў.

1. Будова малекулы вады.

Як называюцца маленькія нябачныя вокам часцінкі, з якіх складаюцца рэчывы?

З якіх часцінак складаюцца малекулы?

Будова малекулы вады (слайд 4).

1. Уласцівасці вады.

Паспрабуем разам доследным шляхам вызначыць, якімі ўласцівасцямі валодае вада.

Дэманстрацыі:

1. апускаем лыжку ў ваду і бачым яе (празрыстая);

2. пераліваем у сасуды рознай формы (вадкасць, цякучая, не мае формы);

3. параўноўваем з палоскамі каляровай паперы (бясколерная);

4. каштуем (не мае паху і смаку);

5. успомніце, што награваецца хутчэй: камні або кацялок з вадой на кастры; вада ці суша (вада назапашвае цяпло);

6. што адбудзецца, калі ваду награваем да 100 градусаў, (вада закіпае пры 100 градусах);

7. што адбудзецца, калі ваду паставіць у маразільнік, (вада замярзае пры 0 градусаў);

8. раствараем соль (вада – растваральнік).

Пералічыце яшчэ раз уласцівасці вады (слайд 5).

Запісаць у сшытак.

2. А цяпер мы больш падрабязна спынімся на такой уласцівасці вады як здольнасць раствараць іншыя рэчывы.

Ці ўсе рэчывы раствараюцца ў вадзе?

Дэманстрацыі: растварэнне і фільтрацыя раствора солі і пяску.

Як называюцца рэчывы, якія расвараюцца ў вадзе і не раствараюцца ў вадзе?

Рэчывы


расваральныя нерастваральныя

Схема ў сшытак.

Выканайце заданне.

Абвядзіце літару ў калонках, дзе вы вызначыце, што рэчыва раствараецца, або не раствараецца ў вадзе.

Рэчыва


Адносіны

да вады

Соль

Цукар

Гліна

Уксус

Кісла-род

Пясок

Жалеза

Раствараецца

А

Р

М

Р

В

Н

Е

Не раствараецца

К

С

Т

Б

І

О

С

Складзіце з атрыманых літар слова, звязанае з пытаннем, якое мы разглядаем (раствор).

3.Прэсныя, саленыя і мінеральныя воды.

Работа з падручнікам.

Суаднясці тып вод і іх характарыстыку (слайд 6).

Праверка. Абмеркаванне. (слайд 7).

Расказ пра ваду мертвага мора.

4. Уласцівасці льду.

Мы ведаем, што вада можа знаходзіцца ў трох агрэгатных станах.

У якіх? (слайд 8)

Як называецца вада ў цвердым агрэгатным стане?

Што адбылося з бутылкай з вадой, якую вы выставілі на мароз?

Чаму яна лопнула?

Вада пры паніжэнні тэмпературы ніжэй за +4 градусы пачынае расшырацца.

Што з’яўляецца больш легкім, вада ці лед? (слайд 9).

А для таго, каб зразумець, чаму гэта так, неабходна разгледзіць, як размяшчаюцца малекулы ў кавалку льда. (слайд 10). Паміж малекуламі есць пустоты.

Адкажыце на пытанні:

Чаму перад зімой лодкі выцягваюць з вады і пераварачваюць уверх дном?

Чаму перад зімой зліваюць ваду з труб на садовым участку?


ІV. Падвядзенне вынікаў.

Ці на ўсе пытанні мы знайшлі адказы? (слайд 11).


V. Рэфлескія.

Знайдзіце памылкі ў расказе барона Мюнхгаўзена.

Вада – гэта рэчыва, якое можа існаваць толькі ў вадкім стане. Яно празрыстае, не мае колеру, валодае салодкім смакам і прыемным пахам. Вада здольна раствараць абсалютна ўсе рэчывы. У залежнасці ад колькасці раствораных солей усе воды планеты падзяляюцца на прэсныя і саленыя. Марская вода заўседы прэсная, а вада рэк і большасці азер – саленая. Падземныя воды, якія змяшчаюць шмат раствораных рэчываў, якія аказваюць лячэбнае дзеянне, называюць мінеральнымі. Пры тэмпературы 0 градусаў і прытоку холаду вада ператвараецца ў лед. Лед цяжэйшы за ваду. Гэта звязана з тым, што малекулы леду размяшчаюцца вельмі шчыльна адна ля другой.


VI. Дамашняе заданне.

§ 21. Вам неабходна ведаць асноўныя фізічныя уласцівасці вады і льду і ўмець даказваць гэта.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Чалавек І свет, 5 клас iconУрок "Чалавек І свет" 2 клас
Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек І свет” І жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз...

Чалавек І свет, 5 клас iconЧалавек І свет, 3 клас
Свет жывёл вельмі багаты І разнастайны. Жывёлы – гэта не толькі звяры, але І птушкі, І насякомыя, І земнаводныя

Чалавек І свет, 5 клас iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Чалавек І свет, 5 клас iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Чалавек І свет, 5 клас iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Чалавек І свет, 5 клас iconУрок "Чалавек І свет" 1 клас
Абсталяванне: мультымедыйныя прэзентацыі, “маршрутны ліст”, карцінкі з выявамі дзікіх І свойскіх жывёл, птушак, палоскі паперы, чырвоныя...

Чалавек І свет, 5 клас iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Чалавек І свет, 5 клас iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Чалавек І свет, 5 клас iconЧалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Абсталяванне: маленькія люстэркі для кожнага вучня, прымаўкі І прыказкі аб чысціні, загадкі на тэму “Сродкі асабістай гігіены” (зубная...

Чалавек І свет, 5 клас iconЧалавек І свет. 4 клас. Тэма: "Ад батлейкі да тэатра" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта
Мэта: даць уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва; пазнаёміць вучняў з дзеячамі 17 -20 стагоддзяў, якія пакінулі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка